Злая зорка
Шрифт:
— Зачэм пугаеш? — закрычаў сяржант, падняўшы рэспіратар. — Зачэм пугаеш?
— Табе чаго баяцца, жырны кот?
— Зачэм аскарбляеш? Зачэм? Раз твой старшой, то всо можна? Да?
— Не шумі, кіргіз.
— Адкуда всо знаеш? Адкуда всо знаеш?
Каля наступнай групы салдат, што працавалі каля шашы, грузавік прытармазіў, цераз разбіты кювет выбраўся на палявую дарогу паміж зялёнага жыта, стаптанага машынамі i людзьмі.
— Дык гэта твае тут? Скажы камандзіру: я наб’ю яму морду.
— Такой смелы, да? Такой смелы! Ай-вай!
Павел першы скочыў на зямлю, працягнуў рукі, пад пашкі зняў
— Я ix навучу — салдата любіць!
Сапсаваў бы напэўна старшы лейтэнант Шышко сваю ваенную кар’еру, ды, на шчасце, камандзір гэтага ўзвода ці роты аказаўся разумнейшы — ніхто з салдат не рабіў раздзетым.
Скрынкі разгрузілі ўміг — як згаладалыя харч, мабыць, верылі ў эфектыўнасць гэтага грузу.
— Падкінеш да Чарнобьшя? — спытаў Шьшіко ў камандзіра машыны, які даволі ўвішна дапамагаў у разгрузцы — спяшаўся. Аднак салдаты працавалі без рэспіратараў, а ён у рэспіратары, таму нездарова задыхаўся.
— Нэ магу. Нэ маю права. Я нэ самы балшой камандзір.
— Чорт з табой. Адгэтуль мы даедзем.
Ірына працягнула сяржанту руку.
— Дзякую вам. I мама дзякуе.
Ен разгубіўся, не адразу адважыўся паціснуць яе руку, a калі ўзяў у сваю шурпатую далоню, то доўга не адпускаў, i чорныя вочы яго над рэспіратарам, пад казырком фуражкі зрабіліся вільготныя. Палічыў неабходным адрэкамендавацца, каб не застацца безыменным:
— Я — уйгур. Уйгур.
— Будзь здаровы, уйгур, — весела гукнуў старшы лейтэнант. — I не бойся. Не калаціся. Бог не выдасць — атам не праб’е.
Сапраўды, ix падабраў першы ж «КамАЗ», не маглі на такой трасе не ўзяць жанчын i вайскоўца, тут адразу пачалі дзейнічаць законы ваеннай узаемавыручкі.
Шафёр гасцінна запрасіў да сябе Вольгу Андрэеўну i Ірыну — кабіна вялікая.
Агледзеў ix, лёгка адзетых, з асуджэннем; чалавек сталы, з бацькоўскай разважлівасцю:
— Адкуль вы такія лёгкія?
Сказалі — адкуль.
Уздыхнуў спачувальна, але асудзіў Глеба:
— Што ж гэта ён, тэлеграмкі не мог адбіць, сынок дарагі? Хоць якое там! Я сваім таксама — ні слова. У Чарнігаў. Чаго добрага, i мая старая прымчыць. Дарога роўная. Накатаная.
— А вы што возіце? Калі не сакрэт, — спытала Ірына.
— Які сакрэт! Усе сакрэты чмыхнулі ў неба. Кажуць, да Швецыі даляцелі. Карбід важу.
— Карбід? Навошта?
— З верталётаў жэрла ім затыкаюць.
— Жэрла рэактара?
— Ды яго ж, чорта. Толькі ці заткнуць? Вучоным відней. Але, як на мой розум: легкаплаўкі матэрыял. Бетону б туды больш! Ды як зальеш яго? Не навучыліся яшчэ ліць з неба.
Аднак разважлівы спакой гэтага чалавека хораша дзейнічаў на жанчын — гэтак жа, як спакой, уважлівасць i нават усплёскі то паказной строгасці, то весялосці земляка-афіцэра, што працягваў суправаджаць ix у пустым доўгім кузаве.
Ішлі яны праз пустыя сёлы, ехалі праз ix, перажылі, здаецца, усю гаму незвычайных уражанняў — i страх, i здзіўленне, i заспакаенне, якое, напрыклад, ішло ад Паўлавага аптымізму. Жывыя яшчэ вуліцы зялёнага, белага — у кіпені садоў, утульнага гарадка проста ўзрадавалі. Дзякуй богу, жыццё працягваецца.
Выехал i на плошчу, дзе стаяла многа розных машын i
шпарка хадзілі людзі ў цывільным, у вай сковым, у камбінезонах, у рэспіратарах i без ix.Шафёр пажадаў ім шчасця.
— Не хвалюйцеся. Усё будзе добра.
Верылі людзі, што такой талакой, грамадою любую бяду адужаць можна. I гэтую таксама. Не разумелі яшчэ глабальнасці катастрофы — ні высокія кіраўнікі, ні радавыя выканаўцы. Не разумелі, што справіцца з такой бядой вельмі складана.
— Во i давёз я вас, — сказаў старшы лейтэнант бадай са смуткам, што скончыўся яго абавязак, які ён рабіў па добрай волі, з ахвотай.
— Дзякую, Паша. Добры ты чалавек, — сказала Вольга Андрэеўна па-мацярынску i не магла не ўспомніць Барыса. — У мяне сын капітан. Лётчык.
— У Афганістане ваяваў,— паведаміла Ірына.
Яшчэ больш зразумелымі сталі i страх i мужнасць маці. Ен прапанаваў:
— Памагчы вам знайсці Глеба?
— Дзякуем. Тут мы самі. У вас служба.
— У штабе знойдуць. Інжынера знойдуць. А я да сваіх. Назад па гэтай дарозе не вяртайцеся. Раю: праз Чарнігаў i Гомель хутчэй даберацеся.
На плошчы было многа машын, але нямнога людзей, яны паводзілі сябе як у дождж — хутчэй пад дах. Сапраўды, Вольгу Андрэеўну i Ірыну здзівіла мнагалюднасць у будынку райкома: у фае, у калідорах, у пакоях на абодвух паверхах — усюды людзі. I людзі гэтыя дадалі заспакаення. Нават тыя з ix, што сядзелі на крэслах, на падлозе, не рабілі ўражання вакзала, эвакапункта. Нават тыя, хто драмаў, здаваліся занятнымі, як пасланцы пры штабе — гатовыя ў любую хвіліну на баявое задание.
Хоць трапляліся сярод прысутных у райкоме i жанчыны, але з’яўленне гэтых дзвюх не тое што здзівіла — зацікавіла. Па адзенні, па паводзінах відаць, што неарганізавана, стыхійна заляцелі гэтыя птушкі, старая i маладая. Не цяжка здагадацца i пра мэту ix прылёту. Ды i яны адразу, у фае, дзе дзяжурыў міліцыянер, выказалі гэтую мэту. I самыя змораныя, самыя абыякавыя да ўсяго, акрамя ўласнай задачы, пачалі добразычліва даваць ім парады — куды звярнуцца. Спрачаліся, дзе тая служба, тыя людзі, якія знойдуць ix сына i мужа, — тут ці побач, у ПТВ, дзе атабарылася ўпраўленне станцыі. Большасць згадзілася, што трэба зайсці вось сюды, у пакой з шыльдай «Бібліятэка» — там скажуць пэўна.
У даўгім вузкім пакоі з апусцелымі кніжнымі паліцамі за бібліятэчнымі сталамі сядзелі работнікі невядомай службы, каля кожнага тоўпіліся людзі; пакой угары перапляталі правады палявых тэлефонаў — у штабе як у штабе.
Вольга Андрэеўна i Ірына, агледзеўшыся, падышлі да крайняга, каля акна, стала, за якім працавала адзіная жанчына. Гэтая акалічнасць ці тое, што каля яе было менш прасіцеляў — чалавекі чатыры, абумовілі выбар. У немаладой жанчыны былі ўскудлачаныя вал асы i чырвоныя ад недасыпання вочы.
Выслухала ix, не паднімаючы галавы, i асудзіла Глеба:
— Парасё! Пяшком мог бы схадзіць.
Гэта ix уразіла, больш таго — яны абразіліся за Глеба: не ведае, што з ім, а гэтак сурова асуджае!
— Відаць жа не мог.
— Усе яны не могуць, — крыкнула: — Гаманок! Во табе яшчэ адзін прыклад нашай сувязі. Дазваніцца з суседняга беларускага раёна нам нельга. I ад нас нельга, раз не пазваніў хлопец сваім.
— З Кіевам мы наладзілі…
— З Кіевам… Работнікі ўсемагутнай абароны!