Фаўст
Шрифт:
Вучань
Я не магу пакінуць гэты дом, Не папрасіўшы, мне ў альбом, Каб лепш адзначыць першую сустрэчу, Што-колечы ўпісаць.Мефістофель
Я не пярэчу.(Піша і аддае.)
Вучань (чытае)
Eritis sicut Deus, scientes bonum et malum.{34}(Пачціва складвае альбом і развітваецца.)
Мефістофель
ПарадайУваходзіць Фаўст.
Фаўст
Куды ж ісці?Мефістофель
А гэта не сакрэт. У свет малы, пасля ў вялікі свет.{35} Скажу — набытак будзеш мець вялізны, Са мной прайшоўшы курс карысны.Фаўст
Куды ўжо мне з сівою барадой У гэтым мерацца з табой, Тут спроба пойдзе надарма. Адзін бы я не вытрымаў ярма, Бо я губляюся, людзей баюся І сам сабе нікчэмнасцю здаюся.Мефістофель
Адвага прыйдзе з вопыту жывога, Абы меў веру ты ў сябе самога.Фаўст
А як жа нам мае пакінуць нетры Без слуг, без коней, без карэты?Мефістофель
Нічога! Толькі плашч раскіну гэты — І мы, васпане, у паветры! Адно прашу: пакінь ты на зямлі Куфэркі, клункі, хатулі. Агнём дыхну на развітанне — І паляцім у неба тым хутчэй, Чым будзе на плячах лягчэй! Ну, з новым вас жыццём! Маё вітанне!Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу{36}
Гуляе вясёлая кампанія.
Фрош
Што з вамі, хлопцы? Ўцяміць не магу! Ні ў скач, ні ў плач, гарэлка вас не грэе; Бывала, кожны чортам ходзіць і дурэе, І раптам — на! Што куры ў катуху!Брандэр
Ты сам спаганіў гумар свой, Быў зух, а стаў свіння свіннёй.Фрош (вылівае яму на галаву шклянку віна)
Дык вось табе!Брандэр
Дурны свінтух!Фрош
А каб табе язык апух!Зібель
Зноў гвалт? Няма на вас халеры! Заткніцеся, бо выпру ў дзверы! Чым так, за дзякуй горла драць, Давайце песеньку спяваць! — Маэстра! Гоп-ля-гоп!Альтмаер
А хай ты трэсні,— Аж вушы рвуць твае мне песні!Зібель
Ха-ха! Каб тут я ўзяў на поўны бас, Скляпенне рухнула б на вас.Фрош
Каму не ў лад, таго ганіце ў карак! А-тара-лара-там!Альтмаер
А-тара-лара-там!Фрош
Цяпер пачну без лішніх сварак!(Спявае.)
Свяшчэнны Рым{37}, чаму ты Не заняпаў ад смуты!Брандэр
Цьфу! — дрэнь. Палітыка не для карчмы! Далоў яе! Каму якая справа, На чым трымаецца дзяржава. Падзякуемце лепей мы, Што па ласкавай волі бога Не нас датычыцца трывога За канцлерскі, за папскі трон. З нас кожны папа, кожны ўдалы: Давайце ж выберам, адно каб ён Меў пры сабе святыя прычындалы!{38}Фрош (спявае)
Узвіся, салавейка, ранкам рана, Сто тысяч прывітанняў занясі каханай.{39}Зібель
Вітаць каханак? К чорту! К богу ў рай!Фрош
І пацалунак! — Не перашкаджай!(Спявае.)
Замкі далоў! Прыйду я ноччу. Замкі далоў! Вазьму красу дзявочу. Замкні пад ранак на пацямочкі, Бывай, каханка! Бывай да ночкі!Зібель
Ну-ну! Спявай, хвалі, грымі ў званы — Яшчэ ад рогату парву бакі я! Каханкі нашы — ўсе яны такія: Не могуць жыць без здрады і маны. Хай бабай цешыцца лясун, Няхай казёл — да коз ласун — На скрыжаванні для яе «Дабранач, бубачка!» — бляе. Бо дзеўцы хлопец бравы, шустры Кавалак ці не надта тлусты? Ёй лепш з вітаннем заадно Шалёхнуць камень у акно.Брандэр (грукаючы кулаком па стале)
Фу! як вульгарна! Мілы збродзе, Крыху пагрызліся — і годзе! З каханкай вам не навіна Тырчаць пад плотам давідна. Паслухайце, я вам сваю Таксама песеньку спяю, На модны крой яна. А вы як след За мной падцягвайце куплет.(Спявае.)
Улез пацук аднойчы ў клець, Жывіўся салам, здорам, Распасвіў чэрава, што мець І Лютэру не сорам. Яму атруты да нары — Кладзі хоць лапкі дагары, Як бабніку якому.Поделиться с друзьями: