Фаўст
Шрифт:
Зібель
Не, дзядзька! З лыткамі тваімі У крапіву не варта лезці!Мефістофель
Маўчы, мяшок!Зібель
Прэч, гад! Не з тымі Намерыўся інтрыгу сплесці!Брандэр
Гані яго!Альтмаер (выцягвае корак, у твар шугае полымя)
Гару! Гару!Зібель
Усе дастаюць нажы і кідаюцца да Мефістофеля.
Мефістофель (сур’ёзна і строга)
Розум, зблытай словы, Дай ім відзеж новы, Рух вярні ў аковы!Усе спыняюцца здзіўленыя і глядзяць адзін на аднога.
Альтмаер
Дзе гэта я? Цудоўны край!Фрош
Лаза! Што бачу!Зібель
Ягад — хоць збірай!Брандэр
Які цудоўны вінаград! Аж вабіць вока райскі сад!(Хапае Зібеля за нос.)
Усе хапаюць адзін аднаго за насы і падымаюць нажы.
Мефістофель
Кладу канец замовам, чарам! — Хай вам урок не пройдзе дарам!Мефістофель з Фаўстам знікаюць, сабутэльнікі адпускаюць адзін аднаго.
Зібель
Што?Альтмаер
Як?Фрош
Дык гэта быў твой нос?Брандэр (Зібелю)
А я тваю насіну трос?Альтмаер
Вось гэта ўдар; душа ў штаны залезла! Трымайце, падаю — падайце крэсла!Фрош
Што з вамі, хлопцы, што за страхі!Зібель
А дзе той шэльма? Я яго пратуру! Злуплю з жывога гіцля скуру!Альтмаер
У дзверы бачыў я — пад пахі лахі, На бочку сеў — і прэч з бярлогі! Але ж — не слухаюцца ногі. А, зрэшты, дайце мне яшчэ віна!Зібель
Тут ашуканства чыстае, мана.Фрош
А мне здавалася — віно. О богі!Брандэр
Адкуль тады ўзяліся сад і лозы?Альтмаер
Цяпер паверу ў цуды і цвярозы!Кухня ведзьмы{42}
На нізкім ачагу — кацёл. У пары, што высока падымаецца над катлом, узнікаюць розныя вобразы. Малпа-самка сядзіць ля катла, збірае шум і сочыць, каб варыва не пабегла. Малпа-самец з дзецьмі сядзіць побач і грэецца. Сцены і столь увешаны рознымі дзіўнымі вядзьмачымі прыладамі.
Фаўст. Мефістофель.
Фаўст
Нашто прывёў мяне ты ў гэту яму, Дзе столькі дзікасці і столькі хламу? Няўжо твая клыбатая вядзьмарка Паможа скінуць лішнія гады, І зноў я стану малады, І зноў каханне ў сэрцы ўспыхне ярка? Калі ў табе юнацкі пал патух, З нямогласці не выберашся сам, Бо ані злы, ані святы прачысты дух Не дасць патрэбны мне бальзам.Мефістофель
Мой дружа, зноў разумна кажаш ты! Я сродак ведаю — каб толькі згода,— А ён запісаны у кандуіт святы — Яго падказвае сама прырода.Фаўст
Хутчэй кажы.Мефістофель
Я даць рэцэпт гатоў — Памаладзееш так, што будзь здароў. Спяшайся ў поле ці на луг, У рукі серп вазьмі ці плуг, Практычны розум свой Не замыкай у цесны круг, Карміся сам, паруш душы спакой, Сабе за ганьбу не лічы ніколі Рабіць як вол і брудны гной Вывозіць на сабе на поле. Калі ты зробіш гэта ўсё, тады — І ў восемдзесят будзеш малады.Фаўст
Я не прывык, з рыдлёўкаю тым болей, На досвітку хадзіць у поле, За ўшчэрбным я жыццём не паганюся.Мефістофель
Вось тут якраз паможа нам бабуся.Фаўст
Няўжо ты сам, без гэтага страшыдла, Не падасі, што трэба, мне на стол?Мефістофель
Разменьвацца на дробязі абрыдла. Я лепш збудую тысячу мастоў{43}: У нашай справе мала ўмення, Патрэбна тут і бабскае цярпенне. А чорту гэта дробязь, не работа, Таму гадамі корпацца ля печы Не дазваляе мне мая істота — Мне дай размах, дай разгарнуць мне плечы. Я знаю тонкасці вядзьмарскай кухні — Не пералічыш іх, язык апухне; Ды сам не ўпраўлюся, вядома.(Убачыў звяроў.)
Якія малпачкі — уга! Вось вам служанка, вось — слуга!(Да звяроў.)
Дзе ж гаспадынька, што ж не дома?Звяры
Пад’ела, Пасядзела І ў комін паляцела.Мефістофель
І доўга там яна лунае?Звяры