Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чарнобыльская малітва

Алексиевич Светлана Александровна

Шрифт:

Задумвацца мы пачалі… Як бы не схлусіць… Напэўна, гады праз тры… Калі адзін захварэў, другі… Нехта памёр… Звар' яцеў… Парашыў сябе… Тады пачалі задумвацца… А зразумеем сёе-тое, я мяркую, праз дваццаць-трыццаць гадоў. У мяне — Афган (я там быў два гады) і Чарнобыль (я там быў тры месяцы) — самыя яркія моманты ў жыцці…

Бацькам не паведамляў, што паслалі ў Чарнобыль. Брат выпадкова купіў газету "Известия" і ўбачыў там мой партрэт, прыносіць маці: "На, глядзі — герой!" Маці заплакала…"

"Ехалі, я, ведаеце, што ўгледзеў? На ўзбочынах дарогі… У сонечных праменнях… Танюсенькі бляск… Штосьці крышталічнае зіхацела… Драбнюсенькія часцінкі… Ехалі ў бок Калінкавічаў, праз Мазыр. Штосьці пералівалася… Перамовіліся між сабой. У вёсках, дзе працавалі, на лісці адразу заўважылі прапаленыя дзірачкі, асабліва на

вішняку. Рвалі агуркі, памідоры — і там на лістах чорныя дзірачкі… Лаяліся і елі.

Паехаў… Хоць мог не ехаць. Добраахвотнікам папрасіўся. У першыя дні абыякавых там не бачыў, гэта пасля вакуум у вачах, як звыкліся. Ордэнчык адхапіць? Ільготы? Ды глупства! Мне асабіста нічога не трэба было. Кватэра, машына… Што яшчэ? Ага, дача… Усё меў. Спрацоўваў мужчынскі азарт… Едуць сапраўдныя мужчыны на сапраўдную работу. А астатнія? Хай сядзяць пад бабскімі спадніцамі…

У аднаго жонка раджае, у другога малое дзіця… У трэцяга пякучка… Лаяліся і ехалі.

Вярнуліся дадому. Усё з сябе зняў, усё адзенне, у якім там быў, і выкінуў у смеццеправод. А пілотку падарыў малому сыну. Вельмі ён прасіў. Насіў, не здымаючы. Праз два гады яму паставілі дыягназ: пухліна мозгу… Далей дапішыце самі… Я не хачу далей гаварыць…"

"Я толькі што вярнуўся з Афганістана. Жыць хацеў. Ажаніцца. Адразу хацеў ажаніцца. А тут — позва з чырвонай палоскай. "Спецзборы" — на працягу гадзіны было па ўказным адрасе. Маці адразу ў слёзы. Яна парашыла, што мяне зноў забіраюць на вайну.

Куды вязуць? Навошта? Невядомасць суцэльная. У Слуцку пераапранулі, абмундзіравалі і тут адкрыляся, што едзем у райцэнтр Хойнікі. Прыехалі ў Хойнікі, там людзі яшчэ нічога не ведалі. Павезлі далей, у вёску, і там гуляюць вяселле: маладыя цалуюцца, музыка, п'юць самагонку. Вяселле як вяселле. А нам загад: зразаць грунт на штык.

Дзевятага мая — на Дзень Перамогі прыехаў генерал. Пастроілі нас, павіншавалі са святам. Адзін са строю асмеліўся і запытаўся: "Чаму хаваюць, які радыёфон? Якія атрымліваем дозы?" Адзін такі знайшоўся. Дык яго, як генерал паехаў, выклікаў камандзір часці і даў наганяй: "Правакацыі ўчыняеш! Панікёр!!" Праз пару дзён нейкія супрацьгазы выдалі, але ніхто імі не карыстаўся. Дазіметры два разы паказвалі, але ў рукі нікому не далі. Раз за тры месяцы адпускалі дадому на пару дзён. Наказ адзін: купіць гарэлкі. Я прывалок на сабе два заплечнікі з пляшкамі. Пад столь падкідвалі.

Перад адпраўкай дадому ўсіх выклікаў "кадэбэшнік" і вельмі раіў: нідзе і нікому не расказваць аб тым, што мы бачылі. З Афгана я вярнуўся, я ведаў — буду жыць! А ў Чарнобылі ўсё наадварот: заб'е менавіта тады, як вярнуўся…"

"Што запомніў? Урэзалася ў памяць?

Цэлы дзень ганяюся па вёсках на машыне… З дазіметрыстамі… I ніводная з жанчын не прапануе мне яблык…"

"Дзесяць гадоў мінула… Ужо як быццам гэтага і не было, калі б не захварэў, забыў…"

Трэба Радзіме служыць! Радзіме служыць — святая справа. Атрымаў: нацельную бялізну, анучы, боты, пагоны, пілотку, штаны, гімнасцёрку, рэмень, рэчмяшок. У дарогу! Далі самазвал. Вазіў бетон. Была ні была… Пранясе… Маладыя хлопцы. Нежанатыя. Рэспіратары з сабою не бралі… Не, аднаго памятаю… Пажылы вадзіцель… От ён заўсёды — у масцы… А мы — не. Даішнікі стаялі без масак. Мы — у кабіне, а яны — у радыеактыўным пыле стаялі па восем гадзін. Усім добра плацілі: тры зарплаты плюс камандзіровачныя. Ужывалі… Гарэлка, ведалі, дапамагае… Здымае стрэс. Невыпадкова ў вайну давалі славутыя наркомаўскія сто грамаў. Звычайная карціна: п'яны міліцыянер штрафуе п'янага вадзіцеля…

Не пішыце пра цуды савецкага гераізму. Яны былі… Цуды! Але спачатку — халатнасць, безалабернасць, а пасля цуды. Закрыць амбразуру… Грудзямі на кулямёт… А што ў прынцыпе не павінна быць такога загаду, пра гэта ніхто не піша. Кідалі нас туды, як пясок на рэактар… Кожны дзень вывешваўся новы "баявы лісток": "працуюць мужна і самаахвярна", "выстаім і пераможам…" Далі мне за подзвіг грамату і тысячу рублёў…"

"Спярша недаўменне… Адчуванне, што гульня… Але гэта была сапраўдная вайна… атамная вайна… Нам невядома: што страшна і што не страшна, чаго асцерагацца і чаго не асцерагацца? Ніхто не ведаў… Сапраўдная эвакуацыя… На вакзалах… Што рабілася на вакзалах? Мы дапамагалі ўкідваць дзяцей праз вокны ў вагоны… наводзілі парадак у чэргах… Чэргі па білеты ў касах, па ёд

у аптэках. У чэргах сварыліся, лаяліся матам і біліся. Ламалі дзверы ў гарэлачных ларках і крамах. Разбівалі, выламвалі ў вокнах жалезныя краты. Перасяленцы… Яны жылі ў клубах, школах, дзіцячых садках. Хадзілі паўгалодныя. Грошы ва ўсіх хутка канчаліся. У крамах усё паскуплялі…

Я не забудуся на жанчын, якія мылі нашу бялізну. Пральных машын не было, пра іх не падумалі, не завезлі. Мылі рукамі. Усе жанчыны — пажылыя. Рукі ў іх — у пухірах, струпах… Бялізна не проста брудная, там дзесяткі рэнтгенаў… "Хлопчыкі, з'ешце…", "Хлопчыкі, паспіце…", "Хлопчыкі, вы ж маладыя… Асцерагайцеся…" Шкадавалі нас і плакалі…

Ці жывыя яны зараз?

Дваццаць шостага красавіка штогод мы збіраемся, тыя, хто там быў. Успамінаем той час. Ты быў салдатам на вайне, ты быў патрэбен. Благое забылася, а гэта засталося. Засталося тое, што без цябе не маглі абысціся… Наша сістэма, ваенная па сутнасці, яна выдатна спрацоўвае ў надзвычайных акалічнасцях. Ты, нарэшце, там свабодны і неабходны. Воля! I рускі чалавек ў такія моманты паказвае, які ён вялікі! Унікальны! Галандцамі ці немцамі ніколі не станем. I не будзе ў нас даўгавечнага асфальту і дагледжаных газонаў. А героі заўсёды знойдуцца!.."

"Сказалі — я пайшоў. Трэба! Быў членам партыі. Камуністы, наперад! Такія абставіны. Я ў міліцыі працаваў. Старшы сяржант. Паабяцалі мне новую "зорачку". Гэта быў чэрвень восемдзесят сёмага года… Трэба медкамісію абавязкова прайсці, а мяне адправілі без праверкі. Нехта там, як гавораць, адмазаўся, прынёс даведку, што ў яго язва страўніка, і мяне замест яго. Тэрмінова.

Ехалі, як вайсковыя людзі, а з нас спачатку стварылі брыгаду муляраў. Будавалі аптэку. У мяне адразу слабасць, санлівасць нейкая. Я — да ўрача: "Усё нармальна. Спякота". У сталоўку прывозілі з калгаса мяса, малако, смятану, мы елі. Урач нічога ў рот не браў. Прыгатуюць абед, ён у журнале адзначыць, што ўсё ў норме, але сам і пробы не здымаў. Мы гэта заўважылі. Такія акалічнасці. Адчайныя былі. Пачаліся клубніцы. Поўныя вуллі мёду…

Пачыналі ўжо лазіць марадзёры. Мы забівалі вокны, дзверы. Магазіны разрабаваныя, краты на вокнах выламаныя, мука, цукар пад нагамі, цукеркі… Параскіданыя бляшанкі… З адной вёскі людзей выселілі, а праз пяць-дзесяць кіламетраў людзі жывуць. Рэчы з пакінутай вёскі перавандроўваюць да іх. Такая сітуацыя. Мы ахоўваем, прыязджае былы старшыня калгаса з тутэйшымі людзьмі, іх ужо недзе пасялілі, далі хаты, але яны вяртаюцца сюды жаць жыта, касіць. Вывозілі сена ў цюках. У цюках мы знаходзілі схаваныя швейныя машыны, матацыклы. Бартэр: яны табе пляшку самагонкі — ты ім дазвол на правоз тэлевізара. Прадавалі, выменьвалі трактары, сеялкі. Адна пляшка… Дзесяць пляшак… Грошы нікога не цікавілі… (Смяецца.) Як пры камунізме… На ўсё існавала такса: каністра бензіну — паўлітра самагонкі, каракулевая шуба — два літры, матацыкл — як старгуешся… Я праз паўгода паехаў адтуль, згодна са штатным раскладам, тэрмін быў паўгода. Пасля прысылалі замену. Нас трошкі затрымалі, бо з Прыбалтыкі адмовіліся ехаць. Такая сітуацыя. Але я ведаю, што расцягнулі, вывезлі ўсё, што можна было падняць і вывезці. Зону перавезлі сюды… Шукайце на рынках, у камісійных магазінах, на дачах… засталася за дротам толькі зямля… I магілы…"

"Прыбылі на месца. Пераабмундзіраваліся. "Аварыя, — супакойвае нас капітан, — здарылася даўно. Тры месяцы назад. Ужо не страшна". Сяржант: "Усё нармальна, толькі мыйце рукі перад ядой".

Служыў дазіметрыстам. Як сцямнее, да нашага вахтавага вагончыка пад'язджаюць хлопцы на машынах. Грошы, цыгарэты, гарэлка… Дай толькі ў канфіскаваным барахле пакорпацца… Напакоўвалі сумкі. Куды везлі? Напэўна, у Кіеў… У Мінск… На барахолкі… Тое, што заставалася, мы закопвалі. Касцюмы, боты, крэслы, гармонікі, швейныя машыны… Закопвалі ў ямы, якія называлі "брацкімі магіламі".

Дадому прыехаў. Іду на танцы. Спадабалася дзеўчынёха:

— Давай пазнаёмімся.

— Навошта? Ты цяпер чарнобыльскі. Ад цябе нарадзіць страшна!".

"У мяне свая памяць… Афіцыйная мая пасада там — камандзір узвода аховы… Нешта накшталт дырэктара зоны апакаліпсісу. (Смяецца.) Так і напішыце.

Затрымліваем машыну з Прыпяці. Горад ужо эвакуіраваны, людзей няма. "Пакажыце дакументы". Дакументаў няма. Кузаў накрыты брызентам. Падымаем брызент: дваццаць чайных сервізаў, як сёння памятаю, мэблевая сценка, мяккі куток, тэлевізар, веласіпеды…

Поделиться с друзьями: