Злая зорка
Шрифт:
Уздыхнуў, сумна згадзіўшыся:
— Не дачакаўся.
— Ганарысты народ! Вучоныя! Анархісты. Пабылі б у нашай скуры. Знайдзіце Мартынюка. Зараз жа. I збярыце загадчыкаў i міністраў. Начальніка грамадзянскай абароны. Астатнім я пазваню сам. Праз гадзіну нарада… У зале пасяджэнняў…
Іван Міхайлавіч змоўчаў, у яго пасінелі не толькі пальцы рукі, што сціскала трубку, але i вушы.
— Вы ў арміі служылі?
— Служыў, Палітработнікам.
— Яно i відаць. Лічыце сябе мабілізаваным. Сітуацыя незвычайная. Задачу зразумелі?
— Так точна.
— Вось
Івану Міхайлавічу хацелася завыць. Чаму «Дырэктар» наваліўся на яго? 3-за Мартынюка? Быццам Васіль Данілавіч вінаваты ў аварыі. Сабраць за гадзіну загадчыкаў аддзелаў, міністраў… Усіх? Ды гэта ж семдзесят чалавек! Дзе ix знайсці ў святочны дзень? У прыёмнай, на тэлефонах, — адзін дзяжурны. Хто? Можа быць такі, што не вельмі i паслухаецца загадчыка аддзела. Ёсць жа вялікая арганізацыйная служба. Чаму не кіраўнікам гэтай службы даў шэф такое даручэнне, а яму? Помсціць вучоным? Ён не любіць ix. Але разважаць няма калі. Круці, Ваня, дыскі. Круціся, Ваня, сам!
Сабраліся са спазненнем на сорак мінут у палавінным саставе. Лявонцій Мікалаевіч увайшоў у залу з бакавых дзвярэй, паглядзеў на свой ручны гадзіннік, пасля на насценны, як бы зверыў ix, i перавёў суровы позірк з-пад рудаватых, быццам падпаленых броў на Івана Міхайлавіча. Той, нябога, ажно ўціснуў галаву ў плечы. Але падняўся кіраўнік справамі i выручыў: смела растлумачыў, што астатніх людзей знайсці не ўдалося.
— Зашыліся ў падполле?
— Пад коўдры, — пажартаваў нехта пад лёгкі смяшок.
Лявонцій Мікалаевіч жарту не падтрымаў. Твар яго набыў звыклы выраз сур’ёзнай дзелавітасці. Цанілі яго за адно — доўгіх прамоў не любіў, асабліва ўстўпаў розных, браў быка за рогі адразу.
— Пытанне адно: што ў нас робіцца ў сувязі з аварыяй?
Прысутныя напружыліся i ажно пацягнуліся ў яго бок, наставілі вушы: кожнаму хацелася даведацца — а што ж робіцца? Нарэшце, можна даведацца не ад шафёраў i цешч, а з вуснаў кіраўніка, які мог размаўляць з генеральным. Але не пачулі яны гэтага. Лявонцій Мікалаевіч падняў міністра аховы здароўя.
— Што робіць медыцына?
Міністр быў смелым чалавекам, калегі, праўда, спрошчана тлумачылі яго смеласць: мае вучоныя ступені i валодае прафесіяй, якая нядрэнна можа карміць, — добры хірург; такі можа i жарты дазволіць у адрас начальства.
— Мы не маем інфармацыі аб радыяцыйнай абстаноўцы, акрамя той, якую перадаў мне ўкраінскі калега i якую я атрымаў, калі пазаўчора наведаў Чарнобыль. Я дакладваў вам. На станцыю мяне не пусцілі…
— На станцыю i мяне не пусцілі,— сказаў Mapтынюк.
— I вы былі ў Чарнобылі?
— Яшчэ дваццаць сёмага.
Лявонцій Мікалаевіч закрэсліў гераізм аднаго i другога ўедлівай заўвагай:
— Пабыць у Чарнобылі — усё роўна што пабыць у Брагіне.
Хтось з падхалімаў хіхікнуў.
Іншыя расчаравана панурыліся: выходзіць, i ён знае не больш таго, што вядома ім. У Лявонція на шыі, уніз ад вушэй, папаўзлі багровыя плямы.
— Грамадзянская абарона.
Генерал стукнуў абцасамі.
— Я не паспеў заехаць на работу. Дазвольце паехаць узяць
даныя за ўчарашні дзень.Прысутныя засмяяліся. Генерал спапяліў ix позіркам: о, каб гэтыя капітаны трапілі пад яго каманду! Ён быў у гэтай зале радзей, чым самыя «нековровые» — міністры фінансаў i сацыяльнага забеспячэння, i не ведаў прыкмет буры. Астатнія ведал i. Пабялелы лоб i цяжкая хада з сярэдзіны стала ў канец яго i назад да супрацьлеглага тарца, як бы развага перад доўгай прамовай, добра вядомыя сімптомы блізкага выбуху, калі «Дырэктар» «зрываўся з тармазоў», не падбіраў словы i наладжваў такі разнос вінаватаму, што таму месяц свярбела, калі ўвогуле тырада не канчалася аргвывадамі.
Але генерала ратаваў Мартынюк, які сціпла сядзеў у канцы залы за сталом для рэдактараў i карэспандэнтаў, яму патрэбны быў стол — на ім ляжаў расчынены дыпламат, поўны папер.
— Дазвольце мне.
Лявонцій Мікалаевіч ажно ўздрыгнуў — што хтось адважыўся перапыніць яго. Але, ацаніўшы сітуацыю, бадай узрадаваўся.
— Калі ласка, — аднак, цяжка сеўшы — не да л i выпусціць пары, папярэдзіў: — Але прашу ўлічыць: слухаць лекцыю ў нас няма часу.
— Пяць мінут.
— Прашу.
Акадэмік гаварыў мінут дваццаць, бо пасыпаліся пытанні. Перадаў усе даныя, якія яму ўдалося атрымаць ад маскоўскіх, кіеўскіх калег, навуковыя разлікі, уласныя замеры, якія зрабіў у выніку пазаўчарашняй паездкі ў паўднёвыя раёны Гомельшчыны, Tоe, што ён паспеў з’ездзіць i ў Чарнобыль i туды, зрабіла ўражанне i на кіраўніка i на ўсіх удзельнікаў нарады.
— Вашы рэкамендацыі?
— Першачарговыя — кароткія: эвакуіраваць насельніцтва па меншай меры з пяцідзесяцікіламетровай зоны.
Лявонцій Мікалаевіч адзначыў, што вучоны зменшыў радыус, у дакладной было сто, але не нагадаў пра гэта — не дыскусійная тэма. Не для таго сабраў кіраўнікоў ведамстваў, каб абмяркоўваць даклад акадэміка, для таго, каб выконваць указание Ягора Кузьміча.
Паглядзеў на гадзіннік, зноў гэтак жа — на свой, ручны i на электронны насценны. Вымусіў шмат каго таксама засекчы час на сваіх швейцарскіх i японскіх.
— Усім… — падкрэсліў: — Усім! — кіраўнікі насцярожыліся. — Праз гадзіну выехаць у раёны, — назваў пяць раёнаў.— Сёння да вечара з вёсак, якія будуць названы, вывезці малых дзяцей i цяжарных жанчын! Задача зразумелая?
Зразу мел ая. Але многім хацелася лезці пад стол: няма ix тут, не чулі яны.
— У дваццаць два нуль-нуль сустракаемся ў Гомельскім абкоме.
Хтосьці ціхенька ўхнуў: дабрацца за чатырыста вёрст, правесці такую работу i імчаць паўтары сотні кіламетраў з дакладам.
— Пытанні ёсць?
— A з транспартам як? — нясмела піскнуў міністр культуры.
— У вас што — няма транспарту?
— Вадзіцелі ўсе да цешч раз’ехаліся. Свята, — адказаў вядомы гумарыст — міністр лясной гаспадаркі.
— Памагчы вам сабраць вадзіцеляў? — саркастычна спытаў Лявонцій Мікалаевіч, але тут жа злітаваўся, загадаў свайму намесніку: — Арганізуйце авіярэйс на Мазыр. — Міністру аўтамабільнага: — Вышліце сорак аўтобусаў.