Фаўст
Шрифт:
Лямант і вэрхал
Гарым! Ратуйцеся з бяды!.. Агонь! Бяжымце хто куды!.. Назад! Там іскры, там пажар!.. Дыхнула полымя ўжо ў твар! Мяне заціснулі ў куток!.. Назад!.. Бурліць людскі паток!.. О, дайце крылы — палячу! Згарэць у пекле не хачу.Плутон
Усе адціснуты назад; Хаця няма ахвяр і страт,— Арда дрыжыць, Арда бяжыць. А каб не трапіцьГерольд
Плутоне, дзякую за раду! Ты мудрасць паказаў і ўладу!Плутон
Цярпенне, друг, сюрпрызы ўсе Яшчэ пакуль што на чарзе.Скнара
Цяпер агледзімся памалу: Збягуцца зараз дамы ў залу,— Бо дзе разжыцца можна, там Няма адбою ад настырных дам. А я між тым пастаўлю нос па ветры. Пакуль яшчэ не парахно І ў бабах нештачка ж я петру, Шчыкнуць патраплю за сцягно. Але баюся я, — ў штурхнечы Мае залёты будуць недарэчы, І кампліменты пройдуць міма, Тут больш патрэбна пантаміма. Калі ж задарміцца і мова жэстаў, Тады я з золата, нібыта з цеста, Зляплю прывабы і прынады,— Жанчынкі, пэўна, будуць рады.Герольд
Худы наш дурань з жартаў-смехаў Да пошлых выбрыкаў даехаў: Бярэ ён золата і гне, Ламае, крышыць, месіць, мне, І, нібы ў дзежачцы з рашчыны, Ён спрытна лепіць камякі І брыд паказвае такі, Што пухнуць з сораму мужчыны. У дам гарыць румянец шчок — Хутчэй выводзяць прэч дачок… А дурань рады, ён рагоча, Пагнюсіць нас распустай хоча. Не, ўсё-такі я блазнюку Жазлом у карак натаўку.Плутон
Бяды не прадчувае, не баіцца, Але няхай штукарыць баламут. Не будзе ён выдурнівацца тут, Як час настане ўгаманіцца.Гармідар і спевы
З далін і з гор яшчэ Арда, віруючы, цячэ. Выходзіць велічна на круг Вялікі Пан{147} у гурце слуг, Яны на чары не зважаюць, Чароўны круг пераступаюць.Плутон
Я ведаю, хто ў масцы Пана. Прыйшлі і смела вы і нечакана, Я знаю вашу тайну, й не адну,— Ахвотна круг чароўны разамкну. Няхай вам радасць усміхнецца, Хай ваша дзіва цешыць люд. А часам вам ці не здаецца, Што не патрэбен гэты цуд?Спевы дзікуноў
Смяюцца, скачуць дзікуны — Як утрапёныя яны, Зямля пад імі хадыром, Бо кожны йдзе багатыром.Фаўны{148}
Ану ж, браткі, Спляцём вянкі — У скоках фаўны Заўсёды спраўны. Дык разбірайцеся ж на пары! Хай вушы з кудзеркаў тарчма, Хай і кірпаты нос на твары — Нам, фаўнам, гэта ўсё дарма! — Працягне фаўн капыт абранцы І ўжо трасецца ў дзікім танцы.Сатыр
А следам скача зух Сатыр, Казёл пажадлівы, бабздыр, Як скнара, спрытны ён, імклівы, Паджары, жылісты, смяшлівы, Упіты водарам свабоды, Ён дзікі, вольны сын прыроды, Глядзіць з пагардай на пыхлівы, Хімерны люд, пусты народ — Ад іх жыцця адзін смурод. А ён, Сатыр, — прыроды цар, Палян і пушчаў уладар.Гномы{149}
За ўсімі борздзенька, бягом, Трушком, трушком шыбуе гном. Замест адзежы — мох, сучкі, Пад імі лямпы-светлячкі. Сярод бясклопатнай гурмы Снуём, нібы мурашкі, мы. Адным мы — духі дамавыя, Другім мы — слугі дармавыя, Бо з нетраў і багатых скал Руду бяром, з руды — метал. Заўжды вітаюць людзі нас: «У добры час! У добры час!» Хоць выдаём мы на-гара Багата рознага дабра, Ды йдуць металы з той руды У рукі рознае брыды: Купцам, зладзеям, махлярам, Яшчэ й — заплечных спраў майстрам, Усім, хто божы запавет Знядбаў за прыгаршчы манет. Віны ў тым нашае няма,— Як мы, цярпіце ціск ярма!Волаты
І ў Гарцы ёсць свае паны, І мы для іх — як дзікуны. Прыйшлі к вам голыя мы ўсе — Ў найпершароднейшай красе,— Галінкі-лапачкі ў руках, Вяночкі з красак на баках, З лістоў, з галінак фартушкі — Ці ў папы ёсць эскорт такі!Хор німфаў{150} (абступіўшы вялікага Пана)
Вось бог палян, Лясоў, імшар, Вялікі Пан — Прыроды цар! Мы танцам радасным сваім Уладара развесялім. Не шле спакою, свежых сіл Яму блакітны небасхіл, Хоць добры ён, за нас гарой. І толькі плёскат вод парой Навеяць можа моцны сон. Калі засне на траўцы ён, Рака суцішвае свой плыў, І зеляніна паш і ніў Ляніва цэдзіць гойны пах; І не сваволіць вертапрах — Гарэзны вольны вецярок, Каб не ўстрывожыць незнарок. Дрымота і санлівы чад Атуляць вочы німф, наяд. У час, калі з лясных харом Пакоціцца, нібыта гром, Кліч Пана па гарах, палях,— Агорне ўсіх панічны страх,— І дрогнуць воіны ў баях. Дык слаўся ж, пасланец вясны, Вялікі Пан, кумір лясны!Дэпутацыя гномаў (з дарамі вялікаму Пану)
Нібы нітка ў лабірынце, Нас вядзе праз поўны змрок Ў жылы золата ў граніце Наш чароўны пасашок. Мы шукаем пад зямлёю Скарбы ў цемры, як краты, Каб іх шчодраю рукою Раздаваў падданым ты. Нам адкрылася крыніца Золата і серабра, Да канца нам не прабіцца, Ўсё не выдаць на-гара. Толькі ты, вялікі Пане, Можаш золата здабыць, І тады багацце стане Ўсім аднолькава служыць.Плутон (герольду)
Без патурання лішнім перашкодам Падзеі пусцім натуральным ходам Турбацый колькі будзе навакол! Усе тут клясціся пачнуць зацята, Што, бачыце, іх з краю хата,— А ты усё натуй у пратакол.Герольд (дакрануўшыся да жазла, якое Плутон не выпускае з рук)
У коле гномаў крочыць Пан Туды, дзе вогненны фантан. Шугаюць, рвуцца з глыбіні Агністай лавы струмяні. А Пан, нагнуўшыся, стаіць, Глядзіць, як зеўра зіхаціць, І злева, й справа вадаспад З агню віруе; Пан пагляд, Схіліўшыся, кіруе ўніз… О, гэты ўладароў капрыз! Як часта ад цябе бяда! Упала ў жэрла барада. А ён, наставіўшы далонь, Усё ўзіраецца ў агонь. Аж тут назад віхор узнёс Клубок распаленых валос — І ў Пана ўжо на галаве Другі клубок агню раве. Гармідар, вэрхал, дым і чад, Хто лезе ўперад, хто назад, У шале маскі ў дзверы пруць, Адзенне Пана топчуць, рвуць. А ў віхры гэтым, у жудзе Кудзеля полымем гудзе. О ноч няшчасцяў, бед і скрух! Якіх жа новых заварух, Выпрабаванняў, слёз і зла Ты нам яшчэ прызапасла? О, што я чую! Жах, кашмар! — «Пад маскай Пана — валадар!» Прапала ўсё, агнём пайшло — І цар, і царскае жытло! Пагібель нам! А мой ты бог! — Бадай, таму язык адсох, Хто апрануцца ў ліст і мох Яму параіў і памог, Хто падштурхоўваў да агню, І ўзняў гармідар, калатню! Калі ж ты, маладосць, калі З’яднаеш пал з нутром цвярозым?! Калі ж, уладнасць, ты калі З’яднаеш разам моц і розум? Заняўся парк, палае сад. Шалёны агнявы каскад, Як бура, ўсё змятае прэч, Бушуе, круціцца, як смерч. Не знаю, хто ў такой начы Нам змог бы тут дапамагчы; За ноч багаты, пышны гмах У друз рассыплецца і ў прах!Поделиться с друзьями: