Злая зорка
Шрифт:
Ён не затрымліваўся на праверках, ездзіў з калгаса ў калгас, сам за рулём «газіка», вазіў з сабой Пятрушкіна з ДП-5. Даручаў яму, пакуль прымалі тэхніку, выязджаць у поле, далей ад людскіх вачэй, i рабіць замеры. Зрабілі адкрыццё: вышэйшыя паказчыкі давала не паветра, давала зямля. Можна ўсцешыцца, што радыяцыя ў паветры паніжаецца. Але зямля… як набірае зямля! А што з гэтага вынікае — дык i бабулям, што грэюцца на прызбах, зразумела. Чым яе вымые з зямлі? Дажджамі? Куды?
Застаючыся ў машыне з адным Ііятрушкіным, Пыльчанка даваў волю пачуццям i хрысціў на чым свет стаіць i сябе, сваю неадукавасць, i ягоную, начальніка штаба, i вучоных, i ўсяго кіраўніцтва. Падпалкоўніка скразняком прадзімалі такія словы. Што стала з чалавекам! Як з якара сарваўся. Панікуе?
Нe вытлумачыўшы нічога таварышу па незвычайным падарожжы, Пыльчанка накіраваўся ў суседні раён, па палявых, балотных дарогах, ведаў мясціны, паляваў тут, выехаў у прырэчча, адкуль відаць станцыя, дзесятак кіламетраў да яе, не больш. Выскачыў з машыны, падняўся на ўзгорак. Вось яна — рукою падаць. Стаіць. Не дыміць. Не закапцела. Архітэктурай сваёй яна не захапляла ні здалёк, ні зблізку. Звычайны прамысловы аб’ект. Куды лепш глядзіцца горад, што вырас справа, кіламетры за тры. Горад, які яны часта лаялі — выцягвае рабочую сілу. Не станцыю лаялі — горад, бо большасць ix людзей робіць не на АЭС — у горадзе, у арганізацыях, якія абслугоўваюць станцыю, будуюць новую чаргу яе. Акрамя сына свайго, Уладзімір Паўлавіч не ведаў чалавека ca свайго горада, з Пустаходавага калгаса, які рабіў бы непасрздна вось у гэтых карпусах, высокіх i нізкіх. Глеб казаў, што ёсць такія, ездзяць разам з ім дадому.
Увагу прыцягнуў верталёт. Ён павіс над крайнім блокам станцыі. Пад верталётам гойдаўся пакет. Сарваўся, паляцеў уніз. За першым верталётам праз мінуты дзве-тры з’явіўся другі з такім жа пакетам, трэці…
Значна пазней Пыльчанка, як i ўсе іншыя, даведаецца, што верталёты кідалі ў жэрла разбуранага рэактара свінец i пясок. Дагэтуль многія вучоныя i тэхнікі сумняваюцца ў эфектыўнасці такога «тушэння» д’ябальскага агню. Разбураючы ядзернае гаручае, цяжкія пакеты пяску i свінцу выплёсквалі ў атмасферу дадатковыя мільёны бэр.
Але ў той час наяўнасць верталётаў, ix метадычная руплівая праца заспакоіла Уладзіміра Паўлавіча — бацьку. За Глеба заспакоіла. Не адзін яго сын працуе там — сотні, тысячы людзей. Не сталі б ix там трымаць, каб пагражала небяспека. Лаючы кіраўніцтва за ўтойванне праўды, ён па-ранейшаму мераў гэтых людзей на свой аршын: i ён хаваў праўду нават ад жонкі i нявесткі. Але каб паслаць дзяцей на смерць… О, не! На гэта не прымусілі б пад дулам аўтамата. Лягчэй памерці самому. Падумаў так — i яшчэ больш заспакоіў сябе. Нямала дрэнных кіраўнікоў, але, упэўнены быў, мала хто з самых забурэлых мог бы паслаць людзей на смерць. Урэшце, ёсць магутны інстынкт самааховы.
A Пятрушкіна ў гэты час кідала ў «газіку» ў жар i ў холад. Зашкаліла прыбор. I ён мог уявіць, які фон ix акружае. Чаго ён там не бачыў, гэты чортаў Пыльчанка? Вылез на бугор, як блыха на пуп. Во даў бог начальнічка! Спадзяваўся, што пасля трыццаці гадоў блукання па свеце — ад Кубы да Курыл — урэшце знайшоў зацішны куток, спакойную работу. Нішто сабе зацішак! Горш за вайну. Там хоць ворага ведаеш. Плюнуць на ўсё? Ёсць жа пенсія. Не, не дазволіць афіцэрскі гонар, пачуццё грамадзянскага абавязку. Недарэмна i служба яго называецца грамадзянскай абаронай. Любіў службу сваю, а тут узненавідзеў — з-за яе бездапаможнасці. Правільна мацюкае яе Пыльчанка! Аднак як сказаць яму, што трэба хутчэй ад’язджаць? Каб не падумаў, што ён спалохаўся.
Вылез з машыны і, ступаючы так, быццам i зямля i паветра замініраваныя, падняўся да старшыні, які стаяў над зялёнымі лазнякамі ў позе Напалеона.
— Уладзімір Паўлавіч, прыбор зашкаліла.
Адказ варты Напалеона:
— Гаўно прыбор, таму i зашкаліла.
Загадкавы чалавек, недаступны нармальнаму розуму! Далей ад яго!
I было Першае мая. Была дэманстрацыя. Значна больш шумная, чым у сталіцах. Вясёлыя святочныя калоны ішлі міма чырвонай трыбуны, на якой стаялі раённыя правадыры, захоўваючы субардынацыю. Віселi партрэты высокіх правадыроў. З трыбуны ў калоны кідалі лозунгі. Дэманстранты адказвалі вясёлым «ура!».
У калонах яўна ішлі людзі на падпіцці.
Сінякоў паклікаў старшыню райспажыўсаюза Калошу i прабіраў яго: чаму ўчора прадавалі гарэлку? Чаму не
выканалі яго загад? Гандляр бажыўся, кляўся, што не прадалі ніводнай пляшкі. I маніў. Пыльчанка слухаў i думаў, як усе навучыліся маніць. Ён-то пэўна ведаў, што ва ўсіх крамах на сяле гарэлку прадавалі. Не прадавалі ў горадзе. У спецмагазіне. A ў рабочых пасёлках, напэўна, ішоў той жа гандаль.Уладзімір Паўлавіч маўчаў — не падтрымліваў першага, што яму належала рабіць, не абараняў гандляра. Дунец паспрабаваў улезці ў размову, сказаў, што якраз пры радыяцыі рэкамендуецца прымаць гэ~ тае зелле, i выклікаў агонь на сябе. Мусіў адступіць у тыл трыбуны, схавацца за жанчынамі, якіх толькі пазней, пад завяршэнне дэманстрацыі, правадыры па-джэнтльменску выставяць наперад, гэтых кіруючых дам, што на трэціх ролях у іерархіі. Вольга Андрэеўна высмейвала «джэнтльменства» кіруючай вярхушкі.
Але не пра гэтыя дробязі думаў Уладзімір Па ў лавіч. Ён гл’ядзеў не на калоны — за ix, на плошчу, на вуліцу. Столькі патраціў пораху, каб не выводзіць на дэманстрацыю дзяцей. А яны усе тут, абляпілі, як вераб’і, каштаны, ліпы. Арганізаваным, ім можна было б хоць папяровымі пілоткамі накрыць галовы. I яны не лазілі б па дрэвах, лісце я к ix усмактала радыеактыўны ёд. Учора пасля яго вандравання па раёне, стомленаму, але душзўна ўзбуджанаму, аптымістычна настроенаму, Ірына прачытала цэлую лекцыю. Граматны доктар яго нявестка! I заспакоіла яго яшчэ больш: ёд распадаецца за дваццаць восем дзён. I зямля стане чыстая? Урэшце, гэта найгалоўнейшы клопат — ачысціць зямлю. Можна будзе яе ачысціць? Павінна ж навука нешта прыдумаць!
— З дзецьмі мы зрабілі не тое, — сказаў Сінякову, паказаўшы на дрэвы.
— А што я казаў! — самаўпэўнена выгукнуў Пятро Міхайлавіч.
— Ix трэба было сабраць i трымаць у школах.
— А як жа! Утрымалі б вы ix! — падключылася да размовы Кацярына Панасаўна, былая настаўніца; намесніца старшыні лічыла, што яе месца ў першым радзе — побач з другім сакратаром.
— I тое праўда — чорт ix утрымае! Ды i ў школу яны не пайшлі б — свята. Дэмакратыю гэтая публіка засвоіла, як ніхто. Аднак што рабіць з імі? З дзецьмі? — Уладзімір Паўлавіч пільна заглянуў у вочы Сінякову. Той адвярнуўся, выгукнуў лозунг:
— Працоўныя раёна! Скіруем усе сілы на перабудову!
«Няўжо нраўда?» — думаў Пыльчанка з раздвоеным начуццём, не вырашыўшы яшчэ, чаму даць перавагу — абурэнню ці разумению i ўхваленню, калі далёкая, ажно мінская, чутка пацвердзіцца.
Перад дэманстрацыяй яго адвёў у бок Дунец.
— Слухай, што я раскажу, Уладзімір Паўлавіч. Начаваў я сёння ў аддзяленні. На ўсялякі выпадак — бліжэй да пульта. Такая сітуацыя. Свята… I ў тры гадзіны… У тры ночы! Уяўляеш? Званок з Мінска. Намеснік міністра: якая абстаноўка? Далажыў. А ён: «А ці праўда, што ваш першы дзве гадзіны назад пасадзіў у машыну жонку, дзяцей i выехаў… не на поўдзень, канешне, дзе маеты спаленыя?» — «Не знаю, таварыш генерал». — «А што вы знаеце?» Генеральская пстрычка ў нос начальніку аддзела. Думает, прыемна? Во што! Пасля такога хоць самому — на ўсе чатыры стараны. А як праверыць? Званіць на кватэру? Але што прыдумаць, каб падняць чалавека ў тры гадзіны? Нічога не мог прыдумаць. Паexаў у райком. Вартаўнік спіць. Спалохаў дзеда. «Машыны ўсе ў гаражы?» Не знае. Ніхто нічога не знае. Ды i я падумаў: дурнем трэба быць, каб для такой аперацыі браць службовую машыну. У яго брат у Мазыры. Словам, была ў мяне рабінавая ночка. Адлягло ад сэрца, калі у сем гадзін убачыў Пятра на вуліцы, аглядаў гаспадар горад. Во народ! Хто мог пазваніць? Хто мог пазваніць ажно ў Мінск? Пасярод ночы!
Дзеля чаго? Узняць паніку? Ну, скажы, не гады хіба? Даў задание следчаму праверыць на тэлефоннай станцыі: хто званіў? Сігнал ён даваў не міліцыі — у ЦК. Дзіўна, чаму адтуль не пазванілі на кватэру? Ці, думает, званілі? Спытай у Пятра.
— Сам далажы.
— Ды не… знаеш, няёмка неяк. Сапсуеш чалавеку святочны настрой.
— Ты сапсуеш. А я не сапсую?
— Пятро Міхайлавіч! А што Паліны Антонаўны не відаць?
— Маўчыце. Ледзьве ўгаварыў пасядзець дома, патрымаць хлопцаў. Каб не палезлі на дрэвы, як гэтыя.