Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– Хопiць, чортава насенне!
– выбухнуў чарадзей.
– Забыўся, што я цябе з гнiлой ямы выкупiў?

– Памятаю, дзядзечка, - сказаў блазан.
– Ой як памятаю!

– Усё-такi ён падобны на малпу, - сказала Ганна.
– На злосную малпу. У iм ёсць штосьцi здраднiцкае.

– Баярын!
– сказаў жылiсты мужчына.
– А што з вогненным гаршком рабiць?

– Гэта цяпер не патрэбна, Мажэй, - адказаў Раман.

– Ты казаў, што мяне пашлеш, - вымавiў Мажэй.
– Божыя дваране ўвесь мой род выразалi. Не магу забыць. Ты абяцаў.

– Божа!
– Раман

сеў на лаву, стукнуўся локцямi аб стальнiцу, абхапiў галаву рукамi.
– Глупства гэта ўсё, нiкчэмнасць!

– Шаноўны, - сказаў Мажэй з тупой настойлiвасцю, - ты абяцаў мне. Я пайду i заб'ю епiскапа.

– Няўжо не разумееш, - амаль крычаў Раман, - нiчым мы горад не выратуем! Не спалохаюцца яны, не адступяць, iх у пяць разоў больш, у iх сiла, ордэн. Эўропа, Магдэбург, папа... Конрад Мазавецкi iм войска дасць, дацкi кароль чакае не дачакаецца. Вы ж цёмныя, вам здаецца, што ўвесь свет вакол нашага гарадка сышоўся! Я i вежу палiць не хацеў... Вячка мяне прыцiснуў. Лепш змiрыцца, ордэну кроў не патрэбна, ордэн бы князю горад пакiнуў... Хiба вам крывi мала!

– Ты загаварыў iнакш, баярын, - сказаў Мажэй.
– Я з табою заўсёды быў, таму што верыў. Можа, я iншых гарадоў не бачыў - нашыя жамойцкiя гарадкi па лясах раскiданы, але пакуль ордэн на нашай зямлi, мне не жыць. Мы ордэн не клiкалi.

– Змагацца таксама трэба з розумам, - стукнуў кулаком па стале Раман. Сёння ноччу яны на прыступ пойдуць. Возьмуць горад, могуць не злiтавацца. Калi мы паднiмем руку на Альберта - яны ўсiх нас выражуць. I дзяцей, i жанчын, i цябе, блазан, i мяне...

– Я заб'ю епiскапа, - сказаў Мажэй.

– А я, дзядзечка, - сказаў блазан, - з табою не згодны. Авечкi добрыя, а авечак ваўкi ядуць.

– Маўчы, раб!
– узлаваўся Раман.
– Я цябе дзесяты год кармлю i ратую ад бед. Калi б не я, цябе ўжо тройчы павесiлi б.

– Правiльна, дзядзечка, - раптам засмяяўся блазан.
– Часам я глупства скажу, затое разумныя не здагадаюцца. Рабом я быў, рабом памру, затое сумленне мучыць не будзе.

– Чым балбатаць, лепей пайдзi да князёўны, - сказаў Раман жорстка. Дасi ёй прываротнага зелля. Так, каб старая не заўважыла.

– I гэта генiй, - уздыхнула Ганна.

– А што?
– спытаўся Кiн.

– Верыць у прываротнае зелле...

– Чаму ж не? I ў дваццатым стагоддзi вераць.

– Iду, - сказаў блазан, - толькi ты да немцаў не збяжы.

– Заб'ю. Ты даўно гэтага заслугоўваеш.

– Заб'еш, ды не сёння. Сёння я яшчэ патрэбны. Толькi дарма ты епiскапа беражэш. Ён табе дзякуй не скажа.

Блазан падхапiў бутэлечку i лоўка ўскараскаўся наверх. Мажэй вярнуўся да печы, памяшаў там качаргою, доўга маўчаў. Раман прайшоўся па пакоi.

– Не, - сказаў ён сам сабе.
– Усё не так. Як я змарыўся ад глупства чалавечага.

Хлопец прысеў каля сцяны на кукiшкi. Раман вярнуўся назад да стала.

– Можа, паглядзець за блазнам?
– спыталася Ганна.

– Мне цяпер важней Раман, - сказаў Кiн.

– Падыдзi сюды, Глузд, - сказаў Раман, аглядаючыся.

Хлопец лёгка ўстаў, зрабiў крок i тут жа азiрнуўся.

Раман рэзка ўзняў галаву, паглядзеў туды ж. Ускочыў з-за стала. Мажэя ў пакоi не

было. Раман тут жа кiнуўся за печку. Там былi нiзкiя масiўныя дзверы. Яны былi прачыненыя.
– Глузд, куды глядзеў? Мажэй збег!

– Куды збег?
– не зразумеў хлопец.

– Ён жа з гаршком збег. Ён жа епiскапа забiць хоча!
– Раман штурхнуў дзверы, зазiрнуў усярэдзiну, ляпнуў сабе па баку, дзе вiсеў кароткi меч, выхапiў яго з ножнаў i знiк у праёме.

Хлопец застаўся звонку, заглянуў у ход, i Ганна ўбачыла, што яго спiна расце, запаўняе экран. Стала цёмна - шар працяў хлопца, пранёсся ў цемры, i яна здавалася бясконцай, як здаецца бясконцым чыгуначны тунель, а потым наступiў бэзавы дажджлiвы вечар. Яны былi на метраў сто ад крапаснога вала ў нiзiне, парослай хмызняком. Памiж нiзiнай i крэпасцю паволi ехалi верхам два нямецкiя ратнiкi, паглядваючы на гарадскую сцяну. На вуглавой вежы пагойдвалiся шлемы стражнiкаў.

Раптам у схiле нiзiны ўтварылася чорная дзiрка - адкiнулiся ўбок дзверы, укрытыя звонку дзёрнам. У дзвярах стаяў Раман. Ён уважлiва агледзеўся. Дождж памацнеў i мутнаю сеткаю засланяў яго твар. Нiкога не ўбачыўшы, Раман адступiў, зачынiўшы за сабою дзверы. Перад вачыма быў парослы хмызняком схiл. I нiякiх слядоў ад дзвярэй.

Кiн вярнуў шар у падвал, на iмгненне абагнаўшы Рамана.

Хлопец, якi так i стаяў у дзвярах падземнага хода, адляцеў убок - Раман адштурхнуў яго, кiнуўся да стала. Хлопец падышоў, спынiўся ззаду. Раман iрвануў да сябе лiст пергаменту i хутка пачаў пiсаць.

– Стукаюць, - сказаў Кiн.
– Ганна, чуеш?

У дзверы стукалi.

Раман згарнуў лiст у трубку, падаў хлопцу.

Ганна зрабiла намаганне, каб вярнуцца ў дваццатае стагоддзе.

– Зачынi дзверы, - хуткiм шэптам сказаў Кiн.
– I хоць памры, каб нiхто сюды не ўвайшоў. Мы не можам перапынiць працу. Праз паўгадзiны я адыходжу ў мiнулае.

– Ёсць, капiтан, - сказала Ганна таксама шэптам. Каля дзвярэй яна аглянулася. Кiн сачыў за шарам, Жуль - за прыборамi. Яны спадзявалiся на Ганну. Хлопец Глузд узяў трубку пергаменту, слухаў, што гаварыў яму Раман.

За дзвярыма стаяў дзед Генадзь. Гэтага Ганна i баялася.

– Ты чаго замыкаешся?
– сказаў ён.
– Па тэлевiзары французскi фiльм паказваюць пра сярэдневяковае жыццё. Я па цябе.

– Ой, у мяне галава балiць!
– сказала Ганна.
– Зусiм не магу з хаты выйсцi. Легла ўжо.

– Як легла, - здзiвiўся Генадзь.
– Паветра ў нас свежае, ад яго i балiць. Хочаш, гарчычнiкi пастаўлю?

– Ды я ж не прастудзiлася. У мяне галава балiць, стамiлася.

– А можа, па чарачцы?
– спытаўся дзед Генадзь.

Ганна не магла ўпусцiць дзеда ў сенi, дзе на падлозе былi вiдаць сляды Жулевай працы.

– Не, дзякуй, не хочацца.

– Ну тады я пайшоў, - сказаў дзед, не робячы нi кроку.
– А то французскi фiльм пачынаецца. А гэтыя не вярталiся? Рэстаўратары?

– Не, яны ўжо на станцыю паехалi.

– А "газiка" такi спачатку не было, а потым узяўся. Дзiва. Тут хiба "газiк" пройдзе?

– Яны з пагорка прыехалi.

– Я i кажу, што не праедзе. Але людзi прыемныя,

Поделиться с друзьями: