Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:
Мiс Лiнгард зняла сваё пенснэ i задумлiва замiргала.
– Ведаеце, напачатку, калi папраўдзе, я думала, што трапiла ў вар'яцкi дом! Лэдзi Шэвенi-Гарэ, якая ўвесь час бачыць рэчы, якiх тут няма, i сэр Гервазы, якi паводзiць сябе, як... як кароль, i нешта вытварае з сябе самым экстравагантным чынам, - так, сапраўды, я i падумала, што яны самыя дзiўныя людзi, якiя мне калi-небудзь сустракалiся. Безумоўна, мiс Шэвенi-Гарэ абсалютна нармальная. А неўзабаве я пераканалася, што лэдзi Шэвенi-Гарэ ў сапраўднасцi вельмi добрая, зычлiвая жанчына. Нiхто не быў дабрэйшы i зычлiвейшы да
– А як астатнiя?
– Мне здаецца, мiстэру Бараўзу ў гэты час было нялёгка з сэрам Гервазы. Мяркую, ён быў рады, што наша работа над кнiгай трохi вызвалiла яго. Палкоўнiк Бэры быў заўсёды прыемны. Ён вельмi шанаваў лэдзi Шэвенi-Гарэ i выдатна спраўляўся з сэрам Гервазы. Мiстэр Трэнт, мiстэр Фобз i мiс Кардвэл толькi некалькi дзён тут, таму, зразумела, я мала што ведаю пра iх.
– Дзякуй вам, мадэмуазель. А што наконт капiтана Лэйка, агента?
– О, ён вельмi сiмпатычны. Усе любiлi яго.
– I сэр Гервазы?
– О, так. Я чула, як ён казаў, што Лэйк - найлепшы агент з усiх, якiя ў яго былi. Зразумела, у капiтана Лэйка таксама былi свае цяжкасцi з сэрам Гервазы, але наогул ён спраўляўся з усiм даволi добра. Гэта было нялёгка.
Пуаро задумлiва сказаў:
– Нешта... нешта яi хацеў запытацца ў вас... адну дэталь... Што ж гэта такое?
Мiс Лiнгард з цярплiвым выразам на твары павярнулася да яго.
Пуаро раздражнёна пакруцiў галавой.
– Ша! Яно круцiцца ў мяне ў галаве.
Маёр Рыдл пачакаў хвiлiну-другую, потым, убачыўшы, што Пуаро па-ранейшаму заклапочана хмурыцца, зноў павёў допыт.
– Калi апошнi раз вы бачылi сэра Гервазы?
– Калi мы пiлi гарбату, у гэтым пакоi.
– Якi быў яго стан тады? Нармальны?
– Нармальны, як i заўсёды.
– Цi адчувалася якое-небудзь напружанне сярод блiзкiх i гасцей?
– Не, я думаю, кожны адчуваў сябе зусiм звыкла.
– Куды пайшоў сэр Гервазы пасля гарбаты?
– Ён, як заўсёды, узяў з сабой у кабiнет мiстэра Бараўза.
– I гэта апошнi раз, калi вы яго бачылi?
– Але. Я пайшла ў маленькi пакой, дзе працую, i друкавала раздзел кнiгi са сваiх нататак, якiя ўзгаднiла з сэрам Гервазы, да сямi вечара, а тады паднялася наверх адпачыць i апрануцца на абед.
– Вы сапраўды чулi стрэл, як я разумею?
– Так, я была ў гэтым пакоi. Пачуўшы нешта падобнае на стрэл, я выйшла ў залу. Мiстэр Трэнт быў там, i мiс Кардвэл. Мiстэр Трэнт запытаўся ў Снэла, цi ёсць шампанскае на абед, i нават пажартаваў. Нам i ў галаву не прыйшло, што гэта нешта сур'ёзнае. Мы засталiся ўпэўненыя, што гэта была зваротная ўспышка аўтамабiля.
Пуаро запытаўся:
– Вы чулi, як мiстэр Трэнт сказаў: "Забойствы бываюць заўсёды"?
– Я ўпэўнена, ён сказаў штосьцi накшталт гэтага - жартам, вядома.
– Што было потым?
– Мы ўсе ўвайшлi сюды.
– Вы можаце ўспомнiць, у якiм парадку ўсе прыйшлi на абед?
– Мiс Шэвенi-Гарэ была першая, мне здаецца, а тады мiстэр Фобз. Потым палкоўнiк Бэры з лэдзi Шэвенi-Гарэ,
мiстэр Бараўз адразу ж за iмi. Я думаю, такi быў парадак, але не зусiм упэўнена, бо яны ўсе зайшлi амаль разам.– Iх сабраў першы гонг?
– Але. Кожны заўсёды спяшаўся, калi чуўся гэты гонг. Сэру Гервазы пунктуальнасць увечары была страшэнна важная.
– Калi ён сам звычайна сыходзiў?
– Ён амаль заўсёды ўжо быў у пакоi, калi гучаў першы гонг.
– Вас здзiвiла, што яго на гэты раз не было ўнiзе?
– Надта.
– Ага, так!
– усклiкнуў Пуаро.
Калi другiя двое запытальна паглядзелi на яго, ён сказаў:
– Я ўспомнiў, пра што хацеў спытацца. Сёння ўвечары, мадэмуазель, калi мы ўсе iшлi ў кабiнет, пачуўшы ад Снэла, што ён замкнуты, вы нагнулiся i нешта паднялi.
– Я падняла?
– Мiс Лiнгард, здавалася, вельмi здзiвiлася.
– Але, якраз, калi мы паварочвалi ў калiдор, якi вядзе да кабiнета. Нешта маленькае i блiскучае.
– Вось дык дзiва - я не памятаю. Пачакайце - ага, успомнiла. Проста я не падумала. Хвiлiнку - гэта павiнна быць тут.
Адкрыўшы сваю чорную атласную сумачку, яна высыпала ўсё, што ў ёй было, на стол.
Пуаро i маёр Рыдл з цiкавасцю агледзелi рэчы. На стале ляжалi дзве насоўкi, пудранiца, малы звязак ключоў, футарал на акуляры i яшчэ адна рэч, якую прагна схапiў Пуаро.
– Божа мой, куля!
– сказаў маёр Рыдл.
Рэч, якая па форме сапраўды нагадвала кулю, на самай справе была маленькiм алоўкам.
– Вось гэта я падняла, - сказала мiс Лiнгард.
– Я зусiм забылася.
– Вы ведаеце, чый ён, мiс Лiнгард?
– О, так - палкоўнiка Бэры. Ён загадаў зрабiць гэты аловак з кулi, якая трапiла - цi, правiльней, не трапiла, калi вы разумееце, што я маю на ўвазе на паўднёваафрыканскай вайне*.
* Маецца на ўвазе ангельска-бурская вайна 1899-1902 гг.
– Калi апошнi раз гэты аловак быў у яго?
– А, ён быў у яго сёння папаўднi, калi яны гулялi ў брыдж, бо я заўважыла, ён iм запiсваў лiк, як я прыйшла пiць гарбату.
– Хто гуляў у брыдж?
– Палкоўнiк Бэры, лэдзi Шэвенi-Гарэ, мiстэр Трэнт i мiс Кардвэл.
– Я думаю, - мякка сказаў Пуаро, - няхай ён пабудзе ў нас, мы самi вернем яго палкоўнiку.
– О, калi ласка. Я такая забыўлiвая i магла б забыцца зрабiць гэта.
– Цi не маглi б вы, мадэмуазель, запрасiць сюды палкоўнiка Бэры?
– Добра. Я зараз жа пайду i знайду яго.
– Яна хуценька выйшла. Пуаро ўстаў i пачаў бязмэтна хадзiць па кабiнеце.
– Мы пачынаем, - сказаў ён, - рэканструяваць гэты поўдзень. Цiкава вось што. А палове трэцяй сэр Гервазы займаецца рахункамi з капiтанам Лэйкам. Ён трохi заклапочаны. А трэцяй ён абмяркоўвае кнiгу, якую пiша з мiс Лiнгард. Ён у страшэнна цяжкiм душэўным стане. Мiс Лiнгард звязвае гэты цяжкi душэўны стан з Х'югам Трэнтам на падставе выпадковай рэплiкi. На вячэрняй гарбаце яго паводзiны нармальныя. Пасля гарбаты, кажа Годфры Бараўз, ён быў у добрым настроi ад чагосьцi. У пяць хвiлiн восьмай ён iдзе наверх, заходзiць у свой кабiнет, крэмзае "даруйце" на кавалачку паперы i страляецца!