Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

А калi Ганна вярнулася з малаком, тварагом, свежым хлебам, гордая за сваё падзвiжнiцтва, у доме панавала расчараванне.

– Паглядзi, - сказаў Жуль. Шар быў уключаны i накiраваны на схiл. Там лянiва дагарала асадная вежа - сюррэалiстычнае збудаванне з вялiзных чорных галавешак. Ад катапульты засталася толькi лыжка, недарэчна ўткнутая ў траву дзяржаннем. Наўкола стаялi ордэнскiя ратнiкi. З моста цераз ручай на пажарышча глядзела ордэнская знаць, якая акружала епiскапа.

Ад варотаў крэпасцi да вежы рассцiлалiся чорныя шырокiя палосы. У ручаi - а гэта Ганна ўбачыла не адразу - ляжалi вялiзныя, у два

чалавечыя росты, колы, абгарэлыя - хоць тут жа яна зразумела сваю памылку: каля вежы не магло быць такiх вялiкiх колаў.

– Яны ноччу ўсё гэта спалiлi!
– сказала Ганна.
– I правiльна зрабiлi. Чаго ж хвалявацца?

– Шкада, што не пабачылi.

Кiн хутка правёў шар унiз, да ручая. Ён праляцеў над каркасам вежы i спынiўся над галовамi рыцараў.

– Дзякуй за падарунак, - паволi сказаў епiскап Альберт.
– Вы не маглi прыдумаць нiчога лепшага ў ноч майго прыезду.

– Я яшчэ летась раiў вам даць прытулак чарадзею, - сказаў ландмайстар, - калi ён з Смаленска збег.

– Мы пасылалi да яго ганца, - сказаў адзiн з наблiжаных да епiскапа. Ён не адказаў. Ён схаваўся тут.

– Ён аддаў перавагу служыць д'яблу, - задумлiва сказаў епiскап.
– I неба нашай рукою пакарае яго.

– Сапраўды!
– сказаў высокi хударлявы рыцар.

– Правiльна, - згадзiўся Фрыдрых фон Какентаўзен.
– Але мы не ў храме, а на вайне. Нам патрэбны саюзнiкi, а не словы.

– Д'ябал нам не саюзнiк, - сказаў епiскап.
– Не забывайцеся пра гэта, брат Фрыдрых. Нават калi ён магутны.

– Я памятаю, святы айцец.

– Горад павiнен быць жорстка пакараны, - сказаў епiскап гучна, так, каб яго чулi кнехты, якiя стоўпiлiся збоку.
– У любы момант можа прыйсцi атрад з Полацка, а гэтага нам не трэба. У Смаленску таксама глядзяць з трывогай на наша ўзмацненне...

– Сюды iдуць лiтоўцы, - дадаў хударлявы рыцар.

– Калi крэпасць не здасца да захаду сонца, мы не пакiнем у ёй нiводнай жывой душы, - сказаў епiскап.

– I месiра Рамана?

– У першую чаргу. Толькi тыя веды могуць iснаваць, якiя апекаваны божай ласкай.

– Але калi ён умее здабываць золата?

– Мы знойдзем золата i без чарнакнiжнiкаў, - сказаў епiскап.
– Брат Фрыдрых i брат Готфрыд, iдзiце следам за мною.

16

Усярэдзiне шацёр быў абстаўлены сцiпла. На ўтаптанай падлозе паверх рагожаў ляжаў дыван, стаялi складныя, без спiнак, ножкi крыж-накрыж, крэслы, на драўляным узвышэннi ляжалi згорнутыя на дзень скуры, высокi падсвечнiк з аплылым воскам паблiскваў меддзю каля высокага куфра, акаванага жалезнымi палосамi. На куфры ляжалi два пергаментныя скруткi.

Епiскап падаў знак рыцарам сядаць. Фрыдрых фон Какентаўзен адшпiлiў пояс з мячом i паклаў яго на падлогу ля ног. Брат Готфрыд заставiў меч мiж ног i абапёрся рукамi ў пальчатках на яго дзяржальна. Аднекуль выслiзнуў слуга ў чорнай сутане. Ён вынес арабскi збан i тры сярэбраныя чаркi. Брат Готфрыд прыняў чарку, епiскап i Фрыдрых адмовiлiся.

– Ты кажаш, брат Фрыдрых, - вымавiў епiскап, - што месiр Раман на самай справе дасведчаны ў сакрэтах магii?

– Я ўпэўнены ў гэтым.

– Калi мы не заб'ём яго заўтра, - сказаў брат Готфрыд, - то ён з дапамогаю д'ябла можа прыдумаць нам пагiбель.

– Я памятаю галоўнае, - сказаў Фрыдрых.
– Я заўсёды памятаю

пра дабро ордэна. А месiр Раман блiзкi да адкрыцця тайны золата.

– Золата д'ябла, - запярэчыў Готфрыд фон Гольм.

– Месiр Раман любiць уладу i славу, - заўважыў Фрыдрых.
– Што можа даць яму князь Вест?

– Чаго ён апынуўся тут?
– спытаўся епiскап.

– Ён далёкi родзiч князя, - сказаў Фрыдрых.
– Ён быў народжаны ад наложнiцы князя Барыса Полацкага.

– I хацеў бы стаць князем?

– Не тут, - усмiхнуўся брат Фрыдрых.
– Не ў гэтай вёсцы.

– Добра, што ён спалiў вежу, - сказала Ганна.
– Iнакш бы яны не сталi размаўляць.

– Што здарылася ў Смаленску?
– спытаўся епiскап, перабiраючы ў моцных пальцах бурштынавы ружанец з вялiкiм залатым крыжам.

– Тутэйшы ўладыка - вiзантыец. Чалавек недалёкi. Ён вырашыў, што ўменне месiра Рамана ад д'ябла. I падняў чэрнь...

– Ну проста як нашы браты, - усмiхнуўся нечакана Альберт. Паглядзеў на Готфрыда. Але той не заўважыў iронii.
– I чараўнiка прыгрэў князь Вест?

– Ён жыве тут ужо трэцi год. Ён затаiўся. Ён напалоханы. Яму няма куды iсцi. У Кiеве яго чакае такi самы лёс, што i ў Смаленску. На Захадзе ён выклiкаў небяспечную жадобу караля Пiлiпа i гнеў святой царквы. Я думаю, што ён многае паспеў зрабiць. Пра гэта сведчыць гiбель нашай вежы.

– Сапраўды часам зацямняецца розум уладных людзей, - сказаў епiскап. Сiла наша ў тым, што мы можам накiраваць на дабро аблуду чарадзея, калi мы цвёрдыя ў сваёй веры.

– Я мяркую, што праўда на вашым баку, - даў згоду брат Фрыдрых.

– Беражы нас, божа, - сказаў цiха брат Готфрыд.
– Д'ябал усюдыiсны. Я сваiмi рукамi адкруцiў бы галаву чарадзею.

– Не нам яго баяцца, - вымавiў епiскап. Не ўстаючы з крэсла, ён выцягнуў руку i ўзяў з куфра жаўтаваты аркуш, якi ляжаў пад скруткамi. Паглядзiце, гэта прыслалi мне з Замошша тыдзень назад. Што вы скажаце, брат Фрыдрых?

Рыцар Готфрыд перахрысцiўся, калi епiскап падаў аркуш Фрыдрыху.

– Гэта напiсана не ад рукi, - сказаў Фрыдрых.
– I ў гэтым няма чарадзейства.

Вы ўпэўненыя?

– Месiр Раман выразае лiтары на дрэве, а потым прыкладае да дошкi лiст. Гэта падобна на пячатку. Адной пячаткаю вы можаце замацаваць сто грамат.

– Вялiкая справа, калi скiравана ў iмя царквы, - сказаў епiскап. Божае слова можа пашырацца танна. Але якая пагроза ў лапах д'ябла!

– Гэтак, - згадзiўся брат Фрыдрых.
– Раман патрэбны нам.

– Я ж паўтараю, - сказаў брат Готфрыд, устаючы, - што ён павiнен быць знiшчаны разам з усiмi ў гэтым горадзе.

Яго суразмоўцы нiчога не адказалi, епiскап заплюшчыў вочы.

– На ўсё воля божая, - сказаў ён урэшце.

Абодва рыцары ўсталi i накiравалiся да выхаду з шатра.

– Дарэчы, - кiнуў наўздагон епiскап, - чым можа для вас стацца гiсторыя з польскай князёўнай?

– Спытайцеся ў брата Готфрыда, - сказаў Фрыдрых фон Какентаўзен.
– Гэта здарылася непадалёку ад замка Гольм, а леты, якiя напалi на ахову князёўны, па чутках, выконвалi яго загад.

– Гэта толькi чуткi, - сказаў Готфрыд.
– Толькi чуткi. Цяпер жа князёўна i яе цётка пакутуюць у палоне князя Веста. Калi мы вызвалiм iх, то атрымаем за гэта выкуп ад князя Смаленскага.

Поделиться с друзьями: