Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён падаў ёй букет палявых кветак i сказаў:

– Зберажыце яго. Сёння дваццаць сёмага лiпеня, Сцяпанаў дзень. Кветкi, сабраныя ў гэты дзень, маюць цудадзейную сiлу аберагаць ад хвароб, сурокаў i злых духаў...

– Вы верыце ў гэта?
– узняла бровы Маруся.

– Як i ў паданне пра Мартынаў груд, - цiха мовiў Дуброўскi i сеў насупраць Марусi.
– Я хачу бачыць вашы вочы i слухаць вас...

Маруся засмяялася i пачала роспавед:

– Адзiн селянiн, Мартынам яго звалi, вяртаўся ноччу дахаты з базару, на канi. Воз яго трапiў у балота. Што нi рабiў - а выехаць не можа. Глядзiць: iдзе да яго дзяўчына

ў белым адзеннi. Падышла i кажа:

– Выратуй мяне, чалавеча! Зараз сюды сваты па мяне прыедуць. Пасадзi мяне на воз да сябе ды скажы, што з табою я заручана.

Згадзiўся Мартын. Аж бачыць - бягуць сюды людзi, у ладкi плешчуць, на бубнах граюць. А наперадзе - юнак невыказнай прыгажосцi, падбягае да воза, цягне да сябе дзяўчыну. А Мартын не пускае:

– Яна мая нявеста! Мы з ёю заручаны!

Дзяўчына плача, калоцiцца, а сама халодная як лёд. А тут як грымне гром, як ляснуць маланкi - глядзь, а людзi тыя ў страшыдлаў ператварылiся, крычаць, скугочуць. А прыгожы юнак загарэўся агнём i правалiўся пад зямлю. А на Мартынаў воз упаў з неба яркi прамень святла. Пакланiлася Мартыну дзяўчына i пачала па промню на неба падымацца. А ля яе анёлы кружацца. Зажмурыў Мартын ад святла вочы, а калi адкрыў - бачыць, ранiца ўжо, а на месцы балота - паляна прыгожая: трава высокая, сакавiтая, кветкi, матылькi лятаюць. I пачуў Мартын голас:

– За тое, што выратаваў ты мяне, месца гэтае людзi Мартынавым грудам назавуць. Нiколi не перавядзецца тут сакавiтая трава для жывёлы вашай i для вас - лекавая: зверабой, мацярынка, чабор, бяссмертнiк ды рамонкi!..

Кажуць, гэта была душа Дарыны. Бог доўга не мог прыняць яе да сябе, бо самагубца яна... Атруцiлася...

Аленка, трымаючы ў руцэ пакет з Анатолевым адзеннем, прабiралася праз зараснiк дзiкай акацыi да магiлы Мiколавай мацi. Запынiлася. Перахрысцiлася, палажыла пакет ля парослага травою ўзгорка. Нахiлiлася i пацалавала крыж.

– Цётачка Алеся, - прашаптала дзяўчына, - памалiцеся на тым свеце за мяне i Мiколу, каб мы пажанiлiся! Я так кахаю яго! Усе сродкi выпрабавала: варажыла, чаравала, даруй мне, Госпадзi! Хай зямля будзе вам пухам, цётачка Алеся! Памалiцеся за нас, грэшных!

Яна парвала з магiлы траву, расчысцiла ўсё. Нарвала белых кветак акацыi i паклала на магiлку. Яшчэ раз перахрысцiлася i заспяшалася да рэчкi. Ля палатак ужо гарэла вогнiшча.

Iшла поплавам, ля маёнтка, калi пачула адтуль нейкi голас. Сцiшылася. Падышла блiжэй. Голас чуўся выразна. Аленка разбiрала словы:

– Князь мой! Вiтаўт! Пакуль мы ў разлуцы, а як доўга яна прадоўжыцца - я не ведаю. Але я буду малiцца, каб Бог дараваў вам жыццё. Кожны раз пасля таго, як я праводжу вас за вароты замка, мне здаецца: знiкаеце вы, знiкаю i я. Мая душа ляцiць за вамi. Я чую ваш голас у шэпце траў, у гомане званочкаў, я бачу вашы вочы ў блакiце ранiшняга неба. Не знiкайце надоўга, князь. Не пакiдайце мяне назаўсёды. Мне страшна. Без вас я памру.

Нехта ўздыхнуў.

– Я зачараваны...
– сказаў мужчынскi голас.

– Вы проста паэт альбо - фантазёр!
– засмяяўся жаночы.

Аленка падкралася блiжэй. На першым паверсе, у зале маёнтка стаялi двое: Дуброўскi i... Маруся. Яны прайшлiся да прыступак, што вялi на другi паверх. Кожны крок адазваўся тугою ў сэрцы Аленкi. "Вось мне б так, - падумала яна, з Мiколам... Як рамантычна!"

Дуброўскi i Маруся паднялiся

па прыступках, i Аленка ўжо не бачыла iх, толькi чула галасы. Ёй было так цiкава паслухаць,аб чым размаўляе з яе сяброўкай гэты "стары цыган". "Цяпер ужо князь!" - усмiхнулася Аленка. Яна стала прыслухоўвацца.

– Вы сёння такая прыгожая, - сказаў Дуброўскi, - гэты сарафан вельмi пасуе вам...

"Хоць бы мне адзiн камплiмент сказаў Мiкола!" - пранеслася ў думках у Аленкi.

– Кiм вы марылi быць у дзяцiнстве?
– папытаўся Дуброўскi ў Марусi.

"Мiкола нiколi не цiкавiўся, кiм я марыла быць, i наогул, як я жыла, што мяне засмучала i радавала", - абуралася Аленка.

– Ну што, расказваць далей пра сваё захапленне спелеалогiяй?
– засмяяўся Дуброўскi.

V

У разбуранай царкве пасялiлася сава. Яна крычала ўначы, як малое дзiця, i палохала дзяўчат, якiя познiлiся на танцах. Мiколу не давала спакою думка пра царкоўны склеп i ўмураваныя ў сцяну, ледзь прыкметныя дзверцы. Ён зусiм не слухаў музыкi, нiкога не запрашаў да танцаў. Сядзеў з Антосем за столiкам i гуляў у шахматы.

– Пайшлi, паспрабуем адчынiць тыя дзверцы!
– з запалам шапнуў на вуха сябру.
– А то Дуброўскi i туды лезцi забаронiць!

– Ды там, пэўна, вiно захоўвалася, - адмахнуўся Антось i нечакана запынiў погляд на дзяўчыне, што з'явiлася на парозе.

Пышныя кучаравыя валасы яе ў святле каляровых лiхтароў дыскатэкi адлiвалi блакiтным святлом. Танюткая талiя перацiснута блiскучым поясам. Жоўтая сукенка пералiвалася то малiнавым, то аранжавым адценнем.

– Гэта мая мара!
– усклiкнуў Мiкола i заспяшаўся да яе.

Але ў гэты момант яму перайшоў дарогу высокi юнак, чарнявы, з чубам, зачасаным набок.

– Алесiк!
– уклiкнула дзяўчына.
– Ты не забыў мяне?

– Патанцуем, Гайва!
– усмiхнуўся той, i дзяўчына, усмiхаючыся, павяла яго ў круг.

Мiкола аж заскрыпеў зубамi.

– Усё роўна адаб'ю!
– цвёрда сказаў ён, гледзячы на Антося.

Сябар засмяяўся.

Галя сядзела побач з Аленкай i ўвесь час азiралася, калi хто заходзiў у клуб.

– Каго ты там выглядваеш?
пацiкавiлася Аленка.
– Анатоль усё роўна застаўся ў лагеры.

– Я ж табе даверылася: Вайдаша кахаю!

– Дарэмна гэта...

– Ну чаму дарэмна? Калi ён сказаў мне: не выходзь замуж, значыць, хоча, каб я пасталела, а тады мяне возьме! Нават дзядзька Адась так казаў! А чаму Вайдаш гаварыў мне: не iдзi замуж? Значыць, меў нешта такое...

– Я i Маруся таксама табе кажам: не iдзi! Але ж мы не маем "нешта", проста па-сяброўску раiм. Вось i Вайдаш табе па-сяброўску раiць!

– Маруся кахае Анатоля, таму i кажа!
– аж падскочыла Галя.

– А я ж не кахаю Анатоля!

– Затое ты Вайдаша кахаеш!
– заключыла Галя.
– Бачыла, як ты плакала, калi ён да нас у лагер прыходзiў...

– Ды мне туш у вочы трапiла, вочы размазала...
– пачала апраўдвацца Аленка.
– У Вайдаша ёсць нявеста, ён - князь, i яна - князёўна, - схлусiла Аленка.
– Як ты не разумееш, што ён з табою нiколi не ажэнiцца! Яму патрэбен жораў у небе, а не сiнiца ў руках.

– Дык я, па-твойму, - сiнiца?
– раззлавалася Галя.

– Ён ажэнiцца па разлiку, - растлумачыла Аленка, - усе князi, каралi жэняцца па разлiку. I выкiнь яго з галавы!

Поделиться с друзьями: