Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сімъ побдиши

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Прафесар Фёдараў манатонна дыктуе пратакол-стэнаграму эксгумацыйнага агляду. На акулярах мітусяцца электрычныя ўсполахі.

«Навуковец у штацкім» далікатна пастуквае пазногцем па чэрапе (асістэнт-археолаг тупа глядзіць на свой пэндзаль) і рэзюмуе:

— А яшчэ моцны…

Затым яго лоб моршчыцца:

— Што гэта?! — паказвае пальцам на іржавы ланцуг з вялікім крыжам.

— Перад смерцю ў сакавіку 1584 года цар Іван Жахлівы прыняў схіманашскі пострыг з імем Іона… — нібы чытаючы, выгаварыў на запытанне Заяц і нечакана адчуў, як ногі пачалі мякчэць. Спіне стала холадна, па ёй прабег вогкі сівер… Закрыў вочы — а перад ім зноў лямпачкі. Адна, дзве, тры… — налічыў пятнаццаць. Праз хвілю яны памутнелі

і перасталі рэзаць зрэнкі. Пад тонкім шклом колбаў — чамусьці не спіралькі, а… косткі. Столь захісталася, і лямпачкі пачалі падаць-біцца. Толькі чамусьці не ў шкляныя аскепкі, а ў белы пыл… Як мука. Мука ад змолатых костак…

— Ясна! — выводзіць яго з памараку «навуковец у штацкім». — Акрамя ланцуга, іншых прадметаў у труне няма. Працуйце далей! — і ўпэўнена падаўся да выхаду.

Падчас тых раскопак у Архангельскім саборы пад салеяй і заходняй часткай былі выяўленыя фрагменты муроўкі яшчэ XIII стагоддзя. Новыя ж сцены храма ўзводзіліся з белакаменных блокаў, падлога высцілалася з цэглы і керамічных плітаў з жоўтай і зялёнай палівай.

У эксгумаваных царскіх касцях хімічным аналізам было выяўлена анамальнае перавышэнне іртуці — у 24 разы.

— У тыя часы яна была лекамі. Іртуццю ад сіфіліса лячыліся… — пагаварылі ў лабараторыі і зрабілі адпаведнае заключэнне, якое, як і ўсе матэрыялы працы эксгумацыйнай камісіі, засталося засакрэчаным…

Тое было ў 1963-м. І вось праз шэсць гадоў перад ім, ужо доктарам навук, зноў той жа выраз твара: як перакручаны ў пральнай машыне, перасушаны і папрасаваны. Без аніводнага мімічнага руху… Толькі твар ужо не загадчыка кафедры, а прарэктара па навуцы. І зрэнкі-масліны ўжо як выцвілі…

— Маем, Мікалай Сымонавіч, запрашэнне на міжнародную навуковую канферэнцыю. Тэма — блізкая Вашым штудыям. Вырашылі вось камандзіраваць за мяжу. Толькі ёсць адна акалічнасць… — прарэктар павярнуў галаву да мужчыны, які дагэтуль моўчкі сядзеў скрай стала і якога напачатку Заяц нават не заўважыў. — Пазнаёмцеся. Субачаў Віктар Аляксандравіч. Зрэшты, Вы з ім ужо знаёмыя… Ён дапаможа з некаторымі ўстаноўкамі. Ну а я, прабачце, мушу ісці. Залікі… прымаю. Жадаю поспехаў.

У тую ж хвілю Заяц пазнаў чалавека за сталом — «навукоўца ў штацкім»…

— Мікалай Сымонавіч, Вы даўно былі на моры? — інтрыгуюча пачаў Субачаў.

— Даўно. Яшчэ студэнтам у будатрадзе. На Чорным…

— А вось цяпер Адрыятыку пабачыце! — абрадавана працягнуў нечаканы суразмоўца. Паляціце ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславія. У горад Падгорыца. Ёсць такі ў Чарнагорыі… — Субачаў паклаў рукі на стол і агледзеў пальцы. — Акрамя даклада і знаёмства з сусветнай гуманітарнай навукай просім Вас… Як бы гэта прасцей сказаць? — ён адхіліўся да спінкі крэсла і ўважліва паглядзеў на Зайца. — Словам, справа такая. Па інфармацыі нашых архівістаў, некалі ў Маскву з Канстанцінопаля ад візантыйскага імператара была прывезена і падорана частка старадаўняй бібліятэкі. Сярод іншага — інкунабула… рукапісная кніга Евангелля ад Яна. Унікальная гістарычная каштоўнасць. Маю на ўвазе не духоўная там… царкоўная… Сімвалічная каштоўнасць. Казалі, яна нейкую цудадзейную сілу мела… Дайшла інфармацыя, што яе Івану Жахліваму ў труну паклалі. Аднак — самі бачылі… Аказваецца, тую кнігу яшчэ пры жывым цары выкралі і хацелі пераправіць з Масквы на востраў Патмас, дзе нібыта апостал Ян і пісаў тое евангелле. Але не давезлі. Караван захапілі туркі, а кніга… — Субачаў мякка пастукаў пазногцямі па лакіраванай сталешніцы. — Кнігу тую выратавалі манахі і схавалі ў адным з чарнагорскіх манастыроў. Адшукаць яе след — Вашая асноўная задача.

Мабыць, у гэты час твар Зайца выявіў найрэдкае і неапісальнае здзіўленне, бо высокапастаўлены прадстаўнік КДБ ніякавата крактануў і ўсміхнуўся:

— Разумею,

што нечакана… Але прычына ўсяго нашага мерапрыемства на паверхні: Візантыя канула ў Лету, а Масква стала другім Канстанцінопалем. — У ягоным голасе пачалі з’яўляцца металёвыя ноткі: — Гэта на іншым узроўні высвечвае нашую місію ў справе яднання некалі хрысціянскіх народаў. Дае, так сказаць, паўнамоцтвы на першынства ў славянскім свеце. Ідэалагічны, так сказаць, імператыў. А старадаўняя кніга, калі хочаце — своеасаблівая грамата на тое.

У кабінеце пафасна забомкаў гадзіннік. Субачаў наструніўся і падагульніў:

— Вось, у асноўным, і ўсё. — Падняў з падлогі на стол чамаданік-дыпламат, з узнятым настроем шчоўкнуў замочкамі і выклаў тонкую каленкоравую папку. — Тут тое-сёе з сабранай інфармацыі. Аднак, — ён далікатна ўсміхнуўся, — перакананы, што Вы і так аб многім ведаеце. Як аб тым схіманашскім пострыгу Жахлівага… — і пасля невялікай паўзы закончыў ужо наспех і казённа: — Праявіце, калі ласка, усю адказнасць. Пра тое, што аб гэтым аніводная іншая душа не павінна ведаць, нагадваць, думаю, не варта. І яшчэ… Калі спатрэбяцца нейкія кансультацыі з боку багаслоўскага, тэалагічнага — вось тэлефон памочніка патрыярха. Дапамогуць у любы час…

…Тэатральныя рухі сцюардэсы… З тыгрыным рыкам турбіны пажыраюць «газу». Нярвовыя стыкі пліт на бетоннай «узлётцы». Зацяжны надрыўны разбег. Добра, што не пашкадаваў у аэрапорце каньяка…

Незразумелая далёкая сіла адрывае ад зямлі — як некалі зробленыя дзедам арэлі, і ўсе роздумныя трывогі: што там? як там? — застаюцца ззаду, не паспяваюць за самалётам. І вось — традыцыйная смактулька «Узлётная», нечаканая марознасць у салоне, узбітыя плантацыі бавоўны ў ілюмінатары… І непланаваны сон. Ажно да самай пасадкі, калі пад табой — мутная аправа іржава-бірузовых гор, як праз малы акуляр бінокля ўбачаныя змейка-дарога, чырвонагаловікі дамкоў, рознакаляровыя л'aткі палеткаў, укроп дрэў… Усё раптам мітусліва пачало большаць, разбягацца і ўцякаць… Надзьмутая гума гохкае на разагрэты бетон — і можна адшчоўкнуць папружку…

Аэрапорт «Београд». Пашпартны кантроль, дарога да чыгуначнага вакзала… Усё ж добра, што ў Маскве яго ўладкавалі на самалёт, а не кінулі прарываць дзяржаўныя межы ў вагон цягніка — з перасадкай у Празе.

Аднак на вузкім пероніку ў Падгорыцы яго ніхто не сустракаў. Хоць і было дамоўлена… Сноўдаюць людзі — хто з валізамі, хто з кветкамі… Вярнуўся назад да вагона, перашкаджаючы дабірацца да выхаду іншым пасажырам, трывожна стаў збоку і зноў пачаў разглядваць мінакоў. «Господар Зец — СССР», — прачытаў на белым аркушы… Стоп, Зец… Па-сербску «Заяц»…

— Добар дан! Канферэнцыя ў Падгорыцы?

— Так, добро дошлі! Прафесар Богдан Янкавіч, — знаёміцца даўжэзны маладзён у джынсавых шортах ды памаранчавай майцы і пераходзіць на расійскую, зрэдку блытаючы націскі. — Рады вас бачыць. Калі ласка, пойдзем да машыны…

Белая айчынная «Застава», у багажнік якой ледзь змясцілася сумка, ганарліва фыркае сінім воблакам, але бяжыць бадзёра. Праз апушчаныя вокны ўрываецца салёна-падсушаны вецер і мякка гладзіць твар.

— А я ўжо думаў сам дабірацца, бо не адразу даўмеўся, што Зец — гэта я, Заяц…

— Ох… — ледзь не прытармазіў чарнявы даўгун Янкавіч, рукам якога і нагам яўна не зашкодзілі б лішнія дэцыметры салона. — Прашу прабачыць… Так, прозвішчы не перакладаюцца! Гэтую паперку мне далі ў сакратарыяце дэканата. Не крыўдуйце…

— Ну што вы?! Наадварот — пачуваюся сваім!.. — Заяц усміхнуўся і раптам загледзеўся на казачны краявід справа: гара (ці скала?), прывязаная-прыфастрыгаваная да зямлі (ці да неба?) дрэвамі, зрывалася да фіялетава-бірузовага возера, гарэзна кружляла разам з дарогай… А ў вадзе юрліва купалася сонца (ці вада — у сонцы?)…

Поделиться с друзьями: