Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Клавуня, гэта я, твой Вася

Петручук Васіль

Шрифт:

У радыё мне адказалі, што гэткая музыка з'яўляецца канонам нашай радыёвяшчальнай станцыі. Гэта ж абсурд, бо беластоцкае радыё слухае і крыху палякаў, і крыху беларусаў, а не толькі англічане. Прытым гэта радыё слухаюць не толькі адны снобы. Аднак, як паказвае сітуацыя, для рэдакцыі даражэйшы адзін сноб, чым група сталых, парадачных людзей, якія хацелі б паслухаць часам танга, вальс, народную песню, хаця б папалам з візгамі наркаманаў.

Дзед Кастусь, ды і не толькі ён, бо многа старэйшых людзей, памятае, што ў пяцідзесятыя гады маскоўскае радыё перадавала канцэрты па просьбе польскіх радыёслухачоў у 15 гадзін кожнае нядзелі. А я быў такім іх прыхільнікам, што мяне нідзе і нішто не магло ўтрымаць, каб не пабегчы дадому і не паслухаць. Я тады жыў у Варшаве. Калі меў свабодную нядзелю і з сям'ёй паехаў на Віслу, то ўсё

роўна перад канцэртам пёр дамоў і цягнуў за сабою сям'ю. Спярша жонка-полька не магла мяне зразумець, а пасля і сама хацела слухаць, бо пачула смак гэтых мелодый. І я любіў слухаць кожную музыку, аж пакуль у Беластоку не сустрэўся са Станам Барысам. Сатана падкусіла мяне пайсці на гэты канцэрт. Атрымаў я месца ў першым радзе пасярэдзіне, як нейкі прынц. Перад выступленнем Стана Барыса адбываўся конкурс на правы дарожнага руху і мяне выбралі старшынёй журы. Кончыўся конкурс, я раздаў узнагароды і зноў заняў сваё "ганаровае" месца, чакаючы на канцэрт. Бачу, уводзяць грамадныя калоны, абставілі імі ўсю сцэну і абматалі правадамі, а пасля ўвайшоў на сцэну артыст з групай акампаніятараў. Божа, як пачалі біць у бубны, як пачалі, верашчаць на ўсе магчымыя і немагчымыя галасы, то Стана Барыса гледачы толькі бачылі, а не чулі. У мяне сэрца перлася чагосьці пад горла, лёгкія дрыжэлі, язык вылазіў на бараду, а зубы чахалі. Хацеў усё кінуць і пайсці, але ж не гонар — людзі скажуць, што некультурны. Апух я, але дасядзеў да канца, абяцаючы сабе, што больш ніхто мяне не загоніць на падобны спектакль. І не пайшоў, ды і радыё выключаў. Але ж глядзі, аднаго разу, не так даўно прыехаў ў Беласток калектыў песні і танца з беларускага калгаса "Прагрэс". Гэты калектыў спяваў цудоўна, але прыбывалі яму беластоцкія музыканты з магнітафоннай стужкі. Гледачы, адным словам, публіка, паўпіхалі пальцы ў вушы і нейк да перапынку вытрымалі.

Ад таго часу я "пераношу" ўсяго толькі дзве песні: беларускую "Ой рэчанька, рэчанька" і ўкраінскую "Нэсэ Галя воду" і то толькі ў сваім выкананні. Вось, як мяне сучасная музыка адвучыла ад культуры. А паспрабуйце напішыце!

1981 г.

ЧАЛАВЕК — КОТ

Чалавек, калі хоча спаць, можа заснуць усюды. Я чуў, што людзі спалі ў буславым гняздзе, прывязаўшыся на дрэве, на калодзежы, на дарозе усюды. Я сам спаў, круцячы жорны ў Югана, араўшы, баранаваўшы, калышучы дзіця, на кані, на марозе, пад снегам, у маршы і чорт ведае дзе яшчэ. А вось здзівіўся калі пачуў тое, аб чым зараз раскажу.

Група рабочых усю ноч піла і гуляла. А калі іх з рэстарана неяк выдварылі, хлопцы прыйшлі ў гасцініцу. Не былі ў сілах пабрыцца, ані памыцца. Але абавязкі ведалі. Выпілі запасы і ў святочных касцюмах, трымаючыся пад рукі, пайшлі да аўтобуса. Вострае паветра ўліло ў іх асвяжаючую сілу. На працу прыехалі ў час. Хістаючыся і гікаючы, пераапрануліся ў рабочую вопратку і гайда на свой участак. Трое (прыземныя людзі) знайшлі сабе куточкі сярод масы труб, бетонных, элементаў і мяшкоў шклянае ваты і, як людзі чыстага сумлення хуценька заснулі. А той чорт, чацверты, прысвоіўшы нешта з ката, нешта з лятучае мышкі, закарабкаўся на вышыню 51 метраў і з фантазіяй выцягнуўся на бэльцы, шырынёй у 15 сантыметраў. Рукі і ногі віселі па баках, а ён на хрыбце ляжаў і хроп.

Хадзілі туды, розныя фахоўцы, брыгадзіры, кіраўнікі, але ніхто не ведаў, як яго сцягнуць. Урэшце з'явіўся нехта з галоўнай дырэкцыі і параіў, каб захаваць максімальную цішыню бо можа пералякацца, упасці і нарабіць усім клопатаў. Так і зрабілі.

У 14 нуль-нуль тры дысцыплінавыя сябры, як на званок, абудзі-ліся, вылезлі са сваіх нор, распрадавалі ногі і рукі, закурылі ды гавораць: "Як яго разбудзіць бо час на абед".

— Як? — гаворыць надышоўшы з суседняга ўчастка сябра, — а вось як. Свіснуў на пальцах, і "лятучая мыш, ці кот" як па камандзе, сеў і спытаў: "Ужо?" Злез з бэлькі і ўсе героі пайшлі з'есці дарэмны, заслужаны абед. Пасля пераапрануліся і дарэмным аўтобусам паехалі на піва.

Бачыце, што значыць трэніроўка?! І вып'юць колькі трэба і з бэлькі не спадуць і на абед у час прачнуцца. І самае цікавае, ніхто не ве-дае прозвішчаў герояў, мо яшчэ атрымалі б узнагароды за храбрасць.

1982 г.

ВЫБРАНАЕ

У

апошнія гады сняцца мне нейкія дзіўныя сны. Калі яны збудуцца, не адзін з вас будзе стаяць перада мною навыцяжку, а ворагі, убачыўшы мяне здалёк будуць шапкі здымаць ды нізка кланяцца.

Вось толькі выбраныя падзеі, якія мне давялося перажыць у сне.

1

Глухая вёска. Жыву ў маленькай хатцы. Корпаюся на кволенькай гаспадарцы, каб здабыць кавалак хлеба; мне дабро не цячэ, як тым, што ў высокіх крэслах, а толькі капае, і то ледзь-ледзь. Ажно, бачу, заязджае на панадворак брычка. Выходзіць з яе мужчына ў чорным фраку, за ім — стангрэт. Ідуць у мае нізенькія парогі.

Увайшоўшы ў маю хатку, пакорна пакланіліся. А па вачах відаць, злыя што перад мужыком хрыбты свае гнуць. Аддаўшы пашану, пачалі ўслужліва гаварыць на нейкай чужой мове, якую бадай, не ведае нават сам Васіль Сапёлка. І паказваюць жэстамі, каб я прыбраўся, памыўся і прыгожа адзеўся. Я адказваю, што не буду ні брыцца, ні мыцца і нікуды не паеду, бо суседу трэба парсюка закалоць. Але яны, відаць, атрымалі загад: "даставіць жывога", не слухаюць нават майго тлумачэння. Узялі мяне на рукі, нібы караля, занеслі ў брычку і па конях.

Завезлі мяне ў Бразілію. Божа думаю, я яшчэ не быў далей Дубічаў Царкоўных, а тут раптам Бразілія. Але нікога тут мае думкі не цікавяць. Самі абрылі мяне, памылі (хоць і брыкаў) занеслі ў вялікую залу, у якой сядзела ўся бразільская арыстакратыя, бюракратыя, тэхнакратыя і яшчэ нейкая плутакратыя.

Устае з чырвонага глыбокага крэсла пузач і звяртаецца да мяне на грабавецкай мове, што Бразілія жадае, каб я стаў яе прэзідэнтам. Гавару ім: "Як можа быць прэзідэнтам чалавек які па-бразільску нават не кумекае?".

— А на чорта вам ведаць нашу мову, калі ў вас будзе цьма дарадчыкаў і перакладчыкаў. — Гаворыць пузач і накладае на мяне белую, бы крэйда з Мельніка, кашулю і чорны касцюм.

Я прачнуўся мокры.

2

Прыйшлі да мяне два міліцыянеры і гавораць, каб я па-святочнаму апрануўся і ехаў з імі ў Варшаву.

— У Варшаву? — здзіўляюся. — А чаго я там не бачыў!

— Я б на вашым месцы на крылах ляцеў, — адазваўся старшы чынам.

— То ляціце, — кажу, — а мне дайце спакойна пакарыстацца рэнтай старога партфеля і ў "Ніве" дарабляць, мне хопіць.

Але дзе там, і слухаць не хочуць. Бэфэль Іст бэфэль, як гавораць туркі.

Еду з імі ў Варшаву, а там проста ў Бельведар. Толькі ўвайшоў ў палац — трапляю ў абдымкі прэзідэнта. Так прыціснуў, што аж дух забіла. Калі я аддыхаўся, прэзідэнт пасадзіў мяне побач сябе і давай загаварваць зубы: які я таленавіты і прыгожы. А я саромеюся і не магу зразумець, куды ён гне. Прэзідэнт глянуў на гадзіннік і кажа: "Мы вырашылі даверыць вам дыпламатычную місію. Паедзеце нашым паслом у Токіо".

— Божа, — кажу, — таварыш старшыня... — Тут я кусаю язык, што адазваўся, як да Самоціка, і папраўляюся:

— Таварыш прэзідэнт, я не магу быць паслом у Японіі, бо там гейшы і яны па-нашаму не разумеюць.

— Вы пакіньце гейшаў у спакоі, — кажа прэзідэнт, — аб іх паклапоцяцца іншыя. Вы падрыхтуйце грунт для нашай дэлегацыі.

Ён гаварыў, а я мазгаваў, як ад гэтага ўсяго выкруціцца. Яшчэ не хапае таго, думаў, каб і абавязалі мяне да японскай працавітасці.

І я прачнуўся ў дрыжыках.

3

Прыснілася мне, што трэба здаваць нейкі важны экзамен. Няхай іх халера! — падумаў я. — Колькі я буду здаваць тыя экзамены. Ужо ж я стары. Але сілаю вядуць мяне да нейкай лабараторыі, саджаюць на цвёрдае крэсла ды ў рукі ўціскаюць тоўстую кнігу з рознакаляровымі геаметрычнымі фігурамі. Кажуць гартаць кнігу і хутка гаварыць, што бачу.

— Хочаце паслаць мяне ў касманаўты? — пытаю.

— Не, хочам вас даць на найлепшую пасаду, — кажуць.

— Адкуль жа гэта экзаменуюць перад павышэннем? — не здаюся.

— Не спрачайцеся з намі, — кажуць.

— Цяпер трэба ведаць праблемы...

"Божа, думаю, хто ім данёс, што я ведаю праблемы?" Але экзаменатары не даюць корпацца ў сваіх думках, няма часу, чытайце!

Колеры то я адгадаў добра, лісткі кніжкі толькі свісталі перад вачыма, а вось на фігурах зацінаўся. Урэшце пажылая жанчына сказала, што ў мяне вочы скошаныя.

Поделиться с друзьями: