Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Адзiн чалавек сказаў мне: удасканальвайся, рабi кар'еру, я буду табе дапамагаць. Не iдзi замуж! А я вось думаю: ну, не пайду я цяпер замуж, а дзе гарантыя, што тады, як зраблю кар'еру, гэты чалавек возьме мяне? А раптам застануся ў старых дзеўках?
– У старых застанешся, - засмяялася Аленка, - а вось у дзеўках - нiколi!
А Маруся настойвала на сваiм: замуж табе цяпер не патрэбны! Але Галя Марусi не надта давярала, бо заўважыла нешта не тое ў адносiнах Анатоля да дзяўчыны. Глядзеў ён неяк на яе не так, як на астатнiх, дый краем вуха яна чула ад Сцяпана, быццам у свой час Анатоль сябраваў
– А можа, таму, што кахае мяне?
– Галя перастала грэбцi сена, задумалася.
– Можа, хоча, калi я пасталею ды паразумнею, ажанiцца са мною?"
Ёй стала весела, яна заўсмiхалася.
– Гэй, што гэта за пакет у траве валяецца?
– крыкнуў Анатоль, наблiжаючыся да дзяўчат.
– Гэта, мусiць, Галя ежу з сабою ўзяла, - абазвалася з другога канца паляны Аленка.
– Бярыце яго, ды пайшлi разам абедаць!
– прапанаваў ён.
– Хлопцы вас ля канаўкi вунь той чакаюць, - паказаў рукою.
Галя пачакала Аленку i, падхапiўшы пакет, дагнала Анатоля.
– Гэта не ежа!
– сказала хлопцу.
– Гэта я табе рубашкi вымытыя прынесла... Трусы там твае, майкi...
Анатоль аж аслупянеў, здзiўленымi i гнеўнымi вачыма агледзеў Галю. Аленка затаiла ўсмешку i адвярнулася.
– Ды я б сам па iх прыйшоў!
– абурыўся хлопец.
– Во! Не ўгадзiла ўжо!
– пакрыўдзiлася Галя.
– Зрабi чалавеку дабро!..
– Дык навошта ж на поле - да палатак бы прынесла!
– Яшчэ чаго! Як пану насi! Вось iшла сена грэбцi, ведала, што ты тут будзеш, - i прынесла!
Анатоль раздражнёна бухнуўся пад капу сена i стукнуў сам сябе кулаком па калене.
– Галя!
– узвыў ён.
– Мы ж адсюль пойдзем да старшынi калгаса па экскаватар! Ён дае нам машыну за нашу працу. Потым экскаватаршчык будзе капаць, на тым месцы, дзе зямля правалiлася ля маёнтка Дарыны. А там, можа, i падзямелле адкрыецца, Блакiтны пакойчык... I ты ўвесь час будзеш з гэтай торбай, у якой мае рубашкi, насiцца? У цябе галава ёсць?
У Галi на вачах з'явiлiся слёзы.
– Добра, Анатоль, я торбу панашу!
– прапанавала Аленка.
– Толькi не крычы на Галю!
Яна ўзяла пакет з рук сяброўкi, абняла яе, i яны пайшлi.
Маруся канчала грэбцi сена з бабай Сашай, калi вясковы дзядзька прывёз на канi халодны, запацелы бiтон з вадою.
– Паклiч i дзеда Ўладыморыка вады папiць!
– сказала Марусi бабка.
Дзяўчына пайшла па высокай траве да дзедавай дзялянкi. Старога не было вiдаць. Каса тырчала, уваткнутая ў зямлю. Ля скiрды сена нехта сядзеў, прыхiнуўшыся спiною да яе, у накiнутай на плечы кашулi.
– Ваду прывезлi! Пiць будзеце?
– аклiкнула Маруся.
Мужчына павярнуўся, i Маруся пазнала Дуброўскага.
– Дзякуй, - з таемнай усмешкай гледзячы на яе, адказаў Дуброўскi. Сядайце, - прапанаваў ёй.
На нейкi момант Маруся застыла ў нерашучасцi. Потым прысела побач.
– Бачыце, я не кусаюся, - засмяяўся Дуброўскi, - а вы пабаялiся ўчора прыйсцi да мяне...
– У мяне было шмат спраў, - адводзячы позiрк, адказала Маруся.
– Я ведаю, - задуменным голасам адказаў Дуброўскi, -
да вас прыходзiла на начлег дзяўчына з турысцкай групы... Аленка. Ахвяра Чорнай зданi.– Яе яшчэ можна выратаваць, - сугучна ягоным думкам сказала Маруся.
– Каб трапiўся добры чалавек...
– Нiякi чалавек яе не выратуе, акрамя яе самой, - заключыў Дуброўскi. Але ўжо позна...
– Яны шукаюць жалезны кубак, якi знiшчыць Чорную здань, - пасля нядоўгага маўчання сказала Маруся.
– Але, нягледзячы на ўсё, тайна, вiдаць, не ў самiм кубку. А разгадка - у апошнiх радках падання: "Вы мудры чалавек, князь, сказаў стары, - вы зразумееце i ўбачыце, што знаходзiцца ўнутры прыгожага кубка..." Зразумееце - калi ўбачыце! Ён паглядзеў i зразумеў. Унутры была пустата! Смерць Чорнай зданi ў разуменнi чалавекам таго, што пад прыгожым тварам часта схавана пустая душа!..
– Я заўсёды цанiў у жанчынах мудрасць, - з павагай сказаў Дуброўскi, гледзячы на Марусю.
Ён працягнуў руку да яе валасоў, але Маруся адхiлiлася i прадоўжыла:
– Бабка Саша мне расказвала, што ёсць людзi з мёртвай i жывою душою. Душа жывая ажыўляе чалавека, надзяляе талентамi, iмкненнем да прыгожага, да Бога... Чалавек з мёртваю душою прыпадабняецца да жывёлы: працуе, есць, спiць. Таму мёртвыя душы, як кампенсацыю, часта атрымлiваюць прыгожыя постацi. У старажытных жыдоўскiх рукапiсах знаходзяцца запiсы аб тым, што Iсус не быў прыгожы, але твар яго свяцiўся дабрынёю i ўсiм ён здаваўся самым прыгожым на свеце...
– Вы - цудоўны чалавек, - сказаў Дуброўскi, усмiхнуўшыся.
– Ведаеце, калi мы яшчэ працавалi ў "Менскбудпраекце", неяк разам з паперамi вы аддалi мне чарнавiк нейкага пiсьма...
Вусны ў Марусi перасохлi ад нечаканасцi: няўжо пiсьмо да Анатоля, але ж яна яму не пiсала?!.
– Пiсьмо Дарыны да Вiтаўта, - цёплыя, арэхавага колеру вочы Дуброўскага глядзелi на яе з зацiкаўленасцю.
– Я ведаў гэтую гiсторыю кахання. А вас яна, напэўна, моцна ўразiла, калi пiсьмо гэта вы напiсалi на адваротным баку праекта...
– Студэнцкая звычка, - засмяялася Маруся, - студэнцкая звычка пiсаць у канспектах пiсьмы!
– Вы марылi пра рамантычнае каханне, уяўлялi сябе ў мiнулым князёўнай? твар Дуброўскага асвятлiла па-сяброўску шчырая ўсмешка.
– Не, - суха адказала Маруся.
– Я не рамантык i рамантыкаў не люблю!
– Таму, што самi пакутавалi ад няздзейсненых мараў?
– Вы памыляецеся, - цвёрда адказала Маруся.
– Можа, i так, - пагадзiўся Дуброўскi.
– Але я хацеў бы пачуць з вашых вуснаў пiсьмо Дарыны да Вiтаўта. Прачытайце мне яго сёння вечарам, у маёнтку. Я буду чакаць вас у адзiнаццаць гадзiн, - ён дакрануўся да рукi Марусi.
– Добра, - адказала яна i пайшла ад яго.
– Усе ў кучу, у кучу!
– смяяўся Мiкола.
– Аленка, наразай хлеб, а я сала. Гурочкi салёныя парэжа, раскладзе Галя! Дзяўчаткi, спрытней! Антось, ты паклiкаў Вайдаша?
– Я схаджу!
– усхапiлася Галя.
– Сядзi!
– сурова глянуў на яе Анатоль.
– Антось пойдзе!
Галя скрывiлася, цяжка ўздыхнула i пачала наразаць гуркi.
– Мiкола, ты нарваў зялёнай цыбулi ў бацькi?
– папытаўся Анатоль у хлопца.
– I каб сёння ж iшоў да бацькi касiць сена!