Фаўст
Шрифт:
Хлопчык-каляснічы
Так, ён — Плутон{146}, багаццяў бог! Чацвёрку лепшую запрог — Да імператара ў харомы!Герольд
Але ж і ты нам незнаёмы.Хлопчык-каляснічы
Паэт я, творца хараства! Высокі сэнс такога рамяства — Каб жыць, раздаючы свае ідэі. Што той Плутон? Паэты — багацеі. Чаго Плутон не мае пры двары, Ёсць у мяне; уладары Паэтамі ўпрыгожваюць піры.Герольд
Хваліцца — майстар наХлопчык-каляснічы
Вось пстрыкну пальцамі, адразу Усім вам будзе па алмазу.(Пстрыкае.)
Бач, спражкі, брошкі, перлаў ніткі, Карона залатая, срэбра зліткі, Пярсцёнкі, шпількі, бранзалеты. І феерверкам на бакі Я рассыпаю светлякі,— Вось так агонь распальваюць паэты.Герольд
Як прагна рынулася зала І да каштоўнасцяў дапала! А каляснічы ў цэнтры маскараду Кідае жменямі прынаду, Як рыбам кашу на падкорм. Гармідар, валтузня! — Садом! Але я знаю фокусы паэтаў, Цану іх штучных бранзалетаў. Той, думае, што мае кашалёк, А гэта проста матылёк, Другі хапае медальён, Глядзіць — вачам не верыць ён: Варушыцца ў далоні жук І раптам — пырх! угору з рук! Без лішняй рызыкі і слоў Усіх на смех падняў хлапчук — Дарослых дурняў і аслоў.Хлопчык-каляснічы
Тлумачыў маскі добра ты, аднак Заглянуць у нутро не змог ніяк, Бо сутнасць рэчаў, з’яў, падзей — Не для герольдавых вачэй. Але даволі гэтага! Пара Звярнуцца нам да ўладара!(Да Плутона.)
Скажы, чаму, з якой прычыны Ласкава ты даверыў мне ляйчыны Фурманкі гэтай і хіба Ты недзе знойдзеш лепшага раба, Які хутчэй бы коні ўпрог І мчаў цябе да перамог? Хіба не я адважна зброю браў, І бараніў цябе, і славу здабываў? І ці не здольнасцю паэта-хлапчука Дамогся ты лаўровага вянка?Плутон
Калі ты хочаш сведчання, — скажу: Майго ты духу дух, і я табой І ганаруся, й шчыра даражу. Мой скарб — нішто! Багацце — розум твой! Найдаражэйшая карона — твой вянок! Перад усімі сёння прызнаю, Што ўсю любоў бацькоўскую сваю Табе адпісваю, сынок.Хлопчык-каляснічы (да натоўпу)
Як шчодра я вам раздаю Прыязнасць і любоў сваю. Агонь свяшчэнны тых дароў То ззяе навакол галоў, То ўгору раптам шугане, То іскрай чэзлай мільгане, Тут загараецца, там не; Не знаю сам, ці варта мне На гэты тлум дурны, прасмердлы Растрачваць прыгажосці перлы.Бабская балбатня
Яшчэ адзін рассеўся пан. О, ён, напэўна, шарлатан! Такая ссохлая машчына — Адно і званне, што мужчына, Шкілет і скура! Ушчыкні — Не забаліць яму ані!Скнара
Вы, бабы, ліпкая кароста! Вам дагадзіць зусім няпроста. Пакуль таўкліся каля печы, Быў я Скупы; яшчэ галечы Тады не знала гаспадарка,— Наедак быў, звінела чарка, І поўны быў сундук жаночы — Цяпер за гэта колюць вочы. Цяпер з двара нясуць жанкі Набытак наш у дзве рукі. Нібы ў банкрута, у кабеты Цяпер больш пыхі, чым манеты. А муж сачы, вядзі разлікі, Куды ні кінься — скрозь пазыкі: Угоніць баба ў сем патоў Праз тых каханкаў і сватоў. Візіты, моды, шуры-муры, Парфума, транты, крэм на скуру… А мне і грош не дасца дарам — Быў я Скупы, а стаўся Скнарам.Завадатарка
Шукай з драконам барышоў, А мы тут, зрэшты, ні пры чым. Ён падбухторвае мужоў, Каб нас не слухалі, жанчын.Жанчыны гуртам
Па мордзе дайце і за дзверы! Ганіце пудзіла чарцям! Скрывіўся — ах, як страшна нам! Драконы гэтыя — з паперы. Паддайце выспятка такім гасцям!Герольд
Спакойна! Не ў маёй натуры Цярпець скандалы, авантуры. Не… позна ўжо… двайныя крылы Дракон узняў, і з вогненнае зяпы Пачварныя палезлі рылы, Заварушыліся драпежна лапы… Адразу вымелася зала, Збязлюдзела і ціха стала.Плутон сыходзіць з калясніцы.
А вось і ён! Сапраўдны бог! І знаць загадвае драконам Вялікі куфар з царскіх дрог, Набіты золатам чырвонным, І гэты скарб паднесці Скнары. Дальбог, тут дзейнічаюць чары!Плутон (да каляснічага)
Цяпер ты цалкам вольны; твой намер Узняцца да вышэйшых сфер Павінен сёння спраўдзіцца; твой свет Не тут сярод маіх вазоў, карэт; Там, толькі там, свабодна зможаш ты Зірнуць у яснасць пекнаты. Там на самоце ты сабе стварай Дабра і прыгажосці светлы край.Хлопчык-каляснічы
І там тваім паслом надзейным буду, Твайго дабра ніколі не забуду, Бо добра ведаю, — дзе ты, там ёсць Дастатак, сытасць, здавальненне, Дзе я — там праца цяжкая, натхненне, Але і шчасце, радасць, прыгажосць. З табою жыць — не мець нястач, бядоты, Са мной — бясконцыя турботы, Але я з радасцю прымаю гэту долю. Бывай! Цяпер ужо я мецьму волю, Аднак, на першы почут позвы Я буду рады сесці зноў на козлы.(Знікае так, як і з’явіўся.)
Плутон
Цяпер пара са скарбаў зняць замкі, Жазлом герольд адчыніць сундукі, Каштоўнасцяў тут розных проста горы! Каралі рдзеюць, ззяюць, нібы зоры, Як перлы, нанізаныя на ніткі. Усё гарыць і ззяе ўвачавідкі.Бязладныя крыкі натоўпу
Глядзіце! Залаты пясок Праз край ужо на дол пацёк! Здаецца, плавяцца сасуды, Манетны звон чуваць усюды — Чаканкі новенькай дукаты Пад колер ранішняй зары. Падлога ўсыпана. Бяры Нагніся і — ужо багаты. А лепш, бадай, прыбраць да рук Не дробязь гэту, а сундук.Герольд
Ах, ёлупы! Які сундук! Не бачаць маскарадных штук. Усё блізір! Дукат ламаны Цана вам, сквапныя галганы. І хто, за клопаты якія, Вам даў бы горы залатыя? Вам толькі б з поўнай прагнай жмені У торбы пхаць, пхаць у кішэні. На словах кожны тут прыхільнік ісцін, А паглядзіш: галоўнае — карысць ім! О зграя псоў! О крумкачы! Гані, Плутоне, іх, таўчы!Плутон
Поделиться с друзьями: