Ланцуг
Шрифт:
— Дзякую, — сказаў ён, даеўшы апошнюю бульбіну. Выцер далоні аб шынель, зірнуў на жанчыну і засмяяўся. — Выцерыце сажу на шчацэ!
— Гэта не сажа, — неахвотна адказала яна, дакранаючыся да шчакі. Яна думала, ён даўно гэта заўважыў. — Пляма, радзімка.
— А-а. Прабачце. Як цябе зваць, дарэчы: на «ты» ці на «вы»?
— Як завецца, так і заві.
— Колькі вам гадоў?
— Разы ў два больш, чым табе.
— Ну і што? — зазлаваў ён чамусьці. — У нас на «вы» толькі з чужымі ці з настаўнікамі! А са сваімі, з блізкімі — на «ты». Дзядзька Іван, цётка Маня… — I зноў, як і ўчора, яна адчула,
— Зараз скажу… Раз, два… пяты год.
— Развялася?
— Не, памёр муж.
— Ад чаго?
— Забілі, — проста адказала яна.
— Як гэта?
— Так. Калкамі з плота. У нас ніводнага свята, лічы, не бывае без бою. Пусцяць адзін аднаму кроў, а тады п’юць разам. А майго вось забілі.
— П’яны быў?
— Няўжо ж цвярозы.
— I дзяцей не было ў вас?
— Былі, дзяўчынкі-двайняткі, Аня і Ліда. Памерлі ў адзін год. Аня хварэла, Ліда — не, а як адна памерла, дык і другая…
— Так і жывеш адна?
— Не бярэ ніхто, — усміхнулася яна. — З такой мецінай…
— Што, сапраўды, ніхто не сватаўся?
— Ды не, прыходзілі… I цяпер яшчэ ходзяць, сватаюцца. Такія, як мой быў. Ну іх усіх. Як успомніш тое жыццё, дык лепш адной.
— А радня ёсць?
— Бацька, маці, брат. Я ж тады ад бацькоў якраз ехала, калі ты мяне застрэліць хацеў. Застрэліў бы? — спытала яна.
— Не ведаю, Марыя. У мяне бываюць такія заскокі, што сам сябе не помню…
Памаўчаўшы, яна спытала:
— Што думаеш рабіць, калі нага зажыве?
Ён адразу ажыў, відаць, даўно хацелася падзяліцца з кімсьці, падсунуўся бліжэй, эашаптаў горача:
— Я, Марыя, вось што надумаў… Нага зажыве хутка, гэта драбяза… Я пакуль тут перабуду. Хай шукаюць! — засмяяўся ён, злосна бліскаючы вачыма, — а я ў іх пад носам пераседжу! А потым, Марыя, хачу паспрабаваць прабрацца на радэіму, дахаты. Як ты думаеш? Хоць бы бацькоў пабачыць, сястру… Вёску. А там, чорт з імі, і здацца можна…
— I як ты туды дабярэшся?
— Ды як-небудзь. Як пашэнціць. Дзе пехам, дзе на папутках. Людэі памогуць. Ты ж памагла? Цяпер я веру ў людзей. Я ж так і хацеў, так і задумваў… Дабрацца да вакзала, ці фуру тармазнуць… А яно во як здорава атрымлася! Яшчэ лепш!
— Ды што ж тут лепшага?! — не вытрымала яна. — Уцякаў чаго?
— Чым ты слухаеш? Кажу ж — спаць не мог! Галасы ў галаве…
— Можа… цяпер здайся? — адважылася яна сказаць тое, пра што ўвесь час думала.
— Ты што, увогуле — во?! Здайся! Каб я мог, дык я не ўцякаў бы! Разумееш ты… Мне пабачыць гэта трэба, вёску, хаты… Можа, апошні раз. — I звыкла, як чалавек закурвае цыгарэту, падцягнуў да сябе аўтамат і механічна пачаў разбіраць яго. — Вось калі пабачу — адразу вылечуся. Разумееш ты, — паўтарыў ён паблажліва. — Тут у вас іншае ўсё. Ты была хоць раз на Беларусі, ведаеш, што там?
— Не. Блізка была, на Смаленшчыне, у брата стрыечнага, потым яны пераехалі.
— Пераехалі? Шкада. А ў цябе, можа, яшчэ сваякі ці знаёмыя ёсць дзе-небудзь паблізу Беларусі?
— Няма больш.
— Смаленшчына… — ён за якія паўхвіліны разабраў, сабраў аўтамат, «утапіў» у прыклад пенал, прышчоўкнуў магазін, дзьмухнуў у ствол. — Смаленшчына — тая ж самая Беларусь. «Бульбашы» — чула такое слова?
Я ніколі не крыўдаваў, калі бульбашом абзывалі, мне падабалася. Украінцы, тыя злуюцца, калі хахламі дражняць… Або прыбалтаў — лабусамі… А рускіх — маскалямі, само сабою…Ёй і страшнавата было ад гэтай яго раптоўнай узбуджанасці і словаахвотнасці, і радасна адначасова. Ясна было, што ён акрыяў, што цяпер яго можна і трэба ратаваць. Ды раптам ён змоўк, спахмурнеў, правёў далонню па шчацэ.
— У вас, можа, памазок і брытва ёсць?
— Ёсць, ад мужа. Прынесці? I вады нагрэць?
— Прынясіце. I паркалю кавалак, калі можна, на падкаўнерык. Іголка-нітка ў мяне ёсць.
Пакуль грэла ваду, кіпяціла станок і памазок, у Марыі не ішло ч галавы сказанае ў мінулым часе: «быў», «не крыўдаваў»…
«Я ўратую яго, угавару эдацца!» — думала яна.
7.
У горадзе Марыя схадзіла ў лазню; выходзячы, яшчэ патапталася каля дзвярэй цырульні, што была тут жа, у гэтым будынку, але зайсці не адважылася. I ў вёсцы засмяюць, і так — лішняе. Дамоў, нагружаная пакупкамі, вярнулася рана, чатырох не было, між тым ужо цямнела — які восеньскі дэень? Пераапраналася, адчуваючы ва ўсім целе лёгкасць, маладую сілу, дзівячыся, ці пасля лазні гэта, ці ад таго, што яе хоць хтосьці чакае?
— Ну, як з’ездзіла? — сустрэў яе пытаннем Ласіца, паголены, з падшытым новым падкаўнерыкам. Адразу кінуўся да вядра, пачаў выцягваць пакупкі: — Так… каўбаса… пляшка, ого! А ў мяне… — адкусіўшы кус каўбасы, жуючы, пахваліўся ён, — нага яшчэ больш адлягла. Жоўтая стала. Я жывучы! Ну, узялі мяне? — папытаў ён у некага, нібы пацыкаўся, і засмяяўся злосна. — Сядай і ты, бяры! — эапрасіў яе. — Ну, многа ў горадзе патрулёў?
— Я так дужа не прыглядалася… Як звычайна, здаецца.
— Шукайце! — падцягнуў да сябе рэмень, што валяўся ў кутку, дастаў штык-нож, абрэзаў-скалупнуў бляшаную «касынку» з рыльца пляшкі.
Марыя падала чарачку. Наліў перш ёй, сам прыклаўся да рыльца, каўтнуў трохі:
— Не, не піў яе ніколі, — сказаў праэ кашаль, — не навучыўся… Можа, і дарэмна, што не вучыўся. Вунь хлопцы, якія пілі і курылі, спакойныя былі, а я, ледзь што, у бойку… I не курыў ніколі.
— Дык гэта ж добра. А то дым чуваць было б. Ды і сена тут. Ды і купляць трэба было б.
Ён адразу ж перастаў жаваць, натапырыўся:
— Што «купляць»? Пры чым тут «купляць»? Я тут што, думаеш, надоўга?
— Алёша, Бог з табою! — шчыра ўсклікнула яна. — Ды жыві, колькі хочаш!
— Я яшчэ каўбасы вазьму, — сказаў ён, па сваёй звычцы ўмомант успыхнуўшы і гэтак жа хутка астыўшы. — Марыя, паслухай, гэта лухта, што я ўчора казаў… Мне ў шпіталь трэба… У мяне з галавою нешта. Захварэў тут… Дома ніколі не было такога. Вось паглядзець хату — і ўсё. Заплюшчу вочы — стаяць загоны нейкія, без канца-краю, і бульба на іх цвіце, усё сіне-белае, куды ні глянь… Вясною арэшнік зазелянее, і возера там у нас за хатаю… Потым, улетку, сена, грыбы… Мова, не тое што ваша… Які дурань раней быў, не цаніў… упасці 6 у траву, у сена свежае, закапацца з галавою, і больш нічога… Перабыць дзе-небудзь — хоць бы ў цябе тут. А потым — на Беларусь!.. Вось з ім, — пагладзіў аўтамат. — І хай толькі наблізіцца хто…