Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Клавуня, гэта я, твой Вася

Петручук Васіль

Шрифт:

Слава ўсялякай працы

Слава кожнай каплі поту,

Але з гэтай тэхнікай

Будзе ляжаць работа...

на лапатках.

1983 г.

ЯК ГРЫПА ЗНЯСЛАВІЛА ВЁСКУ

Жыла-была і жыве дасюль ў адной вёсцы жанчына, якая вельмі любіла і шанавала грошы. Так шанавала, што аж старалася як найменш іх выдаваць на адзенне і харчы. Галубіла іх, пералічвала ў вольны час і

хавала так, што ані муж, ані дзеці ніколі не здагадаліся, дзе шукаць.

Каб мець як мага болей грошай, яна вельмі цяжка працавала: апрача догляду гаспадаркі, у якой каля дзесяці штук кароў, некалькі кормнікаў, шмат парасят, курэй, гусей, качак, яна яшчэ шыла каробкі, ткала ваўняныя плахты ды біла валёнкі — усё на продаж.

Суседзям здавалася, што сям'я гэтай жанчыны жыве ў дастатку, бо мае ўсе сельскагаспадарчыя машыны, добра харчуецца, і гэтак далей. А ёй, у сваю чаргу, здавалася, што яна жыве найбядней ва ўсёй вёсцы, бо яе мужык баіцца гнаць самагонку. Яна ведае, што гарэлка цяпер дарагая, значыць, і самагонка даражэе. А калі яшчэ з жыта — то можна добра прадаць і самому танней гасцей прыняць, або і вяселле справіць. А гэты гультай не хоча гнаць — хоць ты яго рэж!

І калі так, то Грыпа (так яе завуць) взялася за справу сама. Спярша, седзячы сама дома, зрабіла гаспадарчы падлік: мэтр (цэнтнер) жыта каштуе 1750 зл., а бутэлька найгоршае гарэлкі — 560 зл. З мэтра можна выдушыць 35 літраў. Гэта значыць, што пад вяселле, замест выдаткаваць на манапалёўку 78 400 зл., сама ж яна наробіць за З 500 зл. і то лепшай, бо ад самагонкі галава не баліць. А пасля вяселля, калі ўжо добра напрактыкуецца а зяць трапіцца спрытны , то і "Ладу" купяць.

Схадзіла яна да Макара. Івана, Рогора разнюхаць што і як, каб не ашукацца ў разліках. Але найбольш яе цікавіла справа фармальнага падыходу да задуманага, бо не хацела канфлікту з правам. Пытае хітра ў Макара, як ён гэта робіць, што ўжо столькі год гоніць самагонку і ніх-то да яго не мае прэтэнзіі.

Макар пачухаўся за левым вухам, усміхнуўся таямніча і адрэзаў: "Грыпа ты думаеш, што ў нас хто-колечы робіць што-колечы без дазволу і кантролю? Ці ж ты не бачыш, колькі да мяне кантралёраў прыязджае ледзь не кожнага тыдня? А ведаеш, як яны трымаюцца нормаў? Калі бяжыць слабейшая, чым на 50 градусаў, адразу крывяцца і верашчаць на мяне. Прабуюць, прабуюць, аж паснуць са змогі і ўжо далей смаку не чуюць. Тады мушу даць ім з сабою, каб іх шэфы папрабавалі, ці кантралёры Добра выконваюць свае абавязкі. Во як яно ёсць Грыпа".

Грыпа слухала і думала: "Чорт яго ведае, мо мой мужык і мае рацыю, што не хоча сцягваць на цябе розных кантралёраў. Але зноў падумаць толькі, які ж вялікі заробак!"

Ночы яна недаспала, бо ўсё разважала. Раненька ўстала і пабегла на пастарунак міліцыі, каб атрымаць дазвол. Трапіла на дзяжурнага. Той запытаў, чаго старая хоча. Яна растлумачыла. Дзяжурны вочы вырачыў і прагнаў бабу прэч, бо не меў часу на дурную размову. Але гэта Грыпу пакрыўдзіла, і яна стала дабівацца свайго. У сераду зайшла зноў і папрасіла дзяжурнага (ужо быў іншы), каб дазволіў ёй увайсці да пана каменданта ў вельмі асабістай справе. Дзяжурны — добры, спачувальны хлопец — упусціў жанчыну і нават паказаў дзверы шэфа.

Камендант выслухаў просьбу і з сумам сказаў, што, на жаль, такіх дазволаў міліцыя не дае. "Як не дае?! — узлавалася Грыпа. — А ўсё ж наша сяло толькі і багацее за самагонку, апрача майго мужыка-тумана. Вы ілжэце, што не дае!" Камендант на тое: "Добра. Калі вы даказваеце, што ў вас усе гоняць самагонку, то мо ведаеце, хто мае дазвол?" Грыпа загарэлася: "А пэўна, што ведаю. Учора была ў Макара. Ён мне сказаў, што ў яго ёсць дазвол, маюць таксама іншыя". Тады камендант: "То

вы ідзіце дадому і даведайцеся, хто ў гэтых днях расчыняе, або гоніць. Мы прыедзем, праверым іхнія дазволы". Грыпа сыпнула: "А мне і хадзіць не трэба! Напэўна ведаю, што ўчора гнаў Макар, Іван і Рыгор, а расчыненую маюць Міхась, Ляўко, Васька і Пузаты. Яны не крыюцца, бо чаго ж ім баяцца?" Камендант дакладна запісаў усіх і сказаў: "Добра. Дзякуй вам. Мы праверым ці кажаце праўду". На тое Грыпа: "Бажусь Богам, што гавару праўду. Вось вам крыж!" Перахрысцілася ды задаволеная пабегла дамоў.

З таго часу слава вёскі ўпала а кантралёры не прыязджаюць нават кантраляваць малако.

1984 г.

АД ЧАГО

Нават такі вялікі вучоны, як, не хваліўшыся, я, або мой прыяцель і сусед з дзіцячых год — Васіль Сапёлка, усяго не могуць ведаць. Нам проста не хопіць жыцця, каб усе яго сакрэты з тонкасцямі і... грубасцямі раскласці на простыя лікі. Тым больш ніхто і ніколі не спазнае чалавека, і асабліва не спазнае сябе самога.

Напрыклад, ве ведаю я, ад чаго мне ўчора разбалелася галава і ад чаго перастала.

Каб вас зацікавіць гэтым лякарствам, апішу ўсё крок за крокам.

А чацвёртай гадзіне раніцы жонка выгнала мяне ў чаргу за мясам, гультаём ды дурнем абазваўшы. Гультай — гэта таму, як можна здагадвацца, што, нібы доўга сплю, а дурань таму, што сплю ў другім пакоі. Значыць, трэба ўсё падвойнае: ложак, падушка і гэтак далей. У чарзе стаяў я шэсць гадзін, бо да дзесятай. Але чарга мае і свае плюсы. Там жа стаяць не ўсе панурыстыя, ёсць і вясёлы народ. Асабліва тады, калі знюхае, што ягоны сусед па чарзе — мяккі і на ўсё падатлівы. Ну, вось, я з такім і пазнаёміўся. Ён жыве над мясною крамаю. Запрасіў мяне на чай, каб адпачыць нібы. Сядзім за сталом, а ў жыватах бурчыць, бо галодныя. Сябра гаворыць: "Давай падрыхтуем супольнае снеданне — мая гарэлка і твая закуска". Я пык-мык, але сорамна ж быць скнарою.

Калега панёс у кухню маю торбу і праз хвіліну крыкнуў:

— У-гу-гу! Лепш і не трэба. У цябе адна толькі каўбаса і паляндвіца, чаму мяса не ўзяў?

— Бо мая жонка любіць усё гатовае, каб не варыць.

— А мая наадварот, але я згодзен з тваёй, бо мяса пакуль зварыш...

— Так, але пакінь крыху паляндвіцы, бо нечым жа мушу жонку карміць.

— А ты думаеш, што мы з табою упрэм два з паловай кілаграмы вандліны?

— Не ўпрэм...

Сябра раз-два закруціўся. Чую ўжо і патэльня сквірчыць і закусь на стале. Не, не на голым. Калега культурны — кляёнку падаслаў...

Я гарэлкі не п'ю, але цяпер захацелася. Хіба пах смажанае каўбасы ўзмацняе прагу да спіртнога. Аднак, бачу я, што сябра не спяшаецца з адкаркоўваннем паўлітроўкі.

— Ну давай! Чаго цягнеш, есці хочацца.

— А што, ты шавец, каб самому піць. Сам з'ясі вала — адна хвала, а я ж запрасіў кампанію. Зараз прыдуць, мо болей гарэлкі прынясуць...

Калегі прыйшлі, а як жа ж. Гарэлкі даставілі. Пакуль мы так адзін другога пераконвалі да сваіх палітычных поглядаў, то і жонка сябры вярнулася з працы.

Заглянула ў кухню і адразу выбегла да яго з крыкам:

— Ты п'яніца... Назвалакаеш нейкіх лындаў і зладзеяў ды яшчэ паляндвіцай корміш! Якая тут баба была? Гавары, бо так і дам!..

— Не было аніякае бабы...

— А чыя торба на падлозе ляжыць?

— Гэта торба таго пана.

— А чаму яна пустая ляжыць у кухні?

— Яна не была пустая...

Урэшце і я зразумеў, што мая торба пустая. Кроў уцякла мне ў пяты. Але, калі сказаў "а" скажы "б", я і кажу:

— Хлопцы, ідзем адсюль. Тут зладзеямі абзываюць парадачных людзей!

Поделиться с друзьями: