Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Гучны грукат абвяшчае ўзыход сонца.

Арыель

Чуйце, як спяваюць Оры{128}! Абвяшчаюць духаў хоры Узыход свяціла скоры. Ўжо грукоча брама неба, Ўжо туркочуць колы Феба, Сонца нам яны вязуць! Граюць трубы, барабаны Гімн узнёслы, нечуваны — Хоць не ўсім яго пачуць. Шпарка, шпарка, эльфы-дзеткі, Пахавайцеся за кветкі, Хто ў траве, хто пад скалой! — Хто змарудзіць, згіне той!

Фаўст

Ты зноў, жыццё, мне сілы ўзварушыла, Мяне лагодная вітае ціша! Зямля! Ты боль мой горкі патушыла, І ўжо душа мая вальготна дыша, І я адчуў прыліў натхнення свежы: Яно мае імкненні раскалыша І пазаве ў
жыццёвыя бязмежы.
Прачнуўся свет, адолеў морак цесны, Акрыў туманам гор наўкольных вежы, Развесіў мглы срабрыстыя павесмы На шумны бор, на вольныя даліны; Праменіцца ў святле ўвесь край нябесны,— Вось п’юць жыццё лісточкі і галіны, І ўжо блішчаць наўкол расы каралі, І досвітак яснее штохвіліны, Прадметы ўсе з імглы павыплывалі… Дзівосная карціна! Рай! Світае!
Угору глянь! — Вяршыні горда ўсталі, На схілах іх святло іскрыста грае. Вы, кручы і заснежаныя пікі, Вы першыя, хто сонца сустракае І адбівае радасныя блікі Адвечнага нябеснага свяціла На край нізін, прыцішаны, вялікі. Яно ўзышло! Мне вочы асляпіла! Я не магу глядзець на зыркасць гэту! Вось так і ў нас не раз палала сіла І асвятляла велічную мэту. Ды раптам, адчыніўшы мараў дзверы, Ты спынішся, бо іскарка імпэту, Разгубленасці, страху, марнай веры Не можа распаліць агонь жыццёвы, Калі наўкол агністыя хімеры! Любоў? Нянавісць гэта? Гнеў суровы? — Баліць ад шчасця нам і ад пакуты У моры вогненным, і мы гатовы Зноў на сябе надзець зямныя путы,— І мара новая нас прывітае. Зірну навокал я: жыццё усюды! Вось вадаспад, грукочучы, спадае. Я радасна гляджу, як ён з разгону Распырскваецца, скалы залівае І рве каменныя муры палону, Грымучы, люты, пеністы, шыпучы, У ярасці нястрыманага звону! У пырсках перагнулася на кручы Вясёлка яркая: то загарыцца, То зноў рассеецца, як пыл бліскучы, То фарбамі празрыстымі зальсніцца, Рассыпле каляровыя асколкі. Угледзься лепш: вось так жыццё іскрыцца, Як гэты водбліск радасны вясёлкі.

Імператарскі палац

Тронная зала

Дзяржаўная рада чакае імператара. Трубы. Уваходзіць імператар, за ім світа з прыдворных. Імператар садзіцца на трон; справа ад яго — астролаг.

Імператар

Вітаю вас, паны-дарадцы, На асамблеях у палацы. Мудрэц-астролаг тут, а дзе Хітруга блазен, што не йдзе?

Прыдворны кавалер

Ён плёўся недзе ззаду світы І раптам неяк з ганка ўпаў. Відаць, гарэлкі перабраў, Падаўся ў рай рабіць візіты.

Другі кавалер

Не будзе месца доўга не занята, Была б пасада — знойдзем кандыдата. Тут пан адзін вынюхвае, як хорт: Такі дасціпнік ён упарты — Прад ім крыж-накрыж алебарды, А ён пралез-такі ў эскорт!

Мефістофель (укленчыўшы перад тронам)

Што ўсім агідна і жадана? Каго завуць, каго клянуць? Што людзі клічуць на васпана? І да каго, ўзлаваўшы, шлюць? Хто недарэчны ля прастола? Хто чэлядзі і слугам друг? Хто твой учэпісты назола? Хто сам набіўся да паслуг?{129}

Імператар

Цяпер замоўкні і не кленчы! Твае выслоўі недарэчы! Няхай загадваюць паны, А ты разгадвай, ты ж — дурны. Пайшоў служыць мой блазен сатане — Займай пасаду ты пры мне.

Мефістофель займае месца злева.

Гоман натоўпу

Якім нам ветрам замяло Так хутка новае трапло? Нябожчык тлусты быў, як кот. А гэты — высах, нібы кнот.

Імператар

Дык я вітаю вас, мае дарадцы! Сабраў вас тут я, у палацы, Пад зоркаю спрыяльнаю з’яднаных, Вялікасці маёй вернападданых! Аднак нашто, з якой вальготы, Калі найлепш бы ў гэтай зале Гуляць на пышным карнавале, Павінны мы шукаць турботы І мардавацца з нейкай радай? Вы кажаце, вас точыць млосць? Ну што ж, давай тады выкладвай, Што ў кожнага на сэрцы ёсць.

Канцлер{130}

Як
зоры над тваім чалом,
Нябесным ззяюць нам святлом Твае шчадроты; тут яліна Дабра і розуму свяціла Нам справядлівы абсалют… Але глухі да ласк няўдзячны люд! Пагразнуў ён у багнішчы аблуд, У ерэтычным глумішчы й дрыгве, Яму душэўны шчыр — не ў галаве! Краіна б’ецца ў ліхаманцы,— Якія ж думкі тут пра танцы? Зірні, вялікі, з гэтай троннай залы На родны край, што ўвесь у мглістым чадзе, Дзе ўсё дабро тваё са злом звязалі І дзе няпісаны закон — бязладдзе.
Той у суседа коні крадзе, Той цягне чашы з алтара, Той дзевак гвалціць і жанок, А той апошні цвік з двара Занесці мерыцца ў шынок; А нашы праўдалюбцы суддзі Распустай бавяцца. У блудзе Жарсцвеюць норавы; усюды смуты, Галодны край, раздзеты і разуты, Рай для грабежнікаў, зладзюг, А над сумленнымі вісіць абух; Бо там, дзе кат бароніць ката, Адна нявіннасць вінавата. Вось так і бавіцца дзяржава, Налева нішчыць і направа. Якая ж будзе тут управа, Калі і самавіты муж На хабар ласы і на куш, Калі суддзі і пракурору Пара паслухаць прыгавору. Згушчаю фарбы, скажаце? Няма чаго, Калі карціна чорная і без таго.

Паўза.

І нам нявыкрутка без карных мер. Бо чалавек разбэсціўся, як звер, І ўсё дваранства па краіне Ад псоты і распусты гіне.

Военачальнік

Перажываем дні зусім ліхія: Куды ні глянь — кішаць, лютуюць банды, Куды ні глянь — анархія, стыхія, Салдат не слухае каманды, За прывілею нас прадасць сеньёр, Хаваецца філістэр за сцяну, Ражном не выпраш на вайну Адважных рыцараў з іх нор — Ісці не хочуць ад гнязда; Найміту ж трэба толькі мзда І ласкі сквапнай куртызанкі. За грошы ён штурмуе замкі, За грошы дасць найміт прысягу І нам, і вам — любому сцягу Змагацца і служыць аддана. Спустошана і растаптана Імперыя іх службай, як халерай: Двары пустыя — вецер свішча. Спрабуй, ушчуй крутою мерай, Дык разварушыш вос гняздзішча. Саюзніка альбо ж васала Трывожыць наша гора мала.

Скарбнік

Саюзнік сёння з галавою: Наабяцае мех пазык На свой інтэрас і разлік, А ты сядзі з пустой казною. Не дачакацца нам субсідый, На чынш, аброк благія віды, Бо ўладу новыя паны ўзялі, Якім ты сам нараздаваў зямлі. А партыі, а блокі, а групоўкі Грызуцца, як у лесе воўкі, Бо гібелін не любіць гвэльфа,{131} І памагчы нічым тут нельга! Сядзяць, адседжваюцца ціха, А выручкі ўзаемнай — ані следу; Хто ж спагадае ў цяжкі час суседу, Калі паўсюль усіх заела ліха. А кожны ж дбае пра сябе. Сабе і цягне і грабе — Да скарбніцы ўсялякі лезе, Нібыта ў борць мядзведзь у лесе.

Кашталян

Гаркота ўжо і мне праела душу: На медзяках я эканоміць мушу, Бо він салодкіх, смачных страў Разбіся — а на стол пастаў… А кухар што! Ён не заплача, Яму пляваць, што ў нас нястача. Хоць куры, гусі, індыкі, Ягняткі, сарны, вепрукі — Той натуральны наш падатак — Яшчэ ідуць з сялянскіх хатак, Затое віны ўсе папіты. Бывала, бочкамі быў склеп набіты, І мы на тысячу персон Спраўлялі пышныя банкеты. Усё прайшло, як дзіўны сон, Усе ўтрубілі мы бюджэты. І ратуша ў падвал адкрыла дзверы,— Ды што запас, калі мы п’ём без меры. Ліхвяр жа ўмее ставіць нерат, Яму за ўсё плаці наперад. Хлявы пусцеюць і адрыны, Ужо ў ламбардах коўдры і пярыны, На стол — хоць перамый аб’едкі.

Імператар (пасля роздуму, Мефістофелю)

Што скажаш ты? Ідзі у сведкі.

Мефістофель

Што я скажу? Аслеп ад бляску, Прымаючы тваю, манарша, ласку. Не веру я, што гэтакую ўладу Давесці можаш ты да заняпаду, А розум твой і войска ў акурат Заўсёды падтрымаюць добры лад. О не, як можа пахіснуцца сіла, Калі рулюе божае свяціла!
Поделиться с друзьями: