Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

Выйшлі ў двор, зайшлі перад дарогай у туалет, Сінякоў, стогнучы, быццам ішлі камяні, сказаў:

— Вы яшчэ можаце жартаваць.

— А ты чаму расстагнаўся? Не падабаецца мне твой выгляд.

— Я пра дзяцей думаю.

— Пра сваіх?

— I пра сваіх.

— Куды ты ix адаслаў?

— Нікуды.

— Як нікуды? Чаму? — уражана здзівіўся Пыльчанка.

— А што скажуць? I так — чулі? — якія званкі, якія размовы? Між іншым, кажуць, што i ваша жонка i нявестка зніклі.

— Мае не зніклі! А дзяцей… дзяцей мы вывозім! Па загаду начальства, калі ты такі правільны. Што ж ты сваіх падстаўляеш пад нукліды? Трус! Няшчасны кар’ерыст. Свяцейшым за каго ты хочаш быць?

— Уладзімір Паўлавіч! Вы забываецеся…

— Я забываюся… Я такі забываюся. Але я — твой бацька па ўзросту. Паехалі!

— Думаю, нам лепш у розных

машынах…

— Не! Мы паедзем у адной. У тваёй. А мая павязе тваю сям’ю!

Яны выйшлі з-за дашчанай перагародкі i ў вячэрнім паўзмроку глядзелі адзін на аднаго, як бы жадаючы пазнаць, хто яны — сябры, ворагі.

Пыльчанка сказаў:

— Прабач.

У Пятра Міхайлавіча набрынялі вільгаццю вочы.

— Уладзімір Паўлавіч…

— Пайшлі пазвонім Паліне Антонаўне. Дзе гэта яе бацькі?

— У Лепелі.

— Во i выдатна. Туды i адсылай яе. Можа, туды не дастала.

III

На дальнім падыходзе да Прыпяці ix маторку затрымаў міліцэйскі катэр. Вылецеў з затокі наперарэз. У белых парусінавых робах, у рэспіратарах, адны фуражкі сведчылі аб ix прыналежнасці да аховы парадку, міліцыянеры мелі незвычайны, проста не зямны выгляд. Не сказаць, што жанчыны спалохаліся ix, але рэспіратары, якія Вольга Андрэеўна бачыла ўпершыню, дадалі трывогі i ёй, i Ірыне — за становішча, у якім знаходзіцца Глеб, i за тое, што прабіцца да яго нялегка.

Паступіў сігнал «Глушы матор!» — добра знаёмы Віктару, які зрэдку, тайна ад цесця, браканьерстваў — дзеля забавы — i зрэдку хітра даваў міліцыі злавіць сябе з невялікім уловам.

Катэр падышоў ледзьве не ўпрытак, але міліцыя нер гаварыў у рэспіратар, i голас яго страціў зямныя чалавечыя адценні, стаў механічным, як у робата ці як у прышэльца з космасу.

— Куды?

— Туды.

— К уды — туды?

— У Прыпяць. Там, на станцыі, сын яе i муж яе, — Віктар па чарзе паказаў на сваццю i на жончыну сястру.

— Адкуль?

Назвалі вёску.

— Наехаў хлопец у суботу, як пачуў пра пажар, i маўчыць. Што там з ім?

Міліцыянеры, трое, гойдаючыся на хвалі, перагля нуліся паміж сабой. Мабыць, не мелі інструкцый на кожны выпадак. Разумелі трывогу блізкіх, сустрака ліся ўжо з такімі выпадкамі, калі людзі, шукаючы сваіх, прабіраліся ў эвакуіраваны горад. Але яшчэ часцей пралазілі туды марадзёры, бандыты радыяцыі не баяцца. Таму загад начальства строгі: нікога не пускаць.

Гэтым жанчынам нельга не верыць. Таму міліцыя нер падняў рэспіратар i звычайным чалавечым гола сам параіў:

— Вам трэба ў Чарнобыль. Там штаб. Але па вадзе нельга.

Вольга Андрэеўна пашкадавала, што не параілася з мужам, больш таго — збегла употай, як дзяўчынка, пакінуўшы на стале запіску, — пабаялася, што ён рашуча запярэчыць i не пусціць, урэшце, яго воля заўсёды перамагала, гэта ён проста i грае, што ва ўсім падпарадкоўваецца ёй. Іван Іванавіч таксама занепакоіўся ix намерам плыць, адгаворваў: «Пачакайце. Мы з Уладзімірам Паўлавічам нешта прыдумаем». Спрабаваў сазваніцца са сватам. Але i ў таго, i ў другога хапала іншых клопатаў. Ад Ірынінага бацькі яны таксама, па сутнасці, уцяклі. Паабяцалі чакаць: ён ведаў, што самі яны не паплывуць, a Віктара загрузіў тэрміновым заданием. Але добры i паслужлівы Віктар па натуры быў авантурным, яму спадабалася ідэя жанчын, бо i самому хацелася пабачыць, што ж там робіцца. Недарэмна ён славіўся тым, што першы прыносіў механізатарам усе навіны — еусветныя, раённыя i калгасныя, гэта яму давалася без цяжкасці, маючы такога цесця, такую дасведчаную жонку i такіх адукаваных сваячак. Тамара жартавала «Ты, Віця, што прарок!» Віктар з нейкім з шафёраў замяніўся без дазволу старшыні i паплыў з імі.

Вольга Андрэеўна ў думках згадзілася вярнуцца назад, павініцца перад мужам i папрасіць яго памагчы ім дабрацца да Чарнобыля. У добры час дабіраліся туды за нейкія дзве-тры гадзіны, прытым палавіну часу забіраў паром.

Але як толькі заплылі за паварот ракі, дзе ix не маглі ўбачыць з катэра, Ірына сказала:

— Пойдзем, мама. Па зямлі надзейней. Дойдзем.

Хіба яна, маці, магла запярэчыць жаданню нявесткі хутчэй знайсці свайго мужа — яе сына? Безумоўна, пойдзем!

Віктар не адразу знайшоў зручнае месца, каб прычаліць. Уткнуліся носам маторкі, здаецца, у сухі пясок. Але падманны ён вясной — паплыў пад нагамі ў жанчын, i яны чарпанулі чаравікамі пясчанай жыжкі i

мусілі разувацца, вытрасаць пясок. Босыя, з чаравікамі ў руках, у Вольгі Андрэеўны быў яшчэ клуначак, зусім сялянскі — нешта загорнута ў хустку, яны паднімаліся на абрыў аднолькава цяжкаю хадою — старая i маладая. Ці даўно Ірына скакала, што каза, — спартсменка, валейбалістка!

I Віктару, які нічога не баяўся — ні цемры, ні дальняй дарогі, ні дурнога вока, ні зладзеяў, ні ра дыяцыі гэтай, нябачнай i нячутнай, раптам стала страшна за ix, бездапаможных жанчын. Адчуў ней кую асаблівую адказнасць перад усімі сваімі. Заха целася вярнуць ix. Але разумеў: не вернуцца. Знаў па Лізе сваёй: ва ўсім можа ўступіць, паслухацца i мужа, і маці, i бацьку, i сясцёр, але калі трэба знайсці яго, гуляку, рыбака, мысліўца, ні перад чым не спыніцца i ніхто яе не спыніць.

Крыкнуў:

— Абуйцеся ўсё ж!

Ірына павярнулася, падняла над галавой чаравікі.

— Віця! Ты там не палохай нашых.

— Не бойся. Сам знаю. Не дурны.

— Ен добры хлопец, Віця, — сказала Ірына свекрыві.— Але задужа кампанейскі. Ад гэтага Лізе цяжка з ім. Як малы. Куды ні паедзе, куды ні пойдзе — усюды з ім здараецца прыгода. Турыстам паехаў у Чэхаславакію i там надзівачыў. Так падружыўся з чэхамі, што адстаў ад аўтобуса. Ды яшчэ i грошы ўсе прагуляў. Давезлі яго чэхі да Прагі, да консульства нашага. Вярнуўся наш Віцька голенькi — без плашча, без чамаданчыка. А следам пісьмо з консульства i рахунак за добрыя паслугі. Бацька месяц стагнаў. А сяло рагатала. Добра, што ў Лізы вясёлы характар. Перахрысціла турыста дзеркачом, а пасля пачала смяяцца разам з усімі. Па-мойму, сама сачыняла многія дэталі «мужавай» прыгоды. Ліза ў нас сачыніцелька. Падабралася пара. Яна сачыняе — Віця здзяйсняе. Мама так i казала ёй: сама ж ты робіш падказкі яму. Мама за Ваню баіцца, каб не пайшоў у бацьку. Але Ваня… Ваня — мой хрэснік. Я вам прызнаюся. Вазіла яго на Украіну хрысціць. У потай ад дзеда. Ваню было годзікаў шэсць ужо. А я першы курс скончыла. Так навучалі яго, каб нікому ні слова. Але што вы хочаце — дзіця! Пахваліўся. Ох, было нам ад бацькі. Ох, было! I маме, i Лізе, i мне. Пагражаў Лізе выгнаць яе з партыі. Але, дзякуй богу, да райкома не дайшло. Заглухла неяк. Можа, таму, што не адна Ліза, партыйная, так хрысціла… А мяне чаго пацягнула? З інстытута маглі выгнаць, каб хто напісаў. Я таксама як той Віця. Вы глядзіце за мной…

Ірына чапляла адно за другое — i ўсё пра сваю сям’ю: i смешнае, i сумнае. Куды дзявалася яе паважнасць, сур’ёзнасць! Дзяўчынка.

Вольга Андрэеўна разумела, што нявестка стараецца адцягнуць яе ды i сябе — аднолькава яны думаюць! — ад змрочных трывожных думак, скараціць незвычайную дарогу з пэўнай мэтай, але з поўнай невядомасцю — дзе, калі, чым яна скончыцца.

— Абуемся ўсё ж, — сказала Вольга Андрэеўна; на сонцы i ветры чаравікі ix высахлі. Ірына адзначыла, што свякроў зрабіла гэта, калі двёрдая травяністая сцежка вывела ix на налявую пыльную дарогу.

«Мама! Вы аберагаеце мяне? Hi я, ні вы не ведаем, дзе яе больш, радыяцыі. Але я, урач, лепш ведаю, чым яна пагражае. Мне. Але я не магу не ісці. Я не магу мама. Як не можаце i вы не ісці. Я разумею вас, мама».

Яны трымаліся ракі. Але не маглі пятляць разам з ёю, перабірацца праз яры i раўчакі. I яны выйшлі ў поле. На захадзе яно замыкалася сасняком, на ўсходзе белымі садамі i зялёнымі вербамі вёскі. Але поле шырокае — з зялёным клінам азіміны побач, з шэрым ворывам ярыны ўдалечыні, там нічога яшчэ не ўзышло, але нешта ж пасеяна. Поле шырокае, ды не відаць на ім ніводнай жывой адмеціны — ні чалавека, ні жывёліны, ні трактара, ні сеялкі. Урэшце, гэта не адразу ўразіла: бывае такая бязлюднасць i на вельмі вялікім полі; Вольгу Андрэеўну некалі здзівіла такая пустэча ў паўднёваўкраінскім стэпе, дзе яны адпачывалі аднойчы: ёй, лесавічцы, гэта было нязвыкла. A хіба можна назваць пустой прастору, што з усіх бакоў аздоблена лесам? Ды i з неба лілося жыццё. Плылі па ім белыя воблачкі, што мяккія аўчынкі, лілося сонечнае цяпло i адначасова прахалода — вецер дзьмуў з захаду ў спіны ім. Бывае ён нізкі, прызямны, той, што гоніць снежную пазёмку, а бывае верхні, што гоніць шумныя ліўні. Здараецца, што i ў сонечны дзень прахалода дыхае не ад зямлі — з неба. Такім быў той дзень — пасля доўгай парнай спёкі. Бадзёры дзень — на ix шчасце. Але асаблівае адчуванне жыцця дарыла неба спевам жаўранкаў. Хіба можа быць там, у небе, смерць, калі вісяць у ім жывыя, цёплыя, галасістыя камячкі!

Поделиться с друзьями: