Фаўст
Шрифт:
Фаўст (адмыкаючы)
Каханага не бачыць. А тым часам ён Саломы шолах чуе і ланцужны звон.(Уваходзіць.)
Маргарыта (хаваючыся ў салому)
О гора! Ўжо ідуць. Там смерць ідзе.Фаўст (ціха)
Цішэй! Цішэй! Я вызвалю з турмы.Маргарыта (кідаючыся яму да ног)
КаліФаўст
Цішэй! Прачнецца варта, згінем мы!(Бярэ кайданы, каб адамкнуць іх.)
Маргарыта (на каленях)
Хто ўладу даў табе, злы кат, Над беднай сіратою? Чаму спраўляеш ноччу свой абрад? Няўжо ты раніцою Не можаш па мяне прыйсці? Не падыходзь! Я жыць хачу! Пусці!(Устае.)
Я маладая, нібы квет, Пакінуць мушу гэты свет? Была прыгожая — і ў тым мая віна, Са мной быў мілы друг, цяпер адна. Вянок сарваны, кветка адцвіла. Што цягнеш гвалтам ты, кацюга люты. Будзь літасцівы, Я ніколі зла Нікому не рабіла. За мае пакуты Мне стала выракам пракляцце.Фаўст
Бяды такой не выцерпіць душа!Маргарыта
Цяпер я ўся ў тваёй уладзе. Дазволь дзіцятка накарміць спярша. Яго ўсю ноч да сэрца я туліла. Дзіця ўзялі. Мяне за краты. І кажуць, я дзіця забіла. Ах, больш не дам сабе я рады. Не засмяюся ўжо шчаслівым смехам. «Паехаў мілы ў свет за рэхам» — Спяваюць пра дзяўчыну людзі! А хто тлумачыць песню будзе?Фаўст (кідаецца на калені)
Ён тут, ля ног тваіх, каханы. Прыйшоў, каб разарваць твае кайданы.Маргарыта (падае побач з ім на калені)
Папросім заступніцтва ў бога! Вось тут ля парога — Чортава логва, Пекла віруе, Злыдзень кіруе, Лютуе звяруга.Фаўст (уголас)
Грэтхен! Грэтхен!Маргарыта (прыслухоўваеца)
Гэта голас друга!(Ускоквае.)
Кайданы спадаюць.
Так ён заве! Я чую голас мілы! Я вольная! Няма турмы, няма магілы! Я палячу да мілага на волю, Я адпачну, забуду злую долю. Зваў «Грэтхен» мяне ён з-за гэтай сцяны. Праз лямант геены, выццё сатаны, Праз рогат і пошчак, праз вусцішны грук Пачула салодкі і мілы мне гук.Фаўст
Я тут!Маргарыта
Ты тут! Яшчэ скажы мне раз.(Абдымае яго.)
Ён тут! Ён тут! Агонь пякельны згас! Дзе страх перад турмой! Дзе ланцугі! Прыйшоў забраць мяне, мой дарагі! Вярнуўся зноў шчаслівы час! Вось той сабор каля завулка, І наша першая прагулка, І сад, дзе я, адрокшыся ўсяго, Чакала з Мартай любага свайго.Фаўст (хоча яе вывесці)
Хадзем! Хадзем!Маргарыта
Хвілінку хоць! Мне добра там, дзе ты!(Туліцца да яго.)
Фаўст
Выходзь! Калі цямніцу не пакінем, Абое разам тут загінем.Маргарыта
Няўжо не ўмееш цалаваць, мой любы? Жылі ў разлуцы мы, здаецца, мала, А ўжо твае зусім не тыя губы. Чаму з табой мне сёння страшна стала? Раней пяшчотаў прагнула тваіх, Здавалася, як быццам я ў раі, І на грудзях тваіх адпачывала. Дык пацалуй мяне. Не, я цябе.(Абдымае яго.)
О божа! Халодныя губы — Чаго? Былога кахання Нізвання… Хто выкраў яго?..(Адварочваецца.)
Фаўст
Хадзем, каханая! Хадзем з няволі! Люблю цябе, як не любіў ніколі. Прашу адно — ідзі за мной.Маргарыта (павярнуўшыся да яго)
Дык гэта ты! О… ты… каханы мой?..Фаўст
Я, я! Хадзем!Маргарыта
Там на свабодзе Жыць будзем у любові мы і ў згодзе, Няўжо табе не страшна быць пры мне, Няўжо не бачыш ты, што я ў турме?Фаўст
Хадзем! Зарою неба запалала!Маргарыта
Сваю я маму змардавала, Сваё ўтапіла я дзіця, Маё дзіця, тваё дзіця. Тваё! Ах, божа, гэта ж ён!.. Падай руку!.. Не сон, не сон… Вільготная рука твая… Здаецца мне, што бачу я Густую кроў… Каго ты закалоў? Чыю ты загубіў душу? Схавай свой страшны нож, прашу!Поделиться с друзьями: