Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— Паехалі, Ірына.

Прачыналася па-дзіцячы, нацягваючыся.

— Я сніла сон… У небе ляталі блакітныя гарады. Цэлыя гарады. Якія прыгожыя!

— Паехалі. Нас клічуць.

Ірына села i шукала нагамі чаравікі.

…— Нэ палэзу!

— Я памагу табе падняцца. Высока магу падняць, — казаў Павел Шышко чалавеку, што сядзеў у кабіне ваеннага грузавіка на месцы пасажыра. Чалавек быў у сінім камбінезоне, у рэспіратары, павыш якога над казырком афіцэрскай фуражкі блішчалі чорныя мангольскія вочы. Відаць, дыялог наміж імі зацягваўся. Убачыўшы жанчын, старшы лейтэнант панізіў голас, але

ў гучанні яго зазвінела сталь:

— Вызвалі месца жанчыне! Джэнтльмен! — i лагодна, ласкава, але ўедліва: — Я сам паеду з вамі ў кузаве. Каб далажыць твайму начальству, які ты герой. Пра цябе песні будуць складаць…

I сіні камбінезон нехаця вылез з кабіны i, магчыма, пасаромлены, схаваўся за кузавам.

Павел Шышко шырэй адчыніў дзверцы кабіны.

— Сядайце, Ірына.

— Не! Мама!

— Што ты, Ірына! Табе толькі што было блага.

— Мне добра ўжо. Мне добра! Я напілася вады, паспала… Мама! Як вы не разумееце? Я не дарую сабе, калі вы палезеце ў кузаў.

I ca спартыўнай спрытнасцю, стаўшы на кола, ускочыла ў высокі кузаў на жоўтыя скрынкі.

— Сядайце, мама, — афіцэр адчуваў няёмкасць, што першай прапанаваў маладой, i гэтак жа хутка ўскочыў у кузаў.

Вайсковец у сінім камбінезоне ляжаў на скрынках, накрыўшыся плашч-палаткай.

Павел Шышко крыкнуў свайму падначаленаму, які адкрываў шлагбаум:

— Кузняцоў! Плашч-палаткі!

Накрыў палаткай Ірыну, расправіў капюшон на яе галаве. Накрыўся сам. Яны сталі ў шчыліну паміж скрынкамі i кабінай, трымаліся за нагрэтую кабіну. Машына рушыла. I тады пратрубіў у рэспіратар голас:

— Нэ станавітэсь там! Затармазыт — груз прытыснэ вас.

— А што ж ты не замацаваў? Лапух!

— Ты нэ лапух, да? Ты нэ лапух? Ты мэеш звезды. А нада мной хто? Болшыя звёзды. А я — лычкі. Куды ты хочаш падняць мяне?

— Ладна. Не крыўдуй. Будзь чалавекам. Наша місія — памагчы людзям у бядзе. Лажыцеся, Ірына, на скрынкі. Што ў цябе ў скрынках, генерал?

— Нэ бойся! Нэ атамная бомба.

— Толькі яе не хапае, бо мала з нас адной. Хімчасць? Дэзактыватар?

— Усё табе знаць, да?

— Я ж не скрываю, што мы чыгуначныя войскі.

— То — смалі свае шпалы. Старшы лейтэнант засмяяўся.

— Харошы ты службіст. Узбек? Казах?

— Салдат Савецкай Арміі.

— Дастойны адказ. Значыцца, інтэрнацыяналіст. А вось мы з Ірынай беларусы. Сваякі,— i праспяваў: — Беларус-беларус — бела світка, рыжы вус.

Ірыне рабілася весела ад прысутнасці такога земляка.

Яны ляжалі на рабрыстых скрынках ніцма, накрытыя плашч-палаткамі. Не ад сонца. Не ад ветру. Ад нуклідаў. Наіўная ахова. I ўсё ж. Машына набірала хуткасць.

Павел працягнуў руку i абняў жанчыну за плечы. Ірына перасмыкнулася, адсунулася.

— Я мушу трымаць вас. Каб на павароце не здзьмула. Я адказваю за вас, — зняў руку. — Трымайцеся за той рад скрынак. Не шкадуйце манікюрных пазногцяў.

— Вы бачылі ў мяне манікюр?

— Бачу, што яго няма. Думаеце, мне да жаночых рук. Ды яшчэ ў той час, калі вы трацілі прытомнасць. Вада ў цябе ёсць, сяржант?

— У нас всо ест.

— Малайчына! А я — лапух. На ваду забыўся. А раптам ты высадзіш нас пасярод поля.

— Высаджу.

— Ну, ну! Не палохай. У нас слабыя

нервы.

Ехалі па вузкай, дзе асфальтаванай, дзе гравійнай, шашы на поўдзень. Праз зялёныя палі, дубовы гай. Праз пустыя сёлы. Даўно знік за ўзлескамі апусцелы горад. Зрэдку насустрач праходзілі вайсковыя грузавіісі. Самыя непрыемныя сустрэчы з імі бьші на гравійцы: абдавала воблакам пылу. I ўсе яны ведалі, наколькі ён небяспечны, пыл гэты. Усе трое нацягвалі палаткі. Сяржант падаў старшаму лейтэнанту i Ірыне тампоны марлі, сухія, але смярдзючыя ад нейкай зялёнай вадкасці.

— Дыхайце, — i асудзіў: — Старшой! Чаму нэт рэспіратараў?

— У нас начальства эканомнае.

Нечакана крута павярнулі на ўсход, на павароце гэтым стаяў ваенны рэгуліроўшчык, без рэспіратара. A ў хуткім часе яшчэ адзін паварот — на поўнач. Так аб’ехалі эпіцэнтр радыяцыі — зразумела Ірына з новым прыступам сардэчнага холаду. «А Глеб там — у цэнтры». Хто з гэтых людзей можа знаць становішча на станцыі? Павел? Казах? Будка тая i раз’езд, адкуль яны едуць, за якія пяць-шэсць кіламетраў ад станцьй. Але боязна было распытваць, боязна пачуць, што там нікога няма. Дзе ж тады Глеб? Чаму маўчыць? Пра гэта ж, безумоўна, думае i мама, гледзячы з кабіны на апусцелыя сёлы, разумеючы сэнс аб’езду, крутых паваротаў з рэгуліроўшчыкамі ў чорных камбінезонах.

Неўзабаве выскачылі на шырокую шашу. Па ёй на захад i на ўсход імчала нямала машын — больш грузавікоў, ваенных, але зрэдку прашмыгвалі i чорныя «Волгі», блакітныя i чырвоныя «рафікі», у ix сядзелі людзі ў камбінезонах. Палівальная машына мыла шашу зялёным растворам.

Такі жвавы pyx паміж станцыяй i Чарнобылем, Кіевам супакоіў Ірыну. Не, не пуста там, не адзін там Глеб — з мноствам людзей, таварышаў, з вучонымі, спецыялістамі, з салдатамі, афіцэрамі. Яны змагаюцца з бядой. Такі ix абавязак. Хіба яна, каб успыхнула эпідэмія, не была б у цэнтры яе, не дапамагала б людзям? Безумоўна, усе гэтыя людзі, як сяржант, што ляжыць перад імі ўпоперак скрынак, узброеныя правіламі бяспекі, спецыяльным адзеннем, рэспіратарамі. Побач жа вучоныя, многа вучоных… I яе калегі. Многа ўрачоў.

Хораша, калі прыходзіць хоць маленькае заспакаенне. Перадаць бы свае думкі маме, няхай бы i яна супакоілася.

Ды новая карціна ўдарыла ў сэрца трывогай — за людзей. Паабапал шашы працавалі салдаты. Некаторыя аголеныя да пояса, без мацерчатых шлемаў нават. Бронзавыя — як модніцы на крымскіх пляжах.

— Што яны робяць? — крыкнула Ірына. Павел скрыгатнуў зубамі.

— Ідыятызм! Каго-небудзь будуць судзіць за гэта? Судзіць каго будуць? — крыкнуў ён. — Знаеце, які тут фон? Добрая паўсотня рэнтген!..

— Мілі…

— Якога чорта, сказалі — мілі! Поўненькіх, кругленькіх…

У Ірыны заняло голас, рэбры скрынкі балюча ўпіліся ў грудзі.

— Вы ўяўляеце, што гэта такое? — не сваім голасам спытала яна, i голас для яе самой аддаўся пагрозлівым рэхам, сто разоў паўтораным у шуме машын, у свісце ветру.

— А вы ўяўляеце? — злосна крыкнуў афіцэр.

— Я — урач.

Павел павярнуўся на бок, тварам да яе. Здзіўлена свіснуў.

— Прабачце.

— Завошта, родны мой? Але ведайце: у гэтых хлопчыкаў радыяцыйны загар. Ра-ды-я-цыйны! Скажыце ім! Скажыце!

Поделиться с друзьями: