Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сарока на шыбеніцы

Бахарэвіч Альгерд

Шрифт:

Эти глаза её пырнули

До сердца самого достав,

И с той поры она уж больше

Не улыбалась, честь храня.

Тады Вераніка насіла ўжо зусім іншыя завушніцы, не такія цыганскія, з бледна-сінімі штучнымі каменьчыкамі. Потым былі яшчэ падораныя бабуляй чырвоныя, з фальшывага бурштыну (спазьнілася бабуля на цэлых пяць гадоў), потым яшчэ нейкія круглыя, сярэбраныя, потым два крыжыкі, потым яшчэ некалькі незапамінальных... Тыя, якія ў форме ромбаў, яна згубіла, калі хадзіла на танцы...

Завушніцы станавіліся ўсё прасьцейшыя ды даражэйшыя, і нарэшце справа дайшла да золата. Насіць яго было вельмі прыемна ды вельмі небясьпечна. Якраз у той час у горадзе невядомыя фашысты вырывалі ў жанчын з вушэй такія ўпрыгожаньні, шмат было выпадкаў, пра гэта гаварылі на кожным кроку. Шторазу, выходзячы ў залатых завушніцах на вуліцу, Вераніка з трымценьнем сэрца паскарала хаду, ёй здавалася заўжды, што яна ўжо на кручку. Пазьбягаць цёмных

вуліцаў, не паварочвацца да людзей сьпінай, не прыцягваць увагі, абыходзіць падазроныя кампаніі незнаёмых... Яна радавалася, калі сустракала ў аўтобусе па дарозе дадому суседзяў, – значыць, да пад’езду можна дайсьці спакойна. Бо й да Сьвету гэтая пошасьць дабралася, праўда, тут пераважна зрывалі футровыя шапкі з галоваў, але ж ад шапкі да вуха – адзін крок! Многія перасталі насіць золата, адно разглядвалі з сумам дома свае скарбы, прымяралі перад люстрам, але Вераніка толькі ў сваіх залатых завушніцах і пачувалася ўпэўнена, і не магла адмовіцца ад іх, такіх прыцягальна-рызыкоўных...

Потым напады спыніліся, бы й не было, але золата пакрысе выйшла з моды, на другім курсе Вераніка насіла ўжо простыя, сярэбраныя, падобныя да рыбак... Тым большым было яе зьдзіўленьне, калі яна неяк выходзіла зь сяброўкамі зь лесу каля ўнівэрсаму, і ім насустрач, пад бляклыя ліхтары, невядома адкуль выскачыла смутна знаёмая маладжавая жанчына, трымаючыся за вушы ды лямантуючы... У галаве шумела ад сухога віна, язык лянотна выкалупваў з зубоў кавалачкі непражаванага шашлыку, але Вераніка здолела зразумець, што толькі што адбылося зь цёткай... “Я зараз паклічу каго-небудзь, пачакайце!” – крыкнула яна ды на ватных нагах пабегла за ўнівэрсам, каб напрасткі дабрацца да міліцыі. Але, як гэта калісьці ўжо было (у сьвеце няшмат сьцежак-дарожак), зь няўтульнае цямрэчы выйшаў брат, уласнай пэрсонай, нібы толькі й чакаў... “Там, там...” – задыхалася Вераніка. “А табе што, больш за ўсіх трэба?” – змрочна спытаў брат ды скінуў раздражнёна з пляча яе руку. “Ты чаму яшчэ ня дома, а?” Цыкнуўшы на Вераніку, ён пашыбаваў да пасёлку. Вераніка вярнулася да сябровак, яны яшчэ доўга палілі на пяньках за ўнівэрсамам і слухалі бясконцы аповед ахвяры пра сваё няшчаснае каханьне. Скончылася ўсё начным галаўным болем ды ванітоўнай раніцай, пасьля якой Вераніка назаўжды кінула паліць.

Назаўжды?.. Але былі моманты, калі ёй вельмі хацелася набыць цыгарэтаў. Да прыкладу, тады, калі за некалькі дзён да восьмага сакавіка яна рабіла хуткі агляд вялікага супэрмаркету недалёка ад адміністрацыі, унікліва, але бегма ды злосна, бы інспэктавала лягер у першы дзень месячных. У люстраной вітрыне яна пабачыла Яго, Ён выбіраў завушніцы ды яшчэ жартаваў з падобнай да малпы прадавачкай, Вераніка ненавідзела такіх, у гэтай яшчэ й дзёсны былі відаць, калі яна ўсьміхалася зацікаўлена на Ягоныя пашлаватыя жарцікі. Сьвежае мяса, размарожаная сьвініна пад нафарбаванай, глянцавай губой... Ня ёй, не Вераніцы – каму ж: вось што было насамрэч істотна, а ўсё астатняе ў жыцьці – толькі неадвязная традыцыя слухацца дарослых. Яна павярнулася, Ён павярнуўся таксама.

***

Як і ўсе здаровыя падлеткі ў Сьвеце, Вераніка ненавідзела мыцца. І калі некаторых працэдураў пазьбегнуць не ўдавалася, то да галавы доўгія мацярынскія рукі почасту не даходзілі. Мыцца – гэты занятак здаваўся Вераніцы марнаваньнем часу. Расплата набліжалася доўга, даючы Вераніцы шанец за шанцам, якія яна легкадумна ігнаравала. І вось аднойчы раніцай, праспаўшы ўсю ноч на правым баку, Вераніка прачнулася ды знайшла адно з вушэй шчыльна запячатаным. Другое вуха са страхам рыхтавалася прыняць на сябе двайную нагрузку. “Пробка,” – сказала маці зласьліва, нібы сядзела ў таксі, хаця зьбіралася ехаць на мэтро.

Выкладчыца ангельскай, Ніна Дзьмітрыеўна, чамусьці ставілася да Веранікі паблажліва, і можна было б без праблемаў адпрасіцца ў яе, каб зьезьдзіць у паліклініку. З клясы чуўся задаволены рокат, урок ужо меўся пачацца, але настаўніца ўсё не прыходзіла, з калідору Вераніка бачыла Драгунова, які быў абавязаны сядзець за першай партай, ён навісаў над падручнікам нязвычна ціха, нядобрымі вачыма вышукваючы ахвяру; Вераніка сядзела на падваконьні ды трымалася адной рукой за аглухлае вуха – яно зусім не балела, яно папросту нічога ня чула, у ім стаяла таямнічае рэха, якое раз-пораз неўразумела хапалася за сьценкі сваёй цеснай турмы, але Вераніка ўсё адно чамусьці трымалася за гэтае ўжо ўчырванелае ад частых дотыкаў вуха, так было надзейней. Ніна Дзьмітрыеўна ня йшла. Яшчэ па дарозе ў школу праблема з вухам стала ўспрымацца Веранікай ня так адназначна – вось жа, можна было паехаць у паліклініку, у горад, а гэта як мінімум тры гадзіны, на апошні ўрок Вераніка не пасьпявае. Някепскі паварот. Таму яшчэ перад школьным ганкам Вераніка прымусіла сябе больш ня корпацца ў вуху з надзеяй яго прачысьціць. Праўда, працэдура, якую давядзецца перажыць у доктара, не такая ўжо й прыемная – кажуць, там засоўваюць у вуха вялізны шпрыц, – для чаго, хацелася б ведаць... Але ў школе яшчэ жахлівейшыя шпрыцы, і засоўваюць іх проста ў мозг... Паездка абяцала быць цудоўнай: у гэтыя гадзіны аўтобус будзе паўпусты, і можна прагуляцца па праспэкце, і зьесьці марозіва, і зазірнуць у падземны горад, і ўявіць, што ў цябе ў кішэні ёсьць і на гэта з чыстае бавоўны, і на тое са стразамі...

З глыбіні калідору пачулася рашучае цоканьне абцасаў, і Вераніка зьлезла з падваконьня. Высокая кашчавая настаўніца, якую Вераніка ведала толькі ў твар, крыкнула нешта Малькову, які прагулачным крокам вяртаўся з прыбіральні, і той, уцягнуўшы галаву ў плечы, кінуўся ў клясу. “А табе што, асаблівае запрашэньне?..” – настаўніца схапіла Вераніку за плечы, разьвярнула ў бок дзьвярэй ды лёганька падштурхнула. “У мяне...” – паспрабавала супраціўляцца Вераніка. “Ніякіх “у мяне”! “У мяне” будзеш дома!” – адмахнулася настаўніца, таўханула Вераніку ў сьпіну ды зачыніла дзьверы. Высьветлілася, што са сьветлым вобразам захварэлай Ніны Дзьмітрыеўны на сёньня давядзецца разьвітацца. Вераніка сядзела за сваёй апошняй партай ды панура чакала, пакуль гэты конь у спадніцы зьбярэ сшыткі з хатнім заданьнем. “А цяпер новая тэма”, – скрывіўся конь ды злоснай скорагаворкай

пачаў нешта тлумачыць. Не, Вераніка чула кожнае слова, дый вусны вучыцелькі, нафабаваныя нейкай чарнічнай памадаю, былі вельмі выразныя, але аглухлае вуха замінала канцэнтрацыі, гэтае чортава вуха паціху сабрала ў сябе ўсю Вераніку, высмактала яе з уласнага цела, накіравала на сябе ўсе яе думкі... “Нічога складанага”, – пасьміхнулася драпежна настаўніца, – “Паглядзім цяперака, як вы засвоілі...”. Яны пачалі рабіць практыкаваньні, і Вераніка таксама схілілася над сшыткам, і сэрца яе білася спалохана недзе ўнутры вуха. Яна зазірнула ў сшытак суседкі, тая наколвала на шпількі толькі што намаляваныя флямастэрам сардэчкі. Настаўніца паглядала на гадзіньнік, як фізрук. “Хто жадае?” – ускінуў конь асадку, і паколькі ніхто не выяўляў жаданьня, пачаў аглядаць клясу ў пошуках знаёмых твараў. Натуральна, Вераніку яна запомніла, Вераніку ды яшчэ Малькова, Драгуноў і так быў у школе па-за конкурсам. Малькоў прамарымытаў нешта ды сеў пад дурны рогат. “Ну, а што нам скажа на гэта задні праход?” – пажартававла настаўніца, і Вераніка паднялася зь месца. “Нічога?” – настаўніца задаволена пацерла даўгапалыя рукі. “Нічога! Ня ведаю, ня чую, не разумею... Натуральна! Чалавек давучыўся да сёмае клясы ды ня можа ўцяміць найпрасьцейшага! Дзяўчына, вось што я вам скажу...” Настаўніца села за стол ды ўздыхнула. “Маленькае прароцтва. Вы ж не жадаеце вучыцца, так? Дык вось: з такімі дадзенымі, як у вас, вы нічога ў жыцьці ніколі не дасягнеце. Анічога. Вы скончыце сваё жыцьцё пасудамойкай. У доме састарэлых. Нуль. Што ў галаве, што ў... Дзяўчына, вы ж абсалютны нуль. І калі вашы аднаклясьнікі будуць рабіць кар’еру, вы будзеце тачыць балванкі. І далей вас чакае такое ж нулявое жыцьцё. Усё, урок скончаны.”

***

З аднаго боку, гэта файна, што ў нас мір і на вуліцах не страляюць. А з другога – няхай бы адзін раз стрэлілі на вуліцы, толькі б пазбавіцца гэтае страляніны ў вушах... Гэта проста жахліва, ад гэтага болю хочацца памерці. Ён хутка вучыць быць асьцярожным ды баязьлівым. Толькі ён сьціхае – ты пачынаеш баяцца любога руху, бо варта паварушыць галавой, кашлянуць, чыхнуць, адрыгнуць, ды нават і сказаць нешта: і галаву працінае ягоны стрэл, ад якога хоць на сьценку лезь... Вераніка ведала, адкуль гэта, – прапахлая лекамі ды з распухлай галавой, яна ўсё ж здолела разабраць па костачках прамінулы дзень, бо надта ж ён быў цяжкі, гэты дваццацігадзінны маратон, крос або поўзаньне па-пластунску, як гэта яшчэ можна назваць?.. З ранку было шмат наведнікаў, і ўсе зь нейкімі дробязямі: у адных сусед чытаў фашыстоўскую кніжку ў сваім садзе, у другіх сумленнага чалавека выкінулі з працы з-за ананімкі, у трэціх сын трэці дзень як не размаўляе... Яна так стамілася, што нават не пайшла на абед, папіла кавы ў кабінэце й толькі страшэнным намаганьнем волі прымусіла сябе не заходзіць у інтэрнэт... А, яшчэ Гілюк завітваў, як жа безь яго, зноў тлуміў ёй галаву, пасьля таго выпадку зь пераломам ён стаў больш нахабны і ўжо аднойчы пагражаў Вераніцы, пакуль што так, жартоўна, што пойдзе да главы, запішацца на асабісты прыём... Вераніка глядзела на яго і ўжо сумнявалася: а што калі й праўда, знойдзе гэты пэнсіянэр сваю праўду, даможацца свайго, тады вінаватай зробяць яе, і нікога іншага. Падвядуць пад які-небудзь бюракратычны артыкул. Гэта ж яна раз за разам адмаўляла вэтэрану, пісьмова ды вусна, а Гілюк – няпросты пэрсанаж, такі й дыктафон можа з сабой насіць, Вераніка ўжо навучылася вызначаць такіх, апантаных членаў Саюзу журналістаў з 1917 году... На думках пра Гілюка вушы зноў забалелі, пранізьліва й рэзка, і Вераніка цьвёрда вырашыла: хопіць, пайду ды нап’юся, калі бацька спаць уляжацца. Аднак кіслата падзейнічала, і Вераніка зноў задумалася пра свой сёньняшні працоўны дзень. Па абедзе яна паехала ў лягер, адна, на заўсёдным службовым аўтобусе, і была такая стомленая, а яе яшчэ нагнаў голад. Яна сядзела ля акенца, акурат ля таго, якое не зачынялася да канца. Вось там яе й прадзьмула... Але такая была неймаверная зморанасьць, як у старой, – ні моцы ні жаданьня перасаджвацца. Што гэта зь ёй здарылася? Няўжо час ісьці ў адпачынак? А хто ж цябе пусьціць.

Яна паднялася з ложка ды села за кампутар. Бацькі ўжо выключалі тэлевізар. У суседзяў нехта хроп. Сьвет тануў у ночы, як тоне ў акіяне цяжка нагружаны карабель. Трэба паведаміць Мэдыку, што сёньня яна пас. Па дарозе Вераніка, моршчачыся ад болю, вырашыла ўсё ж праверыць пошту ды распрастала плечы ад радаснай неспадзяванкі. Ня можа быць – Ён напісаў ёй, далібог, напісаў. І неістотна, што яе адрэса даўно была ў даведніку адміністрацыі, і што дагэтуль ніводнага ліста ад Яго яна не атрымлівала. Значыць, час прысьпеў, і Ён сасьпеў таксама...

“Мілая Веранічка, пісаў Ён, а вось ці не магла б ты заўтра падмяніць мяне ў лягеры. Гэты замежны госьць будзе ў нас а дзясятай раніцы, аўтобус мы замовілі на палову адзінаццатай. Выручай, Веранічка, калі, натуральна, ты не жадаеш памерці”.

Пляваць на тое, што гэта пісаў намесьнік начальніка, пляваць на тое, што так мярзотна баляць вушы, пляваць на тое, што заўтра выходны. Пляваць на тое, што ліст Ён напісаў нібыта па працоўных справах. Затое: мілая Веранічка. Мілая Веранічка. Як сярнічка, як зьнічка. Ягоная Веранічка. Ты не жадаеш памерці разам са мной? Яна шчодра змачыла вату, абвязала галаву пуховай мацярынскай хусткай ды выпіла нагбом паўшклянкі гарэлкі, і вушы прыемна анямелі. А назаўтра яна спускалася па прыступках адміністрацыі ўсьлед за легканогім і загарэлым Юргенам, які ўсё нецярпліва азіраўся, і ў вушах Веранікі стаяла такая страляніна, што перад вачыма было цёмна. У аўтобусе яна выпіла адразу дзьве пігулкі й на нейкі час зусім перастала адчуваць сваё цела, толькі пяткі былі халодныя, бы сьнег.

Юрген, здавалася, не хацеў заўважаць, што Вераніцы блага. Ён круціў сваім вяснушчатым тварам туды-сюды, сьветлыя валасы стаялі тарчма, кожнае ягонае пытаньне было афарбаванае непрыхаванай іроніяй. “А колькі ў вас зорачак на пагонах?” – нібыта прастадушна кідаў ён праз плячо, і апранутая ў звычны свой дзелавы касьцюм Вераніка доўга разважала, ці слушна яна зразумела. А ён размаўляў па-расейску правільна, як эстонец. Вераніку, якая думала, што ёй давядзецца тлумачыцца жэстамі, як, напрыклад, памежнік у сталічным міжнародным аэрапорце, які сустракае пасажыраў, гэта зусім ня цешыла.

Поделиться с друзьями: