Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:
– Цi прыхiльна вы самi ставiцеся да мiстэра Бараўза?
Палкоўнiк выказаў думку, што Годфры Бараўз трошкi хамаваты, гэтая заява канчаткова збянтэжыла Пуаро, а маёра Рыдла прымусiла ўсмiхнуцца ў вусы.
Было яшчэ некалькi пытанняў i адказаў, а тады палкоўнiк Бэры пайшоў.
Рыдл зiрнуў на Пуаро, якi сядзеў, паглыблены ў думкi.
– Якую выснову робiце вы з усяго гэтага, мiстэр Пуаро?
Маленькi чалавек узняў рукi.
– Здаецца, я ўяўляю, як усё было. Гэта абдуманы план.
– Гм, складана, - сказаў Рыдл.
– Вядома, складана. Але адна выпадковая фраза здаецца мне ўсё больш i больш iстотнай.
–
– Тыя забаўныя словы, якiя сказаў Х'юга Трэнт: "Забойствы бываюць заўсёды..."
Рыдл рэзка сказаў:
– Бачу, вы ўвесь час хiлiце ў гэты бок.
– А вы не згодны, дружа мой, што чым больш мы даведваемся, тым менш i менш знаходзiм матываў для самагубства? А для забойства збiраецца цэлая калекцыя матываў!
– I ўсё ж не забывайце фактаў - дзверы замкнутыя, ключ у кiшэнi нябожчыка. О, я ведаю, ёсць адпаведныя спосабы i сродкi. Сагнутыя шпiлькi, вяроўкi - усе вiды прыстасаванняў. Увогуле, такое магчыма... Але цi было яно на самай справе? Вось у чым я моцна сумняваюся.
– Ва ўсялякiм разе, давайце спачатку разгледзiм сiтуацыю так, што гэта было забойства, а не самагубства.
– О, калi ласка. Раз вы на сцэне, дык, напэўна, будзе забойства!
Пуаро спачатку ўсмiхнуўся, а пасля сказаў:
– Што ж, давайце разгледзiм выпадак як забойства. Чуваць стрэл; чатыры чалавекi ў зале: мiс Лiнгард, Х'юга Трэнт, мiс Кардвэл i Снэл. Дзе ўсе астатнiя?
Бараўз быў у бiблiятэцы, па яго словах. Нiхто не праверыць гэтую заяву. Iншыя былi, мабыць, у сваiх пакоях, але хто ведае, цi сапраўды былi яны там? Кожны нiбыта спускаецца ўнiз паасобку. Нават лэдзi Шэвенi-Гарэ i Бэры сустрэлiся толькi ў зале. Лэдзi Шэвенi-Гарэ прыйшла са сталовай. Адкуль прыйшоў Бэры? Хiба не можа быць, што прыйшоў не зверху, а з кабiнета? Вось i гэты аловак...
Але, аловак - гэта цiкава. Бэры не праявiў нiякiх эмоцый, калi я дастаў яго, але так магло быць таму, што ён не ведаў, дзе я знайшоў аловак, i яму было невядома, што ён згубiў яго. Давайце паглядзiм, хто яшчэ гуляў у брыдж, калi аловак быў ва ўжытку? Х'юга Трэнт i мiс Кардвэл. Яны выпадаюць. У мiс Лiнгард i дварэцкага жалезнае алiбi. Чацвёртая была лэдзi Шэвенi-Гарэ.
– Вы не можаце ўсур'ёз падазраваць яе.
– Чаму не, мой дружа? Паверце, што датычыць мяне - я магу падазраваць кожнага! Дапусцiм, што, нягледзячы на яе вiдавочную адданасць мужу, яна шчыра кахае адданага ёй Бэры?
– Гм, - сказаў Рыдл.
– Нейкiм чынам у iх было нешта накшталт menege a trois* - на працягу многiх гадоў.
* Сям'я з трох (фр.).
– I яшчэ канфлiкт праз гэтую кампанiю памiж сэрам Гервазы i палкоўнiкам Бэры.
– Праўда тое, што сэр Гервазы мог намервацца перайсцi да рашучых i небяспечных дзеянняў. Мы ж не ведаем акалiчнасцей. Гэта магло з'явiцца прычынай вашага выклiку сюды. Скажам, сэр Гервазы падазрае, што Бэры наўмысна абiрае яго, але ён не хоча агалоскi, баючыся, што можа быць замешана i яго жонка. Так магчыма. Гэта дае абаiм рэальны матыў. I сапраўды трохi дзiўна, што лэдзi Шэвенi-Гарэ ўспрыняла смерць мужа так спакойна. А гэтыя духi могуць быць гульнёй!
– Потым, ёсць яшчэ адна складанасць, - сказаў Пуаро.
– Мiс Шэвенi-Гарэ i Бараўз. Яны зацiкаўлены, каб сэр Гервазы не падпiсаў новага завяшчання. Калi гэта так, яна атрымлiвае ўсё пры ўмове, што яе муж бярэ прозвiшча сям'i...
– Так, i расказ Бараўза пра настрой сэра Гервазы ў гэты вечар трохi насцярожвае. У гуморы, нечым
задаволены! Гэта не адпавядае нiчыiм словам.– А яшчэ тут ёсць мiстэр Фобз. Надзвычай карэктны, надзвычай строгi, за iм - старая i агульнапрызнаная фiрма. Але юрысты, нават самыя рэспектабельныя, вядомыя тым, што яны прысвойваюць грошы свайго клiента, калi ў самiх нявыкрутка.
– Я думаю, вы робiцеся трохi меладраматычным, Пуаро.
– Вы лiчыце, што мае iдэi занадта падобныя на кiно? Але часта жыццё маё, Рыдл, надзiва падобнае на кiно.
– У Вестшыры пакуль што не было такога, - сказаў галоўны канстэбль. Лепей мы скончым нашы размовы з астатнiмi, як вы думаеце? Позна ўжо. Мы не бачылi яшчэ Рут Шэвенi-Гарэ, а яна, напэўна, самая важная з усiх.
– Добра. Але ёсць яшчэ мiс Кардвэл. Можа, нам сустрэцца спачатку з ёю, бо гэта не зойме многа часу, а з мiс Шэвенi-Гарэ пагутарым напаследак.
– Слушная прапанова.
9
У той вечар Пуаро толькi зiрнуў на Сьюзен Кардвэл. Цяпер ён пiльней прыгледзеўся да яе. Разумны твар, падумаў ён, нельга сказаць, што прыгожы ў поўным сэнсе слова, але надзелены прывабнасцю, якой проста мiлавiдная дзяўчына магла б пазайздросцiць. Валасы пышныя, твар з густам дагледжаны. Назiральныя вочы.
Пасля некалькiх папярэднiх пытанняў маёр Рыдл сказаў:
– Я не ў курсе, як блiзка вы знаёмыя з гэтай сям'ёй, мiс Кардвэл?
– Я iх зусiм не ведаю. Х'юга зрабiў так, каб мяне сюды запрасiлi.
– Дык вы сябруеце з Х'юга Трэнтам?
– Такi мой статус у гэтым доме: сяброўка Х'юга Трэнта.
– Сьюзен Кардвэл усмiхалася, працяжна вымаўляючы словы.
– Вы даўно знаёмы з iм?
– О, не, усяго нейкi месяц.
– Яна зрабiла паўзу, а потым дадала: - Я тут у якасцi нявесты.
– I ён прывёз вас пазнаёмiць са сваiмi?
– О, божа, зусiм не так! Мы трымалi гэта ў глыбокай тайне. Я проста прыехала на разведку. Х'юга казаў мне, што iх сям'я - як вар'яцкi дом. Я вырашыла: прыеду сама i пагляджу. Небарака Х'юга - мiлы пястун, але ў яго не варыць як след галава. Становiшча, ведаеце, было досыць крытычнае. Нi ў Х'юга, нi ў мяне - нiякiх грошай, а сэр Гервазы, галоўная надзея Х'юга, гарэў жаданнем ажанiць свайго пляменнiка з Рут. Х'юга, ведаеце, трохi слабавольны. Ён мог згадзiцца на гэты шлюб, разлiчваючы развесцiся потым.
– Такая iдэя не вабiць вас, мадэмуазель?
– мякка запытаўся Пуаро.
– Абсалютна. Рут магла б атрымаць усе i адмовiць яму ў разводзе цi яшчэ што. Я цвёрда рашыла: не зраблю i кроку ў Найтбрыдж Святога Поля, пакуль не змагу з'явiцца сюды, дрыжучы, з ахапкам лiлеяў у руках.
– Дык, значыць, вы прыехалi вывучыць сiтуацыю?
– Але.
– Еh biеn!
– сказаў Пуаро.
– Вядома, Х'юга меў рацыю! Усе ў гэтай сям'i ненармальныя! За выключэннем Рут, тая, як быццам, нармальная. Яна залучыла сабе прыяцеля i ставiлася да iдэi шлюбу не з большым энтузiязмам, чым я.
– Вы маеце на ўвазе мiстэра Бараўза?
– Бараўза? Ды не! Рут не закахалася б у такога няшчырага чалавека.
– Дык хто ж быў прадметам яе захаплення?
Сьюзен Кардвэл памаўчала, працягнула руку па цыгарэту, запалiла i адказала:
– Лепей вы пацiкаўцеся пра тое ў яе. Урэшце, што мне да таго.
Маёр Рыдл запытаўся:
– Калi апошнi раз вы бачылi сэра Гервазы?
– Надвячоркам, калi была гарбата.
– Вы не заўважылi чаго-небудзь нязвыклага ў яго паводзiнах?