Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Адкрыю тайну, хоць не ад душы: У адзіноце недзе царствуюць багіні. Няма ні часу, ні прасторы ў іхняй сферы. Сказаць баюся, слова ў горле стыне — То — Мацеры{152}.Фаўст (уражаны)
Як? Мацеры?Мефістофель
Дай веры!Фаўст
О Мацеры! — Дзівосныя хімеры!Мефістофель
Так,Фаўст
А як прайсці туды, калі спытаю?Мефістофель
Да іх няма дарогі! Недаступны Іх свет для сутных! Непадсудны Іх свет для судных! У той прасторы Няма канкрэтных катэгорый. Якая ж можа быць дарога Туды, дзе ёсць адно Нічога. Там, зразумей, суцэльны вакуум.Фаўст
Зноў кухняй пахне, мілы кум, А мы ж не ў ведзьмы ля пліты, Няма чаго малоць лухты! Я сам у штуках добра налаўчыўся: Вучыў пустому, пустаце вучыўся, І чым глыбей я свой прадмет тлумачыў, Тым болей супярэчнага ў ім бачыў. Ці не мяркуеш часам ты, што мушу Пра тое толькі я і дбаць, Каб чорту найхутчэй аддаць Сваю цалюсенькую душу?Мефістофель
Той, хто памёр і акіян пустэчы Пераплывае, — бачыць рэчы, Як ёсць яны ў жыцці: у ціхім моры Дэльфінаў рэзвыя падскокі, У небе — сонца, месяц, зоры І ўсцяж чародкамі аблокі. А ў той пустой, парожняй зеўры Не ўбачыш яснасці, не ўбачыш цемры. На цвердзь нагой не ступіш ты У свеце вечнай пустаты.Фаўст
Як містагог гаворыш ты, нібыта Табе дурыць патрэбна неафіта!{153} Я — Фаўст, а не прыслужнік паслухмяны, Не буду з полымя цягаць каштаны. Што б ні было, ў пустэчу я тваю пайду І, страху плюнуўшы бясстрашна ў твар, Сваю памножу сілу там і гарт. Наперад! У Нічым я Ўсё знайду!Мефістофель
Хвалю за рызыку! Ідзі адважна, горда, Бо добра ўцяміў ты навуку чорта. Вось ключ.Фаўст
Навошта рэч у вечнасць несці?Мефістофель
А ты бяры, яна не просіць есці!Фаўст
Расце ў руцэ! Блішчыць, як сонца ззяе.Мефістофель
Пасля пабачыш, што ён адчыняе І да якіх прызначаны дзвярэй! Ідзі! Ён завядзе да Мацярэй!Фаўст (жахаецца)
О Мацеры! Ад грамавога слова Усё ў маёй душы застыць гатова.Мефістофель
Баішся новых слоў і з’яў? Навошта? Перажаваную ты любіш казань, З якое сокі павысмоктваў блазан? — Пара цаніць дзівосы поўным коштам.Фаўст
Здранцвеласцю — сябе не задаволю, Жаханне — вось што трэба мне на долю! Нам свет пачуцці даў, мы сэрца маем; Жахаючыся, вечнасць адчуваем.Мефістофель
Ляці ж уніз! Сказаў бы лепш — угору! Пакінь наш свет, дзе з тлену ўсё паўстала. І там сярод спрадвечнага прастору Суцешся тым, чаго ўжо тут не стала. Узвысся й небыццёвае пабач! Ідзі і ключ бяры! Жадаю ўдач!Фаўст (натхнёна)
Трымаю ключ! І новых сіл парыў Напоўніў грудзі мне і новы шлях адкрыў.Мефістофель
Распаленая скажа там трывога, Што скончылася ўжо твая дарога. Каля агню ахвярнага, дарэчы, Ты ўбачыш Мацярэй, багінь пустэчы. Сядзяць, стаяць і ходзяць, як жывыя, Стварэнне і пераўтварэнне — іх стыхія, І ў пустаце, ў маўклівасці натуры Лунаюць цені нейкія і крэатуры. Там бачаць толькі схемы сутнасці. І ты Не бойся там ніякае бяды. Ідзі рашуча, боязь адгані, Ключом ахвярнік той — крані.Фаўст робіць энергічны рух ключом.
Так, правільна! Далей здабыча — Цябе сама на роўны шлях пакліча. Пакуль яны спахопяцца, дык ты, вядома, Павінен быць з трыногай гэтай дома. А тут пасля, разбіўшы чары тлену, Ты выклічаш Парыса і Алену — У фіміяльным дыме і тумане Любы герой антычнасці паўстане. Пішу на твой рахунак гэты чын — Ты першы подзвіг зробіш. Ты — адзін.Фаўст
А што цяпер?Мефістофель
Нагою тупні. Там унізе Таксама тупні і назад вярніся.Фаўст тупае нагою і апускаецца.
Каб хоць з ключом усё пайшло на лад — Цікава мне, ці вернецца назад?Ярка асветленыя залы
Імператар і васалы.
Двор у хваляванні.
Скарбнік
Спяшайцеся, прыйшла пара Пацешыць духамі гаспадара!Кашталян
Паслаў спытацца ён, чаго вы Яшчэ дагэтуль не гатовы?..Мефістофель
Вось-вось вярнуцца м`aе кампаньён: Калі, і што, і як — на гэта ён, Супольнік мой, вам дасць адказ; Бо ён рыхтуе духаў на паказ — Каб адрадзіць красу антычнай гераіні, Заглянуць трэба ў чарнакніжныя глыбіні.Поделиться с друзьями: