Ланцуг
Шрифт:
— Цяпер ты, — казаў ён. — На якой мове гавораць у Аўстраліі?
— На аўстралійскай, — падумаўшы, адказваў «дух».
— Адставіць! Ты каму сказаў?
— Таварышу малодшаму сяржанту. У Аўстраліі гавораць на аўстралійскай мове, таварыш малодшы сяржант.
— А ў Амерыцы на амерыканскай?
— Не чапай хлопцаў, — сказаў Болтус, не падымаючы галавы.
Дзямідаў узяў шахматную дошку, пачаў перабіраць на ёй знізу пальцамі, нібы на гітары браў акорды, і спяваць ціха:
Дз, дз, дз — дз’евушка с распущенной кос, ко-сой, Мо, мо, мо — мои губы трогала губ, губа-ами…Шырока расчыніліся дзверы з двара, упусціўшы ў памяшканне перш свежага ветру, тады — устрывожанага памочніка начальніка каравула,
— Дзе Ласіца?! — крыкнуў ён, падбег да акенца і забарабаніў у яго.
Начкаравула прачнуўся і адчыніў дзверы. Памочнік заскочыў да яго, пачаў дакладваць. Праз хвілін колькі памочнік выглянуў у дзверы і крыкнуў дзіка:
— Трывога!!!
Салдаты, на хаду зрываючы з вешалак шынялі, выхоплівалі з піраміды аўтаматы і выбягалі на двор строіцца.
Праз дзесяць хвілін паведамленне пра ЧП выслухаў дзяжурны па палку.
Яшчэ праз дзесяць хвілін па трывозе быў падняты ўвесь полк. Па пляцы, бы мурашы, мітусіліся людзі, чуліся каманды, каля казармаў строіліся роты, узводы, аддзяленні. Яшчэ праз дваццаць хвілін з размяшчэння часці выехалі адзін за адным тры крытыя брызентам «Уралы» і паляцелі, напаўняючы гулам вячэрні горад, не зважаючы на чырвоныя светлафоры, у напрамку лясных складоў.
Праз паўтадзіны ўзвод Ласіцы быў зняты з усіх нарадаў — з кухні, КПП; замяняліся іншымі салдатамі дзяжурныя і днявальныя.
У штабе перад камандзірам палка палкоўнікам Гардзеевым стаялі «смірна» зампаліт — капітан Атаманчук, камандзір «дэзерцірскай» роты маёр Сілін, камандзір узвода лейтэнант Шаўчэнка, старшына роты Быкаў. Трохі воддаль ад стала ў крэсле сядзеў начштаба падпалкоўнік Мішчук і гартаў папку з асабістай справаю радавога Аляксея Ласіцы.
Гардзееў, выслухаўшы кароткія даклады, якія нічога не высветлілі, маўчаў. Начштаба загарнуў папку, кінуў на столік перад сабою; прамовіў:
— Адукацыя сярэдняя, характарыстыкі выдатныя, амаль год адслужыў… Вось-вось мог бы атрымаць лычкі малодшага сяржанта і з’ездзіць у адпачынак. Бацька, маці, сястра… Добра страляе з аўтамата, — дадаў ён.
— Вольна, што вы выцягнуліся тут, — сказаў афіцэрам Гардзееў. — Добра страляе… Лепш бы ён кепска страляў.
За ўсю гісторыю палка было толькі два падобныя выпадкі. Гады тры назад з КПП тых жа лясных складоў знік каравульны. Яго шукалі двое сутак, прачасалі ўвесь лес, а энайшлі пад вечар другога дня за сто метраў ад КПП, — ён соладка спаў сабе на ігліцы пад елкаю. «Дзяды» не давалі выспацца, і небарака не прыдумаў нічога лепшага, як дачакацца каравула і ўволю «падавііць на масу». Друті выпадак: гадоў дзесяць назад, улетку, салдат адпрасіўся ў горад сфатаграфавацца і не вярнуўся. Ён быў сіратою, дзетдомавец; трохі яго пашукалі і кінулі — няма, ну і няма; галоўнае, што без зброі. Аб’явіўся ён месяцы праз тры, брудны, барадаты, у лахманах, галодны. Увесь гэты час, як высветлілася, ён жыў непадалёк ад горада, у бетоннай, зарослай травою сухой грубе пад шашою. Карміўся здабычаю з вакольных агародаў, а ўвосень, калі пахаладала, апусцелі агароды, пайшлі дажджы і ў трубу пачала зацякаць вада, вырашыў здацца. А чаму ўцякаў, чаго хаваўся? — і сам не ведаў.
— Можа, спіць дзе пад хвояю, — прачытаў думкі Гардзеева начштаба.
— Можа, і спіць, — Гардзееў пабарабаніў пальцамі па стале, тады ўперыўся паглядам у старшыну: — Калі вы разберацеся з тымі дзіркамі ў плоце?!
Адказу не дачакаўся.
— Мо і спіць, — зноў паўтарыў ён. — Страляе добра… Аўтамат і два магазіны патронаў, шэсцьдзесят штук… Карацей, так, таварышы-грамадзяне афіцэры-прапаршчыкі, праз паўгадзіны, ні секундаю больш, стаіце тут як штыкі і дакладваеце: хто, што, дзе, як. Усё зразумела?
Афіцэры і старшына адказалі «так точна!», прыклалі далоні да фуражак і выйшлі.
4.
Тры дні пошукаў нічога не далі. Узброены дэзерцір знік без следу.
Як на зло, праклятыя склады знаходзіліся ў такім месцы, што ў які бок ні ўцякай, усё добра. Да таго ж ніхто не ведаў планаў дээерціра. Будзе спрабаваць выйсці ў горад, да часці? Ці вырашыць дабірацца дамоў, у Беларусь? Былі перакрыты шэсць асноўных дарог, што вялі ў горад, правяралася кожная машына. Круглыя суткі патруляваліся чыгуначны і аўтобусны вакзалы, а таксама рачны вакзал у недалёкай Кінешме. Папярэджваліся ўсе шафёры-»дальнабойшчыкі». На трасах Маскоўская,
Кастрама — Яраслаўль — Балагое — Віцебск, а таксама Горкі — Уладзімір — Мурам — Бранск былі выстаўлены пасты. У радыусе дваццаці кіламетраў ад складоў прачасалі, агледзелі, здавалася, кожнае дрэва, кожную магчымую схованку. Апыталі сотні гараджан і жыхароў блізкіх да горада вёсак. Аж тройчы прыязджалі ў Тэйкава да ўдавы Пятровай Марыі, якой акурат у той дзень, калі знік салдат, брыгадзір наказаў з’ездзіць падводаю ў суседняе сяло па авёс і камбікорм, бо кладаўшчык напіўся і не мог сам, і яна з радасцю згадэілася — у тым сяле жылі бацькі і можна было заадно праведаць іх — і вярталася ўвечары, галоўнае, тою ж дарогаю, амаль паўз склады. Жанчына бажылася, што нічога не бачыла, яна задрамала і нават не заўважыла, як апынулася дома. Разумны стары конь сам давёз, не першы ж раз на ім ездзяць у тое сяло і назад. Усё ж агледзелі хату, падпол, хлявы — пуста.Нібыта аціраўся нейкі салдацік у Кінешме каля лодачнай станцыі; адзін шафёр нібыта бачыў уночы падазронага чалавека, які лесам паўз шашу ішоў у напрамку Мурама. Гэтыя скупыя звесткі толькі пацверджвалі — дэзерцір будзе спрабаваць дабрацца да дому.
Пад вечар чацвёртага дня ў далёкай Беларусі, у невялікай палескай вёсцы каля хаты Ласіцаў спыніўся ваенкамаўскі «газік», з якога выйшлі два чалавекі ў форме і адзін у цывільным. Гаспадары былі дома. Бацька дэзерціра глядзеў тэлевізар, сястра вучыла ўрокі, у меншай хаце маці выбірала з разрэзанага гарбуза зярняты і раскладала на засланай саломаю блясе. Чалавек у цывільным папрасіў гаспадароў не хвалявацца, растлумачыў, што іхні сын Аляксей часова прапаў з размяшчэння часці, але армія ёсць армія, бывае і не такое… Маці адразу ж пачала плакаць, бацька прыкрыкнуў на яе. Госці доўга не затрымліваліся. Чалавек у форме пагартаў Алёшаў школьны альбом, папрасіў паказаць яго пісьмы з войска. Чалавек у цывільным пацікавіўся ў бацькоў, як іхні сын вучыўся, ці не паводзіў ён сябе часамі дзіўна — скажам, ці не сыходзіў з дому, калі на яго сварыліся? Ці не білі яго бацькі? I калі білі, дык як ён рэагаваў? Не, нічога такога. Вядома, усяляк бывала: бывае, і пасварышся, і стукнеш пад гарачую руку, на тое бацька… Ён тады зацінаўся, мог не гаварыць дзень, потым адыходзіў. Вучыўся, як і ўсе, вершы добра на памяць ведаў. Усё.
Госці папрасілі з сабою альбом і пісьмы.
Пабывалі яны яшчэ ў некалькіх хатах. Нічога новага. Такі ж, як усе, хлопец, казалі аднавяскоўцы, у сады, праўда, лазіў, — а хто з малых не лазіць? Не піў, не курыў, вітаўся першы. I толькі ў апошняй хаце ад старой настаўніцы-пенсіянеркі госці нарэшце сёе-тое дабралі. Спачатку яна пачала хваліць былога вучня (тыя ж «вершы на памяць добра ведаў»), пасля, зразумеўшы, што трэба гасцям, расказала. Ласіца гэты, аказваецца, быў ганарысты і страшэнны забіяка, з ім пабойваліся звязвацца нават старэйшыя хлбпцы. Казалі, «яго пачнеш біць, ён прытомнасць страціць і ўсё адно, нават непрытомны, будзе кусацца!». Аднойчы ў сёмым класе Аляксей чамусьці разгуляўся на ўроку, шумеў, валтузіўся з суседам па парце. Малады настаўнік не вытрымаў, ці то ўшчыкнуў яго, ці то ўзяў за вуха. Ласіца, нядоўга думаючы, заляпіў росламу настаўніку аплявуху. На настаўніка не пабаяўся падняць руку! Той збялеў, але стрымаўся, толькі выйшаў з класа. Праз нейкі час вярнуўся і пры ўсіх папрасіў у вучня прабачэння.
— Дык ён, відаць, добрая цаца, — паківаў галавою чалавек у цывільньгм.
Яшчэ ў настаўніцьі спыталі, як Ласіца ведаў замежную мову, ці не вяла іхняя школа, па цяперашняй модзе, перапіскі з замежнымі аднагодкамі? Не, перапіскі ніякай не вялі, а мову нямецкую Аляксей ведаў, як і ўсе, на ўзроўні вясковай школы.
Госці падзякавалі, сёе-тое запісалі, развіталіся і паехалі ў горад. На другі дзень на школьным перапынку дзесяцікласніца Ніна адшукала Аляксееву сястру і, чырванеючы, падала ёй пачак пісьмаў:
— Забяры. I яшчэ — калі Алёша… ну, знойдзецца, напішы, хай не піша мне больш.
На ўроку сястра крадком дастала адно пісьмо, прачьгтала: «Мілая мая дзяўчынка!..» — і ледзь не расплакалася, не змагла чытаць далей. Яна шкадавала брата. Аніяк не верылася, што з ім магло здарыцца штосьці страшнае. З галавы не ішла сённяшняя ноч: сама дзяўчынка амаль не спала, бацькі зусім не клаліся, маці то галасіла, то бралася сварыцца на бацьку, што крыўдзіў колісь сына, то прасіла рады, як цяпер быць… Бацька маўчаў і толькі курыў адну за адной папяросы.