Юстыцыя
Шрифт:
— Пахвалёны бог, — пазначыў я сваю прысутнасць, усё яшчэ трымаючы ліст Колеру.
Прафесар Кнульпэ не павітаўся ўзаемна, толькі недаверліва зіркнуў на мяне ўніз праз запыленыя без аправы акуляры, прамаўчала і яго жонка (у такіх сама акулярах).
— Не магу сказаць напэўна, ці памятаеце вы мяне, гер прафесар, — сказаў я крыху падбадзёраны.
— Але ж так, так, — адказаў Кнульпэ, — памятаю. Вучыліся юрыспрудэнцыі і практыкаваліся ў мяне ў сацыялогіі. Выглядаеце крыху на вечнага студэнта. Экзамены здалі?
— Даўно, гер прафесар.
— Цяпер адвакатам?
— Трошкі, гер прафесар.
— Пахвальна, пахвальна. Нябось, сацыяліст, га? — спытала Кнульпіха.
— Трошкі, фраў прафесар.
— Нешта ў вас на душы, — канстатаваў Карл Кнульпэ.
— Так, гер прафесар, трошкі.
— Дык пройдземцеся разам, — сказала яна.
Я пайшоў з імі. Ішлі да «Паваў», так і не ўкінуты ліст у руцэ, па імгненнай забыўлівасці, але па дарозе былі яшчэ
— Ну? — спытаўся ён.
— Я быў у д-ра h.c. Ісака Колера, гер прафесар. У турме.
— Так, так. У нашага развясёлага забойцы. Ай-яй-яй, і Вам загадаў з'явіцца?
— Ну так.
Распытвалі абое, то адно, то другое.
— Ён усё яшчэ шчаслівы?
— Яшчэ як!
— Усё яшчэ цвіце і пахне?
— Дзіва што!
Мы прайшлі міма чарговай паштовай скрынкі. Уласна, я ўжо быў хацеў спыніцца, укінуць свой ліст, але Кнульпы ішлі далей, нічога не падазраючы, паспешна і шырокім крокам. Я мусіў подбегам паспявацца, каб сысціся з імі.
— Колер казаў мне, што Вы атрымалі вельмі своеасаблівае даручэнне, гер прафесар, — сказаў я.
— Своеасаблівае? Чаму своеасаблівае?
— Гер прафесар! Руку на сэрца: што Колер даручае даследаваць сваё ж забойства на прадмет яго наступстваў, - гэта дзікая ідэя. Чалавек забівае сярод божага белага дня, без дай-прычыны, вось так ні з таго ні з сяго, а пасля яшчэ ўчыняе з усяго гэтага сацыялагічнае даследаванне, дзеля, як заяўляе, вымярэння рэчаіснасці.
— Але Вы ўжо вымераны, малады чалавек. На поўную сажню.
— За гэтым павінна нешта стаяць! Нейкая д'ябальшчына! — усклікнуў я.
Кнульпы спыніліся. Я задыхаўся. Ён прачысціў свае безапраўныя шкельцы, ступіў да мяне, так што я павінен быў глядзець на яго ўгору, а ён на мяне ўніз. Зноў начапіў акуляры, вырачыўся. Яго жонка таксама абурана ўтапырылася на мяне, падсунулася да мужа, а тым самым і да мяне.
— Навука, навука стаіць за гэтым, малады чалавек, толькі навука. Упершыню ў буржуазным грамадстве вынікі і наступствы забойства могуць быць даследаваны з метадычнай грунтоўнасцю і вычарпальна апісаны! Дзякуючы нашаму царскаму забойству. Каласальны шанец. Выплывуць усе ўзаемасувязі! Сваяцкія, прафесійныя, палітычныя, фінансавыя, культурныя. Ніякага дзіва. Усё ўзаемазалежна ў гэтым свеце, у нашым міленькім горадзе таксама, адзін абапіраецца на другога, адзін пратэжыруе другому, і калі адзін падае, другія кумільгам цераз яго, і колькі ж бо колькі так ужо кульнулася. Уявіце сабе наступствы для нашай шаноўнай альма матэр. І гэта толькі пачатак.
— Прабачце, машына.
Я пацягнуў абаіх да сябе, Кнульпы ў запале гарачкі сышлі з тратуара на вуліцу, і перад імі раптам затармазіла таксі. У салоне машыны — гвалт, нейкая старая дама ў капелюшы са штучнымі кветкамі кіпела за шыбай, гарласты таксіст — вельмі грубы. А Кнульпам хоця ж бы штося.
— Абсалютна ўсё адно, — сказаў ён, — статыстычна — нуль: ці нас раздушаць, ці не. У залік толькі сам пачатак, толькі навука.
Але фраў прафесар была зусім іншае думкі:
— А мне было б шкада, — лічыла яна.
Таксі ад'ехала. Кнульпы зноў перайшлі да любімай тэмы — сацыялагічных даследаванняў.
— Забойства ёсць забойства, вядома, але для навукоўца гэта феномен, які павінен быць даследаваны як і ўсе іншыя феномены. Дагэтуль абмяжоўваліся толькі канстатацыяй фактаў, матывамі, прычынамі, асяроддзем, а я цяпер нацэлены на наступствы. І тут ужо дазвольце сказаць: дабраславенне альма матары, дабраславенне ўсяму ўніверсітэту, гэтае забойства, хацелася б, так бы мовіць, аж самаму каго-небудзь забіць. Але ж, вядома, шкада, вельмі шкада, такое жудаснае дзейства, але, з другога боку, праз нечаканую шчыліну, што засталася ад Вінтэра, пранікае свежае паветра, новы дух. Дзіка, чаго толькі з гэтага не вынікае, аказваецца мілы, дарагі наш Вінтэр быў толькі пяском на вятры, толькі рэшткавым элементам, якога якраз і неставала, як яшчэ сказаў Шэкспір: «Зіма (Вінтэр) нашых прыкрасцяў і расчараванняў», але я не хачу ні вінаваціць, ні каламбурыць, я толькі канстатую, стаўлю перад фактамі, малады чалавек, факты і толькі факты.
Мы дайшлі да «Паваў».
— Беражы вас Бог, гер адвакат, — сказалі Кнульпы і развіталіся. — На гэтай ніве яшчэ шмат чаго даследаваць трэба, уплыў Вінтэра на школьную камісію — адно гэта ёсць цэлы раздзел, сачыце за сенсацыямі.
Каля дзвярэй рэстарана яны яшчэ раз абярнуліся, паднялі палец:
— Навукова мысліце, малады чалавек, навукова мысліце. Але яшчэ падвучыцца трэба. Хоць вы і адвакат, даражэнькі, - сказала фраў прафесар Кнульпэ, alias Майсей Штэгэлін. Яны зніклі, а мой ліст так і заставаўся ўсё яшчэ не ўкінуты.
б) Архітэктар Фрыдлі: неўзабаве пасля гэтага я сядзеў побач з ім у рэстаране «Сэлект», ліст усё яшчэ ў кішэні. «Сэлект»: кавярня, каля якое сядзяць і сядзяць, колькі свет стаіць, інакш кажучы, мільёны гадоў, яшчэ калі брантазаўры пераходзілі ўброд раку, тут сядзелі. Фрыдлі я ведаю з часоў майго знаёмства з Штусі-Лойпінам, у яго былі ўвесь гэты час
цяжкасці з зямельнымі спекуляцыямі, але яго нічога не магло стрымаць, ён быў і застаецца лавінай тлушчу, што падмятае наш горад, так што на прасеках паўстаюць новыя гандлёвыя, службовыя, арэндныя дамы, толькі даражэйшыя, чым раней, па адпаведна тлустых цэнах. Прыродная катастрофа пры бліжэйшым разглядзе: пяцідзесяцігадовыя, велізарныя тлушчавыя нарасці, маленькія, бліскучыя вочкі, глыбока — не разгледзець — пасаджаныя, нос малюсенькі, вушы таксама, усё астатняе велізарнае selfmademan [1] , дзіця доўгай вуліцы («мая старая, дарагі Шпэт, хадзіла мыць да чужых людзей, мой стары дапіўся да смерці, я нават сам пры пахаванні выліў у яго магілу бутэльку піва»), не толькі арэна калёсных высцігаў, без яго спецыяльных цэнаў былі б немагчымыя шасцідзённыя гонкі, падчас якіх на стадыёне паглынаецца процьма венскіх сасісак, але ж і музычны мецэнат, дзякуючы якому аркестр Канцэртнай залы і наш Оперны не спаўзаюць у пасрэднасць, завабліваў дырыжыраваць у нас Клемпэрэра, Бруна Вальтэра і нават Караяна, а цяпер пратэжыруе Мондшайну, так што ён наш горад, які ён так грунтоўна зганьбіў новабудоўлямі і рэканструкцыямі, прынамсі, зноў крыху прасвятляе музамі.1
Selfmademan (англ.) — даслоўна: чалавек, які сам сябе зрабіў.
Ён адразу пазнаў мяне. Раніца была, як ужо сказана, ветраная (дзьмуў фён) і цёплая, адчуваў сябе па-хатняму, расслаблена і зачараваным вяласцю клімату, сядзелі цесна, я амаль прыклеены да Фрыдлі, які быў у выдатным настроі, мачаючы грэнку за грэнкай у каву з малаком, бязмерна, плямкаючы, глытаючы і сёрбаючы, кава карычневымі палосамі сцякала па шаўковым гальштуку і па белай кашулі.
Запыт пракурору. Далей цягнуць нельга. Я проста абавязаны расказаць пра сваю першую сустрэчу з Элен. Пакутлівае мерапрыемства, ісці на яго трэба вельмі абачліва, унікнуць яго немагчыма. Нават калі ў маім пераказе выплывуць чыста асабістыя матывы. Нарэшце-такі асабістыя, бо вы з асаблівай цікавасцю прачытаеце і падкрэсліце гэтую частку. «Вы» — я не абмовіўся, я маю на ўвазе менавіта вас, гер пракурор Ёахім Фойзэр. Трымціце і калаціцеся. Чаму б мне не перайсці на асобы, калі вы, як пераемнік Емэрліна, другім, пасля начальніка паліцыі, чытацьмеце гэтыя радкі, правільней сказаць, ужо чытаеце, і я адчуваю пякельную радасць — пякельную, магчыма, у двайным сэнсе гэтага слова — прывітаць вас з таго свету. Па шчырасці: вы вельмі педантычны прадстаўнік сваёй пароды, хай нават у адрозненне ад нябожчыка Емэрліна ўдаяце з сябе чалавека прагрэсіўных поглядаў і не прапускаеце ніводнага псіхалагічнага сімпозіума. Вы любіце рэчавыя доказы. Толькі што дзеля парадку вы агледзелі мой труп у анатамічным тэатры, на вас быў светлы плашч, капялюш вы з павагі да жытлішча мёртвых трымалі ў руцэ і скруцілі прафесійна журботны твар, самазабойства праведзена так, што не падкапаешся, ужо прызнайцеся, але ж з Колерам я абышоўся паводле ўсіх правілаў, у яго вельмі ўрачысты выгляд, калі мы так вось пакоімся побач, адзін каля аднаго. Але ж вернемся з вашага рэальнага, якое для мяне ў будучым, у маё рэальнае, якое для вас ужо мінула. Часіны змяшчаюцца. Усеклі? Не думаю. Хіба што разгневаліся. Я вельмі старанна падрыхтаваўся.
Па-першае, гістарычна, архітэктанічна, па-філасофску. Важнае для ўнутранага жыцця патрабуе дакладнай акрэсленасці. Гэтак сама і ў гістарычным аспекце. Таму я сабраў самыя дакладныя звесткі пра Колераву вілу. Нават пакалупаўся ў матэрыялах гарадской бібліятэкі і высветліў, што гэта былая рэзідэнцыя Нікадэмуса Мольха. А Нікадэмус Мольх, мысляр на зары дваццатага стагоддзя, эўрапеец з Майсеевай барадой, невядомага паходжання і невядомай нацыянальнасці (паводле адной легенды — законны сын аўстралійскай спявачкі ад Аляксандра Трэцяга, паводле другой — былы падсудны за разбэшчванне малалетак настаўнік другой ступені Якаб Хэгер з Бургдорфа), узначальваў незалежную акадэмію, якая субсідавалася багатымі ўдовамі і палкоўнікамі — аматарамі прыгожага, перапісваўся са старым Талстым, сярэдніх гадоў Рабіндранатам Тагорам і маладым Клагесам, запачаткаваў касмічны рух абнаўленцаў, абвясціў сусветны вегетарыянскі ўрад, так нікім усур'ёз і не прызнаны (інакш, магчыма, удалося б пазбегнуць першай сусветнай вайны, пазбегнуць Гітлера — хоць і вегетарыянца, — Другой сусветнай, а таксама ўсіх наступных ліхотаў), выдаваў часопісы, часткова акультнага, часткова парнагарафічнага зместу, пісаў драмы-містэрыі, пазней звярнуўся да будызму, каб яшчэ пазней, калі ўжо паўсюль былі парассыланыя арыентыроўкі з апісаннем ягоных прыкметаў, заблытаўшыся ў процьме банкруцтваў і пазоваў да прызнання бацькоўства, завершыцца сакратаром далай-ламы — але гэта па неправераных чутках, бо некаторыя нашыя грамадзяне, удзельнікі кінаэкспедыцыі, нібыта і пазналі яго ў тапёры аднаго шанхайскага бара ў трыццатыя гады.