Фаўст
Шрифт:
Марта (з акна)
Сюды! Сюды!Грэтхен (з акна)
Агню! Авой!Марта (з акна)
Ратуйце! Тут разня! Разбой!Людзі
Адзін забіты! Людзі — гвалт!Марта (выходзячы)
Лавіце іх, зладзеяў, ды вяжыце!Грэтхен (выходзячы)
Няўжо забіты хто?Людзі
Грэтхен
О божа! Людзі! Памажыце!Валянцін
Канаю ўжо! Сказаў — аж бач, З касою смерць адразу тут. Пакіньце, бабы, енк і плач — Скажу я слова, добры люд.Усе абступаюць яго.
Сястрыца, розум твой дзіцячы,— Ты, ўцех шукаючы і ўдачы, Ліхія выбрала шляхі. Скажу адно, а ты паслухай: Калі зрабілася ўжо шлюхай, Дык адкрывай свае грахі.Грэтхен
Браточак! Што ты! Божа мой!Валянцін
Маўчы, хоць богу дай спакой. Ты добра ведаеш сама: Што страчана, таго няма. З адным круціла ты залёты, Дайшлі другія да ахвоты, А як за тузін запаўзе, Ўвесь горад будзе на чарзе. Складаныя шляхі аблуды: Употай крадзецца яна, Хаваючы свой твар усюды, Заўжды, з відна і да цямна. Спярша яшчэ ў ёй сілы мала; Пасля ж расце і, як назло, Выходзіць голай на святло, Хоць прыгажэйшаю не стала. І чым страшнейшая з аблічча, Тым бессаромней яна кліча. І прыйдзе, прыйдзе час той хутка, Калі табе сумленны люд За твой падман і брудны блуд У вочы плюне, прастытутка! Пашэрхне сэрца, як кара, Калі хто гляне, і адмовяць Насіць каралькі, і на споведзь Не пойдзеш больш да алтара, Не пакрасуешся сукенкай, Не будзеш мілаю паненкай — Юродкаю паміж калек Ганебна дажывеш свой век; Хай богам ты і не праклята, Але прымі пракляцце брата!Марта
Не праклінай, пабойся бога, Твая ўжо смерць каля парога.Валянцін
Каб растаптаць я толькі мог Цябе, распусная гадзюка, Была б то лепшая зарука, Што мне грахі даруе бог.Грэтхен
Якая мука! Братка мой!Валянцін
Паплач, паплач за сорам свой! Яго ты ўжо даўно згубіла І брата ганьбаю забіла. Салдацкі гонар я збярог, І мне суддзёй — хай будзе бог.(Памірае.)
Сабор{78}
Набажэнства, арган, спевы.
Грэтхен сярод парафіян. За ёю Злы Дух.
Злы Дух
Зусім інакш, ты Грэтхен, Да алтара Нявіннаю хадзіла. З зачытанае кніжкі Малітвы ты шаптала. Гульня дзіцячая І бог у сэрцы! Грэтхен! Дзе галава твая? Якая скруха Ляжыць на сэрцы? Ці молішся за матчыну душу, Што па віне тваёй асуджана на мукі? А на тваім парозе кроў. Чыя яна? …Што пад трывожным сэрцам Варушыцца, жыве?.. Ці не палохае цябе яно Грахоўнаю прысутнасцю сваёю?Грэтхен
О, гора мне! О, як пазбыцца цяжкіх дум, Што пранікаюць у душу І сэрца мне вярэдзяць!Хор
Dies irae, dies illa Solvet saeclum in favilla.{79}Акорды аргана.
Злы Дух
Гучыць труба! Дрыжаць магілы! Душа твая З агню і тлену Да мук пякельных Са страхам паўстае.Грэтхен
Навошта я прыйшла? Здаецца, сам арган Дыханне мне сціскае. А спеў глыбока У сэрца западае.Хор
Judex ergo cum sedebit, Quidguid latet adpfrebit, Nil inultum remanebit.{80}Грэтхен
Як страшна мне! Муры вакол Гнятуць, гнятуць; Скляпенні душаць, Душна мне. — Паветра!Злы Дух
Туляешся! А грэх і ганьбу Куды схаваеш? Святла? Паветра хочаш? Гора табе!Хор
Quid sum miser tunc dicturus? Quem patronum rogaturus, Cum vis justus sit securus?{81}Злы Дух
Адварочваюць твары Святыя ад цябе I рукі працягнуць Баяцца чыстыя! О гора!Хор
Quid sum miser tunc dicturus?Грэтхен
Суседка! Дайце ваш флакон!(Падае непрытомная.)
Ноч Вальпургіі{82}
Гарц. Ваколіцы Шырке і Эленда.{83}
Фаўст. Мефістофель.
Мефістофель
Каб вам мятла ці ступа хоць якая! Я ж сеў бы на смярдзючага казла! — Бо нас дарога доўгая чакае.Фаўст
Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі, He бачу ў тым я ні бяды, ні зла — Пяшэчкам вымяраць дарогі; Казёл нам тут не дапаможа. Блукаць па лабірынце ў бездарожжа, Узлазіць на вяршыню па скале, З якой ручай струмені лье — У гэтым бачу слодыч падарожжа! Вясна ідзе, бярозка сок пускае, Цяпло адчула і сасна; He дзіва, што і наша кроў іграе.Мефістофель
Няхай сабе ідзе вясна — Больш даспадобы мне зіма з вятрыскам. Я сцюжу і глыбокі снег люблю! Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскам Падсвечвае, самотнік, нам зямлю,— Аднак усё ж на кожным кроку Расквасіць лоб тут можна ў цемнаце. Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку, Хай светлячок нас правядзе!{84} Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам!Поделиться с друзьями: