Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Каля п'янага пана завіхалася Хрысця. Буевіч учапіўся за яе рукі. Дзяўчына ласкава ўгаворвала гаспадара ісці спаць, шаптала нешта, а Буевіч толькі скіргітаў зубамі.

— Цімох, — паклікаў Кавалец распарадчыка, — ты мне хоць аўса насыплеш?

— Які авёс, панічу? — здзівіўся Цімох. — Мо яшчэ рубель папросіш?

— Ты ж распарадчык.

— Э-э, братка, — Цімох наморшчыў лоб. — Які з мяне распарадчык. Каб ты ведаў, чаго мяне пан трымае…

— Ведаю, — прамовіў Ясь. — Ты яму абяцаў паказаць прошчу ў Графскай пушчы… Ну, дзе звяры хаваюцца…

— І пан так думае, што ведаю, —

пачухаўся Цімох. — А я, братка, не ведаю. Далібог, не ведаю. Гэта табе, Ясю, звер у рукі даецца, а я, выбачай Госпадзі, у лесе так, недарэка нейкі.

«Толку не будзе… — падумаў Ясь. — Прапаў рубель за фурманства. Дзякуй, Божа, што за сваяка прызнаў, са двору не прагнаў…»

Было часам і так.

Раздзел V. Мужычы сын

1. Карчма пры дарозе

Артур Буевіч, як расстаўся з хлопцамі, без асаблівых прыгод давёў спадарожнікаў да Лэйбавай карчмы, дзе ландара канчаткова развалілася. Успаролі гаспадара. Лэйба пачаў завіхацца, квактаць, што такім яснавяльможным панам ніякага камфорту не зробіць.

Брытанец зазірнуў у цёмную, душную карчму, спытаўся нешта ў Артура.

Буевіч ацёр стомлены твар, звярнуўся да Лэйбы:

— Як наконт скакуноў?

— Якіх, паночак, скакуноў? Зроду коні не трымалі…

— Э-э, ды не пра коні кажу, а, прашу прабачэння, пра блохі…

Карчмар на нейкі момант зніякавеў, потым шапнуў:

— А куды ж без іх, пане.

Ландарай адгарадзілі закутак, паставілі туды паненцы ложак, на другі бок ландары саставілі дзве лавы брытанцу, паклалі сеннікі, пакрылі капамі. Лэйбава жонка тым часам раскатурхала дачок напіхваць у навалачкі свежае сена…

Буевіч у карчму таксама не пайшоў — на ўласнай скуры ведаў, якія кусачыя ў Лэйбы «скакуны». Прылёг разам з фурманам на сене — ноч цёплая, ды і колькі той ночы засталося.

Раніцай, калі ўжо добра ўвіднела, Артур прачнуўся ад звону цугляў. Глянуў — каля карчмы стаялі жандарскія коні. Што такое? А вунь пан афіцэр, капітан Фогель, прэцца. Вочы чырвоныя, пэўна, не спаў ні хвіліны.

— Насмеліўся патурбаваць васпана, — ціха праказаў Фогель. — Буду шчыры і без гэтых, выбачайце, эківокаў. Дык вось: занадта цяжкі ў паненкі рыдыкюль. Як думаеце, што там?

— Можа, чырвонцы… — адказаў Артур. Гаварыў гучна, каб брытанец прачнуўся.

— Ціха, — жандар прыклаў да вуснаў палец. — Давайце адыдземся…

Яны перайшлі пясчаную дарогу, заглыбіліся ў прыдарожныя хмызнякі, дзе востра пахла маладымі маслюкамі і багуном з балота.

— Пан афіцэр, — роблена абураўся Буевіч. — З жаночым полам можа адбыцца вялікая непрыемнасць. Ну што крымінальнага можа быць у паненчыным рыдыкюлі?

— Не, — паматаў галавою жандар. — Як на рыдыкюль — сакваяжык завялікі. І зацяжкі… Ведаеце, мне абрыдла хадзіць у капітанах. Як сабака, гойсаю па балотах, ды ўсё без карысці… Калі нават рэвальверы, штукі два-тры, то і гэта, выбачайце, поспех. Прашу вас, паспрыяйце… Няўжо вам шкада гэтай полькі? А гэты ангелец…

— Што ангелец?

— Гм, падазроны… Не падабаецца

мне ягоны, выбачайце, face.

— Я, пане афіцэр, прыхільна стаўлюся да вашай службовай заклапочанасці… — Артур не ведаў, што рабіць, таму цягнуў час. — Яны: і ангелец, і полька — звычайныя спадарожныя… Мяркую, падазронасць ваша залішняя…

— Ну-ну, — падціснуўшы вусны, прагаварыў жандар. — Каму залішняя, а каму і не… Давайце зробім так, каб без лішняга шуму… Дзе той сакваяжык? У карэце?

— Баюся, паненка начуе з сакваяжыкам у абдымку…

— Гм, тады выйдзе азіятчына… Вобыск па ўсёй форме, — разгарачыўся капітан.

— Ды няма там нічога! — павысіў тон і Буевіч.

— А чаму не прад'явіла да агляду? Кажаце — чырвонцы, золата? Што там такое за золата? Заўважце, мне чужога не трэба. І манеты не вазьму… Каб не ангелец, даўно разабраўся б з гэтай дэвоткай. Служба ёсць служба…

— Выбачайце, ангелец можа завярнуць аглоблі на захад, а там — усе газеты Эўропы напішуць, як афіцэр яго светласці імператарскай жандармерыі здымаў, выбачайце, майткі з падданай… Ды яшчэ прыпішуць такое… — бараніўся Артур. — Няўжо вы не баіцеся за сваю пасаду…

— За пасаду не, а вось, выбачайце, за скуру — так…

— Ну што ж, — урэшце згадзіўся Артур. — Пайду і растлумачу ўсё. Яна ж таксама чалавек.

Тым часам брытанец усхапіўся, запатрабаваў Лэйбу, той прывёў жонку і дачок… Яны пасталі з прасцінамі ў руках і за імправізаванай шырмай паненка стала апранацца. Апраналася яна сто гадоў. Урэшце выйшла пры капялюшыку і з насунутай на нос вуалькай.

Артур растлумачыў паненцы, што да чаго. Тая фанабэрна хмыкнула і махнула пальчаткай у бок сваіх рэчаў. Жандар кіўнуў падначаленым. Тыя кінуліся за ландару, прынеслі сакваяжык. Жандар зазірнуў, закусіў губу.

— Усё абшукалі?

— Усё…

— Сяннік перамацалі?

— Нічога няма, ваша благародзіе…

— Можа, у зямлю закапала?

— Ніяк не, ваша благародзіе… Зямля цвёрдая, нечапаная. Ды і інструманту ў палячкі няма. Чым яна капала б?

— Броха! — выгукнуў капітан. — Гэта… у Брохі!

Але Броха, Лэйбава жонка, стаяла побач, нікуды не адыходзіла. Брохіны дочкі, што прыслужвалі паненцы, былі ў тоненькіх сукенках, пад якія нічога не схаваеш.

— На ёй, ваша благародзіе… На польцы… У карсеце… — шапнуў адзін з жандаравых падначаленых, не саромеючыся Артура. — Загадаеце абшукаць?

— Балван… — ускрыкнуў капітан. — Ладненька. Ёсць у мяне смутныя падазрэнні на гэты конт… Але згодзен, не будзем смяшыць Эўропу.

2. Бунт

Артур Буевіч развітаўся з брытанцам, з паненкай, па-прыяцельску махнуў рукой жандарскаму капітану і пакіраваўся дахаты. Шукаць людзей, якія б адрамантавалі ландару. Падумаў, што прышле майстроў, каго знойдзе, ад бацькі.

Паўз балота выйшаў на палетак, а там рукой было падаць да роднай сядзібы. Галасілі валасянкі, крэкалі жабы. Мілы і родны кут. Тут прайшло дзяцінства, разам з сялянскімі дзецьмі беганы-перабеганы ўсе гэтыя палеткі, а кожнае балотца перамацана рукамі ў пошуках уюноў і карасёў…

Поделиться с друзьями: