Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Я ж у паходзе!
– заявiў той.
– У лагеры застаёмся я i Антось, - цвёрда вымавiў Анатоль, - Галя дапамагае сваёй мацi, Аленка - бабцы Сашы. Усе павiнны быць занятыя. Пасля абеду я iду па экскаватар, я i Антось... Вы ж усе заявiцеся да маёнтка, калi дапаможаце людзям. Турысты павiнны не толькi выконваць нарматывы кiламетражу, любавацца прыродаю, але i прыносiць карысць!
– Малайчына!
– засмяялася Аленка.
– Сапраўдны кiраўнiк паходу!
Яна працягнула яму кубак з квасам i азiрнулася. Да iх накiроўваўся Дуброўскi з Антосем.
– Невыпадкова
– гарэзлiва засмяяўся Дуброўскi, прывiтаўшыся з усiмi.
– Няйнакш, хлопцы, мы адно i тое шукаем... Што вас прывяло ў Вiшаньку?
Ён прысеў на траву. Галя па-свойску прымасцiлася побач i падала яму акраец хлеба.
– Блакiтны пакойчык шукаем, - сказаў Мiкола, - кубак жалезны. Здаецца, на падзямелле натрапiлi. Там вялiкi завал, але мы крыху пакапаем, палазiм...
– На даследаваннi патрэбны дазвол, - адказаў Дуброўскi, - па падзямеллях лазiць небяспечна...
– А хто будзе ведаць?
– весела адзначыў Мiкола.
– Зямля належыць мне, - нечакана папярэдзiў Дуброўскi.
– Мой маёнтак злучаецца падземным ходам з гэтым маёнткам, дарэчы, з рэшткамi так званага маёнтка Дарыны, якi знаходзiцца на маёй зямлi...
– Ну i капiталiст!
– узлаваўся Анатоль.
– Няўжо ж вы не дазволiце маiм хлопцам палазiць па падзямеллi, хiба што самi там скарб шукаеце?
– Гэта небяспечна, паўтараю!
– строга адказаў Дуброўскi.
– А скарбаў тут нiякiх няма. Будуецца дзiцячы санаторый, зямля добраўпарадкоўваецца для дзiцячых пляцовак, аднаўляецца храм, якi быў пабудаваны на сродкi маiх родзiчаў. Таму не пажадана, каб тут праводзiлiся нейкiя iншыя работы.
– Ваш санаторый толькi для адводу вачэй, - скрывiўся Анатоль, - а самi камерцыяй займаецеся! Не веру я ў вашу мiласэрнасць, кожны заднюю думку мае сябе хоча праславiць!
– Ды як ты можаш?
– падхапiўся Антось. Ягоныя сiнiя вочы спахмурнелi, твар залiўся чырванню.
– Па сабе раўняеш? Пустаслоў: "мацi шкадую, мацi шкадую", а як адпачынак атрымаў - у паход пайшоў! Галя яшчэ жонкай не стала, а яе ў вёску да сваёй мацi прэш, каб дапамагала, рабыню знайшоў! А ты, - ткнуў пальцам у дзяўчыну, - бегаеш за iм, як дурнiца!
Галя аж выпусцiла гурок з рукi. Дуброўскi падняўся, падзякаваў за абед. Аленка дагнала яго, запынiла сярод высокай няскошанай травы.
– Прабачце, калi ласка, маiм сябрам!
– сказала з хваляваннем.
Да iх спяшалiся астатнiя, акрамя Анатоля. Дуброўскi, агледзеўшы ўсiх, усмiхнуўся:
– Я не крыўдую. Усю гiсторыю чалавецтва суправаджае зайздрасць. Дурнi зайздросцяць разумным, а гультаi - багатым.
– А што ж я табе параю, донечка?
– з мяккай, прыветнай усмешкай адказала бабка Саша, гледзячы на Галю.
– Адзiн цябе бярэ, другi не бярэ, але замуж не раiць... Можа, сам хоча цябе ўзяць?
Бабка сыпанула куранятам жменю проса. Цёмныя, загарэлыя ногi з пакручанымi пальцамi грэлiся ў жоўтым гарачым пяску. На каленях у бабкi ляжаў шэры каток. Галя нецярплiва церабiла падол спаднiцы.
– А мо паварожыце?
– папыталася ў бабкi.
– Спалiла я свае карты, - адмахнулася тая.
– Хто варожыць,
– А ты, Галечка, ужо з мацi работу справiла? Не пойдзеш у лес, там нешта капаюць хлопцы рыдлёўкамi?
– Няхай сабе капаюць!
– надзьмула вусны Галя.
– Вайдаш экскаватар забаранiў... А я з Анатолем пасварылася, бо той Вайдаша аблаяў. Аленка яму рубашкi ў палатку занясе, як сена ваша з Марусяй зграбуць...
– Дык Маруся ўжо дома, - паведамiла бабка, - спiць, бо вечарам, сказала, некуды пойдзе...
– Да Анатоля, куды ж яшчэ!
– раззлавалася Галя i нервова сарвала зялёны сцеблiк травы.
– Ну, не! Я таксама надвячоркам да палатак пайду, вось i сустрэнемся!
Галя яшчэ крышку пастаяла, а потым, сказаўшы бабцы "дабранач", выйшла на вулiцу. Ля варот Мiколавай хаты ўбачыла Аленку.
– Галя, пайшлi ў госцi да свёкра майго!
– гарэзлiва паклiкала Аленка i адчынiла дзверцы.
Галя ўбегла следам.
– А якiя яблыкi ў свёкра!
– смяялася Аленка.
– А дзе ж ён сам?
На парог выйшаў гаспадар.
– Добры дзень, дзядзька!
– павiталiся дзяўчаты.
– Добры, добры!
– закiваў той галавою.
– А я пазнаў вас, памятаю, як зiмою па яблыкi прыходзiлi квашаныя...
– А цяпер вось па свежыя прыйшлi!
– засмяялася Аленка.
Дзядзька Адась запрасiў гасцей у хату. Паставiў на стол мiску з мёдам.
– Вось гэта смаката!
– аблiзнулася Аленка, набiраючы поўную лыжку.
– А дзе ж ваш Мiкола?
– От, дзеўкi!
– матнуў галавою дзядзька, прысеў з iмi побач.
– Ану прызнавайцеся, каторая ў майго Мiколу закахалася?
– Ды вось я!
– трасянула валасамi Аленка.
– Добрая буду нявестка? Давайце вам грады папалю, пагледзiце, цi спрытная!
– Ды я i так бачу, што спрытная, - адказаў дзядзька.
– Лаўлю на слове! Ану пайшлi, цыбулю мне выпалеш!
Аленка ўсхапiлася, пацягнула за сабою Галю. Тая адмахнулася. Ужо на парозе Аленка пачула, як Галя шэпча дзядзьку Адасю:
– Няхай яна паполе, а я раскажу вам пра сваё гора. Вы ж чалавек мудры, парайце! Ёсць у мяне два хлопцы... Толькi не кажыце нiкому, Анатоль i Вайдаш... Дык вось...
Аленка, пацiснуўшы плячыма, выйшла з хаты i пайшла ў агарод.
За рэчкаю, на ўзгорку, падымаўся, уставаў з руiн, палеглых камянёў i смецця, стары панскi маёнтак. Ахутаны туманам i змрокам, таямнiча i велiчна маўчаў. На небе загаралiся зоркi. Спявалi залiвiста i галасiста салаўi. За маёнткам высокай сцяною чарнеў лес.
Маруся прысела на валун ля сцяны маёнтка. Дуброўскага яшчэ не было. Але раптам яна пачула крокi, азiрнулася - ён выходзiў з аднаго з пакояў на першым паверсе. Падышоў, прывiтаўся. Яна адказала.
– Натамiлiся сёння на Мартынавым грудзе?
– самотна сказаў ён.
– А цi расказала бабка Саша, чаму груд Мартынавым завецца?
– А вы не ведаеце?
– усмiхнулася Маруся.
– Напэўна, самы першы i даведалiся - дзед Уладыморык расказаў!
– Я хачу, каб мне расказалi вы, - папрасiў Дуброўскi, - я хачу чуць ваш голас...