На крок назад, на дзень наперад
Шрифт:
Выкладчыкі на лекцыях звычайна пазіралі на нашу кампанію недаверліва, быццам мы прыйшлі не туды. Мы сапраўды існавалі ня ў тым месцы, кожнаму з нас было наканавана зьдзейсьніць у жыцьці іншае.
Шызафрэнік часта бажыўся, што будзе новым прэзыдэнтам, лез у нейкую палітыку, піў, пакуль яго на трэцім курсе, на якім ён вучыўся ўжо чацьвёрты раз, не пасадзілі на восем год у турму. Але ён нават адтуль дзіўным чынам намагаўся раз на месяц тэліць загадчыку катэдры й распавядаць пра свае грандыёзныя пляны, пытацца пра справы.
Шлёндра раптам апынулася вельмі файным, таленавітым фатографам.
Панк стаў буйным мастаком і дызайнэрам, ён пазбавіўся сваёй доўгай барады й ажаніўся.
Нязьменнымі
Аднойчы, калі ўжо другім разам надышлі зімовыя іспыты, я з алькаголікам зьбіраўся здаваць нейкую Тэорыю. Якую менавіта — цьмяна памяталася нават на той час, але мы прыйшлі. Алькаголік, зьмерзшы, прытуліўся да батарэі, не здымаючы паліто, сеў на падлогу й дастаў з унутранай кішэні бутэльку, я пасунуўся да яго, мы занялі сваю чаргу ў габінэт. Пачалі піць, каб сагрэцца, каб мазгі пачалі варушыцца... Мінула тры гадзіны, мы нават пасьпелі зьлётаць яшчэ па адну, і я пасьпеў саснуць, як раптам, расплюшчыўшы вочы, не знайшоў побач алькаголіка... І тут праз драўляныя дзьверы з габінэту пачуўся страшэнны лямант... Выкладчык крычаў, каб хтосьці вымятаўся вонкі, каб не зрываў экзамэн... Я сьцяміў, што сёньня нам не дачакацца посьпеху на іспыце... Празь імгненьне з габінэту вылецеў мой аднагрупнік, спатыкнуўся й расьцягнуўся на падлозе, зь левай рукі ў яго выпала плястыкоўка з гарэлкай і кавалачкам цытрыны.
Так, дарэчы, гэта быў іспыт па тэорыі літаратуры... Алькаголік вырашыў замест адказу на пытаньні білета распавесьці пра сваю тэорыю "Памаранчавых дрэваў". Дастаў дзьве плястыкоўкі, наліў у іх гарэлкі, кінуў па кавалачку цытрынкі, парэзанай сьцізорыкам паўмесяцамі, і прапанаваў выпіць выкладчыку, кандыдату філялёгіі... Гвалт, сварка, спрэчка, але... восем у залікоўцы. "Як яно? Га?
– пытаўся ён у мяне потым і ўздымаў чарговы кілішак за такі посьпех. — Талент, мазгі!" Тое самае адбывалася й з астатнімі экзамэнамі.
На вышэйшую матэматыку мы хадзілі па традыцыі нецьвярозыя, пісалі матрыцы, на іспыце чакалі таксама іх, матрыц... але чамусьці настаўніка пацягнула распавесьці нам пра такую загадку, як матэматычна немагчымую рэч для вылічэньня — абгоніць Ахілес чарапаху альбо не... Ну хто яго цягнуў за язык?!
У нас пачаліся бяссонныя ночы, алькаголік разам са мною спрабаваў вылічыць, знайсьці формулу, мы шалелі й у такім брудна-кепскім стане прыцягнуліся на экзамэн... Ледзь стоячы на нагах, мой сябра Юля крэйдай штосьці пісаў, настаўнік сядзеў і глядзеў доўга, пільна і штосьці занатоўваў на сваёй паперцы... Потым адвёў яго ўбок і сказаў: "Табе будзе залік, але не спрабуй болей трапляць мне на вочы ў такім стане, іначай не дарую!" Ён сказаў гэта ціха, але цьвёрда, алькаголік нават апрытомнеў...
Яшчэ быў такі дзіўны пэрсанаж, які выкладаў тэорыю кіно й тэатру... Лекцыі ў яго былі — цуд, нейкае дзіва, усе туды хадзілі, акрамя нас... Неяк я завітаў да яго на апошнюю лекцыю разам з панкам. Студэнтаў было шмат: хтосьці стаяў, хтосьці сядзеў на падлозе. Выкладчык адразу пачаў мяне катаваць пытаньнямі, але я сьцяміў пра мэтафару касьцюма й вопраткі, пра цытацыю літаратурнага твору ў тэатры й кіно... Карацей, мы зь ім амаль усю лекцыю прагутарылі й праспрачаліся, пасьля чаго ён сказаў, што больш за ўсё яму шкада, што ўвесь гэты год я не хадзіў да яго на лекцыі, бо так было сумна безь мяне... На экзамэн я нават не пайшоў, усё роўна ў залікоўцы ўжо стаяла дзевяць.
Здаецца, у нас усё атрымлівалася занадта файна й лёгка, але насамрэч гэта было ня так. Дзьве выкладчыцы моцна варушылі нас на сваіх лекцыях. Яны кожны раз трымалі нашае падсьвядомае ў сваіх
рукох. Мы, быццам падлеткі, заляцаліся да іхных ведаў, мы хадзілі на лекцыі з трымценьнем, кожны раз адкрываючы для сябе новае... Менавіта гэтыя дзьве выбітныя выкладчыцы, сапраўдныя прафэсіяналы, якіх мы вельмі паважалі й баяліся, зрабілі з нас тых, хто мы ёсьць, яны заклалі падмурак, на які мы ўжо надбудавалі ўсё астатняе... Яны шмат чаго нам даравалі, яны нас разумелі й шмат у чым дапамагалі, выцягвалі нас з палітычнай і адміністрацыйнай багны... Яны былі нашымі інтэлектуальнымі мамамі, і мы стараліся не апусьціцца ў іхных вачах... Але збольшага мы так і заставаліся студэнтамі-ёлупнямі з прэтэнзіямі на літаратуру....вечар, самотны шапік ля гастранома... над адчыненым акенцам цьмяна сьвеціцца лямпачка.
— цыгарэты Magna у мяккім пачку, калі ласка, — зьвяртаецца ў акенца доўгавалосы чалавек зь няголеным тварам.
— magn’ы няма.
— ну, тады Winston. тры пачкі.
рука зь нястрыжанымі й бруднымі пазногцямі забірае цыгарэты, і шыракаплечы сылуэт скіроўваецца за рог суседняй крамы, дзе яго чакаюць...
М. падыходзіць да дзьвюх пэрсон і моўчкі кідае пачкі цыгарэт у торбу да некалькіх бутэлек...
— хадзем на дах, — кажа А., таксама доўгавалосы... ён прапаноўвае гэтае месца, бо лепшага няма ў сьвеце... там, на даху, праходзіць амаль усё іх жыцьцё... гэта дах дома, у якім жыве М., а М. жыве на дзявятым паверсе, таму на дах ён ходзіць часьцей, чым на вуліцу... а ўзімку выгульвае там сабаку, пасьля чаго ўвесну дах ператвараецца ў памыйную яму і там няма дзе ступіць, пакуль да лета ўсё ня высахне... Гераня раней ня мог нават уявіць, што ад сабакі можа за зіму назьбірацца столькі лайна... але да лета было яшчэ далёка, на вуліцы панавала восень, і гэтым людзям не цярпелася патрапіць на дах.
— а што я казаў, там сапраўды сядзіба сатаністаў! — паказаў М. на суседні дах.
тры галавы высоўваюцца з-за сьцяны на даху, у кожнай зь іх па цыгарэце ў роце... яны зь дзіцячай цікаўнасьцю разглядаюць чорныя незразумелыя надпісы, фігуры, пэнтаграмы й крыжы... мурашкі па скуры, ім жахліва й цікава... два мужчыны цягнуць на вяроўцы сабаку памерам з аўчарку... сабака скуголіць і спрабуе вызваліцца...
...адзін з патлатых з усёй моцы б’е жывёліну нагою, абутаю ў бот "доктар Марцінз", сабака падае ад удару, скуголіць і круціць галавою...
...доўга не разважаючы, Гераня бяжыць да выхаду з даху...
...цяпер яны з М. і А. ператвараюцца ў сузіральнікаў, ці, калі так магчыма сказаць, "падглядальнікаў"... яны любяць з дапамогай бінокля зазіраць у чужыя вокны, сачыць за мінакамі, што шпацыруюць па ходніку... яны неаднойчы траплялі на розныя цікавыя інтымныя рэчы: неяк злавілі мужчыну, які стаяў на гаўбцы й мастурбаваў! ён адчайна торгаў сваёю праваю рукою... увесь тросься, чырванеў... спачатку сяброў такое відовішча шакавала, і яны сачылі, моўчкі ўтаропіўшыся ў біноклі, і толькі праз колькі хвілінаў А. пачаў сьвістаць ды падбадзёрваць мужыка, і мужчына раптам падняў галаву й заўважыў, што на суседнім даху сядзяць нейкія валасатыя хлопцы... мастурбатара гэта відавочна ўзрадавала, і ён накінуўся на свой чэлес з новым імпэтам, з бліскучай усьмешкай на твары... сябры зразумелі, што іх толькі што маральна трахнулі...
...наступіла лета, і гарачы дах больш ня вабіў. яны перабраліся ў суседні парк, што раней быў габрэйскімі могілкамі, а цяпер — футбольным полем з надмагільнымі плітамі вакол, якія служылі лавамі... гэтыя могілкі з дапамогай мясцовых ператварыліся ў месца адпачынку й п’янства... толькі помнік, клапатліва збудаваны ля парку субратамі загінулых, яшчэ нагадваў пра сапраўдную гісторыю... помнік гэты напалову хаваўся ў высокай траве, якая была вельмі дарэчы для моладзі, бо выдатна хавала іхныя паседжаньні...