Фаўст
Шрифт:
Хор (натхнёна)
Як бабніку якому!Брандэр
Забегаў ён угору, ўніз, Ваду піў з кожнай лужы, Падлогу скроб і сцены грыз, Звярэў, як чорт за душы, Шалеў, пішчаў ён, як вар’ят,— Жыццё яму — ну, акурат Як бабніку якому.Хор
Як бабніку якому.Брандэр
Адчуў — прыходзіць здыхата, ІХор
Як бабніку якому!Зібель
Не баіцеся кары лютай! Хіба няма вам іншых штук, Як пацукоў марыць атрутай!Брандэр
За кума стаў табе пацук?Альтмаер
Што возьмеш з лысіны дурнога! Яму, бач, песня не ў руку, Бо ўбачыў сам сябе самога У гэтым здохлым пацуку.Уваходзяць Фаўст і Мефістофель.
Мефістофель
Найперш, каб звыкнуцца памалу, Прыгледзься лепей да кагалу: Жывуць без лішніцы заўзята, Народу гэтаму што дзень — то свята, Да жартаў толькі ім ахвота. І круцяцца яны гуртом, Бы кацяняты за хвастом, У скоках гойсае галота. Далі па чарцы напавер, Дык на зямлі ім рай цяпер.Брандэр
Тулягам, думаю, наўме З дарогі доўгай адпачыць За кубкам піва добрага ў карчме?Фрош
І праўда! Як наш Лейпцыг не любіць, Парыж малы — на ўсіх людзях тут свой адбітак.Зібель
А хто яны? Чаго ім трэба ў нас?Фрош
Дазвольце толькі мне! Я пуншу папрашу. Па шкляначцы і ўраз Ім хітра выверну душу. Відаць, блакітнае крыві паны, Бо надта ж фанабэрацца яны.Брандэр
Ат, пустабрэхі, трапачы!Альтмаер
Магчыма!Фрош
Зараз ім расклею рот!Мефістофель (Фаўсту)
Не чуе чорта гэты зброд, Хоць іх рагамі казычы.Фаўст
Салют, панове!Зібель
Наш паклон!(Аглядаючы Мефістофеля, ціха.)
Здаецца мне, кульгавы ён.{40}Мефістофель
Падсесці нам кампанія дазволіць? Віна тут добрага не вып’еш век, Але нам смагу гумар ваш натоліць.Альтмаер
Вы спешчаны, мяркую, чалавек.Фрош
Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі, Вы з панам Гансам там не выпівалі?{41}Мефістофель
Ах, не было калі. А вось мінулы раз Адведалі, пілі. Ён так нам вас, Братоў сваіх, расхвальваў. І, дарэчы, Прывет вам шле і марыць аб сустрэчы.(Кланяецца Фрошу.)
Альтмаер (ціха)
Што з’еў? Здагадлівы, аднак!Фрош
Яшчэ наскачацца ў мяне лайдак.Мефістофель
Здалёк пачуў я песнапенні — Выдатны хор, выдатны гук. Вядома, у пустым скляпенні Магутна аддаецца грук!Фрош
А вы, няйначай, віртуоз?Мефістофель
Я б не сказаў, што ўжо дарос!Альтмаер
Дык заспявайце нам!Мефістофель
З ахвотай, з усім сэрцам.Зібель
Але каб новую, каб з перцам!Мефістофель
Мы тут з Гішпаніі. Яна — Чароўны край гітары і віна.(Спявае.)
Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго.Фрош
Бач ты! Блыха! У кожнага свая! Блыху ахвотна прытуліў бы я!Мефістофель (спявае)
Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго. Любіў яе і песціў Больш, як сынка свайго. Краўцоў сазваў. Спяшылі З усіх канцоў краўцы — Памералі, пашылі Каптанік і штанцы.Брандэр
Краўцам хай скажуць, напрамілы бог, Каб абмяралі з галавы да ног, Бо то ж за штонікі за тыя Пасля адказваць будзе шыя.Мефістофель
Убраў яе ў каралі — Зіхціць, як той брыльянт. Манарх любімай кралі Павесіў крыж на бант. Блыха міністрам стала — На ўсё глядзіць згары, Сваіх сясцёр ці мала Прыстроіла ў двары. Няма ў палацы спасу Ад фаварытак-блох; Але паводле ўказу Ніхто іх біць не мог. Скрабуцца не ў самохаць — Ад свербу пухнуць аж! А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!Поделиться с друзьями: