На крок назад, на дзень наперад
Шрифт:
Яшчэ адна рэч, якая захапіла ў палон так, што я ажно трымцеў, - першы сапраўдны горны ровар. Мой дзядзька аднойчы прывёз яго дадому, і я карыстаўся ім зь месяц, а потым дзядзькавы сябры адвезьлі яго на барахолку ў Ждановічах, дзе я таксама выпадкова апынуўся з маці... Убачыўшы ровар, я закрычаў: "Мама, наш ровар!" Трэба было бачыць твары дзядзькавых сяброў: яны зьбялелі й гатовыя былі зьбегчы. Маці адвяла мяне ўбок і гучна засьмяялася... Толькі потым я ўцяміў, чым так напалохаў прадаўцоў.
Сёмая кляса адрозьнівалася ад усіх астатніх тым, што ўсе хлопцы за лета падрасьлі ды цяпер далёка не абыякава заглядаліся на фігуры аднаклясьніц і заляцаліся... Гэта нагадвала заапарк — ва ўсіх ламаўся голас, таму былі чутныя то піскі, то грубы гоман, усе стараліся ўшчыкнуць,
У восьмай клясе мы набылі рысы складаных падлеткаў, даводзілі настаўнікаў да прыступаў: адна настаўніца так крычала на нас, махала рукамі, што скінула вазу з кветкамі й заліла ўвесь журнал. Яна крычала, піла карвалол з валідолам, нэрвавалася, а потым ад нас адмовілася. Чаму? Напэўна таму, што нам занадта часта паўтаралі, што мы элітная кляса, вяршкі школы, і мы паверылі ў гэта, а цяпер настаўнікі атрымлівалі прадукт сваёй творчасьці — эгаістычных падлеткаў.
Настаўніца па біялёгіі была настолькі намі закатаваная, што неяк падчас урокаў давялося выклікаць хуткую. Настаўніца з сардэчным прыступам ляжала ў шпіталі зь месяц, а праз год памерла, так і не пасьпеўшы ў нас давыкладаць. З прыходам новай настаўніцы ў мяне адкрылася другое дыханьне, і на алімпіядзе па біялёгіі я выйшаў на раён, пасьля перамогі атрымаў магчымасьць прадстаўляць сябе й школу на гарадзкой алімпіядзе, але... я праспаў у той дзень. Я мусіў ехаць на "горад" разам зь біялягіцай і дырэктарам, яны мяне чакалі каля мэтро, а я спаў... Гэта было сорамам для ўсіх біёлягаў... Потым я цьвёрда вырашыў рушыць у мэдыцыну, каб замольваць гэты грэх.
Дзявятая кляса — мы былі зачараваныя новым настаўнікам рускай літаратуры: гэты вусаты дзядзька (дарэчы, вусы ў яго расьлі ў рот, яны загіналіся пад верхнюю губу й ліплі да зубоў, ён часта любіў дакранацца да іх языком) адкрыў нам цуд спрэчак — уся кляса толькі й рабіла, што спрачалася наконт прачытаных твораў. Было сапраўды цікава ў яго вучыцца, але новы настаўнік праз год нас пакінуў, уладкаваўшыся завучам у гімназію.
У дзявятай мы ўсе гулялі ў сям’ю — хтосьці камусьці быў бацькам, дзядзькам, братам, кузэнам, сястрою, жонкаю, каханкаю, кузынаю. Уся кляса нібыта звар’яцела, выбух адбыўся, гармоны ўзялі сваё — усе мы даўно перацалаваліся і пераабдымаліся.
""Крыжачок" — віно, якое танчыць". Невядома, хто яго так назваў, напэўна, проста прыжылося ў народзе, але гэтае азначэньне "чарніла" я пачуў ад кагосьці са старшаклясьнікаў і распавёў свайму сябру Андрэю ў чароўны момант непасрэднага знаёмства зь віном... Мы былі ў невялікім дворыку, з усіх бакоў абнесеным зялёнай сьцяной каштанаў, гэта стварала ўтульны настрой для кампаніі і хавала нас ад мінакоў. Дзьве лаўкі зручна разьмясьцілі нашыя целы, нас было восем, ня лічачы некалькіх старшаклясьнікаў, якія ведалі, што рабіць з гэтым пойлам...
Глыток - і тухлая, салодкая вадкасьць прайшла па страваводзе ў страўнік... Цэлую шклянку нагбом! Сяброўкі глядзелі на мяне, як на героя... Старшаклясьнік толькі выскаляўся, а мы яму падыгрывалі, мы былі такія ж дарослыя, як і ён... Пасьля першай, другой, трэцяй шклянкі ўсе запалілі. Праз хвіліну кожны з нас быў ужо ня ў гэтым сьвеце, усе ап’янелі й паводзілі сябе як вар’яты... Нам захацелася пайсьці ў клюб, які знаходзіўся літаральна за два крокі ад нашага дворыка. Мы дапілі "Крыжачок" і скіраваліся туды.
Мяне хістала ў розныя бакі, сьвядомасьць разьдзірала на часткі, мне не хацелася танчыць...
Не дамаўляючыся,
мы ўчатырох накіраваліся ў прыбіральню... але самае жорсткае пачалося ў той момант, калі, выходзячы з прыбіральні, мы з Андрэем перасякліся з нашымі дзяўчатамі. Нас ахапіў шал, натуральна, не было ніякага сэксу, проста мы пачалі цалавацца, мацаючы адно аднаго... Непрыкметна мы трапілі ў мужчынскую прыбіральню, атрымліваючы першы блядзкі досьвед у жыцьці... Спыніцца было вышэй за нашыя сілы, тут уладарыў юрлівы пачатак... Я казаў сам сабе: "Што ты робіш?! Гераня, ты ж нейкі вар’ят! Спыніся!" — але гэта было немагчыма...Чарга каля прыбіральні ня доўга трывала, й нашую дзіцячую оргію разагналі, даўшы нам каля дзесяці хвілін, за якія, як нам здалося, мы зьдзейсьнілі самую вялікую распусту.
Распуста! Вычварэнства! Менавіта так я тады думаў, чырванеючы... Мы з Андрэем на час нашых "сарцірных засмоктаў" памяняліся дзяўчынамі. Гэта быў першы крок на шляху да "экспэрымэнтаў" рознага кшталту і сэксуальных вычварэнстваў, на шляху да панку...
Мы выпаўзьлі на сьвежае паветра зь цьвёрдым рашэньнем, што на сёньня больш ні кроку ў клюб і ані кроплі сьпіртнога, адна зь дзяўчат пакінула на лесьвіцы клюба яркія кроплі званітаванага "Крыжачка". Мы сьмяяліся, калі яна ванітавала.
Мы сталі дарослымі, старэйшыя клясы ўжо абавязвалі хадзіць і пазіраць на ўсіх, задраўшы галаву. Мы нікому не падпарадкоўваліся, усіх крытыкавалі й пра ўсё мелі сваё асабістае меркаваньне...
У клясе зьявіліся батанікі й лахі. Першых мы проста не трывалі, але суіснавалі зь імі, другіх жорстка білі, рабілі ім фанту (лавілі ў туалетах і галілі запальнічкай, дзе атрымаецца. З прафіляктычнымі размовамі ў школу прыходзілі бацькі зьбітых мною дзяцей, збольшага гэта былі дзеці ёлупняў-банкіраў (цяпер яны дарослыя й маюць свае офісы, у якіх на сьценах над сталамі й галовамі вісіць розная брыдота). Гэтыя падлеткі яшчэ ў школьным узросьце паказвалі сваю адукаванасьць, выпешчаную бацькамі пагарду да іншых, мізэрнасьць і дурасьць. Старэйшыя за мяне панкі да паўсьмерці зьбівалі малых і тандэмамі адседжвалі па колькі год у турмах... Пачалі зьяўляцца дзеці зь цяжкіх сем’яў. Мы зь сябрамі "разводзілі" на грошы малое дзяўчо, яна кожную раніцу з бацькоўскага сэйфу цягала нам рублі на цыгарэты й піва. Дзяўчынцы мы проста казалі, што, калі яна ня будзе спраўна насіць грошы, мы патэлім ейным бацькам і пра ўсё распавядзем... Бацькі потым не далічыліся колькі пачкаў рублёў і перавялі сваю няўдалую дачку ў іншую школу, дзе яна праз год, як мы даведаліся, зацяжарыла ад старшаклясьніка.
Мы ўжо актыўна займаліся сэксам паўсюль: у прыбіральнях, парках, трамваях, на дахах, у пад’ездах, ліфтах, кватэрах, лецішчах, намётах, машынах, на сталах на кухнях...
Разам з сацыяльным пэдагогам мы езьдзілі ў паходы. У нас была заснаваная арганізацыя ЮНЭСКА, я быў дырэктарам сэкцыі экалёгіі і займаўся паходамі, пошукам намётаў і алькаголю. Падчас аднаго з такіх паходаў я спакусіў дарослага сацыяльнага пэдагога. Яна была тоўстая, амаль круглая, але што мне - абы ў сподняе да яе залезьці... Гэта ж гонар для шаснаццацігадовага падлетка — пры ўсіх сваіх сябрах са школы й ЮНЭСКА распрануць пэдагога й завесьці яе ў намёт... Мне яна была ня надта прыемная, занадта тоўстая, і да ўсяго яна цьмяна пра што цяміла... я ператварыўся ў дасьледчыка новага матэрыялу... мацаў яе за азадак, залазіў пальцамі ў похву... пакуль у намёт у пошуку ліхтарыка не ўварваўся п’яны аднаклясьнік ... я выскачыў з намёта разам зь ім, трымаючыся за напаўпустую бутэльку гарэлкі... мне патрэбная была нагода, каб зьбегчы...
Чуткі, плёткі й гоман пра гэтую падзею не сьціхалі шмат месяцаў... шмат чвэрцяў...
Мы сачкавалі амаль усе ўрокі, мацюкаліся й марылі пра дарослае жыцьцё, хадзілі па кватэрах, жлукцілі ўсё, што там налівалася, — каньяк, рыжскі бальзам, пяршак, гарэлку, піва, ўіскі... Пазбаўлялі цнатлівасьці дзяўчат пад сьпевы Віле Вала з HIM. За адзін вечар у мяне атрымалася пазбавіць цнатлівасьці трох дзяўчат з розных раёнаў у трох розных кватэрах, на кожную я выдаткаваў па гадзіне: выпіць, пераспаць, сесьці ў таксоўку — і да наступнай...