Клавуня, гэта я, твой Вася
Шрифт:
Я даўно ведаю, што створаны дзеля вялікіх спраў, але сам не дбаю пра гэта. Перад Х з'ездам БГКТ нават вераб'і чырыкалі, што я буду старшынёй Галоўнага праўлення, аднак я сам справу пакпіў: аднаму не падлізаўся бензінам, другому цялянцінай трэцяму гарэлкі не паставіў, а яшчэ іншага аблаяў ды публічна. Скарыстаўся ўсім гэтым Алесь Барскі, быццам бы яму было мала Варшаўскага універсітэта і таго, што з'яўляецца вядомым паэтам. Мне жонка не раз гаварыла: "Ты дурню калі хочаш быць кімсьці, то не глядзі на свае здольнасці, а жыві з людзьмі па-чалавечы. Замест з'яднаць людзей гарэлкаю, то нясеш у рэдакцыю гарошыну і дзеліш на чатырох! Ой чучала, ты чучала, твая скупасць давядзе цябе да таго, што людзі будуць цябе здалёк абыходзіць." І выкракала. Старшынёй мяне не выбралі і не ведаю ці па-ставяць галоўным "Нівы", бо хаця тэхнічныя працаўнікі рэдакцыі
Вось бачыш, браток, як я актыўна дзейнічаю. Акрамя таго, што вяду працу ў рэдакцыі сярод жанчын. А ты публічна гаворыш, што я перастаў пісаць! Бойся Бога, не гавары. А мо ты перастаў "Ніву" чытаць? Мо і ты, зямляк, пішаш адно, чытаеш другое, а думаеш трэцяе?
ЗАБЫЎ
Стаю ў кухні ля зліву з закасанымі аж па локці рукавамі, і распраўляюся з селядцамі, якія толькі што купіў у рыбнай краме за 108 зл. Было іх у фольявай торбачцы пяць ці мо шэсць штук. Маленькія яны, але ўсе ў краме гаварылі, што вельмі смачныя.
Я з-за свайго дурнога характару ўжо нават і забыўся, які на смак і селядзец. Гэта з дзвюх прычын: або селядцоў няма і гэта найчасцей, або чарга вялікая і гэта таксама вельмі часта. На нашай вуліцы в рыбнай краме людзей заўсёды поўна і расхопліваюць селядцы маментальна. Адзін чалавек казаў мне, што мае бочку і ўсе здабычныя селядцы туды ўпіхвае, а пасля прадае, раздае або выкідае.
І так, аднойчы прыдумаў я спосаб і пазваніў загадчыцы крамы ды запытаў, ці ёсць селядцы. Маю, бачыце, цяжарную жонку і ёй вельмі хочацца селядцоў. Але тая пазнала мяне па голасе і адразу ў смех, што нібыта, я — варона, Я ей кажу, што нават часам і вароне нейкі чарвяк у горла трапіць, ды сляпая курка зернятка знойдзе. Тады сімпатычная жанчына з вуліцы Вясёлай кажа, што сёння і я — шчаслівая, сляпая курка, якой упадзе пару марскіх ласункаў. Яна, праўда, купіла іх сабе, але адступіць каб я паласаваўся і набраў ахвоты да жыцця. Надта ж, маўляла, скапцянеў я. Яшчэ дабавіла, што яна на мяне ўжо глядзець не можа, на такога падпанка, які баіцца крыху Ў чарзе пастаяць. Не такія і то стаяць...
Я ад радасці забыў абуцца. Кінуў тэлефонную трубку і Ў башмаках, але пры гальштуку, пабег у краму...
І вось, цяпер стаю над імі, як чорт над грэшнаю душой і метадам скурадзёра луплю іх. Бы варвар той, галовы адрэзваю і выкідаю ў смецце, скуру здзіраю, як з бараноў, і таксама — у смецце. Не шкадую дабра, якое трапіцца на звалку. З'ем жа я чысценькае селядцовае мяса.
Перад вайной, за санацыі было селядцоў — колькі хто хацеў. Але ніхто, як добра памятаю, скуркі не выкідаў, бо з ёю можна было з'есці міску бульбы і наесціся. Мой бацька на вялікую сям'ю часам купляў аднаго-два селядцы. Мне даставалася галава, якую я лізаў, а бульбу еў і быў шчаслівы, што ў роце селядцом пахне. Але я пра тое забыў.
1984 г.
А МО Б КРЫХУ ТАКТУ
Божа, колькі ж ужо напісана і сказана пра выхаванне моладзі! Я сам пісаў: "Моладзь, моладзь, каб ты пастарэла".
Калі сяджу дома і нічога не бачу, бо пры сустрэчы ў школах, тады моладзь цудоўная: культурная, зычлівая і выхаваная. Горш з ёю "на свабодзе".
Я не аднойчы думаў, што асветныя ўлады пакрыўдзілі вучняў, выкінуўшы са школ парты. Мармытаў пад носам, што
нават пасля вайны дзеці вучыліся седзячы, а цяпер мусяць вучыцца стоячы ў поўны рост. Каліі толькі аўтобус пад'едзе да прыпынку, то яны гурмам пруцца, каб хутчэй заняць месцы для сядження і нават сядаюць адзін другомы на калені. Але ж пайшоў я па школах, праверыў і пераканаўся, што ёсць там і лаўкі і сталы, і ўсё, што трэба.Таксама, калі сядзеце ў цягнік. Тут маска з моладзі спадае.
Аднойчы Віктар Швед і я ехаў з аўтарскіх сустрэч. Стомленыя былі, бо пешшу хадзілі з вёскі да вёскі два дні. У вагоне месца не было, сядзела адна моладзь, толькі мы аказаліся людзьмі пад шэсцьдзесят. Гнуліся, ламаліся, на змучаных, хворых нагах. Я асабліва. Шапчу да Віктара: "Каб тыя маладыя людзі здагадаліся пастаяць па дзве мінуты кожны, то мы б сядзелі цэлую дарогу".
Віктар пацвердзіў маю думку. У тым часе моладзь смяялася, нудзілася, або гуляла ў карты. Некаторым з іх было нават няёмка глядзець на нас, сівавалосых. Але ж яны вядуць сябе паводле правіла: "Не ён павінен уступіць месца, але сябра".
Нядаўна вяртаўся я з Бельска.
Калі прыехаў цягнік, я страціў усялякую надзею трапіць у Беласток. Аднак, адрываючы ўсе гузікі з паліто, звіхнуўшы нагу і згубіўшы капялюш, увапхнуўся я неяк у вагон. Ехаў на адной назе, енчачы, што баліць другая і спіна, ні рукой, ні сабой павярнуць не мог. Дваццаціпяцігадовы барадач верашчаў на мяне, што я яго цісну. Іншыя ж рагаталі, што ім добра, бо блізка дзяўчат. Рагаталі і з мяне, калі даведаліся, што заплаціў за праезд: "Пане, які дурань плаціць за праезд, ды яшчэ першым класам, калі тут, каб хто і хацеў скантраляваць, то не праб'ецца.
Вось якая ў нас крызісная сітуацыя, ды не толькі ў разуменні маральным, але і гаспадарчым. Чыгунка дарма возіць зайцаў, якім таго і трэба. Яны ж не маюць сумлення не толькі тады, калі трэба было б яго мець, або проста выпадала б уступіць месца старому, інваліду. Не маюць яго і тады, калі трэба заплаціць за перавоз свайго цела, якое і так пастарэе. Вось тады кожны з іх будзе хацець, каб сесці, але ніхто яму месца не ўступіць.
1984 г.
А ГАВОРАЦЬ...
У каго б вы не запыталі, ці верыць у забабоны, кожны адмахнецца рукою і сцісне плячыма так, што ў вас аж пабарвее твар ад сораму. Ён вам не скажа, што вы наіўны, але вы адчуваеце сябе яшчэ горш, чым трэба, бо такіх пытанняў цяпер не задаюць. Цяпер кожны вывучае тэорыю Карла Маркса і адначасова ідэалізм, які так-сама не навучае веры ў прымхі. Ніхто: ні бацечка ні ксёндз, ні рабін, ні імам, не гаворачы ўжо пра марксістаў, не навучае, каб верыць у забабоны. Наадварот. Гавораць, што гэта спадчына цёмных вякоў нашае планеты, і пішуць аб гэтым.
Але народ цвёрды і ведае, што калі ўсямоцная медыцына, абаснаваная на сусветнай навуцы і практыцы, вяртаецца да лекаў, вядомых многа стагоддзяў таму назад простым і неадукаваным людзям, то чаму б не верыць у забабоны? Гэта ж таксама таемная навука розных магутных мазгоў на працягу вякоў. Нам яна недаступная, як недаступны рай, але ж ёсць людзі, якія вераць у яго. Ёсць яшчэ і такія, што вераць у пекла, як бы ім было мала яго на зямлі.
Так вось і з забабонамі падобна. Народная навука пераходзіць з пакалення ў пакаленне і навучае, што калі хочаш, каб любіў цябе выбраны і жаданы чалавек — даеш яму напіцца любчыку. А калі гэта не памагае, то можаш даць яму напіцца нешта такое, што адразу ў ягоным Жалудку размножацца вужы і з'ядуць яго з сярэдзіны. Гэта страшнае, але практыкаванае сярод нас, як помста. Памятаю, ёсць і забабон, які ў дадатак да свае таемнай "навукі" запрагае святых. Напрыклад, калі хочаш, каб пакруціла твайго ворага, ідзеш у царкву, купляеш свечку (святую) і круціш яе перад алтаром і ўсімі святымі. Гэта значыць, што ані навука рэлігіі, ані марксізму не вывучыла навук чорнай магіі. А шкада, бо толькі гэтая навука ёсць сапраўднай.
Прыгану ўсяго адну размову з Барысам. Гэта чалавек справядлівы, і хто, але я яму веру. Ён такі чалавек, што не ўмее і не хоча хлусіць. Пытаю:
— Барыс, ці ты верыш у забабоны?
— Веру, браток, бо без забабону ні за парог.
— На што ты абапіраеш сваю веру?
— На факты, браток. Ты памятаеш, як калісьці ў дзяцінстве наш Павал ішоў да вас па ваду і перайшоў вуліцу з пустым вядром Трахіму, што было?
— Памятаю, што Трахім набіў яго.
— О, відзіш. А Трахім жа быў адным з багацейшых і разумнейшых жыхароў вёскі.