На крок назад, на дзень наперад
Шрифт:
Мама спачатку бярэ высокія ноты, але потым здаецца... Тата ўвогуле застаецца не пры справах, быццам бы нічога не адбываецца, а толькі падлівае сабе таннай гарэлкі на кухні, паглядаючы ў іншы стары тэлевізар, які стаіць на лядоўні, па ім якраз паказваюць модны амэрыканскі блокбастар...
— Панараджала дзяцей, то яны мне статуэткі б’юць, цудоўныя былі зайчыкі ў мяне, то не даюць глядзець майго Кашпіроўскага!!! Усе людзі як людзі, кватэры будуюць, пераязджаюць, а ты што, ужо дзесяць год на чарзе стаіш, жывеш у пакоі на дзевяць квадратных мэтраў з мужам і дзецьмі! Фу! Сорамна мусіць быць!!! — мая маці штосьці ёй адказвае, перапыняючы крык, але тая ня чуе: — А я насяру! Насяру на твае "немагчыма"! Я вунь усё змагла, непаваротлівая ты скаціна! Я ў твае гады трох дзяцей
Мы з братам стараемся сядзець як мага цішэй у зачыненым пакоі, мы навучаныя, што, калі голас павышаецца, нам трэба бяжаць з залі і ніякіх там тэлевізараў, абы толькі бабуля спыніла сваю лаянку, выпіла валяр’янкі, зачыніла залю й лягла спаць.
Сваркі, грэбаныя сваркі, бойкі, нянавісьць, брудныя словы, забруджаныя раты, вочы палаюць нянавісьцю — і ўсё гэта так несправядліва да маёй маці... Яна прыходзіць у наш пакой, плача, бацька ўсё яшчэ п’е на кухні й робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Па тэлевізары ў залі Кашпіроўскі ўсё яшчэ спрабуе ўнушыць людзям постсавецкага асяродзьдзя, што ўсе мы шчасьлівыя і ў нас няма ніякіх праблем...
Грэбаная псыхадэлічная сям’я: дзядзька пастаянна крадзе й шыраецца, сядзіць-выходзіць, цётка — рэлігійная фанатка, сэктантка, у храмах замаўляе на маю маці малітвы, каб тая на яе не варажыла... бабуля — гэта абзац... бацька п’е й нават не жыве, так, існуе, недзе лётае ў прастрацыі. Маці цяжка працуе й кожны дзень па вечарох слухае лаянку і сваркі; яна плача, спрабуе прымусіць дзядзькаву "жанчыну" хаця б прыкрываць грудзі, калі яна напалову раскумараная выпаўзае з суседняга пакоя ў прыбіральню, ідзе ў адных майтках і ўся марудна-сонна чухаецца, яна заўсёды чухаецца, калі ўколатая...
І на фоне гэтай каляровай карціны маё дзяцінства было дзіўна вясёлым і радасным... Мы з братам хадзілі па нядзелях у баптысцкую царкву, слухалі біблейскія гісторыі, сьпявалі гімны, на каленях маліліся, бацька час ад часу таксама мовіў казані. Аднойчы ў царкве мы вельмі доўга маліліся. Я, укленчыўшы, усё чакаў і чакаў канца малітвы, а бацька, замест таго каб прасякнуцца зваротам да Бога, расплюшчваў вочы, бачыў, што я не малюся й вачыма лыпаю па навакольлі, гаркаў на мяне, каб маліўся... А я, да ўсяго, яшчэ ніяк ня мог стрымацца і пачаў пукаць, ня надта гучна, але сьмярдзюча... Бацька ўжо нават не заплюшчваў вочы, ён толькі глядзеў на мяне, сувора глядзеў, пакуль усе астатнія прыхаджане, спраўна ўкленчыўшы, прасілі Бога пра тое-сёе... Пасьля гэтага я зразумеў, што рэлігія патрабуе толькі аднаго — маліцца з заплюшчанымі вачыма й ня пукаць падчас гэтай сьвятой таямніцы... Нядзельную школу я кінуў, і тут нават не дапамаглі ані Кашпіроўскі са сваімі "забудзьце ўсё кепскае, вы шчасьлівыя", ані маміны сьлёзы, якая на той час думала, што толькі баптысты паставяць мяне на правільную сьцежку ў жыцьці.
Жахліва ўсё гэта, неяк ня так, як мусіць быць у людзей, у чалавечых істотаў, і калі, здаецца, ніякіх параўнаньняў ужо больш не знайсьці, горш і быць ня можа, цётка мая ўзяла і ўладкавалася ў бюро пахаваньняў, маладая, прыгожая...
Усё было, але дзіўным чынам прайшло, мінула, адбылося... Цяпер у мяне ёсьць выдатны дзядзька, які займаецца рыбацтвам, сваім лецішчам, гадуе двух прыгожых сыноў, маіх братоў, маіх кузэнаў...
Усё мінае... Бабуля прабачаецца й шкадуе, што ў свае маладыя гады была такою неадэкватнаю...
Усё падаецца несапраўдным і марным, асабліва калі мінае столькі год і мы ўсе ўжо даўно жывем паасобку.
5.07.2012
Трэнчын. Pohoda
БАЛЬНІЦЫ
Самае галоўнае для хлопчыка (да таго, як ён перасячэ мяжу ад дзяцінства да хлапецтва) — пасьпець перахварэць на паратыт: перанесьці, ператрываць так званую завушніцу. Гэта самае істотнае, бо калі пачынаеш хварэць у больш сталым узросьце, можаш сказаць сваім будучым дзецям "да пабачэньня". Паратыт — гэта апухлыя да неверагодных памераў сьлінныя залозы, падбародзьдзе нагадвае сьмешную пысу парсюка. Ня надта вясёлае
ўскладненьне на твае спэрматазоіды, што пагражае твайму роду апухлымі яйкамі. Я захварэў на паратыт якраз у вёсцы ў бабулі, перадаў яго брату, кузэну й кузіне; карацей, усе былі радыя, што дзеці пасьпеюць перахварэць да патрэбнага ўзросту. Але ж на мой конт бацькі памыліліся. Вядома, што пры хваробе сэкс забаронены, але мне, дванаццацігадоваму, ён быў і непатрэбны. Вялікі відэамагнітафон "Электроніка", зьмешчаны на такім жа агромністым тэлевізары, паглынаў праз касэтапрыёмнік, які адчыняўся з рыпеньнем і помпаю, усе порнакасэты, якія меліся ў калекцыі мужа маёй другой цёткі, нават нягледзячы на тое, што яны спэцыяльна хаваліся ў пакункі з-пад іншых відэакасэт і забароненае відэа нават пісалася зьверху на старыя фільмы, дзесьці на сярэдзіну стужкі, каб дзіцёнак, уключыўшы, пабачыў спачатку фільм, які яму даўно ўжо нецікавы, і ня стаў працягваць прагляд.Так, сэксу не было, але мастурбацыя мела месца... шмат мастурбацыі... і праз тры тыдні я ўжо ляжаў у лякарні зь левым яйкам... яго хацелі адрэзаць, каб захаваць правае. Мы не пагадзіліся, апухласьць зьнялі мазьзю Вішнеўскага, я папіў невядомыя пігулкі й праз два тыдні быў дома... а потым праз паўгода патрапіў з правым яйкам ужо ў інфэкцыйную бальніцу.
Да таго як у інфэкцыйку патрапіў я, там ужо два тыдні ляжаў Андрэй, мой сябра зь дзяцінства. Яго я спачатку пасьпеў заразіць паратытам, а потым ён, таксама зь яйкамі, трапіў у бокс, дзе ізалявана трымалі па адным падлетку.
Мне падабалася ляжаць у інфэкцыйным боксе: цішыня, самота, ежа праз акенца, пігулкі таксама, тры разы на дзень кварцаваньне памяшканьня... Я вельмі шмат чытаў, з музыкі слухаў цяжкі мэтал і кожную раніцу чакаў майго лекара, маладую прыгожую доктарку, якая ведала ўсе песьні гурта "Арыя". Яна акуратна мацала мае яйкі, сачыла за тым, як праходзіць працэс лячэньня. Пакуль яна глядзела маю апухласьць з правага боку, я пасьпяваў узбудзіцца, і як толькі яна мяне пакідала, я, помнячы яе дакрананьні, прыгожы рот і вочы, сакавітыя вусны, якія танютка пасьміхаліся, бег у прыбіральню і амаль адразу канчаў, не пасьпеўшы пачаць.
У інфэкцыйнай бальніцы я быў самы кепскі па паводзінах. Я сьцізорыкам адчыняў акно, вылазіў вонкі, адчыняў боксы іншым хворым юнакам і дзяўчатам, і мы сядзелі па вечарох на вуліцы, пілі піва, шампанскае, гарэлку, карацей, усё тое, што нам прыносілі нашыя сябры. Усе, каго я адчыняў, хварэлі на розныя небясьпечныя захворваньні, якія перадаваліся паветрана-кропельным шляхам. Я нават адчыніў і напаіў чорнага хлопчыка з Ганалулу, які хварэў на нейкую экзатычную хваробу, якая на слых гучала, як містычнае заклінаньне.
Больш за ўсё мне падабалася адчыняць сваю суседку Марыю, якой было ўжо пятнаццаць, і яна праз колькі месяцаў мусіла ўжо па ўсіх правілах ляжаць у дарослай бальніцы. Яна была пякельная, сэксуальная і вельмі дарослая. Любіла мяне па-сяброўску цалаваць і ўдзячна абдымаць за волю, хоць і кароткачасовую, і, вядома, за тыя алькагольныя напоі, што я ёй шчыра прыносіў. Рамантыка, хворая інфэкцыйная рамантыка. Днямі я сноўдаў вакол бальніцы і, начытаны энцыкляпэдыі па біялёгіі, зьбіраў кузюрак і кветкі, шукаў чарвякоў і глядзеў на лічынак... а па вечарох ператвараўся ў злоснага шкодніка.
Мяне празь месяц выпісалі, але да гэтага ў нашай кампаніі адбыліся дзьве вялікія падзеі.
Аднойчы ноччу я, хлопец, які хварэў на вятранку, і Марыя выправіліся ў мясцовы морг. Цемра, ясна, зоркі зьзяюць, як маленькія сонечныя пацеркі, мы паўзем маруднаю хадою праз змрочныя будыніны боксаў... Нарэшце трапляем да жаданага месца. Аднапавярховы дом з чырвонай цэглы зачынены, вокны — матавыя, але адно акно толькі да паловы матавае — верх празрысты, таму мы, падсаджваючы адно аднаго, зазіраем па чарзе... І нічога, нічога такога, каб уразіцца: мэталічны стол халодна блішчыць, крывасьцёкі чыстыя, вакол пануе пакой і стэрыльнасьць, кафля на сьценах бліскучая, у цемры падаецца сіняй, падлога цёмная, амаль чорная, але ўдалечыні я заўважаю халадзільныя камэры для мерцьвякоў... Тут раптам Марыя ўскрыквае, пабачыла дзесьці сьвятло: напэўна, вартаўнік ідзе.