Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Закон няпісаны: прымае дар Кароль, царква, яўрэй-ліхвяр.

Мефістофель

Пярсцёнкі, пацеркі, шнурочкі Ён потым хап! — і з хаты ўпрочкі. І нават «дзякуй» не сказаў, Нібы арэхаў кош панёс, Ён рай старой паабяцаў, А баба — радая да слёз.

Фаўст

А Грэтхен як?

Мефістофель

Адна
ў тузе.
Не знае, што рабіць у горы: Ёй скруха сэрцайка грызе Па рыцары і страчаным уборы.

Фаўст

Шкада, пакутуе праз нас. Дастань лепш новых дзе акрас! Бо першыя — яе не варты!

Мефістофель

А вам усё гульня, мой пане, жарты.

Фаўст

Што я загадваю, рабі! Спярша суседачку падбі, А там, ты ж д’ябал спрытны, лоўкі, Здабудзеш ключ і да сяброўкі.

Мефістофель

Служыць гатовы, пан ласкавы.

Фаўст выходзіць.

Каханак — ён дурны як бот: Павесіць сонейка на плот Сваёй каханцы на забавы.

(Выходзіць.)

Дом суседкі{54}

Марта (адна)

Мой любы муж, — гасподзь няхай Яму адчыніць дзверы ў рай,— Пакінуў нашу старану І тут мяне адным адну; Бог сведка — я яго кахала, Нічым яго не засмучала.

(Плача.)

Відаць, загінуў дзесь у чыстым полі, А я без сведак не здабуду волі.

Уваходзіць Маргарыта.

Маргарыта

Ах, пані Марта!

Марта

Грэтхен, што з табою?

Маргарыта

Ніяк сябе не супакою: Такога не было ніколі ў нас — Знайшла я зноў шкатулку ўчора У скрыні. Колькі ў ёй акрас, Аздоб усякіх, пацерак да ўбору — Аж расказаць я не магу!

Марта

Пра гэта матцы ні гу-гу, Бо зноў папу якому ўпора.

Маргарыта

Ах, як прыгожа! Як удала!

Марта (убіраючы яе)

Табе, дзяўчо, пашанцавала.

Маргарыта

А што з таго, нічога ж не надзену На шпацыр, у царкву ў нядзелю.

Марта

Ну, і няхай, суседачка, няхай — Ты да мяне і ў будні забягай: Надзенеш тут — нам радасць будзе. Пасля пакажашся на людзі Пры
выпадку — на фэсце ці на балі
За рэччу рэч пакажаш па чарзе: То бранзалетку, то каралі, А матка хай сабе грызе, Бо нам бліжэй свае рахубы, А ёй мы неяк загаворым зубы.

Маргарыта

Але адно мне ўсё ж — загадка: Хто шчодры так на дабрыню?

Стук у дзверы.

Прапала! Божа! Гэта ж матка!

Марта (глядзіць пад фіранку)

Там незнаёмы — адчыню!

Уваходзіць Мефістофель.

Мефістофель

Прашу пакорна дараваць, Што вас пасмеў патурбаваць.

(З павагай адступае перад Маргарытай.)

Паклон прыміце, пані Швертлейн, і пашану.

Марта

Я гаспадыня тут! Што трэба пану?

Мефістофель (ціха да яе)

Прабачце мне, што я не ў час: З візітам дама ў вас якраз. З дазволу пані я гатоў Зайсці пасля абеду зноў.

Марта (уголас Маргарыце)

Пан далучыў цябе да знаці — А гэта гонар беднаму дзіцяці!

Маргарыта

О, я не знатная асоба, Пан вельмі добры ці ў гуморы — На мне не ўласная аздоба.

Мефістофель

Ах, я мяркую не па ўборы — Манеры вашы і пагляд… Дык мне застацца? Вельмі рад.

Марта

А з чым прыйшлі вы ў хату нашу?

Мефістофель

Благая вестка, і к таму ж Баюся я, што вас уражу: Сканаў ваш небарака муж.

Марта

Памёр? Каханенькі! Мой мілы! Няма яго! О божа, дай мне сілы!

Маргарыта

Уцешцеся, гасподзь не кіне вас.

Мефістофель

Дазвольце ж, я пачну мой сумны сказ.

Маргарыта

Я б не жыла і не любіла, Мяне б няшчасце загубіла.

Мефістофель

Ай кіньце, гояцца любыя раны.

Марта

Расказвайце ж, дзе мілы пахаваны.

Мефістофель

У Падуі паклаў ён голаў На крылы лёгкія анёлаў І з храма ўгодніка Антона{55} Узнёсся да святога трона.
Поделиться с друзьями: