Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— А дзе бульбу пасадзіць? Цыбулю?

— Чакаць, калі прывязуць з Польшчы? Абліжашся. Знаем, як возяць.

— Калі сваёй не будзе…

«Пачынаецца, — з неспакоем, аднак i з пэўнай злараднасцю падумаў Пыльчанка. — Пабачу, як ты выкруцішся».

Але міністр таксама цёрты i хітрасці ў яго не менш. Не стаў адказваць. Спіхнуў пытанне Пыльчанку:

— А што з бульбай будзе, Уладзімір Паўлавіч? Пасяўная!

Сапраўды, што з бульбай, з гароднінай? Ніякіх інструкцый. Дзе гэтыя чортавыя вучоныя? Чаму маўчаць?

— Будзем садзіць.

— Якім метадам?

— У калгасе пасаджана

ўжо. А на сваіх гародах — пачакаем дожджыка.

I сам жахнуўся: «Што я гараджу? Якога дожджыка? Разумны ж народ!»

— Правільна! Няхай растворыць ёд!

I тут жа пытанне сталае, сур’ёзнае:

— Палявыя работы ідуць ці спынены?

«Хто ix мог спыніць — мы з Сіняковым? Ды нас заўтра тут не было б».

— Ідуць.

— Дык як жа не паднімаць пыл?

«Шчаслівы міністр культуры — яму не трэба адказваць».

Міністр кінуўся на выручку — прадоўжыў парады, як уратавацца ад радыяцыі.

— Безумоўна, з адкрытых крыніц не піць…

Выручыў.

— Калодзежы накрываем, — сказаў Пыльчанка. — У вёсках. І тут, у горадзе, дзе водаправод не дайшоў.

Спалоханы жаночы голас:

— Ваня! Скокні да мамы, каб накрыла!

Аднак з такога загаду ніхто не засмяяўся. Усталявалася ўвага i сур’ёзнасць. Разумелі: сваёй галавой i да простых мераў можна не дайсці.

— Рабочае адзенне скідаць i мыць. У канцы дня — абавязкова душ. Гарачы душ. З мылам…

Пыльчанка сцяўся. Няўжо пранясе? Сказана без пачуцця рэальнага. Які душ у гэтым бараку? Дзе ён тут? Ды i на фабрыцы яго няма. I на будоўлі…

Лазню на рамонт зачынілі — наступав лета, можна памыцца i ў рэчцы. «Лазню трэба заўтра ж пусціць!» — загадаў сабе Пыльчанка i запісаў у блакнот.

Не, з душам міністр прамахнуўся. Шуганула хваля гуллівасці, сарказму.

— Чулі, бабы? Часцей падмывайцеся!

— Во жытуха!

— Цьфу ў твае вочы! Палысеў, сын у арміі, а ты пра дурное.

— Пра якое дурное? Я — пра душ. Во дажылі! Падняўся — пад душ. У пасцельку сабраўся — пад душ. Давай, жонка, чыстыя прасцінкі. Курорт!

— А вы радыяцыі спалохаліся! Скажьще — дзякуй!

Уедлівы сарказм, бязлітасны.

Міністр адчуў, што плюхнуўся ў лужыну, i ста раўся выбрацца адтуль сухім. Памагло рознагалоссе, рознасць інтарэсаў — кожнаму рупіла сваё. З кутка прахрыпеў прапіты голас:

— А гарэлку піць можна?

I хітры прафесар тут жа сцяміў, што гэта тое, што дасць яму закончыць гутарку-інструктаж на высокай аптымістычнай ноце:

— He толькі можна. Трэба. Але ў норме. Тава рышы, напярэджваю: у норме. Цо задужэ, то не здрова, як кажуць налякі.

«Заява для нашага часу», — падумаў Пыльчанка.

А слухачы весела зашумел i:

— А якая яна, норма?

— Глыбока індывідуальная.

Рогат.

— А дзе яе ўзяць? Старшыня, забяспечыш? Медьщынская ж парада! Бяры за жабры спажыўсаюз!

Няхай выпускаюць пару!

Тым часам Дар’я прывезла ключ. I Уладзімір Паўлавіч урачыста ўручыў яго расчуленай Галі. Жыхары барака запляскалі ў далоні.

Што ж, бывае радасць i ў трагічны час! A калі гэта радасць за дзяцей, то яна двайная!

A ўрэшце, дзякуй богу, што абышлося без эксцэсаў. Залатыя людзі! Любыя іншыя маглі б i ўзбунтавацца ад такой нашай… увагі да ix.

У

штабе між тым ix чакалі новыя «царскія ганцы». Ажно з Масквы. Галоўны радыёлаг аграпрама з брыгадай спецыялістаў. На аўтобусе — лабараторыі. Многа гасцей для аднаго дня. Але што зробіш, па добрай дзедаўскай традыцыі будзем радавацца ім. Тым больш што брыгада гэтая здалася Пыльчанку значна больш сур’ёзнай, чым міністэрская: прыехалі не з голымі рукамі, тэхнічна ўзброеныя. Безумоўна, стомленыя, выехалі ў пяць раніцы i за дзесяць гадзін прагналі восемсот кіламетраў. Але не вялыя, не сонныя — узбуджаныя. Ад чаго? Ці не ад таго, што павышэнне радыяцыі замералі яшчэ ў Смаленскай вобласці, на подступах да Масквы. Між іншым, паведамленне гэтае ўстрывожыла i Пыльчанку, i Ciнякова, i міністра аховы здароўя. Толькі міністр культуры пасля барака насвістваў арыю Ігара: «О, дайце, дайце мне свабоду…»

Трывогі ніхто з ix не выказаў — не панікёры, але Уладзімір Паўлавіч пачуў яе па той увазе, якую праявілі яго таварышы па няшчасці да аграпрамаў скай групы. Зусім іншая ўвага, чым да ўсіх папярэдніх гасцей.

Адзін толькі з ix не спадабаўся — нейкі нам. нач. пададдзела па жывёлагадоўлі. Ён з napоra пачаў даваць рэкамендацыі, ставіць задачу: рабіць усё, каб не зніжаліся надоі.

— I куды гнаць гэтае малако? Малаказавод павярнуў ужо з аднаго кал raca.

— Перастрахоўка.

— Напішыце нам свае рэкамендацыі.

— Напішу.

Дамовіліся, што група праедзе па раёне, зробіць замеры, i ў сем вечара галоўны радыёлаг i іншыя спецыялісты выступяць перад раённым актывам.

Актыў сабраўся. Прыехалі старшыні калгасаў, сельсаветаў. Але масквічы не з’явіліся. Жоўты аўтобус ix як у Прыпяць кануў, хоць у бліжэйшых ад райцэнтра сёлах яго бачылі. Няўжо ўцяклі высокія госці? Пыльчанку такая здагадка абразіла. Яму было сорамна перад кіраўнікамі гаспадарак, ведамстваў, якія змрочна пасміхаліся: — «Да Масквы ўжо яны пад’язджаюць, вашы галоўныя радыёлагі». Прыйшлося нараду праводзіць самім. Нават міністры ўцяклі: сказал i, што ім загадана «вярхоўным» у дваццаць дзве быць у абкоме.

Нарада была шумная. Але Уладзіміра Паўлавіча зноў моцна ўразіла, што гаспадары, у тым ліку i Пустаход, больш ламалі коп’і пра тое, што рабіць з каровамі, а не пра тое, што рабіць з людзьмі. Быццам за людзей адказваў нехта іншы, у яго няхай i баліць галава, ён няхай дае каманду. А яны адказваюць за кароў, за надоі. Жах!

Сінякоў таксама абурыўся:

— Што вы пра кароў! Пра людзей давайце падумаем. Пра дзяцей.

Змоўклі як бы пасаромленыя. Але ненадоўга. Той жа Пустаход узлавана спытаў:

— Дык што ж мы без малака будзем жыць? Ладна, я пражыву, a дзеці?

Пыльчанка ўрэшце не ўтрымаўся i выказаў i пра маскоўскую брыгаду, i пра сваіх родных міністраў такое, што ажно павесялелі сумныя вочы старшынь, дырэктараў, начальнікаў раённых службаў.

Тут дзяжурны i прынёс тэлефанаграму: у дзесяць вечара першаму i старшыні быць у абкоме!

Пыльчанка ўголас прачытаў загад, нявесела пажартаваў:

— На вайне як на вайне. Вы нас не чакайце. Але будзьце гатовыя, што можам падняць у тры-чатыры ночы. Гушча! Будуць перабоі з сувяззю — з’яўляйся з галавой пад пахай, бо ўсё роўна здымем.

Поделиться с друзьями: