Сарока на шыбеніцы
Шрифт:
Двух зь іх – Геніка, маці якога выкладала ў вясковай школе біялёгію, ды Антона – Вераніка ведала з маленства. Алежка зьявіўся нядаўна, ён быў стрыечным братам Антона, яму было ўсяго пяць, і ніхто не зьвяртаў на яго ўвагі. А вось Вераніцы і яе вясковым сябрукам ужо споўнілася дванаццаць. Яна пагаджалася толькі зь сяброўскіх пачуцьцяў: спускала майткі, задзірала сукенку й клалася на сьпіну. Ляжала, пакуль не пачынала ламаць у крыжы ад няроўнай, бы няўдала засохлай зямлі, заплюшчвала вочы ды ўсё пасьмейвалася. Вераніцы было сорамна й весела, калі яна разумела, чым яны тут займаюцца, і страшнавата таксама, бо ёй усё здавалася, што зараз, зараз над імі завісьне гелікоптэр, і адтуль па вяровачнай лесьвіцы спусьціцца бабка з пугай... Тут і праўда лёгка было не пачуць чыйго-кольвечы набліжэньня, бо кукурузныя постаці нібыта ўвесь час прыцішана гудзелі – а можа, гэта гудзела зямля ад шуму трактароў, што працавалі за нейкія два кілямэтры адсюль. Бывала, сярод гэтага кукурузнага царства ажно закладвала вушы. Антон і Генік схіляліся над ёй і
Калі яна падымалася ды лянотна, з гарэзьлівыя бляскам у вачох нацягвала майткі, Антон і Генік выяўлялі неспакой. Ім чамусьці хацелася таксама паказаць Вераніцы, што ў іх у нагавіцах – яны расшпільвалі прарэхі ды ўмольна на яе глядзелі. Вераніка пачувалася ў гэтай кампаніі старэйшай і каралеўскім гідлівым рухам забараняла ім. Яны не спрачаліся, толькі сядалі пад кукурузным лісьцем, расчаравана пакусваючы сьцяблінкі. Вераніцы было даволі цікава, што ж яны хацелі ёй паказаць, але, па-першае, яна й так прыблізна сабе ўсё ўяўляла – былі ў яе гарадзкім жыцьці імгненьні, што дазвалялі ёй пашырыць свой кругагляд, а па-другое, дзіўны страх скоўваў яе, і надаваў голасу ўладнасьці, а сьмеху гістэрычнасьці... Яна з большым задавальненьнем дакраналася да іхных ног – мускулістых, пукатых, дзе-нідзе ўжо калючых. Іхнае лета сканчалася, і Вераніка спалохана прымала кожны бабчын візыт у яе каморку як прадвесьце непрыемнай размовы. Усё ж Алежка мог прагаварыцца, Антон раззваніць... Але ўсё скончылася без наступстваў. Яны ляжалі ў кукурузе да ачмурэньня, а потым прыходзілі дамоў і елі трускаўкі.
***
Там жа, паблізу ад Ліндэналее, мы й сустрэліся з маім даўнім сябрам і калегам Р. Гэтаму папярэднічалі доўгая чарада лістоў, якія не даходзілі, выпраўляючыся чамусьці ў віртуальны нябыт, пакуты з кампутарам, дзе быў усталяваны паскудны рэдактар, што пастаянна абураўся маёй мовай і ўсё імкнуўся прыняць яе за адну вялікую грубую памылку, а яшчэ: міжнародныя тэлефанаваньні, калі рэха твайго голасу даганяе цябе, перапыняючы ды замінаючы выразна патлумачыцца, невыноснае бухштабаваньне назвы станцыі, дзе Р. мусіў выйсьці... У рэшце рэшт ён дабраўся да гораду, дзе я меў прытулак, і ўмудрыўся пры гэтым сплаціць штраф за безьбілетны праезд на мэтро. Мы сядзелі за столікам у кавярні, якую я яшчэ ніколі не наведваў, і я стомлена глядзеў на ягоны пастарэлы твар. Гаварыць нам было няма пра што, я ўжо пашкадаваў, што запрасіў яго, і з тугою думаў пра тры дні, якія мы прабавім разам. Дый наогул – мяне больш цікавіў ягоны спадарожнік: Р. прыцягнуў з сабой, як ён шапнуў мне на вуха, аднаго з “мсьціўцаў”– той вучыўся ў суседняй краіне ды там жа стаў сябрам гэтай незарэгістраванай арганізацыі.
Мсьціўца мне адразу ж не спадабаўся. Ягоны малады эсэраўскі твар быў утыканы рамантычнымі прышчамі, калі ж я даведаўся, што маладзёну амаль столькі ж, колькі мне, мая непрыязь узрасла яшчэ больш. Мсьціўца пагардліва напяваў нешта патрыятычнае, размаўляў скрозь зубы й няўхвальна разглядваў прымружанымі вачыма засаджаную ліпамі ды каштанамі вуліцу, па якой гуляў вецер з водарам мора, зь яе дзынканьнем ровараў, нябачнымі музыкамі й кніжнымі латкамі. Памятаю, як пасьля ўсхваляванага аповеду Р. пра новыя рэпрэсіі гэты мсьціўца хрыпата прамовіў, скрывіўшыся: “Нічога, яны ў нас яшчэ павісяць уздоўж праспэкту”, і тэатральна сагнуў ні ў чым не вінаватую лыжачку. У ягоных вачах была перавага над усім навакольлем, непрыхаваная, паблажлівая, рот торгаўся, пад футболкай нацыянальных колераў няспынна рухаліся цягліцы і ігліца: ён нават адмовіўся ад піва, ён піў толькі каву бяз цукру, але з вадой, як аўстрыец, – рыхтаваўся да барацьбы, песьціў памалу, бы пемзай, сваю прагу помсты.
– Чаму ж проста “мсьціўцы”? – пытаюся я, проста каб сказаць нешта, мне дужа хочацца ў чымсьці яму запярэчыць, гэтаму ягонаму фанабэрыстаму, рэвалюцыйнаму маўчаньню, гэтай ягонай упэўненасьці, гэтым ягоным зьбітым костачкам на пальцах. – “Мсьціўцы”... Амаль “Неуловимые мстители”. Сумняюся, каб моладзь ведала што-небудзь пра гэты фільм. Нават у бацькоў ніхто пытацца ня будзе...
– Таму што гэта мусіць быць весела, мусіць гучаць прывабна і... І ў той жа час як апраўданьне, у адным слове цэлая праграма, – адказвае Р. пасьля паўзы, бо сам мсьцівец усё маўчыць, разглядваючы нас спадылба. Напэўна, мы падаемся яму страшэнна контррэвалюцыйнай сволаччу.
– Скажыце яшчэ: як карабель назывеш, так ён і паплыве, – адгукаецца нарэшце мсьцівец. Божа мой, якая непрыемная ў яго ўсьмешка, нядобрая, рэзкая, ад такой хочацца ўцякаць. Ён пазяхае. – Стаміўся я ад банальнасьцяў. Думаў, тут нешта больш цікавае
пачую. Нездарма вы ўсе сюды бяжыце, як пацукі.– Ну, назвалі б арганізацыю “Мсьціслаўцы”, калі ўжо вам так захацелася мець помсту ў якасьці грунту, усё адно прыгажэй, яшчэ й трохі гісторыі дадаецца – не здаюся я, і не магу адвесьці ад мсьціўцы вачэй. Ён раптам злуецца:
– Вось таму на радзіме такое і адбываецца! Бо прамарнавалі час за прыдумваньнем назваў і іншай балбатнёй! А трэба дзейнічаць! Рашуча й бязьлітасна!
Р. кладзе далонь яму на плячо, наш мьсціўца раздражнёна яе скідае, але ж пакрысе супакойваецца.
– Што ты са мной як з псыхам... Мне саромецца няма чаго. Ты распавядзі свайму эмігганту... Распавядзі яму, што я ў псыхушцы сядзеў, што мне крымінальную справу шылі... Што я на мёртвых драчыў? Распавядзі. Можа й ты думаеш, што я прыпадачны? Чым вы ад іх адрозьніваецеся, ад тых, хто мяне тады садзіў, я ў такім выпадку ня ведаю...
– Вазьмі сябе ў рукі, – кажа Р. яму на вуха, і потым дабрадушна глядзіць на мяне, падсоўвае мне попельніцу. – Так, было такое... На яго хацелі справу павесіць. Якую, распавядаць ня буду. Так, звычайны бруд. Яны гэта ўмеюць. На чалавека цень толькі кінь, потым ужо ніколі не пазбавішся. Ты ж ведаеш...
– Нічога я ня ведаю, – я падымаюся. Яны сядзяць перада мной, непрабівальныя ў сваёй сьвятой упэўненасьці, што існуе толькі два гатункі людзей, толькі два, як рыба ў савецкай краме, два колеры, без адценьняў, два напрамкі, без паваротаў. І калі б я пайшоў зараз ад іх, дэманстратыўна й з высока ўзьнятай гадавой, яны ўсё адно падумалі б, што я проста йду ў прыбіральню. – Нічога ня ведаю пра чужыя цені. Але мне здаецца, значна цяжэй пазбавіцца ўласных...
“Пра нас неўзабаве ўсе пачуюць. Зусім ужо хутка. Пачнем з кіраўнікоў – не самага высокага палёту, вядома ж, на гэта пакуль няма сродкаў, а такіх, раённага маштабу,” – казаў мсьціўца крывячыся. – “Як правіла, іх ніхто не ахоўвае. Так што задума цалкам рэальная. Цяпер самы спрыяльны час. Улада ўпэўненая ў сваёй беспакаранасьці. Восеньню й пачнем. Так што сачыце за навінамі, спадары эмігранты (ён зноў наўмысна картава вымавіў гэтае слова), хутка мы задамо гэтым выблядкам.”
Мае знаёмцы пайшлі па крамах, паабяцаўшы вярнуцца на вячэру, а я рушыў дамоў. Як ні стараўся я заняцца чым-небудзь карысным, нічога не выходзіла: я настолькі звыкся працаваць у цягніках, што дом выклікаў толькі жаданьне спаць. І яшчэ гэтая праклятая залежнасьць... Веранічына фота. Я заўсёды глядзеў на яго зь нянавісьцю, але адвесьці позірк не ставала сілы. З часам мне стала не хапаць яго, і нават блукаючы па вуліцах я стрымліваўся, каб не павярнуць дамоў ды не ўключыць кампутар. Думаю, ідэальным варыянтам для мяне быў бы пусты вагон і ноўтбук на каленях, на экране якога я мог бы глядзець на яе патрэт, глядзець, і закіпаць ад неўразумелых успышак злосьці, пакідаючы тым, хто праносіўся міма, толькі абрыс маёй цяжкай ад атрутных вераніцаў, роспачна нахіленай галавы...
Марна намагаючыся зазірнуць у выразы яе твару ды сукенкі, я прыгадаў раптам, як калісьці, у той краіне, у тым жыцьці, між той асокі я езьдзіў зь ёй за горад. Гэта быў першы і апошні раз, калі я пагадзіўся паехаць кудысьці зь яе сваякамі. Там была яе сястра – халоднае, фанабэрыстае стварэньне, якое то хадзіла па беразе з сабакам на павадку, надзеўшы вялікія, на паўтвара, цёмныя акуляры, і не адказвала на пытаньні, то раптам аглушальна, ненатуральна сьмяялася й называла мяне да сьлёзаў фамільярна. Яшчэ з намі быў яе муж, ад вобразу якога нічога ўжо не засталося, толькі аранжавыя плаўкі. Не, яшчэ воклічы, зь якімі ён абдымаў сястру Веранікі: “Ну ты прам францужанка!”. Не разумею, як яе сястра выйшла за такога, яна рабіла ўражаньне даволі культурнага чалавека, ня тое што гэты тыповы вечна малады антыфашыст і калгасьнік. Яшчэ была нейкая Веранічына сакурсьніца, я нават не магу сказаць цяпер, бляндынка ці брунэтка. Менавіта яна прапанавала згуляць у самую тупую з тых гульняў, якія я сустракаў у жыцьці. Жанчыны мусілі проста тут, каля хмызьняку на пустэльным беразе вузкай, абмялелай рэчкі імітаваць аргазм: ну, паказаць, як гэта выглядае ў іхным выкананьні. Мы – я ды муж у аранжавых плаўках – былі, паводле задумы, кімсьці накшталт журы, якое павінна было абраць пераможцу. Ім здавалася, гэта было б весела. Ня ведаю, як па мне, дык гэтая гульня абражала маю Вераніку – можа, іхную й не, але маю – дакладна. Я ведаў, што ня вынес бы такога.
Мая сьціплая прапанова памяняцца ролямі – баязьлівы, танны кампраміс – засталася незаўважанай. Сакурсьніцу, якая ўжо старанна дыхала, як пры інгаляцыі, ды павісквала, нібы парася, разрывала ад сьмеху. Сабака бегаў вакол і брахаў. Я да пары маўчаў. Сястра Веранікі, гледзячы на мяне ва ўпор, разыграла такую сцэну, што ў яе мужа адразу ж распухлі плаўкі. Надыйшла чарга Веранікі, і як толькі яна, памарудзіўшы, прастагнала сваё ўступнае “ля”, я схапіў яе за руку ды цьвёрда забараніў займацца такой лухтой. “Так нячэсна!” – закрычала сакурсьніца. “Я ж рабіла! І яна няхай!”. Я падняўся ды пацягнуў Вераніку за сабой. “У цябе няма пачуцьця гумару”, – сказала ледзяным голасам Веранічына сястра. Вераніка супраціўлялася, але мяне было ня здужаць – я гатовы быў яе ўдарыць, я адчуваў унутры такую злосьць, такую рацыю, што пасьля аднаго позірку ў іх бок зноў селі на пясок нават аранжавыя плаўкі, якія было памкнуліся да маіх напружаных рук. “Наступны раз прывядзі каго весялейшага!” – крыкнула нам наўздагон сакурсьніца й дадала цішэй: “Не, ну я ж тут крыўлялася, дзе справядлівасьць?”. Больш мы нічога ня чулі.