Чужая бацькаўшчына
Шрифт:
— Ага, прыдзеця, — папрасiла яшчэ Алеся, беручыся рукою за настылы, з белай пудрай ад марозу язычок клямкi.
Пасля парнага цяпла кухнi бралi дрыжыкi, пад кароткi кажух поўз холад, студзiў каленi. Пералiваючыся, як вострыя асколачкi ад шкла, церушыўся дробны сняжок. У хмарах кацiлася, то паказваючыся, то хаваючыся зноў, нiзкае белаватае сонца.
На калючым абвiслым дроце загарадзi вецер варушыў абынелыя жмуты набэрсанае конскае валаснi. Успомнiўшы пра Ваўчковага ненавязанага сабаку, Алеся прыгнула калючы дрот i скоранька, каб нiхто не бачыў, задзiраючы спаднiцу, пераступiла яго. Чужымi надворкамi
Яшчэ здалёк учуўшы гаспадыню, за веснiкi высунулася аблавухая сучачка, жмурачы мокрыя вочы, завiляла шчуплым хвастом.
— Адна ты толькi i чакаеш мяне ў гэтай хаце. Ну iдзi, iдзi, — прапускаючы паперадзе сябе сучачку, Алеся адсунула далей прысыпаныя снегам веснiкi, падняла голаў i ўбачыла Iмполя. Слiзгаючыся на жаўтаватай, ужо забруджанай сцежцы, ён бег з гумна ў хату. Разгарачаны, у адной рубашцы — мусiць, пiць ваду. У кудзерцы чорных, аж сiняватых, валасоў, што лезлi з-пад кепкi, зачапiўся аўсюком жоўты ячны колас.
«Харошы ён», — падумала сама сабе Алеся, але сказала другое:
— Каб хоць акрыўся, а то находзiшся…
— Цi першыня мне, — Iмполь жменяю згроб ячны колас.
— Не заракайся, — яна ўзiралася на яго твар. Шызы дымок пылу зацерушыў яму шорсткiя густыя бровы, чарнявы нявыгалены пушок на скулах нiжэй вачэй, круглы кончык носа.
Ён злавiў гэты позiрк i, ужо асмялелы ў поцемку сяней, прыгарнуў яе да сябе.
— Нешта ты скоранька асвойтаўся, — сказала яна i моцна варухнула плячом. I ўжо нейкая злая, няпэўная ўвайшла ў чадную, з закрытым верхнiкам, хату.
— Каб хоць комiн адчынiлi, а то задыхнуцца можна, — яна кiнула вокам на палок, дзе ляжала старая — вочы ў Мондрыхi былi заплюшчаныя, толькi на жоўтай руцэ, што высунулася з-пад коўдры, варушыўся крывы, сагнуты ў кручок палец.
XV
За ноч на вокнах мароз навыцiнаў абынелага i вострага, як асот, лiсця. Зморшчаным слiзкiм смаўжом з рамы на счарнелую ад вады шуфляду споўз тоўсты лёд. З боку шыбы, дзе адлушчыўся кiт, холад выдзьмуў на шкле доўгую з крывымi iкламi шчылiну. Удзень праз яе можна было ўбачыць кавалачак свету: выплецены з яловых тычак плот, дробнае абынелае галлё вiшнi, сiвую, залапленую куском iржавае бляхi сцяну чужога гумна.
Яшчэ не развiднелася. У хаце пад жаўтаватаю, нябеленаю столлю ў косых, з дробнаю расою смалы, сучках вiсела лямпа з шкляным «магазынам» — на вокнах, пералiваючыся залатою лускою, блiшчаў лёд.
У верхнiх, ужо трохi змакрэлых шыбах пачынаў сiнець, займаючыся, познi зiмовы дзень.
Мондрыя выпалiлi ў печы. Толькi нямая, з аб’еханаю на адно вуха хусткаю, ставiла за цёплы бок печы цяжкiя, на вядро вады, чыгуны, каб было чым абмыць удзень ужо асмаленага i паскрэбенага япрука, што будзе ляжаць на драбiнах, задраўшы ўгору пруткiя ногi, з абкураным каменем у разяўленым лычы.
Сярод хаты, блiжай да парога, стаяла, прыгатаваная для кiшак, балея. Адзiн да аднаго шчыльненька цiснулiся цабэркi — высакаватыя, з паржавелымi абручамi — на кроў i памыi.
Седзячы на кукiшках каля падзёўбанае калодкi, стары малацьбiт вычэсваў з ружаватага алехавага палена кароткую затычку. Iмполь, адзеты ў руды, што астаўся ад Алесiнага Радзiвона, суконны
паўшубак з кароткiмi зморшчанымi рукавамi, тачыў пляскатым напiльнiкам швайку.Пускаючы перад сабою рэдзенькi сiвы мароз, што пакацiўся на пустыя цабэркi, у хату ўвайшоў Мiця. У абсiвераным каля рота каўняры раставаў, пералiваючыся, iней. Маладою крывёю чырванелi ад свежага холаду здароўчыя, гладкiя, як у дзяўчацi, шчокi.
— Лiтавары вунь даўно смаляць, — сказаў ён, здымаючы цёплыя, пашытыя з кажурыны рукавiцы. — А вы нешта познiцеся.
— Цi я ж iм не казала, — на палку запэрхала сухiм кашлем i цяжка засапла разяўленым ротам старая Мондрыха.
— А вы, цётка, што гэта? — Мiця, абыходзячы балею, зiрнуў туды на палок, дзе пад злямцаванай, пашытай з чырвоных радзюжак коўдрай ляжала Мондрыха.
— Хварэю, Змiтрычак. Можа, мой i канец прыйшоў, — сказала i зноў заграла хворымi грудзьмi старая Мондрыха.
— Кадук яе не возьме. Яшчэ, можа, нас перажыве, — цiха, каб толькi ўчуў Мiця, вымавiла Алеся, азiраючыся на палок.
Усiм зрабiлася нiякавата. Адно нямая, нiчога не чуючы, мяла ад калодкi ў памялешнiк лёгкiм венiкам ружаватыя, начосаныя старым малацьбiтом трэскi.
— Дак, можа, пойдзем, га? — затрапятаўся стары малацьбiт, каб як перабiць гэтую нiякаватасць. — Чуеце, хлопцы?
Ён падышоў да праснiцы, вышмаргнуў пасму лёну, працягнуўшы праз разяўлены рот, накруцiў на тоўсты канец затычкi.
Iмполь вырваў убiтую ў калоду сякеру.
— Вы ж, мужчынкi, пэўна, без мяне абыдзецеся, — скрывiла галаву набок i зачырванелася Алеся. — Я ж надта баюся…
— Ну, глядзi, а то заколем, ды не таго, — прыпынiўся перад нiзкiм вушаком Мiця, першым выходзячы з душнае хаты.
— Яно бывае i так: цаляеш у варону, а пападзеш у карову… — стары малацьбiт нацягнуў на вушы авечую шапку i, раптам паменшаўшы ў ёй, схаваўся ў настылай за ноч цемнаце сяней.
На дварэ блытаўся сiнi калючы туманец. Недзе на абынелай бярэзiне крычала, нiбы iкала, падавiўшыся косткаю, варона.
У шарым поцемку бялелiся абсыпаныя вострым iнеем дрэвы. Усё выдавала нежывым: кусты нiзкага прысаддзя, агрэсту, дзе рэдкага каля плота палыну — усё, здаецца, вырасла з лёду, як кветкi на шыбах.
З неба церушыўся халодны i крохкi, як шкло, холад. Над страхою цяжкiмi драцянымi карункамi дрыжала абынелая павучына.
За далёкiм плотам пыхкаў, падскокваў, як ад пораху, жоўты агонь — Лiтавары ўжо смалiлi япрука, адтуль быў чуваць нечы тоўсты вясёлы голас.
— Бачыш ты, якiя раннiя, — дыхнуў параю i пасунуў вышэй на лоб авечую шапку стары малацьбiт.
Мужчыны пастаялi на крохкiм рыпучым снезе i пайшлi пад даўгаваты, з тоўстаю белаю страхою хлеў. Каля сцяны ўжо стаялi яшчэ недзе ўчора пазычаныя Алесяю i падгатаваныя для парсюка жалезныя саначкi.
Iмполь выняў з прабоя драўляную, прывязаную вяровачкай загваздку i адчынiў абедзве палавiны дзвярэй. З хлява густа запахла цёплым гноем. У высокай рэдкай загарадзi, зашастаўшы саломаю, падняўся i зарохкаў не кормлены нанач, згаладалы япрук. Учуўшы людзей, загрукалi, пераварочваючы кошык з сенам i цiснучыся ў кут, баязлiвыя авечкi. Адвярнуўся ад жолаба i падняў голаў у дальшым куце за жэрдкаю конь. Цяжка ўздыхнула, паднiмаючыся i чапляючыся за дошкi рагамi, карова. Усё, здаецца, пачула бяду.