Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сарока на шыбеніцы

Бахарэвіч Альгерд

Шрифт:

Вось, напрыклад, гэты яе нядаўні заляцанец, зь якім яна так шмат даведалася пра сябе самую, пра сваё цела дый сваю ня горшую, чым у іншых, душу... Той самы, які раптам парушыў усе яе юнацкія ўяўленьні пра прыстойнасьць і нармальнасьць. Яна й падумаць не магла – а чула б пра гэта маці!? – што некаторым зь іх падабаецца смактаць жаночыя пальцы і вылізваць сонейкі анусаў. Яна бачыла гэта толькі ў кіно не для ўсіх – і вось сама трапіла ў гэтае кіно, як акторка, якой падсунулі ня той сцэнар. Ён любіў строіць зь сябе гэткага фашыста... Невядома навошта. Напэўна, мода такая, нездаровая, хуткаплынная, кшталту моды на тое, каб майткі выглядвалі з-за паса на джынсах. Людзей цягне на забароненае. Ён прачытаў ёй неяк радкі, якія выпадкова вычытаў сам у аднаго дзіўнага ды, па шчырасьці, занудлівага пісьменьніка. Вераніка пасьміхнулася, схапіла нататнік ды стала хутка-хутка прагортваць старонкі. Вось. Яна запісала гэта тады такім няроўным почаркам, бо ззаду напірала, і церлася, і ўмольна білася аб ужо літасьціва апушчаны прычал... “Партатыўны мужчынскі заасад, сымэтрычны ком жывёльных прыладаў, слановы хобат, двайняшкі марскія вожыкі, гарыла-курдупель, якая ўчапілася мне ў пахвіну, павярнуўшы да публікі сьпіну”. Лепш і ня скажаш, прамовіў ён і... Вераніка неяк пашукала ў інтэрнэце, што ж сказаў гэты самы пісьменьнік пра заасад жаночы, і,

нічога не адшукаўшы, ледзь не патанула ў акіяне словаў, якія, можа быць, нешта і азначалі, але якіх было так шмат... Дзе ён цяпер. Напісаць яму ў гэтыя выходныя. Яна са зьдзівам зразумела раптам, што за ўвесь час іхных непрацяглых стасункаў яна ўмудрылася ні разу не назваць яго па імені. Дый тое, чым яны часьцяком займаліся ў ягонай прапахлай нявыкінутым сьмецьцем кватэры, таксама ані разу не атрымала зь яе вуснаў найменьня. Але ж над назвамі цікава бывае паразважаць...

Спачатку апрача аднаго ўсім вядомага непрыстойнага, але выразнага слова, у галаву нічога не прыходзіла. Потым памяць паглядзела пад канапай дзяцінства, і адразу ж усплыло: піська. Пісюн. Маленькая Вераніка на гаршчку. І потым загайдала на хвалях, са старых шафаў пасыпаўся друз: член, фалас, і нейкі “эбанітавы жэзл”, ня кажучы ўжо пра “дзіду”... Гэта ў іх. Вераніка задумалася, як яна называе сваю... сваю... І зноў трапіла ў тупік. “Яна” – менавіта гэтае слова, відаць. Або такое ж безаблічнае “там”. Не, у Веранікі ўсё ж такі хутчэй “яна”. Зручны жаночы займеньнік. Прыстойны і агульны. Гавораць яшчэ “кіска”. Але ад гэтага патыхае Эдзікавай парнушкай. “Яна” была цяперака роўна падстрыжаная й, мяркуючы па адчуваньнях, яшчэ далёкіх, але ўжо няўлоўна-ясных, рыхтавалася да свайго чарговага вывяржэньня. Часам яна нагадвала Вераніцы забароненую кнігу. Але можна было даць лепшае азначэньне. Парослы рудаватым падлескам вулькан. Хіба гэта сказана горш? Кожнае слова тоіць у сабе праўдзівы сэнс. Асабліва вулькан. Ёсьць на сьвеце выспы, дзе “яна” й праўда стала б вульканам. Што яна адчувае да “яе”? Толькі сяброўскую пяшчоту й мацярынскі клопат, які адразу ж кудысьці зьнікае, варта “ёй” выйсьці з-пад кантролю.

Вераніцы стала вельмі цікава, як называе “яе” Ларыса. На такія тэмы яны ніколі не размаўлялі, хаця іх і лічылі ў аддзеле сяброўкамі. Гэта й праўда было сяброўства, якое ўсё часьцей пад пэўным ракурсам выдавала на нянавісьць. Вераніку нават наведала вясёлая думка патэлефанаваць цяпер Ларысе ды агаломшыць яе такім працоўным пытаньнем. Спытаццца пра гэта мімаходзь, нібы пра кошты на загарадным рынку. Аднак Вераніка ня была пэўная, што пытаньне застанецца паміж імі. Яна паднялася зь месца й, робячы неўпрыкмет найноўшую гімнастыку для сьпіны, паглядзела на пустэльную плошчу са сьляпучым крыжам пасярэдзіне. Крыж знаходзіўся прыкладна на ўзроўні яе вачэй, ягонае зьзяньне вісела, як німб, над праспэктам, які ўпадаў у плошчу. Пазяхнуўшы, Вераніка вырашыла, што ўсё прасьцей, чым яна думае. Варта было толькі добра ўявіць сабе Ларысу, яе ўхмылкі, яе заўжды грубыя, цёмныя жартачкі, як сумненьняў не заставалася: Ларыса называе яе як і большасьць простага народу, іхных штодзённых наведнікаў. Вераніка, хуліганячы, паўтарыла гэтае слова некалькі разоў, шэптам, амаль не расьціскаючы вуснаў. Дзіўнае слова. Яна напісала яго на паперцы, а потым разарвала паперку на дробныя шматочкі. Ёй ужо даводзілася, як школьніцы, запісаваць яго, і, выведзенае чорным па белым, слова гэтае нібы заяўляла пра сваё права на існаваньне. Яно станавілася такім самаўпэненым, нібы яго легітымізавалі на рэфэрэндуме. Зрэшты, чаму не. Народу відней, як называць і “яе”, і яе, Вераніку. Тое самае датычыцца і ўлады. Назваць яе “яна”, як знаёмую, як маці, як сяброўку, ці назваць яе тым словам, якое, хутчэй за ўсё, круціцца ў галаве Ларысы, што стогне пад душам, – ад гэтага шмат залежыць. Больш, чым мы ўсе звыкліся лічыць.

Упершыню яна змагла разгледзець гэты іхны заасад у ягонай натуральнай прыгажосьці гадоў дзесяць таму – у сваім пакоі, пад маўклівы злавесны акампанімэнт з храпу ды вісклівых ад скразьняку старых дзьвярэй. Брат скінуў у сьне зь сябе коўдру; Вераніка са зьдзіўленьнем пабачыла, што ягоныя чорныя майткі ляжаць між таросаў скамечанай бялізны, а наверсе... Наверсе было тое, што ўжо даволі даўно цікавіла яе – без усялякага сэксуальнага падтэксту, анічога такога: проста інтарэс прыродазнаўцы. Яна глядзела на гэтае крыху кветачнае патаемнае баляваньне доўга, з сумам, якому сама не магла знайсьці тлумачэньня, і такой жа няўцямнай гордасьцю. Потым спаруда качнулася, і Вераніка ўмомант схавалася пад сваёй коўдраю.

Апошняя ж з такіх вось яблычна-павучальных гісторыяў адбылася зь Веранікаю зусім нядаўна. Прыгадваючы яе, яна не змагла стрымаць усьмешкі – і трохі страшнавата было глядзець на сваё адлюстраваньне ў маніторы, якое на імгненьне ўспыхнула, хаваючы прыемны ўспамін пад замок. Справа была ў тым, што неяк увесну Вераніцы давялося аддаць у рамонт свой тэлефон... Ніводзін з тых апаратаў, якія ёй прапанавалі ўзамен, Вераніцы не прыйшоўся даспадобы, і яна вырашыла, што некалькі дзён зможа абыйсьціся й без тэлефону. Гэткі адпачынак напрошваўся сам сабой – тэлефанавалі Вераніцы часта і ўсё больш са сваімі праблемамі, чым са шчырым інтарэсам да яе ўласнага жыцьця або, прынамсі, з пустой балбатнёй, якая часам так эфэктыўна здымае стрэс... Аб’явіліся нейкія далёкія сваякі, і сакурсьнікі, якіх яна ўжо ня памятала, і сваякі сакурсьнікаў. Яна ўсіх уважліва выслухоўвала, а потым сваім ужо крыху ахрыплым ад ветлівага тону голасам раіла зьвярнуцца да яе калегаў. Некаторыя, самыя навязьлівыя, званілі яшчэ, раздражнёныя тым простым фактам, што сіла тут на баку Веранікі, і яны нічога ня могуць зрабіць зь яе непрабівальнасьцю.

Абед якраз сканчаўся, ёй давялося праехаць прыпынак на аўтобусе, каб не спазьніцца. Калі яна ўжо абзвоньвала, выконваючы даручэньне Чэслава, дамы культуры, у кабінэт зайшоў Максім – той самы пекны хлопчык, студэнт архітэктурнага, які так часта ўдзельнічаў у мерапрыемствах адміністрацыі. Не адрываючы вачэй ад абрыдлых папераў, Вераніка паскардзілася яму на свой тэлефон, распавяла, колькі ўзялі за рамонт. “Лепш новы набыць”, – салідна сказаў Максім. “А пастой... У мяне ж якраз...”. Ён крыху падумаў і потым рашучым рухам дастаў з дыплямата цудоўную блішчастую цацку. “Ды ня трэба!” – замахала рукамі Вераніка. “Я новы сабе купіў, гэты прадам,” – Максімка ўмольна зірнуў на яе – пасьля таго сьвяточнага канцэрту ён глядзеў на Вераніку нейкімі новымі, сабачымі вачыма. І хутка ён ужо ўстаўляў Веранічыну сім-картку ў гладкае цельца прэпараванага тэлефона, і было ў гэтай працэдуры нешта такое інтымнае, што Вераніка пачырванела. Яна адчувала, як пахне ад успацелага Максіма, бяз гэтага паху ён не ўяўляў для яе цікавасьці, яна й ня ведала, што ён можа так пахнуць. Разумны хлопчык, сочыць за сабой, не шкадуе на сваё цела грошай, такі далёка пойдзе, калі будзе мець

цярпеньне дастаяць у чарзе да патрэбнага моманту... Ёй падабалася нават тое, як ён зусім нявінна так, па-хлапечаму буркатаў сабе пад нос радок з заезджанага гіта... І тут у кабінэт зусім бяз стуку зайшоў Ён, і Вераніцы стала трохі сорамна за свае нядаўнія смутныя думкі. Ён павітаўся з Максімам зусім халодна, як з падначаленым, хаця насамрэч ня меў на гэта права... “Ну вось, гатова,” – сказаў Максімка, – “Я пайшоў”, – і ён хуценька выскачыў за дзьверы. Спакусьліва, вельмі спакусьліва было лічыць, што прычынай гэтага маўклівага паядынку, у якім адзін бок абачліва адступіў, была яна, Вераніка; напраўду ж усё было ня так, і яна гэта разумела. Пакуль ня так, але на той час Вераніка была ў разгубленасьці: напружаны графік не дазваляў заняцца выбарам новай стратэгіі. Рукі Ягоныя кінулі на стол Веранікі падшытыя паперы, рот надарыў яе звыклай усьмешкай, тупік, тупік, тупік... А новы тэлефон граў блюзы, і яна шторазу зьдзіўлена паводзіла галавой: дзе гэта, чый гэта?

У той дзень, як гэта часта бывала, пачынаючы з чацьвертай гадзіны паток бягучых справаў стаў драбнець і да паловы на шостую нарэшце спыніўся. Яна была вольная, заставалася дачакацца шасьці, ды можна было ехаць дахаты, дзе чакала гульня, і ванна, і прахалодная пасьцельная бялізна ў цяпер ужо толькі яе пакоі – яна набыла нядаўна на выходных камплект, сіне-зялёны, спакойны, колеру ўзнаўленьня... Вераніка вырашыла пакорпацца ў сваім новым тэлефоне, усё ж тры дні зь ім жыць. І пасьля пяціхвіліннага займальнага блуканьня з адкрытым ротам натрапіла на іх – фатаздымкі.

Ёй больш за ўсё спадабаўся першы – Вераніка сядзела над ім даволі доўга, зь вясёлым вохам, што вясёлкай завяз між вуснаў... Зусім аголены Максім сядзеў у вялікім белым фатэлі, заціснуўшы ў руцэ свой... Тут Вераніка зноў сутыкнулася з праблемай называньня, але ж гэта яе не хвалявала: галоўнае, што там, на здымку, на пярэднім пляне, моцна і ў той жа час любоўна трымаючы ў дагледжаных пальцах... Максім усьміхаўся ў аб’ектыў адкрыта ды радасна, нібы яму толькі што пашанцавала знайсьці самы вялізны ў лесе грыб. У галаве гатовай зарагатаць Веранікі круцілася забаўная асацыяцыя з плякатам, так, нейкі з плякатаў аддзелу прапаганды гэты здамак дакладна нагадваў. Іншыя фота былі таксама нішто сабе: Максімка, перапэцканы ўласным сочывам, ён жа на кухні, прытуліўшы да нізу жывата кавалак пірагу... Але першая ўсе тры дні выбівала зь Веранікі чысты, няўрымсьлівы, добры сьмех, які пераходзіў у сьмех з самой сябе, калі згадка пра здымак наведвала Вераніку ў мэтро або аўтобусе. Потым Максім прыйшоў забіраць тэлефон, і Вераніка яму, натуральна, нічога не сказала, але ж пасьля гэтага студэнт зьнік, і яна, пасьмяяўшыся трохі, болей ужо не заўважала ягонай адсутнасьці.

***

Да таго дня Вераніка ня верыла ў насланьнё. Але ж як гэта яшчэ было патлумачыць?.. Насланьнё, хвароба, перабой у адладжанай сыстэме, оргія мутнага ападку ва ўскалыхнутым неасьцярожна сасудзе зь яшчэ сэкунду таму крыштальнай вадой... Яна спазьнялася на спатканьне зь сястрой і таропка йшла, грукаючы абцасамі, па толькі тыдзень таму пераназванай вуліцы, такой шматлюднай, што можна было згубіць сябе між раззлаваных чымсьці сустрэчных і прапахлых паляваньнем тых, хто напіраў ззаду, і сама злавалася, і ўжо думала, што сказаць сястры, каб тая не пачала адразу ж свае хаця й цікавыя, але ж пыхліва-шматслоўныя лекцыі... Дзіва, але ён таксама пабачыў яе, неяк здолеў выхапіць з натоўпу, хаця сядзеў на другім баку вуліцы пад парасонам кавярні ды ўхвальна назіраў за мітусьнёй. Нешта воўчае было ў ягонай ухмылцы. Ён ня мог, ня меў аніякае магчымасьці пазнаць яе, пабачыць, вылучыць, яна была ўмураваная ў натоўп, папросту ўмураваная, але ж ён прыўзьняўся й навобмацак выцягнуў грошы з барсэткі, каб расплаціцца... І Вераніку раптам крутанула ўбок, яна пайшла, нібы зачараваная, у ягоным накірунку, паўз праклёны ды мацюкі, балазе пераход быў паблізу, а то б яна так і рушыла праз праежджую частку. Гэта быў Цьвях, той самы сусед, зь якім яны так дзіўна пазнаёміліся на дні нараджэньня Лёнькі, той самы, які пасьля дотыку да яе каленяў так непрыстойна зірнуў ёй тады ў твар, на спортпляцоўцы, пасярод вялікага ўскраіннага мікрараёну. Ён і апрануты быў цяпер гэтак сама: белая футболка, шорты ды басаножкі, і на падбародзьдзі тая самая прывабная густая чорная шчэць. Такім было гэтае лета для Веранікі: людзей, пра якіх яна даўно забывала, раптам выносіла чамусьці на яе бераг прыбоем часу, і выносіла амаль некранутых – яны й праўда не зьмяняліся, нібы намагаючыся не парушыць першыя ўражаньні пра сябе, узяць Вераніку сваёй сьвежасьцю, перашапачатковасьцю... Яна рашуча, сама не разумеючы чаму, ішла да зьбялелага Цьвяха, а ён ішоў да яе, прымушаючы расступацца чалавечыя сьцены...

Урэшце яны сутыкнуліся й схапілі адно аднаго за руку, і так і не прамовіўшы ані слова імкліва пайшлі ў бліжэйшы двор. Дагэтуль яны прабавілі разам гадзіну, некалькі такіх далёкіх і чужых гадоў таму, але яна добра памятала, і дзівілася, што так добра памятае: яго завуць Андрэй, і гэта ён сам сказаў ёй, а прозьвішча Цьвях, так, Цьвях, гэта яна пачула ад Лёнькавых сябрукоў, як добра, што яна гэта памятае, як добра, як добра, білася ў галаве Веранікі бязглуздая, бескарысная думка, калі Цьвях вёў яе да цёмнага пад’езду, схаванага ў густых кудлатых каштанах, пакорлівую, маўклівую, яна патанала ў самой сабе, пакідала за сабой жывёльныя сьляды ды пахі. Яна не супраціўлялася, наадварот – гэта ён, захоўваючы рэшткі разважлівасьці, сілай прымушаў яе ісьці марудней, каб хаця б трохі заставацца ў межах прыстойнасьці, але яе проста цягнула да цёмнае шчыліны ў пазбаўленых начыньня жалезных дзьвярах, яна ляцела туды, як пчала, ад яе ішлі па амаль пустым двары такія мядовыя флюіды, што нават сабакі, якія мірна спалі ў цені сапсаванага фантану, паднялі галовы ды пацягнулі насамі...

Дзьверы рыпнулі, Цьвях пацягнуў яе па прыступках, але яна сама ўзьляцела ўверх і нецярпліва, ледзь ня плачучы схапіла яго за рукі: шпарчэй, шпарчэй... Надоўга іх не хапіла, яны нават не дабраліся да апошняга паверху, і там, на пляцоўцы між чацьвертым і трэцім, яна ўспырхнула на падваконьне, адначасова задзіраючы сукенку да самае шыі, і ногі яе закалацілі па халоднай батарэі, і валасы з сухім, пясочным гукам ціха заезьдзілі па шкле, і далоні леглі на калені, а пазногці ўпіліся, і потым нібы спалохаўшыся адхіснуліся, і потым леглі зноў, намаляваўшы на іхнай загарэлай шурпатай скуры прагныя “і”, што патрабавалі зараз жа расставіць усе кропкі. Ягоныя рукі апынуліся пад Веранікай, і ўзважылі яе, і сьціснулі мацней, баючыся згубіць, і цела здрыганулася й рушыла, набіраючы ход, і адсалютавала пад’езднаму рэху доўгім пераможным гудком... Рэйкі былі змазаныя як мае быць, і неўзабаве яны ўжо пакаціліся з узгорку, які апынуўся такім Эвэрэстам, што на нейкі момант Вераніка асьлепла ад сьлёзаў, і потым яго скаланула, і ён ударыў па вакне, і, задыхаючыся, выкінуў вонкі непатрэбную галаву, і Вераніка ў апошні момант здолела ўхапіцца за шыбу: там, у двары, якраз пачыналася навальніца.

Поделиться с друзьями: