Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Клавуня, гэта я, твой Вася

Петручук Васіль

Шрифт:

— Дарагая, гэта ж першы раз у жыцці так здарылася і калі не хочаш такога малака, дык сёння з'еш нешта іншае, — прасіўся муж.

Але яна і слухаць не хацела і, каб яго дабіць, схапіла бутэльку, ды й перахіліла ў ракавіну.

Знявагу ён перахварэў, але ў думцы абяцаў помсту, якую ажыццяўляе ўжо дзесяткі гадоў. Менавіта, дзесяткі гадоў купляе худое малако, прыкрывае бутэльку капселем ад тлустага малака і корміць ім жонку. Мала таго: вылівае малако з бутэлькі ў гаршчок для кіпячэння, палошча бутэльку халоднай вадой і бухае таксама ў гаршчок, і тою баўтухаю залівае зацірку, якую варыць на вадзе, локшыны,

якіх да канца не адцэджвае, ды кашу. Жонка ўсё тое з'ядае з раскошай, ды цешыцца, што раз і назаўсёды навучыла дурня, якім малаком мае яе карміць, каб мела прыгожыя зубы і гладзенькую скуру на сваіх кругленькіх шчоках.

Калісьці, успомніўшы той няшчасны інцыдэнт, шмат гадоў таму назад ён спытаў:

— Скажы, дарагая, ці я не заслужыў на давер адносна малака?

— Так, дарагі, — адказала жонка. — Хвалюе мяне твая дабразычлівасць і ахвота служыць мне, але скажы сам, ці ж не лепш есці паўнавартаснае і смачнае малако?

— Ага, — сказаў муж і пачаў падлічваць даходы з розніцы цаны паміж худым і тлустым малаком.

Розніца ў цане выйшла малая, як і ў малацэ, але радасці было многа, што дагадзіў жонцы.

1985 г.

АПТЫМІСТ

Усюды чую, што аптымісту лягчэй жыць. Нібы ў яго жыццё прыгажэйшае. Мо так калісь і было. А сёння я хачу быць песімістам, я хачу быць скептыкам, каб не называлі мяне дурнем і разявай.

Днямі паскардзіўся я знаёмаму, што не маю на чым спаць, тапчан, які набыў я ў пару славутага гаспадарчага прыспяшэння, разваліўся.

— І не можаш купіць новага? — здзівіўся знаёмы.

— А што, можаш мне памагчы ў гэтым? — у сваю чаргу здзівіўся я.

— Калі ласка. Учора быў у магазіне на Каляёвай і бачыў там нейкую мэблю. Але не цікавіўся, бо мне патрэбны кухонны камплект.

— То бываюць і кухонныя?

— Розныя бываюць, толькі трэба трапіць у адпаведны час.

— Дык што, паможаш купіць тапчан?

— Паехалі ў магазін.

І мы паехалі на Каляёвую. Заходзім, а там, сапраўды, стаяць тапчаны. І мяккія крэслы. І нейкі камплект рэтра.

— Божа, — кажу, — чаго ж яшчэ хацець? Гэта якраз тая мэбля, якую шукаю. Але чаму яе ніхто не купляе?

— Відаць, дарагая, — адказвае знаёмы.

Пашкадаваў я, што пры сабе не маю 36 тысяч злотых

(цана майго шчасця), але знаёмы пацяшае: "Калі не купілі да абеду, то ўжо сёння ніхто не купіць".

Вясёлы паехаў я дадому, узяў у ПКО грошы і чакаю жонку, пакуль вернецца з працы. А тая прыйшла і есці хоча.

— З голаду не памрэш, паехалі па мэблю, я выбраў прыгожую.

— Ты дастаў мэблю? — жонка смяецца скептычна.

— Няўжо толькі ты ўмееш даставаць? — гаркнуў я і мы паехалі на Каляёвую.

У магазіне пру ў касу і паказваю рукой, за які камплект плачу. Касірша вырачыла на мяне сімпатычныя вочы і сказала:

— Эх вы, непапраўныя аптымісты!

Апусціў я сарамліва галаву і мы вярнуліся з пустымі рукамі дадому. У галаве толькі расло рашучае жаданне быць песімістам.

1985 г.

ВОСЬ ГЭТА ФАЛЬКЛОР

Я не буду ўспамагаць А. Баршчэўскага, бо ў фальклоры ён ведае ўсё навылет. Не збіраюся таксама крытыкаваць

яго поглядаў. Я проста ўключаюся паралельна ў размову пра фальклор.

Сустрэў я сёння Гандзю. Прыгожая жанчына, шыкоўная. Пытаю, як жыве, што новага, ці знайшла ўжо сабе таварыша жыццёвага падарожжа (табе ж цяжкавата гадаваць дзіця). Ну, вядома, пажартаваў наконт шлюбнага жыцця.

А Гандзі не да жартаў. Слёзы ў вачах блішчаць. Пачала сёе-тое расказваць. І ашаламіла мяне.

Выйшла Гандзя замуж па каханні. На вяселлі, згодна са звычаем, усе прысутныя давалі падарункі. І вось, калі Гандзя шчаслівая, кланялася падарункадаўцам, падыйшла да яе сяброўка і палажыла абрусок з уваткнутай у яго іголкай. Гандзя пакланілася, як і ўсім, але ў сэрца кальнула: "Чаму ў абрусе іголка?"

Вяселле адбылося ў маі, а ў снежні Гандзя кінула мужа, за якога выйшла па сваёй волі і ахвоце.

Ад разводу прайшло ўжо дваццаць год, а Гандзя ўсё наракае на лёс, які ёй згатавала сяброўка-чараўніца. Кажа яна, што напэўна жылося б ёй добра, калі б тая не ўсадзіла ў абрусок іголкі і не падарыла яго на вяселлі. Не ведала тады, што гэта значыць. Каб ведала, то палажыла б гэты абрусок пад плашчаніцу. Тады б задуманае сяброўкай вярнулася да яе самой.

Вось гэта фальклор!

А я, цёмны, дагэтуль баяўся толькі хваробы і вайны. Аказваецца, трэба яшчэ баяцца і чараў.

1985 г.

І БУДЗЬ ТУТ ВЕТЛІВЫ

Вадзіцелі аўтобусаў, як і ўсе людзі, бываюць розныя, ветлівыя і няветлівыя.

Днямі, едучы шасцёркай, пачуў я, як нейкі хітрун, падыйшоў да шафёра, сказаў:

— Пане калега, зрабі ласку, выштурхні мяне ля меблевых магазінаў.

Шафёр кіўком галавы прыняў просьбу. Даехалі мы да гэтых магазінаў, шафёр спыніў машыну, выйшаў з кабіны і шпурнуў хітруна каленам у азадак, што той, бы жаба, распластаўся на тратуары.

І ўсё было б "окэй", шафёр жа выканаў просьбу пасажыра. Але ўмяшаліся абаронцы "пакрыўджанага". Узнялі яны гоман, што шафёр пасажыра б'е.

— Чакайце, чакайце! — стараюся перакрычаць гарланісты "адвакатаў" і высветліць справу. А аўтобус рухаецца наперад, ад прыпынку да прыпынку, і шафёр, якога ўсе лаюць, быццам ніякіх спраў да нас не мае.

— Ён жа выканаў просьбу пасажыра, — пераконваю публіку, — навошта тады абзываюць яго брыдкімі славамі?

— Што, ты будзеш бараніць вярзілу, які б'е нас!? — крычаць.

— Я нікога не бараню, але я чуў просьбу "пакрыўджанага", — крычу ў адказ.

— Выкінуць нягодніка з машыны! — крычыць нехта ззаду.

— На брук падлу!

І шлёпнуў я на асфальт, як той хітрун пракляты, толькі менш удала, бо ў мазутную лужыну. Яшчэ ляцеўшы, пачуў, што з шафёрам расправяцца на апошнім прыпынку.

1985 г.

АСТРОН

Дарагі Астроне!

Звяртаюся да цябе як да Астрона-мужчыны, але мо павінен сказаць: дарагая Астрон? Не, не! Не таму, што хачу быць дасціпным і "раскусіць" твой пол. Барані Божа — меў бы зубы паламаны!. А проста таму, што апошняй ноччу ты мне прысніўся, мо лепш сказаць з'явіўся, у выглядзе прыгожай, ды на дадатак з сексам, жанчыны. А вось і сам сон.

Поделиться с друзьями: