Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Астролаг

Ключом агністым Фаўст крануўся шалі — І сцэну пасмы дымныя заслалі, Сплятаючыся ў дзіўныя аблокі, Ствараючы адзінае сугучча хору, Якое ўзносіцца ўрачыста ўгору. Гучыць, звініць увесь палац высокі, Трымцяць, пяюць калоны і трыгліф — Сімфонія, жывы антычны міф… Туман рассеяўся… Антракт… І вось прыгожы станісты юнак Нячутным крокам выйшаў з-за куліс… Тут змоўкну я, бо ўсе ў прыціхлай зале Без
каментарыяў маіх пазналі:
То прынц траянскі, прыгажун Парыс.

Уваходзіць Парыс.

Дама

О яркі бляск юначай бурнай сілы!

Другая

Румяны персік, спелы, свежы, мілы.

Трэцяя

Прыпухлая, нібыта банцік, губка.

Чацвёртая

Ты, мусіць, выпіла б з такога кубка?

Пятая

Які прыгожы ён і далікатны!

Шостая

З усіх мужчын на свеце самы здатны!

Рыцар

Пастух і ёсць пастух — не з нашай сферы,— Ці ж гэта вам прыдворныя манеры?

Другі

Прыгожы ён, бо голы і кудлаты,— Ці будзе ён такі, калі надзене латы?

Дама

Садзіцца — божухна, я ў захапленні!

Рыцар

І вам карціць Парысу на калені?

Другая

О грацыёзны, мяккі, плаўны рух!

Камергер

Разлёгся, бачыце, дзікун-пастух!

Дама

Наўме вам толькі здзекі, кпіны, свары.

Камергер

Так нельга вольнічаць пры гасудары!

Дама

Дык гэта ж толькі ў п’есе, хто ж не знае.

Камергер

Нідзе прыстойнасць лішняй не бывае.

Дама

Заснуў. Пяшчотна так усё, кранальна.

Камергер

Так, ён храпе на сцэне натуральна.

Паненка (замілавана)

Не чараўнічы дым і фіміям, А іншы пах лагодзіць сэрца нам.

Маладзіца

Нібы цячэ амброзія з памосту, Душу вярэдзіць нават.

Старая пані

Кветкі ўзросту, Нектар і мёд у гожым юнаку, І я такому
аддала б руку.

Уваходзіць Алена.

Мефістофель (сам сабе)

Царыца прыгажосці! — Аднак спакойны я, — не вабіць штосьці.

Астролаг

Якое хараство, не выбраць слова — Усё ў ёй дасканала, адмыслова! Няма, не будзе ўжо красы, як гэта, Што лепшымі паэтамі апета! І шчасця большага не прыгадаць, Як шчасце гэтым цудам уладаць.

Фаўст

Ці бачу я, ці, можа, толькі сніцца Красы адвечнай чыстая крыніца? Чым быў мне свет? Убогі і нікчэмны! Цяпер, калі я стаў красы жрацом, Які ён радасны, які прыемны! Хай расплывуся дымам, хай жыўцом Мяне ў зямлю кладуць, у дамавіну, Не адракуся ад цябе, не кіну. Той вобраз хараства, што ў лёгкай мгле Калісьці бачыў я ў чароўным шкле, Пабляк цяпер. О чысты ідэал! Імпэт душы і весняй страсці шал, Трывогі, радасці і болі, Замілаванне і пяшчотны жар Узношу я на твой алтар.

Мефістофель (з будкі)

Адумайся, вярніся ў рамкі ролі.

Маладзіца

Нішто, няблага скроена. Аднак Занадта дробная галоўка.

Паненка

Не-не, на ногі гляньце толькі,— як Ідзе нязграбна і нялоўка.

Дыпламат

Не бачыў я, блукаючы па свеце, Такога хараства ў кабеце.

Прыдворны

Павольненька да соннага ідзе.

Дама

Як не пасуе ён такой брыдзе!

Паэт

У прамянях яе красуе ён!

Дама

Селена і Эндыміён!{154}

Паэт

Багіня! Нахілілася… крананне… А вось і п’е яго дыханне… Цалуе!.. Шчасце! О, як мне зайздросна!

Дуэнья

Публічны сорам! Ганьба! Бачыць млосна!

Фаўст

Які вялікі, чысты дар!

Мефістофель

Ну годзе, Хай цешацца любоўю на свабодзе.

Прыдворны

Прачнуўся ён… Яна паводдаль стала…

Дама

Поделиться с друзьями: