Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

Дзяжурны вартаўнік так проста i тлумачыў, сам дадумаўся, без інструкцый:

— Штаб там, — i паказваў рукой, куды чарговаму камандзіраванаму падавацца.

Сінякоў спытаў:

— Вы адзін?

Уладзімір Паўлавіч здагадаўся, што першы хоча шчыра выказацца наконт нашэсця кепак, усе прыязджалі ў кепках, не цяжка было зразумець — чаму: каб не шкада было выкінуць ix. Адказаў:

— Свае тут круцяцца, — i пажартаваў: — Свае ў дошку. Хлопцы — арлы! I кабеты — галубкі! — хоць у кабінеце было ажно трое міністраў, якіх толькі што дзяжурны райкома адаслаў сюды.

— Слухайце, вы мудры чалавек, растлумачце мне: навошта нам столькі «анёлаў»?

Пыльчанка засмяяўся.

Анёламі

назвала Кацярына Панасаўна пасланцоў з вобласці:

«Глядзіце, колькі анёлаў злятаецца».

Яны глядзелі з акна ажно на чатыры машыны, што спыніліся ля райвыканкома. Дунец тады пажартаваў:

«Па душы нашы».

Таму Пыльчанка адказаў сакратару з працягам жарту:

— Душы нашы цяжкія. Грахоў у нас многа. Адна го мяне сем анёлаў не паднімуць.

— Вы яшчэ здольны жартаваць?

— Пятро Міхайлавіч! У нашай сітуацыі жарт ленш за ёдзісты калій i «Кабернэ».

— Куды вы ix дзенеце?

— Арганізую экскурсію ў Прыняць. А што? Можа, зрабіць такую прапанову? Не, гэта я зраблю тады, калі прыедзе самае высокае. А цяпер рашаю іншую праблему — накарміць. Па колькі выставіць на нос? Свята ж!

— Зайздрошчу вашаму аптымізму.

— Як казаў Карповіч, дарога яму скацеркай: i вы называеце гэта аптымізмам?

Міністры глядзелі на гаспадара шырока расплюшчанымі вачамі. Па-першае, здзіўляла яго незалеж насць — ніякай ліслівасці перад наменклатурнымі тузамі. Праўда, яны не непасрэдныя яго начальнікі, але ж прывыклі, што на раённым узроўні ix сустракалі з сагнутымі шыямі. А потым яго паводзіны — быццам няма катастрофы. Ну, аптымізму можна i напусціць. Аднак упэўненасць, з якой аддае загады, распараджэнні,— не паказная, гэта трэба ўмець, выпрацаваць вопытам. Быццам праз усё жыццё толькі тым i займаўся, інто памагаў людзям пераадольваць вось такія незвычайныя абставіны.

Эвакуацыя дзяцей i жанчын ідзе поўным ходам. Зводкі паступаюць як данясенні з участкаў фронту. Прытым не ў наступленні, калі ўсе камандзіры спяшаюцца далажыць аб сваіх перамогах, a ў адступ ленні камандуючы да хрыпаты выбівае хоць якое данясенне i задыхаецца, панікуе ад няведання абстаноўкі.

Тут адступленне, аднак сувязі не парваныя, i камандуючы спакойна, нават з жартамі кіруе аперацыяй.

Высокія пасланцы не разумелі, навошта было так паспешліва ix кідаць сюды, калі каманду аб эвакуацыі перадалі па тэлефоне; не ведалі, што яна пачалася гадзіны за тры да званка з абкома. Аднак настрой у міністраў узнімаўся. Асабліва ў міністра культуры. Той ехаў ca страхам, тым больш што страх падаграваў гаспадар машыны — міністр аховы здароўя. Расказваў такія жахі пра радыяцыю, што застывала кроў. Ды яшчэ i здзекаваўся, чортаў эскулап, высмейваў i гумавыя боты i парусінавы касдюм, які вёз кал era, падражніваўся, што ён апрануў асобую антырадыяцыйную бялізну, паказваў чырвоныя (як не паверыць?) шкарпэткі i сінія кальсоны. Во тып! А яшчэ ахова здароўя! Сам адзеўся, а яго вязе, лічы, голенькага пад рэнтгены. Добра, што не паддаўся на правакацыю — прапанову эскулапа пры пад’ездзе да гарадка надзець гумавыя боты i рыбалоўны касцюм. Як бы ён выглядаў, кіраўнік культуры, эстэт?

Падбадзёрыў выгляд райцэнтра. Нічога не змянілася. Вісяць сцягі, партрэты. Ніякай панікі. Спакойна гуляюць святочна адзетыя людзі. Есць п’яныя.

Трывогу ў вачах прахожых яны ўбачылі тады, калі насустрач ім прайшлі аўтобусы з дзецьмі. Але гэта ix, бадай, парадавала — што не трэба будзе пачынаць непрыемную работу. Зусім заспакоіла атмасфера ў кабінеце старшьгаі. Культуру нават развесяліла, якую пстрычку па носе даў гаспадар яго сябру — разумніку i хахмачу. Не падобна, што яны ў блізкіх адносінах, знаёмыя — не больш. Аднак Пыльчанка адразу пасля прывітання з фамільярнасцю, якая,

бадай, шакіравала, — на «ты», патрабавальна спытаў:

— Ахова здароўя! Ты хоць дазіметр нашым медыкам прывёз?

Міністр развёў рукамі.

— На якога ж хрэна вы ехалі сюды? Якая ад вас карысць?

Культура хмыкнула. А медыцына адказала з самакрытычнай сур’ёзнасцю:

— Тут вы, таварыш Пыльчанка, пацэлілі, як кажуць, у яблычак. Але не ў мой. Не. У таго, хто вось так, па-палсарнаму, кінуў нас сюды. Дзе яго ўзяць, дазіметр? Зубную шчотку не паспеў захапіць.

— Чым жа вы нам паможаце?

— Падтрымаем маральна.

Пыльчанка паглядзеў на міністра: сур’ёзна ён ці жартуе? Здаецца, сур’ёзна.

— Дзякую i за гэта.

Міністр культуры, назіраючы праз акно, як у скверы пад каштанамі цалуецца парачка — знайшлі час i месца! — засвістаў арыю тарэадора.

Пазваніла Дар’я Гаплік ледзьве не са слязамі i раздражнёна:

— Адмаўляецца яна выязджаць, ваша Быхоўская.

— Мая?

— I дзяцей не аддае. Яны там мітынгуюць, бабы. Патрабуюць, каб вы прыехалі.

Пыльчанка ўзлаваўся. Сакратар выканкома нядрэнны арганізатар, аднак нярэдка ў выніку сваёй бабскай логікі стварае праблемы.

— Ты, дарагуля, дзе ні з’яўляешся, дык абрастаеш мітынгамі. Бо сама любіш памітынгаваць.

— А што я пад канвоем яе павязу? Дайце міліцыю.

— Я табе дам міліцыю. Добра. Прыедзем. Папярэдзь жанчын — міністры едуць. Каб не вельмі яны там…

— Нам ехаць? — зноў спалохаўся міністр культуры.

— Хіба вам не хочацца пагаварыць з народам? Між іншым, культурны інтэрнат — фабрыкі музычных інструментаў.

— Гэта не мая фабрыка.

— Не твая — не мая. А чыя? Вось так i дзелім. A людзі нашы. I бяда наша!

— Паедзем, паедзем, — ахвотна згадзіўся міністр здароўя.

Пыльчанка сам трохі баяўся, што каля інтэрната сабраўся натоўп, i мужчыны ўжо, безумоўна, пад градусам. Але, сустракаючы спачатку «штурхачоў» з вобласці i з Мінска з гумарам, ён паступова раздражняўся супраць ix: навошта едуць? Без інфармацыі, больш шырокай i глыбокай, чым тая, якой валодаюць яны, абарыгены, без інструкцый — што рабіць i як рабіць, без прыбораў i тэхнікі; хаця б ліш ні аўтобус падкінулі… Сваімі сродкамі прыходзіцца вывозіць дзяцей. I ён зларадна намерыўся кінуць гэтыя дзве высокія персоны ў натоўп — няхай пагавораць. Таму i запрасіў міністраў. Праўда, выпусціўшы ix з кабінета, пазваніў Дунцу, каб прыслаў нарад міліцыі на ўсялякі выпадак.

Але ніякага натоўпу ля барака не было. Дар’я згусціла фарбы. I яны ўвайшлі ў цёмны калідор змрочнай будыніны, архітэктурнага шэдэўра першых пасляваенных гадоў, струхнелай да таго, што i звонку на вуглах барак падпіралі слупы, a ў доўгім калідоры, як у забоі, стаялі стойкі, падтрымліваючы правіслую столь. На слупах гэтых, на цвіках i круках вісела рабочае адзенне i ўсялякі хлам — ад ночваў да дзіцячай каляскі. Густое паветра было напоўнена такой гамай пахаў, што любому парфумнаму дэгустатару забіла б нос на ўсё жыццё. Чым толькі там не пахла! Дзіцячымі пялёнкамі i пракіслай бражкай, памыямі i апетытнай смажанінай, бруднымі шкарпэткамі i духамі, няхай сабе i не вельмі тонкімі.

Пыльчанка наведваўся сюды i раней, у тым ліку да тае ж Галі, увогуле барак гэты нельга было абмінуць, тут жылі такія шумныя прасіцельніцы, што паднялі б самага зачарсцвелага бюракрата, а ён, на шчасце сваё, такім не зрабіўся, ён бачыў людскія беды, толькі сілы не меў памагчы ім.

Рашуча, праз пахі, пад жаночымі панталонамі ў калідоры, правёў міністраў у пакой мнагадзетнай сям’і. Карціна ім адкрылася жывапісная, такую не напісаў пэндзаль ніводнага генія-перадзвіжніка, а савецкі мастак i не мог напісаць: не тыпова для савецкай рэчаіснасці.

Поделиться с друзьями: