Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ён паехаў на сустрэчу са сваiмi сябрамi спелеолагамi!
– зазначыла Галя.
– Ведаеце, хто такiя спелеолагi? Альпiнiсты ў горы падымаюцца, а спелеолагi спускаюцца пад зямлю...
Анатоль незадаволена паморшчыўся i загадаў усiм сесцi на пагорку.
– У паходзе сапсавалася дысцыплiна!
– заявiў Анатоль, сурова аглядваючы падарожнiкаў.
– Сорам! Дзяўчаты з глузду з'ехалi, як убачылi гэтага франта Дуброўскага на iншамарцы!
Ён кiнуў калючы позiрк на Сцяпана i Iрэну i сказаў:
– А вам, закаханыя, няма чаго бадзяцца ўначы па лесе! Турыст павiнен спаць i рыхтавацца да заўтрашняга кiламетражу! Секс i спартовы паход
Iрэна незадаволена ўскочыла, глянула на Сцяпана - той моўчкi грыз сцяблiнку.
– Сядзь!
– тузанула яе за калашыну Аленка.
– Шалянiца! I Галю пакрыўдзiла нi за што...
Анатоль затрымаў позiрк на Аленцы.
– А ты дзе была? Мiкола хроп без заднiх ног, а ты дзе валачылася? У якой вы ўсе форме зараз? Паглядзiце на сябе! Кругi пад вачыма, сонныя, як мухi! Каханне замучыла? Перад паходам усе свае "охi", "ахi" пакiдайце дома!
– Бярыце прыклад з Галi i Анатоля!
– засмяяўся Мiкола.
– Яны вось жэняцца пасля паходу, а трымаюцца як чужыя! Сапраўдныя турысты!
– Галя таксама "добрая"!
– не зразумеўшы Мiколкавых кпiнаў, буркнуў Анатоль.
– Мяне беспадстаўна раўнуе, а сама на шыю Дуброўскаму вешалася!
– Добра, хлопцы!
– падняўся Антось.
– Ён жа ўжо паехаў! Iнцыдэнт вычэрпваецца. Даруем нашым дзяўчатам гэткi запал. I болей уначы нiхто не блындаецца, нават закаханыя!..
Ён глянуў сабе пад ногi, схiлiўся над барвiнкам i ўсмiхнуўся:
– А Галя праўду казала: барвiнак! Значыць, тут могiлкi...
Усе ўсхапiлiся, пачалi разглядацца.
– Уяўляеце, ён расце тут аж з васемнаццатага стагоддзя!
– раскрыла задуменныя вочы Аленка.
– Уяўляеце? Сам размнажаецца, расце, а тых, хто пасадзiў яго, ужо няма... Барвiнак, пасланец з мiнулага!..
Прайшоўшы крыху ўперад, Мiкола натрапiў на яму. Над ёй навiсала куча плiт-камянёў. Ён апусцiўся на каленi ля адной з плiт i прачытаў услых:
– Анэля Ёдка. 1850-1873. Мацi Якуба...
– Фамiльны склеп разбураны ўшчэнт, - прашаптала Аленка.
– Золата шукалi...
– пахмурна сказаў Антось.
– А вось адзiн добры чалавек недзе тут захоўвае плiту з магiлы Якуба, каб марадзёры не забралi...
Ён сарваў сiнюю кветачку барвiнку i паклаў на Анэлiн камень.
– Калi разбураюць магiлы, надыходзiць крах цывiлiзацыi, - сумна заключыў Анатоль.
– А каму тут займацца помнiкамi даўнiны? Вясковыя людзi былi цёмныя ў васемнаццатым стагоддзi, такiя i цяпер. На ахову сродкаў няма, дык хоць бы не абыходзiлiся так па-варварску з помнiкамi архiтэктуры!
Iрэна адцягнула Аленку ўбок i прашаптала:
– Мы са Сцяпанам лiняем адсюль!
– Гэта куды?
– здзiвiлася сяброўка.
– На хутар да яго едзем. Прывiтанне ўсiм! Пакуль!
– Ды што ж гэта вы!
– паспрабавала затрымаць яе Аленка.
– Хутка да Вiшанькi дойдзем, а там - маёнтак, падзямелле, Блакiтны пакойчык... А да Сцяпанавага хутара гэта ж так далёка!
– Нiчога, аўтастопам заедзем - Нёман ад Заходняй Дзвiны недалёка. Затое рамантычна! I пажэнiмся там адразу! Абрыдла мне ўсё: горад мой, каханне, мой бацька, якi кiдаецца памiж жонкай i маладухай. Менчанкай я болей не хачу быць, бо менчанак ловяць, каб ажанiцца па разлiку! Памятаеш, як мы на танцы хадзiлi? Першае, пра што хлопец пытаецца, калi запросiць: "Вы менчанка?" Казлы iнтэрнатаўскiя на кручок нас ловяць! А на iнтэлiгентнага,
на гарадскога мне не шанцуе! Яны ганяюцца за такiмi, як Галя!– Ты занадта ўтрыруеш, Iрэна! Апамятайся!
– роспачна пачала Аленка.
– Са Сцяпанам у вас няма духоўнай еднасцi, iнтарэсаў. Ведаеш, як ён казаў пра сваю будучую жонку? Маўляў, такую сабе хачу, каб грады выпалала хутчэй за ўсiх баб i каб нi травiнкi! Каб сем кароў выдаiла хутчэй, чым бабы трох падояць! Ён не ведае, як гаварыць камплiменты, як трымацца за сталом. Як ты пражывеш там без культуры?
– Затое ён мне здраджваць не будзе!
– Ты ж яго не кахаеш...
– А што мне дало тое каханне? Дрыжала пры кожным званку тэлефона, бегла на кожны званок у дзверы... Хадзiла як апантаная за iм следам... А цяпер Дуброўскi! Ён нават не захацеў майго цела!.. Я нiкому не патрэбна, нiкому...
– Чым табе спадабаўся Дуброўскi?
– здзiвiлася Аленка.
– А хiба ты сляпая?
– усклiкнула Iрэна.
– Адна толькi ты сляпая, бо ў свайго дурня Мiколу закахалася! Дуброўскi - мужчына з шармам, старэйшы за мяне, а значыць, мудры, спагадлiвы, разумны! Хiба твой летуценнiк Мiкола раўня яму?
– Лепшага за Мiколу нiкога няма, - адказала Аленка.
– Ён прыгожы, рослы, вясёлы... А як iграе на гiтары, складае вершы!..
– Не для цябе ён, Аленка! Ён - пусты, павер мне, пусты! Не вер бутафорыi, знешнасцi, згадай паэта: "Так что же есть такое красота и для чего ее обожествляют люди? Сосуд она, в котором пустота, или огонь, мерцающий в сосуде?" А Дуброўскi - агонь!..
– Навошта ж табе тады Сцяпан, гэты бугай калгасны? Прага да цела пройдзе, i вы застаняцеся чужымi. Самае страшнае - пражыць свой век з чужым чалавекам! Ты адна там будзеш, як сасна на Поўначы, сасна, якая любiць сонца... Табе патрэбна залатая аправа, Iрэначка!..
Але сяброўка ўпарта скрывiла вусны, цмокнула Аленку ў шчаку на развiтанне i пабегла да Сцяпана, якi чакаў яе на ўзлеску, трымаючы ў руцэ два заплечнiкi.
IV
Марусi снiўся гэты сон ужо не першы раз. Яна нават у сне ўспомнiла, што бачыла ўжо гэтага хлапчука - ён бег да яе, i ў яго былi такiя прыгожыя блакiтныя вочы. Ён называў яе мамай...
Зазванiў будзiльнiк, i Маруся прачнулася, доўга ляжала пад коўдрай, не хацела праганяць тую асалоду, якую адчувала ў сне, калi ўзяла малога на рукi. Але час быў iсцi на працу. Работа мазаiчнiцай ёй падабалася. Маруся ўстала з ложка, хуценька апранулася. Баба Саша, Сашуля, як ласкава называлi яе суседкi, хударлявая, сярэдняга росту, з круглым акуратным ротам, вакол якога сабiралiся маршчынкi, i маленькiмi спагадлiвымi вачыма, паставiла на стол яечню i падала аладкi. На сцяне цiкаў маятнiкам гадзiннiк, на цыферблаце была выява медзведзянятак, якiя гулялi ў лесе ля паваленага дрэва. Заўважыўшы Марусiн позiрк, бабулька вымавiла:
– Усе нашы продкi, Анiскаўцы, былi бортнiкамi i пчалярамi. Бацька мой, Мiхей, любiў па лесе хадзiць, рой шукаць. Была ў яго свая любiмая палянка, Медунiцаю назваў яе. Да яго выпаўзаў там вожык, нюхаў руку i частаваўся са сподачка. Аднойчы бацька падгледзеў, як мядзведзiца малых у рэчцы купала схопiць зубамi за грыўку, акуне - i на бераг. А яны пiшчаць, балуюцца, бы дзецi! Дык бацька на памяць пра тую сустрэчу вось гэтыя ходзiкi i купiў ды мне падарыў, як замуж iшла...
Бабулька паглядзела на гадзiннiк, выцерла далонню вочы. Маруся села за стол, побач, на шырокую канапу прымасцiлася i баба Саша. Пачалi снедаць. Гледзячы ў акно, старая ўскрыкнула: