Фаўст
Шрифт:
Гоман натоўпу
Вось дык трапло, знайшоўся зух! Ён блазен спрытны, не лапух! Ён ашуканец, хітры ліс — Падсуне нам рэформаў спіс.Мефістофель
Усім сваё баліць на белым свеце! І вас, напэўна, грошы падвялі? Хай не валяюцца яны, як смецце, Разумны іх дастане з-пад зямлі. У тайніках, у рудах залатых Багацця хопіць вам на ўсіх. Ды толькі хто яго ў казну паложыць? Мудрэц, што сілу духам і прыродай множыць.Канцлер
Прырода, дух — пад’юджвае нячысты! ЗаплацяцьМефістофель
Фантанам плешча ваша мудрасць, пан! Чаго не ведаеце — тое зман, Чаго не мацалі — без ліку тое, Чаго не схопіце — усё пустое, Чаго не ўзважылі — усё мана, А хто без грошай — грош таму цана.Імператар
Нам казань і велікапосны плач Не кампенсуюць стратаў і нястач. Абрыдла мне спрадвечнае пытанне — Не радца той, хто грошай не дастане!Мефістофель
Зраблю, што ўмею: гэтай ношай Я не намуляю плячэй — Такую штуку ўрэзаць найлягчэй, Але без працы не дастанеш грошай. Вось уявіце: ў час вайны, бывала, Калі чужынец сеяў смерць і жах, Усе, каго навала ўпрочкі гнала, Сваё дабро хавалі ў тайніках. Не кожны змог да лепшых дзён дажыць. А скарб сабе цалюсенькі ляжыць З часоў старога, спаленага Рыма — Належыць Вашаці зямля з грашыма.{132}Скарбнік
Хоць дурань, а сказаць разумна ўмее! — І сапраўды ж — царова прывілея!Канцлер
Намовы сатаны амаль у кожным слове! Нядобра, брыдка думаць так, панове.Кашталян
Мне ўсё адно, ў каго браць грошы — Ці то ў нячыстага, ці то ў святошы.Военачальнік
Разумны дурань бачыць сутнасць свету: Салдату горш за ўсіх — гані манету!Мефістофель
Вы мне не верыце? Ну што ж, тады — Спытайцеся ў вучонай барады: Астролаг тут жа вычытае з зорак Багацце вам, галечу і паморак.Гоман натоўпу
І той, і гэты — звадыяш. Як бобам сыпле дурань наш! Адзін у песенькі канец — Ля трона дурань і мудрэц.Астролаг (гаворыць з падказкі Мефістофеля)
Найбольшы скарб — то Сонца залатое;{133} Вястун Меркурый — прагны; ды затое Венера не жадае людзям злога, Уцешыць і старога, й маладога; Цнатлівы Месяц спакушае нас; Ваеннай сілай пагражае Марс; Юпітэр прыгажосцю цешыць вока; Сатурн халодны ад душы далёка: Ён як метал, не надта дарагі — Хоць вельмі цяжкае вагі. Найлепш, як Сонца з Месяцам да пары! Тады хутчэй збліжаемся да мары, Бо двор, сады, жанчын, палац з дабром Аплаціш золатам і серабром І гэтым ключыкам адчыніш дзверы Ва ўсе замкнёныя кругі і сферы.Імператар
Падвойны голас! Толькі ж — не, Не пераконвае мяне!Голас з натоўпу
Што нам з таго? З пустой яго І траскатні, і балбатні? Не першы раз дурылі нас І звездачот, і абармот,Мефістофель
Стаяць, бы дурні,— як давесці Ім шчырасць добрых прапаноў? Адразу пра альруны плесці,{134} Пра цэрбера, пра груганоў Бяруцца ўсе. Што тут рабіць, Калі за ўсё — чарцям пагана: ЦІ пятка раптам засвярбіць, Ці хто спаткнецца нечакана. А гэта ж пульс жыцця прыроды, Яе ўладарныя штуршкі, Яны ідуць наверх заўсёды З глыбінь зямлі. Калі такі Яна вам знак сама дае, Капайце смела і рашуча, Вы словы ўспомніце мае — Вас там чакае грошай куча.Гоман натоўпу
Заныла цела, коле ў бок, Да горла падступіў клубок, Свярбіць пазногаць на назе, І холад па спіне паўзе,— Няўжо прырода намякае, Што скарбы тут яна трымае.Імператар
Навошта нам пустая казань — Хутчэй паказвай месца, хітры блазан! Вядзі да скарбаў, мудры мой дарадца! Я за рыдлёўкі ўсіх прымушу ўзяцца. Калі ж зманіў, дурны няздара, Цябе чакае ў пекле кара.Мефістофель
Дарогу ў пекла знае кожны. Аднак не варта біць у лоб, Бо губіць крок неасцярожны. Вось доказ: баразну халоп Вядзе і раптам з чорных нетраў Сахою выверне гаршчок. Загляне, Спачатку думае — з салетрай, Пасля памацае — а мой ты пане! — Ды гэта ж золата, манеты! А ў той зямлі гаршчок ці ж толькі гэты? А колькі, колькі ёсць скляпоў, Пячор, праходаў, паграбоў, Дзе многа скарбу залатога,— Туды ж таксама ёсць дарога. У глыбіні падземных нор Стаяць дагэтуль з даўніх пор Талеркі, з чашамі паліца Алмазамі, рубінамі іскрыцца, У камянях каштоўных збруя, зброя, А ў бочках ля сцяны віно старое. Даўно ўжо клёпкі пагнілі, Ды камень вінны лепш трывае. Ці мала золата і перлаў у зямлі Ашчадны час дасюль яшчэ хавае. Чакаюць скарбы нас, каб мы ўзялі. Мы кпім удзень з таго, што ўночы Чаруе нас і лашчыць вочы.Імператар
Пакінь містэрыі. У змроку І рэч каштоўная без толку, Бо не адрозніш скарбаў ад хімеры,— І белы кот уночы — шэры. Ты ж мне падай на божы свет Алмазаў бляск і звон манет.Мефістофель
Э не! Ты сам бярыся за лапату! — Бо іншага не знаю сродку. І ўмомант будзеш ты багаты, Як залатых цяльцоў чародку Здабудзеш. Справіш сам сабе абноўку. Аздобіш з галавы да ног сяброўку. Метал каштоўны ж уласцівасць мае: Ён і высокіх узвышае.Поделиться с друзьями: