Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

На пераездзе ix затрымалі. Салдаты. Здзівіліся:

— Вы адтуль? — паказалі на горад.

— Не, мы адтуль, — кіўнула Вольга Андрэеўна на захад i пачала хутка тлумачыць, як яны трапілі сюды.

Вартавы не стаў слухаць — не яго справа, паклікаў з будкі камандзіра.

Старшы лейтэнант выйшаў непрычасаны, непадпяразаны, увогуле нейкі пакамечаны, як з пахмелля. Але ўбачыў жанчын — падцягнуўся, падперазаў рэмень, прыгладзіў далонямі непакорлівыя віхрастыя валасы. Слухаў ix уважліва. Асабліва ажывіўся, калі Ірына ад якой ён не адводзіў вачэй, перапыніўшы свякроў, аслабелым шласам, аблізнуўшы па трэсканыя губы, спытала:

— У вас ёсць вада?

— Піць?

— Піць.

Старшы лейтэнант

кінуўся ў будку, вынес няпоўную скрынку пляшак з міргарадскай, мінеральнай.

У ірыны ажно закружылася галава, a ў перасохлым горле i страўніку пачаліся спазмы.

Камандзір адкаркаваў пляшку зубамі, ды тут жа збянтэжыўся, пляснуў ваду на зямлю.

— Вы прабачце… Я другую…

— Не, не…

Аднак ён ускочыў у будку i вярнуўся ca іпклянкай.

— Вы сядайце.

Спаласнуў шклянку вадой з адкрытай бутэлькі. Ірына ледзьве не закрычала, што ён вылівае ваду на зямлю. Пухіры газу лопаліся, стралялі. Яна на адлегласці лавіла засмяглым ротам ix жыццятворную вільгаць. Баялася, што страціць прытомнасць раней, чым нап’ецца. Другую пляшку афіцэр адкрыў «культурна» — пятаком. Наліў поўную шклянку, але на міг завагаўся: каму першай падаць ваду — старой, маладой? Перамагла выхаванасць ці, можа, тое, што Вольга Андрэеўна паведаміла, хто яны. Працягнуў шклянку ёй. Але маці тут жа перадала яе нявестцы.

— На, Ірыначка.

Тая працягнула руку і… паплыло неба, свякроў, калыхнулася мора вады i абрынулася на яе. Упала б яна на жорсткі i гарачы пясок, але салдат, што стаяў далей, чым Вольга Андрэеўна i афіцэр, спрытна падхапіў маладую жанчыну, падняў i паклаў на лаўку.

Вольга Андрэеўна спалохана закрычала. Разгубіўся афіцэр. А салдат узяў з яго рук пляшку, набраў вады ў рот, пырскнуў Ірыне ў твар, паднёс да вуснаў шклянку. Праз міг яна прагна пачала каўтаць кіслую ад газу ваду. Прытомнасць вярнулася да яе. Яна вінавата ўсміхалася свекрыві i вайскоўцам, што завіхаліся побач.

— Божа, як ты напалохала мяне, дзіця маё.

— Нічога. Гэта бывае. Гэта i з намі здараецца, з мужчынамі,— разважліва казаў малады, але вопытны салдат.

Ірына прагна піла ваду, i з кожным глытком да яе вярталіся сілы, дужасць. Яна паднялася. Але Вольга Андрэеўна i афіцэр падтрымалі яе.

— Нельга вам на сонцы. Хадзімце ў будку. Там прахалода.

— Не, не. Нам трэба ісці.

— Куды вы пойдзеце?

— Міліцыянеры сказал i — трэба ў Чарнобыль.

Афіцэр ціха свіснуў.

— Ды вы што! Праз горад, міма станцыі машыны не пускаюць. Вунь які круг робім, — ён паказаў рукой на поўдзень, у палявую прастору, што танула ў паўднёвай смузе, задумаўся, уздыхнуў: — Бачу, назад вас не адашлеш. Добра, я давязу вас на першай жа машыне. А цяпер адпачніце. Але хвіліначку…

Кінуўся ў будку; трэба было перад тым, як запрасіць жанчын, прыбраць сляды мужчынскай неахайнасці.

Яны паверылі яго абяцанню i паслухмяна ўвайшлі ў чыгуначную будку, дзе была прахалода, але паветра вільготнае i цяжкое, ударыла ў насы пракіслаю страваю, відаць, яшчэ ад былых гаспадароў —сям’і будачніка, потнымі анучамі, газаю.

— Прабачце, кісла тут у нас. Але мы не праветрываем. Замяралі тут нашы. У памяшканні ўсё ж фон ніжэйшы. Шкарпэткі нашы менш небяспечныя, чым… азон гэты. Азон! — хмыкнуў на нечаканае вы значэнне.

— A які ён тут, фон? — спыталася Ірына.

— Самы розны, — ухіліўся старшы лейтэнант ад канкрэтнага адказу. — Калі не грэбуеце, лажыцеся на нашы коўдры — паказаў на каналу i на ложак. — Жылі тут людзі бедныя ці сквапныя, нічога з пасцелі не засталося. У Прыпяці багацця навалам. Ды я забараніў сваім. А некаторыя марадзёрствуюць.

— Як ваша імя? — спытала Вольга Андрэеўна.

— Павел. Павел Шышко. Я ваш, віцебскі… быў проста Шышка. Невялікая шышка — гузачок. Начальнік шпалаўкладчыка

чыгуначных войск. Наліха яго прыгналі сюды, укладчык наш! I ператварылі нас у ахову. Ніхто не знае, што тут трэба. А хто мог знаць? Кажуць, першая такая аварыя ў свеце. На нашу долю выпала ўзбагаціць чалавецтва вопытам — крыва ўсміхнуўся i як бы схамянуўся, што нагаварыў лішняе, на што не мае права, папрасіў прабачэння: — Адпачывайце, а я пайду лавіць машыну.

— Які слаўны, — сказала Ірына.

— Дзеці-дзеці,— уздыхнула Вольга Андрэеўна.

— Я нап’юся яшчэ, мама. Можна? — паказала Ірына на скрынку з пляшкамі міргарадскай.

— Ірына, ты як маленькая. Я малюся богу, што ён даў мне розум не пусціць цябе адну. Не пал охай мяне.

— Не буду большНіколі не спалохаю вас. Ніколі.

— На, ні,— Вольга Андрэеўна адкаркавала пляшку нажом.

Ірына піла нагбом з бутэлькі, i з вачэй яе каціліся слёзы. Ад вады, ад газу? Не, ад замілавання да свекрыві, удзячнасці ёй, ад таго, што сустрэча з афіцэрам, з салдатамі зняла боль страху, з якім яна ішла па апусцелай зямлі. Уявіла, як бы адчувала сябе, каб пайшла адна. Не пайшла б, не пусціў бы Віктар. Хоць мог бы i пусціць: ад чайная галава, сам ён нічога не баіцца — ні агню, ні вады, ні ДАІ, ні рыбінспекцыі. Ды i Ліза часам падбівала мужа на авантурныя ўчынкі. А мама дрыжала за ix: «Чортаў Ёрш!» Прозвішча ў Віктара чаго вартае — Ерш! А чым лепшае — Пустаход? А Пыльчанка? Ірына падумала пра гэта, пакруціла пляшку перад тварам, выганяючы газ, адпіла глыток, успомніла іншае i засмяялася, здзівіўшы, але i ўзрадаваўшы Вольгу Андрэеўну.

— У нашай студэнцкай сталоўцы часта была гэтая вада, i хлопцы жартавалі: з тае гогалеўскай лужыны, дзе купалася свіння. Я не любіла яе, піла салодкую. Божа, ніколі не думала, што яна такая смачная. Не давайце мне больш, я нап’юся да вадзянкі. Вы ходзіць, я, доктар, не знала, што такое смага. А мне ўсё трэба знаць — усе болі чалавечыя.

— Не трэба, дачка, Не трэба знаць усе бол i. Гэта страшна — калі баліць.

— Страшна.

Ірына скінула чаравікі i лягла на ложак на грубую шэрую салдацкую коўдру. Пацягнула паветра носам.

— А яна прыемна пахне, ix коўдра. Шпаламі… Чыгункай… Вы панюхайце…

I заснула, неяк вельмі ж па-дзіцячы, на паўслове.

Вольга Андрэеўна сядзела каля стала i любоўна глядзела на сонную нявестку. I зноў прашаптала:

— Дзеці-дзеці…

Заўсёды яна паводзіла сябе як інтэлігентка, не падраблялася пад простанароддзе, хоць розумам адчувала, што па псіхалогіі сваёй застаецца сялянкай, i гэтай яе рысай Валодзя часам захапляўся, а часам i абураўся — пад настрой. Але як усялякая інтэлігентная жанчына, яна ў пяцьдзесят гадоў не лічыла сябе старой, наадварот, маладзілася: «У мяне сыны нежанатыя. Во калі стану бабуляй…» А тут раптам, у гэтай будцы, у гэтай незвычайнай сітуацыі, яна адчула сябе старой-старой, ведала такіх мудрых ба буль, у якіх застаецца адна ўвага, адзін клопат — унукі i праўнукі. Але ж у яе няма ўнукаў. I ўдарыў балюча страх: «А што, калі праўда яна цяжарная? I ў гэтым азоне…» Здагадку такую ўраніў Уладзімір Паўлавіч у ноч пасля вяселля. Яна рашуча аспрэчыла. Прызнавала, што ганебнага ў гэтым у наш час няма. Але здалося тады: такія падазрэнні на вяселлі абражаюць i нявестку i сына.

«Божа мой! A калі праўда? Што ж я раблю? Куды вяду яе?»

Карыла сябе i пранікалася такой пяшчотай, што замірала сэрца. Гатова была жыццём сваім засланіць яе ад бяды.

«Дзіцятка мае роднае. Паспі. Паспі».

I ажно замахала рукамі, калі за сценамі камяніцы загурчэў матор грузавіка. Загучалі галасы. Ды цішэй вы! Не разбудзіце! Дзіця не разбудзіце.

Але ў дзверы прасунулася галава салдата, i ён крыкнуў, як пабудку:

— Паехалі!

Аднак Ірына не прачнулася. Давялося будзіць:

Поделиться с друзьями: