Чужая бацькаўшчына
Шрифт:
— Што хлопцы, ну што? — затрос абедзвюма рукамi Давыдоўскi.
— Задушылiся ў цыстэрнi…
— Перахрысцiся, чалавек, што ты кажаш!
— Ну, — засоп задыханы чыгуначнiк i выцер рукою белы пад рагатыўкаю лысаваты лоб. — Вунь аднаго ўжо дасталi.
Грузчыкi раптоўна змянiлiся з твару, падцялi губы, апускалi, хаваючы адзiн ад аднаго, вочы.
— Ну што? Што стаiмо? — Платон Верамей зверавата азiрнуўея на ўсiх i першым скочыў з выступу падлогi, з рыжае раскалмачанае галавы ў яго звалiлася i лягла дагары, паказаўшы чорнае ад поту дно, кепка. Ён скоранька падхапiў
Дубатоўцы адзiн за адным скакалi на тлустую ад мазуту зямлю мiж рэек. Прысядалi i хваталiся адною рукою, каб не звалiлася кепка. Астатнiм злазiў, задзiраючы стракатую ясёнку, тоўсты, няспрытны Давыдоўскi. Платон Верамей ужо бег пуцямi туды, да нiзкага прысадзiстага склада з абсмоленым блiшчастым дахам, дзе за чырвоненькiмi вагонамi, за доўгаю, наладаванаю белымi сырымi дошкамi платформаю стаяла цыстэрна. Там вiлiся стракатаю хмаркаю патрывожаныя галубы.
— Гэй, стой, поезд вунь! — крыкнуў Верамею чыгуначнiк у рагатыўцы, зiркаючы то на чорны паравоз, што высунуўся з-за пераезднае будкi, аглушыўшы ўсё раптам нiзкiм грукатам, то на Верамея, што бег, высока паднiмаючы ногi i пераскокваючы цераз рэйкi.
На стрэлках суха, як церлi жалеза аб жалеза, завiшчалi колы, паравоз, здаецца, аж хiснула ўбок — па рэйках пайшоў тугi звон. З паравоза высунуўся мурзаты з белымi зубамi машынiст, трымаючы ў руцэ драцяны абруч жэзла. На вагоны з цэментам, на бляшаны, ужо мутнаваты, як вада ўвосень, дах пакгауза падаў клубкамi белы з жоўцю дым.
Перад грузчыкамi, мiльгаючы вялiкiмi чырвонымi коламi, праляцеў чорны паравоз, дыхнуў распараным цяплом i мазутам, мяккаю багнаю загойдалася тугая зямля.
Угiнаючы на стыках рэйкi, затахкалi, замiльгалi дзвюма дзiрачкамi чорныя ад мазуту колы вагонаў. Грукат закладваў вушы.
Ганяючы вецер, ляцелi, злiвалiся ў адзiн цёмнакарычневы бясконцы пас вагоны. Не спыняючыся, поезд мiнаў станцыю.
Нарэшце пас абарваўся, раптоўна адсланiўшы перад вачыма свет. Пахiстваючыся, з цяжкiм жалезным грукатам паляцеў астатнi вагон. У тамбуры, пад доўгiм застрэшкам, курчыўся, хаваючы, як у муфту, у рукавы свае скачанелыя рукi, кандуктар.
Грузчыкi пачалi перабягаць гэтыя, яшчэ, здаецца, гарачыя, выкатаныя да сiвага алавянага бляску рэйкi, у якiх ныў тугi грукат i звон.
Астаўшыся ад усiх, соп i блытаўся ў доўтiх полах ясёнкi распараны, змакрэлы Давыдоўскi.
Каля цыстэрны ўжо стаяў палахлiвы, як на пажары, галас. Растрывожаным мурашнiкам варушылася купка нейкiх чужых, што збеглiся сюды, людзей.
Перабiраючы рукамi тонкiя пруты жалезных драбiнцаў, на цыстэрну лез Платон Верамей. У адкрытым люку хавалася ўжо нечая зiмовая, з зашпiленымi наверсе вушкамi, кепка.
— Стой, куды лезеш! Стой, кажу! — задыхнуўся ад крыку Давыдоўскi i, ужо не могучы бегчы, прыцiшыў хаду — трымаўся абедзвюма рукамi за грудзi. — Люк нiжнi адчынi, люк!..
— Адчынiлi даўно… Чаго ён там? — нехта са злосцю аказаўся з купкi. — Схадзiў, бачыш, па розум… Трэба было гаварыць iм!
Купка расступiлася. Сапучы адзiн аднаму ў плечы гарачаю параю, задзiраючы галовы, дубатоўцы шылiся туды, блiжай да цыстэрны, дзе на тлустай, выгаранай ад мазуту зямлi, у неглыбокай,
даўгаватай, як начоўкi, ямцы, падвярнуўшы галаву i ўпiраючыся цеменем у шпалу, выпручваўся, дзёр абцасамi тлусты пясок, выгiнаў спiну, як хацеў з-пад некага выцерабiцца, зжоўклы ў твары, страшны, з перакошаным ротам даўганосы Восiп.Рукi яго з растапыранымi пальцамi выцягвалiся i дрыжалi, як дрыжаць i выцягваюцца лапкi ў падбiтай насмерць пташкi. З кутка рота, пенячыся бурбалкамi, iшла слiна.
— Паветра яму дай, паветра, — разводзячы локцямi дубатоўцаў, да Восiпа лез Вунгер.
— Ага, гэта ж як чад…
— А што, i праўда…
Вунгер укленчыў, з сухiм трэскам разлупiў у Восiпа на грудзях паркалёвую ў жоўтыя выцвiлыя пасачкi рубашку, загаляючы худыя, сiняватабелыя з чорным пушком грудзi.
Восiп пачаў раптам неяк вянуць, згортвацца, як сыры лiст на агнi, захлiпаючыся, хроп. У нерухомых жаўтаватых зрэнках чах нежывы бляск.
Вунгер злавiў яго вялiкую руку, знайшоў вышай костачкi пульс, паслухаў, пакруцiў галавою i падняўся, абцiраючы з каленяў пясок:
— Гэты ўсё… гэты ўжо гатоў.
Падцiнаючы губы, грузчыкi моўчкi саплi. Чулi, як мурашкамi па спiне казычацца холад.
— Хлопцы, а гэты жывы, яшчэ жывы! — з люка цыстэрны высунуўся i схаваўся зноў руды, пабiты воспаю твар татарына Кулемiна.
— Няўжо? — на зямлi заварушылiся, пачалi падбягаць да чорнай смярдзючай цыстэрны — ад яе ўдушлiва пахла бензiнам.
— Во, пульс яшчэ б’ецца! — глуха, як з глыбокае ямы, закрычаў Кулемiн.
— Цягнi ж скарэй! — стоячы на жалезных, прыробленых да цыстэрны драбiнцах, у люк пераважыўся, усунуў голаў Верамей. Цi то ад страху, цi то ад пруткасцi, ногi ў яго дробненька калацiлiся.
— Пад пахi вазьмi, цi чуеш? Пад пахi!
— Хлопчыкi, памажэце ж iм, хлопчыкi!.. — за драбiнцы чапляўся, не дастаючы кароткаю нагою да нiжняе ляскi, тоўсты Давыдоўскi.
Усунуўшыся глыбей у люк i згубiўшы там сваю кепку, Платон Верамей выцягнуў наверх ужо звялага, з абвiслаю галавою Сяргея Рэпку.
Да цыстэрны кiнулiся, замiнаючы адзiн аднаму, i стаўклiся, як бяспамятныя з гарачкi, дубатоўцы.
Трымаючыся адною рукою за драбiнцы, а другою абхапiўшы Сяргея Рэпку, як нясуць, абхапiўшы, пад пахаю тоўсты сноп, Платон Верамей спускаўся да зямлi. На Рэпку задзiраўся шарачковы пiнжак з чырвонаю радзюжнаю падкладкаю, з порткаў выязджала палатнятая згамтаная сарочка, паказваючы сiняе вышэй клуба цела.
Падступаючыся, выцягнуўшы ўгору рукi, дубатоўцы падхвацiлi Рэпку i ўсе разам, збiўшыся з хады, паняслi яго далей ад Восiпа, на рудаватую, як зайцава поўсць, траву.
З перапалоханым дзiвам за iмi беглi, шастаючы нагамi па высушанай замаразкам чэзлай траве, i цесна абступалi iх пазбяганыя адусюль чужыя людзi.
— I чаго вы ўсе працеся туды, чаго? — з цыстэрны вылез i крычаў ужо чырвоны, сп’янелы ад удушлiвага бензiнавага духу татарын Кулемiн. — Вот, скажы ты, дзiва знайшлi! Каб доктара хоць паклiкалi.
Некаторыя прыпынiлiся, пачалi азiрацца.
— Дзе ж той дохтар жыве, дзе?
— На Касцельнай!.. Пятроўскi вунь!..
— I проўда ж!