Фаўст
Шрифт:
(Выходзіць.)
Фаўст (азіраючыся)
Вячэрні морак, змрок салодкі, Акрый, акрый святыню гэту! Закуй мне розум у калодкі. Пазбаў усіх уцехаў свету — Пакінь мне толькі крылы волі, Дай мне спазнаць пакуты й болі! Які спакой, якая ціша,— Ва ўсім парадак і дагляд! Дастаткам тут і ўбогасць дыша — Утульнасць у каморцы, лад.(Смела садзіцца ў скураное крэсла каля ложка.)
Прымі ж мяне! Як і другіх прымала На трон бацькоўскі з радасцю, з журбой! Як часта дзетвары гарэзны рой Сваволіў(Падымае палог ложка.)
Святы мяне сцінае страх! Як тут спакойна, як тут міла! Прырода! У чароўных лёгкіх снах Анёлка ты ўскарміла! Яна! Яна — мая дзяўчына На гэтым ложку спала тут; — У гэтай хатцы дабрачынна Саткаўся чысты божы цуд!(Сам сабе.)
Што ж ты прынёс, нязваны госць, Сюды? Любоў, пашану, злосць? Чаго тут прагнеш? Што ў душы пануе? Цябе, о Фаўст, ужо не пазнаю я! Мо проста выпадак занёс Цябе на шлях такой прыгоды, Калі аж млееш ты ад асалоды? — Няўжо так лёгка намі правіць лёс? Каб раптам увайшла, дык што было б? Чым апраўдаў бы дзёрзкі свой учынак? — Ты, як нікчэмны асталоп, Укленчыў бы перад дзяўчынай!Мефістофель (уваходзячы)
Яна ідзе! Бяжым адгэтуль прэч!Фаўст
Далей з чароўнага прытулку!Мефістофель
Вазьміце гэтую шкатулку — Патрэбная, скажу вам, рэч. Пастаўце ў першую шуфляду. Даю вам голаў без закладу, Што, ўбачыўшы такую лусту, Любая дзеўка з’едзе з глузду,— Расчуляць цацачкі да слёз.Фаўст
Ці зручна мне?Мефістофель
Вы што, ўсур’ёз? Мо самі возьмеце? А дзеўцы — чары? Пры вашым вытанчаным спрыце Лепш розумам сваім жывіце І не рабіце мне турбот, Каб я праз прыхамаці скнары Не надрываў сабе жывот…(Ставіць шкатулку ў куфар і замыкае.)
Цяпер мы лататы дамо! Дзіцятка ж хай сабе само Тут спакушаецца для вас. Ды нешта ў пана кіслы выгляд, Нібы на лекцыю вам час Рабіць метафізічны выклад Перад дзесяткамі вачэй. Аднак бяжым адсюль хутчэй.Выходзяць.
Маргарыта (уваходзячы з лямпай)
Тут горача і душна так…(Адчыняе акно.)
А на дварэ — не тое, што ўжо ў хаце. Мне неяк так… не знаю як… Чаму няма так доўга маці, Глядзі, і немарасць прысніцца. Якая ж я, аднак, дурніца…(Раздзеючыся, спявае.)
Уладца Фулы слаўнай{51} Меў кубак для бясед, Каханай дар, што рана Сышла у лепшы свет. З яго гаючы трунак Піў на пірах кароль, Глядзеў на падарунак,— Стаіўшы ў сэрцы боль. Усім зычліўцам трона Раздаў ён гарады, А пры сабе да скону Меў кубак залаты. Сазваў на пір наказам Ён рыцараў зямлі І ў зале продкаў разам Апошні раз пілі. І прывітаў гасціну Сардэчна валадар, І выпіў і ў пучыну Ён кінуў мілы дар. Прыбой у золкім змроччы Той кубак падхапіў. Кароль заплюшчыў вочы І больш ужо не піў.(Адчыняе куфар, каб пакласці адзежу, бачыць шкатулку.)
Адкуль шкатулка тут? Я ж зачыніла куфар на замок. Якія рэчы ў ёй? Ды гэта ж цуд! І хто яе паставіць мог? Нашто тут доўга варажыць — Прынеслі, пэўна, залажыць, А мама — ў скрыню даччыну! Ах! Вось і ключык! Адчыню? А божа, колькі тут аздоб! А божа, колькі тут акрас! А ўсё-такі чый гэта скарб? Любой дваранцы ў самы раз Не сорамна насіць было б!(Прыбіраецца і глядзіцца ў люстэрка.)
А вось і пара завушніц Іграе пералівам фарб, Як срэбра чыстае крыніц, Надзела і — не тая Грэта! Прыгожа, здатна, ў акурат! Яно, бач, добра, ды ці шмат Цяпер такіх, што цэняць гэта? Што хараство? Тут кожны скажа: Без залатоўкі Няма сяброўкі! Ах, бедны свет! Ах, доля наша!На шпацыры{52}
Задуменны Фаўст. Падыходзіць Мефістофель.
Мефістофель
Каб я з кахання сох! Каб я ў смале кіпеў! — Залаяўся б мацней, калі б умеў!Фаўст
Чаго ты так гарыш? Чаго такі шалёны? Упершыню я чую ад цябе праклёны!Мефістофель
Пайшоў бы зараз жа да чорта, Калі б я чортам сам не быў.Фаўст
Заўсёды ходзіш прама, горда, А сёння сам сябе забыў.Мефістофель
Падумай сам, плюгавы нейкі поп Ужо бразготкі Грэтхен згроб. Старая, ўнюхаўшы, па звычцы Адразу скеміла: злы дух! Пасецца, як аўца, ў кантычцы, Вось і прыдбала тонкі нюх. Глядзіць, каб свецкага, крый бог, Не прапусціць цераз парог. «Дзіця, — сказала, — цёмны дар Бязгрэшным душам у цяжар, Лепш багародзіцы святой З малітвай скарб прысвецім твой». Скрывіла губкі Маргарытка: Глядзець ёй, бачыш, вельмі брыдка Каню дарованаму ў зубы. Бо хто дае, той богу любы. Тут мамачка папа гукнула. Той лезе ў хату, нібы скула, Угледзеў: «Утаймуйце плоць! — Хто не шкадуе, з тым гасподзь!» Маўляў, ахвотна падарункі Царква прымае з ласкі божай, Яна не скардзіцца на шлункі, Лыкнула, дзякаваць, паўсвету, А колькі, колькі яшчэ можа!{53} Нястраўнасці ж пакуль не мае. Царква адна — ці чыста гэта, Мае вы чады? — не спытае.Поделиться с друзьями: