Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён павярнуўся, каб пайсцi.

– Пачакай!
– у вачах у Галi застылi слёзы.
– Ты ж казаў, што любiў мяне, як сястру... А цяпер што, нiчога нават ад гэтага не засталося?

Дуброўскi маўчаў.

– На што мне тады спадзявацца?
– упарта дапытвалася Галя.
– Вучыцца, рабiць кар'еру, каб у трыццаць гадоў мне сказаў: "Не!"

– Галя, - разважлiва, па-сяброўску ўсмiхнуўся Дуброўскi, - трыццаць - гэта яшчэ не старасць. А што далей будзе, адзiн Бог ведае. Я i сам не ведаю, што я скажу табе, калi ўзрост твой дасягне трыццацi...

– Ты

гаворыш, як дыпламат. Дыпламат нiколi не скажа "не", ён скажа "можа быць"!

I яна ў слязах пабегла ў бок хмызняку.

* * *

– На правым беразе Нёмана ўзнiкла паселiшча Наднёман, - гаварыў Антось, прытулiўшыся спiною да абабiтай цаглянай сцяны сядзiбы. Языкi агню мiтусiлiся, узносiлi iскры ўгару, i твары падарожнiкаў здавалiся таемнымi. Воддаль ад сядзiбы стаялi дзве палаткi, крыху далей - машына Дуброўскага. Цяпер на iм быў сiнi спартовы касцюм i красоўкi, сядзеў ля вогнiшча i падкiдваў дровы. Галя прымасцiлася побач з Анатолем, якi з суровым тварам аглядаў наваколле. Пачало змяркацца, i хутка кусты хмызняку здавалiся ўжо цёмнай сцяною, толькi вогнiшча асвятляла сяброў, i цiхi, прыглушаны голас Антося распавядаў пра мiнулае.

– Паселiшча належала князю Радзiвiлу, потым яго купiў шляхцiц Антон Наркевiч-Ёдка. Ён быў жанаты з Анэляй Эстка i праз яе стаў сваяком роду Касцюшкаў. У Анэлi з Антонам нарадзiўся хлопчык Якуб, у 1847 годзе. Ён быў прыгожы, дапытлiвы, здольны да навук. Скончыў Менскую губернскую гiмназiю. Быў добрым кампазiтарам, вiртуозам-пiянiстам. Працаваў у Маскве, падарожнiчаў па Эўропе. За мяжою вывучаў фiзiку, прыродазнаўства i медыцыну. Вярнуўся ў Наднёман i ў падвальнай частцы сядзiбы абсталяваў электралабараторыю, ставiў доследы. У 1888-м пабудаваў метэастанцыю...

Антось паказаў рукою на высокую вежу насупраць таго месца, дзе стаяў сам. Усе павярнулiся туды.

– Так, гэта Якубава вежа!
– пацвердзiў Дуброўскi.
– Дваццаць сем метраў вышыня, Эолова арфа наверсе была. Ён вывучаў уплыў электрычнасцi на раслiны. Ставiў доследы па прыёме i перадачы электрасiгналаў без правадоў...

– Як цiкава!
– падсела да Дуброўскага Iрэна.
– Давайце сходзiм туды з вамi, хутка поўнач, можа, убачым духi памерлых... Мне з вамi нiчога не страшна!

Дуброўскi засмяяўся i сустрэўся позiркам з Аленкаю. Тая хуценька адвяла погляд, бо сядзела ў абдымках Мiколы.

– Можа, даслухаем аповяд?
– звярнуўся да Iрэны Дуброўскi.
– Ведаеце, Якуб Наркевiч-Ёдка распрацаваў метад тэрапii, электратэрапii паралiзаваных i хворых на нервы. Сканструяваў громаадвод. Яго iдэю бяздротавага тэлеграфа падхапiлi iншыя вучоныя...

Дуброўскi змоўк. Мiкола нешта шапнуў Аленцы, i яны цiхенька некуды ўцяклi.

– Якуб адкрыў санаторый у мястэчку Пясочным, а ў Слуцку былi ягоныя аптэкi, - прадоўжыў Антось.
– Але, як кажуць, няма прарока ў сваёй айчыне. Многiя памешчыкi i мяшчане лiчылi яго дзiваком...

– Бывала, i кпiлi, - уздыхнуў, быццам аб нечым сваiм, Дуброўскi.
– Такiя адносiны i мне давядзецца адчуць, - дадаў цiшэй, - дабра людзi не разумеюць... Якуб быў членам эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу,

яго ведаў увесь свет...

Нарэшце Галя адсунулася ад Анатоля i падала голас:

– У Францыi, у 1900 годзе, Якуб атрымаў званне прафесара электраграфii i магнетызму!

– Сядзi!
– незадаволена буркнуў Анатоль.

– Ды ну цябе!
– агрызнулася Галя.
– I загаварыць нельга!

– Калi мужыкi гавораць, бабе маўчаць трэба!
– адрэзаў Анатоль.

Галя ўзбуджана i нервова кiнула Iрэне:

– Пайшлi спаць!

– Канешне, - усмiхнулася Iрэна, абняла Галю i кiнула развiтальны позiрк на Дуброўскага.

Той усмiхнуўся ў адказ.

– Сходзiм заўтра пашукаем магiлы, можа, знойдуцца, - заклапочана прамовiў Антось, гледзячы на Анатоля.

– Абавязкова, - згадзiўся той.
– Ну што, будзем тушыць вогнiшча? Я думаю, Аленка з Мiколам не заблудзяцца...

Яны патушылi вогнiшча i скiравалi да палаткi. Дуброўскi не пайшоў адразу спаць. Пастаяў ля машыны, разлажыў сядзенне, а потым пакрочыў у бок руiн.

Пералiвiста спявалi салаўi. Недзе ў кустах чароту кракнула дзiкая качка. Нехта iшоў ад берага насустрач Дуброўскаму. Калi параўняўся з iм, Дуброўскi пазнаў Мiколу.

– Не спiцца?
– спытаў той.

– Так, - абазваўся Дуброўскi i пакрочыў далей.

Неўзабаве на самым краi берага заўважыў Аленку. Яна сядзела, абхапiўшы рукамi каленi. Пачула крокi, але не азiрнулася. Дуброўскi спынiўся ў яе за спiною. У твар дыхала холадам ад рэчкi, цiха шапацеў чарот.

– Вярнуўся?
– папыталася Аленка.
– Навошта? Больш я не скажу табе, што кахаю. Колькi разоў гаварыла пра гэта табе, а ты маўчыш... Ведаю, не кахаеш. I, напэўна, нiколi не пакахаеш. А душа мая згарыць, як гэтая зорачка, што падае ўнiз...

Дуброўскi цiха адышоў ад яе. Пакрочыў да машыны. Залез пад коўдру i заснуў...

Iрэна доўга варочалася, разбудзiла Галю i палка прашаптала:

– Хочаш, вершы пачытаю, вядзьмарскiя?

Ты што, з глузду з'ехала?
– сонна прамармытала тая.
– А дзе Аленка?

– Не ведаю. Слухай!
– Яна вылезла са спальнiка, адкашлялася i зацягнула:

Одну свечу, чтоб начертать твой лик

Или твое подобье восковое

С такими же глазами цвета неба

Осеннего, незрячего. И с телом,

Таким же милым, дивным и желанным,

Сокрытым под неяркою одеждой.

Или траву, волшебную траву,

Чтобы она в устах слегка горчила,

Твои к моим притягивая губы.

Быть может, яд, чтоб я сама пила,

Но и тебе, как будто ненароком,

Дала бокал за трапезой угрюмой.

Я сделала б напиток приворотный,

Чтоб слить на миг две плоти воедино.

Войти в тебя хочу я лихорадкой,

Проникнуть в плоть твою, как малярия,

Лучу подобно, пронизать зрачки,

Как Дух Святой, стигматами отметить

Прекрасные ладони страстотерпца.

Любовь моя! С конца, а не сначала,

Когда бы я смогла тебя приблизить,

Я имя бы твое произносила,

Но в простоте твержу тебе: "Люблю!"

Поделиться с друзьями: