Ланцуг
Шрифт:
— Ты ж начальнік…
— Нехта з мясцовых яго хавае! Нутром чую, хоць расстраляй ты мяне тут — не мог ён прасачыцца. Слота, холад, ужо і снег, ён у форме, з аўтаматам… Тут! — цвёрда сказаў зампаліт, прыціснуўшы кулаком паперы на стале. — Ага, дзе маці, блізка дзе? — спытаў ён.
— Стаіць пад дзвярыма.
— Пакліч.
Гэты невысокі, жвавенькі, уважны афіцэр спадабаўся маці куды болып за маўклівага, панурага, маладога ўзводнага. Ён яе і распытаў, як ёй таго хацелася, і выслухаў, і абнадзеіў. Пацікавіўся між іншым, ці няма ў іх радні з гэтых мясцін Расіі. Суцяшальна, з разуменнем ківаў галавою на яе словы, што «мацярынскае сэрца чуе — недзе блізка ён!», і, было відаць, верыў ёй.
— Давайце так зробім, — сказаў, пагаварыўшы. — Тут на рагу, каля самай часці,
— Дзякую, дзякую вам! — абнадзееная, усё паўтарала яна, з дакорам пазіраючы на Шаўчэнку.
Тым жа вечарам, пасля дазволу адпаведных органаў, па абласным канале тэлебачання прайшло паведамленне, што вядуцца пошукі ўзброенага салдата, таму мясцовае, асабліва прыгараднае насельніцтва павінна праявіць павышаную пільнасць. Раніцаю абласная газета змясціла на апошняй старонцы аналагічную абвестку з фотакарткай Ласіцы, з прыпіскаю ў канцы, што ў гасцініцы пасялілася і чакае звестак аб зніклым сыне маці.
9.
Перачытаўшы не раз гэтае «…ждёт мать», Марыя адарвалася ад газеты. У хаце былі прыцемкі. У грубцы агонь злосна і ўладна распраўляўся з дровамі, патрэскваў, пастрэльваў, мітусіўся светлымі ценямі па сценах і падлозе. Марыі зрабілася страшна. Яна падышла і хацела зачыніць дзверцы грубкі, але, прысеўшы, як заварожаная ўставілася на агонь, не змагла адвесці вочы.
Ёй расказвалі, што яна нарадзілася з плямаю на шчацэ, бо маці, цяжарная ёю, хадзіла глядзець пажар. I яе, Марыі, дзяўчынкі-двайняткі памерлі «ад агню» — згарэлі ў тэмпературы шкарлятыны… I тады, калі мужа пабітага ўнеслі ў хату, яна таксама стаяла каля печы… I вось цяпер зноў гэты агонь і гэтая газета — прадвеснікі хуткага няшчасця…
Успомніўшы мужа, дзяўчынак, яна чамусьці згадала, як тады, калі яны былі яшчэ жывыя, у яе раптам прапала малако з аднае цыцкі, а за другую малыя біліся і адштурхоўвалі адна адну… Смешна было…
Салдат, калі Марыя са складзенай газетай у кішэні зайшла да яго, сядзеў у кутку. Адразу ж рвануўся да яе:
— Дзе аўтамат?!
— Ляжыць ён, Лёшачка… Не бойся, я аддам! Нашто ён табе цяпер? Перазімуй, перабудзь тут, а ўвесну знойдзем табе, можа, нават дакументы якія, і зможаш дабрацца дадому…
— Дурніца! — крыкнуў ён і заскрыгітаў зубамі. — Дадумацца: напаіла, каб я заснуў, і забрала аўтамат! Калі я змагу хадзіць, ты… ты пашкадуеш аб гэтым!
Ёй разанула па жывым. Але стрымала сябе, прысела, сказала суха, строга:
— Цябе зноў шукаюць. Тым больш аўтамат табе не патрэбен, каб сабе ж горш не нарабіў.
— Шукаюць? — ён ускінуўся ўстрывожана. — Адкуль вядома?
Яна працягнула яму газету. Ён ступіў да дзвярэй, але ўсё адно не ўбачыў нічога, папрасіў:
— Падай ліхтарык, там, у кутку.
Пасвяціў, прачытаў.
— Маці? Матка тут! — аж ускрыкнуў. — Слухай, Маша, — кінуўся, прыабняў яе за плечы, — яна ў гасцініцы, гэта блізка, каля пошты, — ведаеш? Ты знайдзі яе, Ласіца Алена Пятроўна, скажы, што я… Скажы… А, не трэба нічога! — І скамечыў газету, кінуў у куток. — Ты прынясеш аўтамат?! Ці я пайду… папаўзу адсюль!
— Не папаўзеш, — яна падабрала газету. — Нікуды ты без яго не дзенешся.
— Колькі ты мяне яшчэ будзеш мучыць?!
Каб адцягнуць час і супакоіць яго, яна сказала:
— Добра, заўтра раніцаю аддам… Я далёка схавала, баюся, не знайду цяпер у цемры…
— Дурань… Сам вінаваты, — ён, праўда, пацішэў, сеў, прьіхшуўшыся да сцяны, абхапіў галаву рукамі.
Раным-рана, не заходзячы да яго, Марыя прыбралася ў гарадское і выйшла да шашы. Доўга не стаяла, пашэнціла — першая ж машына, ваенны «ЗіЛ», падабрала яе. Жанчына села, скоса пазіраючы на салдаціка за рулём. Той маўчаў увесь час, толькі на ўездзе ў горад спытаў, куды ёй трэба? Яна ледзь не сказала: «У часць», — але апамяталася, папрасіла спыніць у цэнтры. Ад цэнтра пайшла ў той бок, куды паехаў «ЗіЛ». Вось пошта, дзе ён, яе Алёша, відаць, атрымліваў пераводы і пасылкі… Вось вароты КПП, у якія ўваходзіў…
Прамтаварны магазін насупраць гасцініцы быў ужо адчынены. Яна зайшла, купіла пачак лёзаў, памазок, зубную пасту, расчоску, склала ў сумку. «Хай бы ён так і жыў у мяне», — думала ўвесь час. Ногі не хацелі вясці да гасцініцы, усё бунтавала ў ёй, крычала: «Не аддавай яго нікому! Ён памрэ, яго заб’юць, калі ты адпусціш яго!» Але не ісці нельга было. У гэтым вось доме, усяго за некалькі крокаў адсюль, таксама, як і яна, пакутавала яшчэ адна жанчына.Асцярога падказала Марыі, што ў гасцініцу адразу лепш не заходзіць, трэба нейкі час пакруціцца тут блізка. Бо, вядома, адміністратар папярэджаны, запомніць таго, хто будзе цікавіцца той жанчынаю. Можа, нават чалавек спецыяльны сядзіць збоку, прыслухоўваецца і аглядае ўсіх, і яе, Марыю, адразу ж арыштуюць. Не ўвесь жа час Алёшава маці будзе ў гасцініцы, выходзіць жа яна некуды. Трэба толькі дачакацца яе, пазнаць і пагаварыць. Яна стала з краю тратуара, каля лаўкі, так, каб з акна вестыбюля не было яе відаць. Чакала доўга, гадзіны дзве, пільна прыглядаючыся да ўсіх, хто заходзіў і выходзіў. Прытупвала, змерзлыя нават у рукавіцах рукі хавала ў рукавы паліто, але ў гасцініцу не ішла. Разы два, калі з дзвярэй выходзілі адзінокія жанчыны, яна ступала бліжэй і акліквала ціха: «Елена!» (Яна забылася, як па-бацьку.) Жанчыны не адзываліся. Ужо надумала зайсці, проста сказаць, што замёрзла і просіць пастаяць пагрэцца, як перавяла вочы на другі бок вуліцы і ўбачыла: з КПП афіцэр выводзіць пад руку жанчыну. Давёў да прамтаварнага, сказаў ёй нешта, нахіляючыся, потым кіўнуў на гасцініцу і хутка пайшоў назад, да КПП, расціраючы пачырванелыя далоні.
Жанчына перайшла вуліцу, Марыя кінулася да яе:
— Елена!
Жанчына нібы не пачула, пачала падымацца па прыступках.
— Алена! — успомніла Марыя і вымавіла па-чужому, так, як Алёша вымаўляў.
Жанчына аэірнулася. Марыя ўэяла яе эа локаць, адвяла на сваё «закрытае» месца і сказала задыхаючыся:
— Ціха, ніяк не выдайце сябе. Я ведаю, дзе ваш сын. Ён жывы, жывы — самае галоўнае!
Недзе праз гадэіну Марыя рэйсавым аўтобусам вярталася ў вёску і ўспамінала кожнае слова нядаўняй размовы. На душы было неспакойна, трывожна. I ўсё ж яна ні на хвілю не раскайвалася, што адважылася на гэтую сустрэчу. Горш яна зрабіла для Алёшы і для сябе, ці лепш — невядома, але і маўчаць яна не мела права. «Калі вы любіце яго, вы ўсё эразумееце, — пераконвала яе Марыя. — Ён ні ў чым не вінаваты. Вы проста павінны паверыць, што цяпер самае лепшае для яго — калі вы будзеце маўчаць. Маўчыце тут, маўчыце дома, нікому ні слова! Маўчыце і чакайце, і тады ўсё наладзіцца, усё будзе добра, будзе ваш сын жывы, яшчэ і ўнукаў паняньчыце…» Жанчына ў адказ прымалася то горача дзякаваць, то плакала, прыгаворваючы словы, якія Марыя проста фізічна, ад таго, што мова чужая, разумела з пятага на дзесятае… Відаць, гэтак сама і жанчына разумела яе. Адно суцяшала, што жанчына цвёрда паклялася маўчаць і з’ехаць адсюль сёння ж, у крайнім выпадку заўтра.
Дома Марыя адразу ж пакіравалася ў хлеў, да салдата.
— Аўтамат! — сустрэў ён яе злым, звыклым ужо за апошнія суткі воклічам.
— Зараз прынясу, дай перадыхнуць, — яна прысела. — Алёша, прабач, я не магла інакш… Ды не бойся! — сказала паспешліва, убачыўшы, як ён уздрыгнуў. — Я бачылася і гаварыла з тваёй маці.
— Сёння?! Дзе?! — падаўся ён да яе. — Як яна? Ну, кажы хутчэй!
— Дачакалася каля гасцініцы і расказала ўсё. Яна такая радая была!.. Яна паклялася, што будзе маўчаць і паедзе дамоў.
— Хто цябе прасіў, — прамовіў ён без аніякай інтанацыі.
— Я не магла інакш, — паўтарыла яна вінавата. — Што ж цяпер рабіць, Алёша? Няўжо ты думаеш, яна можа…
— Ну, нясі, — загадаў ён такім голасам, што яна не пасмела на гэты раз аслухацца.
Кінулася ў хату, выцягнула з-пад ложка аўтамат, прынесла, працягнула, як дзіцяці цацку:
— Вось, вазьмі, Лёша, толькі не будзь такім… Усё ж добра будзе!.. Я веру ёй!
— Нашто ты звячалася са мною? — сказаў ён, аглядаючы аўтамат. Потым зірнуў ёй у вочы: — Ты, калі што, даруй мне, Маша… Я ж і забіць цябе мог тады.