Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Плутон

Годзе страху і агню, Зараз я пажар спыню. Грымні, ўладнае жазло, Каб харомы затрасло! Вецер, вільгаццю дыхні, Полымя далоў змахні; Туманы і хвалі пары, Супакойце ўсе пажары; Прахалода хмар, акрый Месца нашых феерый І суціш разгул стыхій. У маланку абярні Апантаныя агні. Там, дзе духі вельмі шкодзяць, Чараваннем іх лагодзяць.

Парк

Сонечны ранак.

Імператар, прыдворныя. Фаўст, Мефістофель,

убраныя сціпла, як тутэйшыя, кленчаць перад тронам.

Фаўст

Даруйце нам бяскрыўдны феерверк.

Імператар (загадвае ўстаць)

Глядзеў бы вашы прадстаўленні век. Агнішна, полымя вакол шугала, Нібы ў Аідзе, царстве цемрашала, Зямля цякла, як вадкая смала, Стагнала нетрышчам, гула, Ашчэрваючы вогненныя іклы, Якія ў дыме непраглядным ніклі,— Нібыта велічны ствараўся храм, То вырастаў, то разбураўся ў хлам. І праз агніска той хімерны Угледзеў я свой люд, манарху верны, І кожны лез наперад напралом, Каб быць у цяжкі час з уладаром — Здавалася, што нават саламандры Выконваюць усе мае каманды!

Мефістофель

Не дзіва — ты ж стыхіяў цар, Таму агонь пайшоў пад твой штандар, Таму тваёй уладзе стаў падданы — Перанясі яе на моры, акіяны: У хвалі пеністыя кінься і смялей Ступай на дно, ступай на мяккі глей. Цябе атуляць тоўшчы вод празрыстых, Карона ў перлах зазіхціць іскрыстых. Палац крыштальны пад вадой Заўсёды будзе рухацца з табой; І нават сцены гэтага палаца, Нібы жывыя, будуць калыхацца. Але ў празрысты твой чартог Не уварвецца страшны асьміног, У пашчы спрута, хцівага дракона З усмешкаю глядзець ты будзеш з трона. Сярод зямных прыгод не ўгледзіш ты Нязвыкласці такой і дзіўнаты, Не будзеш мець такой цудоўнай світы: Сплывуцца прыгажуні-нерэіды, Як рыбкі, рэзвыя каханкі. Старэйшых возьмеш у служанкі. Сама Фетыда гонарам палічыць Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць{151} І на Алімп цябе ўзвядзе круты.

Імператар

Царуй у водных сферах ты — Не ўседжу я на зыбкім троне.

Мефістофель

Зямля і так твая, усё ў законе.

Імператар

Як добра мець такога фаварыта, Што з «Тысячы адной начы» нібыта — Ты, як сапраўдная Шэхеразада; Служы, табе я шчодра заплачу, Ад галавы да ног азалачу,— Мне трэба знаўца, трэба мне парада.

Кашталян (паспешліва ўваходзячы)

Мой уладар вялікі, колькі ні служу, Не думаў, што такое далажу: Якая вестка радасная, божа мой, Ці сню, ці, можа, нешта з галавой? Звялі рахункі мы і ўсе разлікі, З ліхвярскіх вырваліся лап, усе пазыкі Мы заплацілі разам — быццам лёс Спрыяў нам стаць абранцамі нябёс.

Военачальнік (таксама спяшаючыся)

У войску дух высока ўзняты, Прысягу зноў даюць салдаты. Перамяніў нібыта нехта І маркітанку, і ландскнехта!

Імператар

Гасцінец добры вы прынеслі. Ад радасці памаладзелі І акрыялі, бы ўваскрэслі.

Скарбнік (уваходзячы і паказваючы на Фаўста і Мефістофеля)

Падзяка
ім, — яны без працы не сядзелі.

Фаўст

Хай канцлер вам усё раскажа.

Канцлер (важна выступае наперад)

Я маю гонар далажыць, манарша! Дзівуйцеся — вось гэтая цыдула Нягоду на карысць нам абярнула.

(Чытае.)

«Наступным абвяшчаецца закон: Адна папера — тысяча карон; Забеспячэнне — скарбы, што былі Ў свой час схаваныя ў зямлі. Мяняць дазволена паперу гэту Па цвёрдым курсе на манету».

Імператар

Тут пахне хітрай навізной — Хто рызыкнуў сфальшывіць подпіс мой? Злачынства будзе пакарана!

Скарбнік

Які ж падман? Калі ты быў у масцы Пана На карнавале паміж нас, Табе прыносіў канцлер гэты ўказ: «Адзнач, — сказаў,— наш фэрст дабром, Для шчасця слуг тваіх чыркні пяром». Ты падпісаў: мы ж подпіс гасудараў Размножылі — сто тысяч экземпляраў. А каб нікому не было турботы, Надрукавалі розныя банкноты: Па дзесяць, трыццаць, пяцьдзесят — І кожны сёння мае, кожны рад. Зірні на горад: людзі там галелі, Цяпер ад шчасця нібы пашалелі; Тваё імя і так вядома ўсім даўно, Цяпер на цэлы свет грыміць яно. Твой подпіс — новы ўклад у алфавіт, Сімвалізуе шчасце ён і дабрабыт.

Імператар

І за ашмотак гэты папяровы Даюць вам золата? Ці вы здаровы? Не бачыў свет такіх дзівос!

Кашталян

Нібы віхор паперачкі разнёс Па ўсёй краіне; за паперку мець Ты можаш срэбра, золата ці медзь. Мяняй цяпер у банках свой барыш: Мяняй туды-сюды — не прагарыш. Дае багацця ўсім закон такі: Звіхнулася паўцарства на адзежы, Паўцарства сытае ад конскай ежы, І працвітаюць крамы і шынкі, Брынчаць у корчмах лыжкі, міскі. «Ура манарху!» — Тупат, рогат, віскі…

Мефістофель

Самотна ходзячы паміж тэрас, Красуню напаткаеш ты не раз, Што вочкамі з-пад веера стрыжэ І ўсё наровіць вам у пратэжэ. Рахунак просты: бо за грошы Ты і каханы, і прыгожы. За пазухай з пісулькамі дружкоў Надзейны грошам будзе схоў. Айцы-царкоўнікі па даўняй звычцы Насіць пачнуць банкноцікі ў кантычцы, Салдату ўвогуле яшчэ лаўчэй: Папера не намуляе плячэй. Прабач, калі наш акт магутны, Магчыма, у дэталях трошкі будны.

Фаўст

Ці мала грошай, што ў зямлі Ад доўгага няўжытку пацвілі! Няма такое думкі, каб магла Абняць усё, што тайна зберагла, Няма фантазіі такое, каб Хоць бы прыблізна змерыла твой скарб. А мудрасці вялікай празарліўца Адкрыецца любая таямніца.

Мефістофель

Папера нам зручней: усё, што маеш, На ёй адразу прачытаеш, Ні фальшу тут табе, ніякай пробы — Плаці і еж на поўныя вантробы, Захочаш золата — ідзі к мяняйлу, А ён не дасць, тады з зямлі металу Якога хочаш можна накапаць, Алмазы нават можаш абмяняць. Забудзецца сумленне й паняверка, Калі ў цане ўмацуецца паперка, І ты пабачыш сам, як неўзабаве Багата будзе грошай у дзяржаве.
Поделиться с друзьями: